Уніяцтва Глядзіце таксама | Крыніцы | Літаратура | Навігацыйнае мэню
Грэка-каталіцкая царкваУсходнія Каталіцкія Цэрквы
лацхрысьціянскіяцаркоўнай уніірыма-каталіцкайпапы рымскагаправаслаўныягрэцкай мовеРэчы ПаспалітайБерасьцейскай царкоўнай унііПётар СкаргаКлімэнт ІІ
Уніяцтва
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Грэка-каталіцкі катэдральны сабор у Сату-Марэ, Румынія
Унія́цтва, Уніяцкія Цэрквы (ад лац. unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянскія супольнасьці, якія сфармаваліся ў выніку царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх Цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйнай сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.
Да ўніяцкіх належаць Цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.
У вузкім сэнсе тэрмін ужываецца да каталіцкіх Цэркваў, у якіх богаслужэньне адбываецца па бізантыйскім абрадзе на грэцкай мове:
Грэцкая каталіцкая царква (заснавана ў 1829)- Італа-альбанская каталіцкая царква
Мелькіцкая каталіцкая царква (1726)
У больш шырокім сэнсе — таксама і да іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў бізантыйскай традыцыі, богаслужэньні ў якіх адбываюцца на іншых мовах:
Альбанская грэка-каталіцкая царква (1628)
Баўгарская грэка-каталіцкая царква (1861)
Беларуская грэка-каталіцкая царква (1596)
Вугорская грэка-каталіцкая царква (1646)
Македонская грэка-каталіцкая царква (1918)
Расейская грэка-каталіцкая царква (1905)
Румынская грэка-каталіцкая царква (1697)
Русінская грэка-каталіцкая царква (1646)
Славацкая грэка-каталіцкая царква (1646)
Украінская грэка-каталіцкая царква (1596)
Харвацкая грэка-каталіцкая царква (Крыжэвіцкая япархія) (1611).
У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар Полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб еднасьці царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў. Уніяцкая Царква вызнавала вяршэнства Біскупа Рыму, але захоўвала свае традыцыйныя грэцкія абрады. У 1595 годзе Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў аб заключэньні уніі з Кіеўскай мітраполіяй, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была ўрачыста абвешчана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.[1]
Глядзіце таксама |
- Берасьцейская унія
- Беларуская грэка-каталіцкая царква
Крыніцы |
^ Кізіма, Лянцэвіч і Самахвалаў 2003.
Літаратура |
- Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст. — Мінск, 2000 г.
- Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.
Катэгорыі:
- Грэка-каталіцкая царква
- Усходнія Каталіцкія Цэрквы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.064","walltime":"0.085","ppvisitednodes":"value":290,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":1848,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":786,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":11,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":603,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 67.123 1 -total"," 59.92% 40.222 1 Шаблён:Зноска"," 18.28% 12.271 1 Шаблён:Мова-la"," 14.11% 9.473 1 Шаблён:Кніга"," 10.29% 6.907 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 6.99% 4.694 1 Шаблён:Крыніцы"," 5.85% 3.927 1 Шаблён:Тэкст_моўнай_спасылкі"," 4.17% 2.797 1 Шаблён:Лік"," 3.99% 2.676 1 Шаблён:Мова"],"cachereport":"origin":"mw1337","timestamp":"20190228112927","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":121,"wgHostname":"mw1271"););