Skip to main content

Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы Зьмест Зноскі Спасылкі ў тэксьце Разьдзел «Літаратура» Пошук кніг Спасылкі на ўэб-сайты Калі крыніца адсутнічае Глядзіце таксама Вонкавыя спасылкі Навігацыйнае мэнюПраект для паляпшэньня пошуку друкаваных выданьняўр

Вікіпэдыя:РэкамэндацыіВікіпэдыя:Службовыя старонкі


Blue check.pngаўтарытэтныя крыніцыПагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаВікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняўISBNпашуковікаміінтэрнэт-каталёгамі












Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку




Скарачэньне:
ВП:СНК

Артыкулы Вікіпэдыі мусяць утрымліваць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Усякі матэрыял, што выклікае сумнеў, можа быць выдалены, калі ён не пацьвярджаецца спасылкамі на крыніцы інфармацыі, вартыя даверу. Асабліва трэба выконваць гэтае патрабаваньне для простай мовы, спрэчных або суб’ектыўных сьцьверджаньняў (такіх як «найлепшы», «найпершы», «адзіны падобны»).


Калі вы ня ведаеце, якім чынам дадаваць спасылкі на крыніцы, проста пакіньце гэтую інфармацыю ў якімсьці іншым выглядзе. У афармленьні вам дапамогуць іншыя ўдзельнікі.




Зьмест





  • 1 Зноскі


  • 2 Спасылкі ў тэксьце

    • 2.1 Цытаты



  • 3 Разьдзел «Літаратура»


  • 4 Пошук кніг


  • 5 Спасылкі на ўэб-сайты


  • 6 Калі крыніца адсутнічае


  • 7 Глядзіце таксама


  • 8 Вонкавыя спасылкі




Зноскі


У тэксьце артыкула спасылкі на крыніцы, заўвагі і тлумачэньні падаюцца тэгам <ref>Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>. Калі адная і тая ж крыніца выкарыстоўваецца ў некалькіх месцах, да першага ўзгадваньня крыніцы дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы: <ref name="ідэнт">Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>, а ў наступныя разы выкарыстоўваецца тэг <ref name="ідэнт" />. Замест ідэнт дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы, які будзе вылучаць яе ў артыкуле.


У стандартны разьдзел артыкула Крыніцы (глядзіце Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула) дадаецца шаблён Крыніцы. Для даданьня дадатковых парамэтраў шаблёну глядзіце дакумэнтацыю шаблёну.



Спасылкі ў тэксьце



Цытаты


Цытаваньне кавалкаў тэкстаў з крыніц інфармацыі падаецца пры дапамозе шаблёнаў Пачатак цытаты, Канец цытаты. Калі патрабуецца дадаць арыгінал (што ў большасьці выпадкаў вынікае з прычыны браку аўтарытэтнага перакладу, глядзіце Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў), скарыстайцеся шаблёнам Арыгінал.



Разьдзел «Літаратура»


З тае прычыны, што артыкулы зь Вікіпэдыі прызначаюцца таксама да друку, друкаваныя выданьні варта адасабляць ад сеціўных спасылак. Таму сьпіс літаратуры рэкамэндуецца прыводзіць у блёку «Літаратура» асобна ад сьпісу інтэрнэт-рэсурсаў.



Пошук кніг


Вікіпэдыя ёсьць ўэб-энцыкляпэдыяй, таму прысутныя ў ёй крыніцы інфармацыі варта, калі магчыма, зьвязваць з інтэрнэтам. Але апроч гэтага, трэба старацца падаць выходныя зьвесткі для пошуку ў звычайных бібліятэках. Найбольш унівэрсальным сродкам для гэтага ёсьць ISBN (International Standard Book Number), унікальны для кожнага выданьня.



Спасылкі на ўэб-сайты


Для пошуку ўэб-сайту найлепей карыстацца звычайнымі пашуковікамі або інтэрнэт-каталёгамі.



Калі крыніца адсутнічае


Калі ў артыкуле ёсьць нейкае сумнеўнае сьцьверджаньне, не падмацаванае крыніцай, можна падставіць Няма крыніцы беспасярэдне пасьля сумнеўнага выказваньня. Выглядаць гэта будзе такім чынам:



Скарлет Ёхансан — амэрыканская кінаакторка і прадусарка беларускага паходжаньня[Крыніца?].

Згодна з правіламі Вікіпэдыі, калі вы сумняваецеся ў слушнасьці якойсьці інфармацыі, але ня маеце ўпэўненасьці, абгрунтаванай аўтарытэтнымі крыніцамі, ня варта адразу выдаляць сумнеўны фрагмэнт, бо іншыя ўдзельнікі могуць зьвінаваціць вас у тым, што вы ня далі магчымасьці палепшыць артыкул (ды і ўвогуле гэта стварае ўражаньне агрэсіўных дзеяньняў). Менавіта таму карысьней ставіць пасьля сумнеўных зьвестак шаблён Няма крыніцы. Выдаляць сумнеўную інфармацыю варта толькі тады, калі вы ўпэўненыя, што яна няслушная, ці калі на шаблён не было рэакцыі цягам як мінімум двух тыдняў, каб іншыя ўдзельнікі мелі час і магчымасьць азнаёміцца з артыкулам і ўнесьці неабходныя ўдакладненьні. Зрэшты, выдаленьне сумнеўнай інфармацыі магчыма ў тым ліку і раней, калі аўтары пагадзіліся з гэтым на старонцы абмеркаваньня артыкулу.


Калі ж артыкул складаецца з цалкам неабгрунтаваных і недакладных выказваньняў, і вы ня бачыце магчымасьцяў яго палепшыць, артыкул варта прапанаваць на выдаленьне.



Глядзіце таксама


  • Вікіпэдыя:Аўтарскія правы

  • Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу

  • Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне


Вонкавыя спасылкі



  • Праект для паляпшэньня пошуку друкаваных выданьняў(ням.)



Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпэдыя:Спасылкі_на_крыніцы&oldid=2017553»










Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.128","walltime":"0.185","ppvisitednodes":"value":950,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":49821,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":21450,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":231,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 116.421 1 -total"," 60.90% 70.895 1 Шаблён:Правілы_і_рэкамэндацыі_Вікіпэдыі"," 54.67% 63.648 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 11.75% 13.674 1 Шаблён:Няма_крыніцы"," 10.75% 12.516 1 Шаблён:Рэкамэндацыя"," 10.50% 12.228 7 Шаблён:Nowrap_end"," 8.13% 9.465 1 Шаблён:Спасылкі_шаблёну"," 7.64% 8.898 33 Шаблён:·w"," 7.22% 8.406 6 Шаблён:Ш"," 7.08% 8.243 1 Шаблён:Паведамленьне"],"cachereport":"origin":"mw1323","timestamp":"20190323103501","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":361,"wgHostname":"mw1323"););

Popular posts from this blog

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Станькаў Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Заўвагі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.2277853°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778djvu"Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.Святыя руіны ажываюць210Станькаўв. СтанькаваСтаньково: история и новости - сайт деревниСтанькава: сядзіба Гутэн-Чапскіхррр

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр