Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр
Андора
па-каталёнскупа-францускупа-гішпанскуФранцыяйГішпаніяйледніковага пэрыядубронзавага векуАрдынаЛа Рока дэ лес БруксгісторыкаПалібіюсаГанібалаПірынэіандазінаўСярэднявеччымаўраміКарл ВялікіУргеля1133ХІІ стагодзьдзіФоікс12781419парлямэнт1607Генрых ІV18121813ФранцыяКаталёнію193319361940Другой Сусьветнай вайны1958ГерманіяйПершай Сусьветнай вайны1993ААНканстытуцыйнай манархіяйФранцыіГішпанііЗаканадаўчая ўладаПірэнэяхПік Альт дэ ла Кома ПэдросаРыў РунэрГішпаніяйКліматміжземнаморскіВаліраСэгрэжалезамедзіволава1970-хсельскагаспадарчайэканомікітурызмбанкаўскіафшорнай зонай1970-хандорцамі2002гішпанцыпартугальцыфранцузыкаталонскаягішпанскуюфранцускуюЭнвалірыкаталіцызм
Андора
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Андора Principat d'Andorra | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Virtus Unita Fortior | |||||
Дзяржаўны гімн «El Gran Carlemany, Mon Pare» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Каталёнская | ||||
Сталіца | Андора ля Вэлья | ||||
Найбуйнейшы горад | Андора ля Вэлья | ||||
Форма кіраваньня Манархі Кіраўнік ураду | Княства Joan Enric Vives Sicília Франсуа Алянд Antoni Martí | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 191-е месца ў сьвеце 467.63 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць | 201-е месца ў сьвеце 85 082[1] 144,5/км² | ||||
Этнічны склад | гішпанцы (50%), каталёнцы (29%), французы (8%), партугальцы (7%), брытанцы (2%)[2] | ||||
Канфэсійны склад | каталікі (94%)[2] | ||||
Пісьменнасьць | болей 99%[2] | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва | 155 месца ў сьвеце $4.510 млрд[3] $53 383 | ||||
Валюта | Эўра (EUR ) | ||||
Часавы пас • улетку | CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць -Заснаваная | 1278 | ||||
Аўтамабільны знак | ? | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ad | ||||
Тэлефонны код | +376 | ||||
![]() |
Княства Андора (па-каталёнску: Principat d’Andorra, па-француску: Principauté d’Andorre, па-гішпанску: Principado de Andorra) — малая, сухапутная краіна ў паўднёва-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй і Гішпаніяй.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Палітыка
3 Адміністрацыйны падзел
4 Геаграфія
5 Эканоміка
6 Дэмаграфія
7 Крыніцы
8 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Самыя раньнія археалягічныя знаходкі, якія сьведчаць аб існаваньні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага пэрыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сьведчаць аб засяленьні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалягічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню зьявіліся ў тэксьце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагодзьдзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў.
У Сярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся з маўрамі. За гэта Карл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа з Ургеля, а ў 1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ўргельскага біскупа. У ХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі з Фоікс. У 1278 годзе канфлікт быў вырашаны і ўладарамі гораду сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У 1419 годзе жыхары гораду атрымалі права на ўласны парлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У 1607 годзе францускі кароль Генрых ІV выдаў эдыкт, згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоіцкага.
У 1812—1813 годзе напалеонаўская Францыя заняла Каталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).
У 1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З 1936 да 1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад час Другой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў 1958 годзе падпісала мірную дамову з Германіяй пасьля Першай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.
У 1993 годзе Андора стала ўдзельніцай ААН.
Палітыка |
Андора зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з боку Францыі (прэзыдэнт Францыі) і з боку Гішпаніі (біскуп гішпанскі). Заканадаўчая ўлада належыць Генэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.
Адміністрацыйны падзел |

Адміністрацыйны падзел Андоры
Тэрыторыя Андоры дзеліцца на 7 парокій:
Андора ла Велья (Andorra la Vella),
Канілья (Canillo),
Ла Масана (La Massana),
Ардзіна (Ordino),
Сант Жулія дэ Лорыя (Sant Julià de Lòria),
Энкамп (Encamp),
Эскальдэс-Энгардані (Escaldes-Engordany).
Геаграфія |
Андора знаходзіцца ў Пірэнэях, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта ўзвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гара Пік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца рака Рыў Рунэр (840 м) на мяжы з Гішпаніяй. Клімат Андоры — міжземнаморскі. Самая даўгая рака — Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракі Сэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчы жалеза, медзі, волава.
Эканоміка |
Да 1970-х г.г. Андора заставалася беднай, сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будову эканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаў турызм і банкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнай афшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.
Дэмаграфія |
У 1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх былі андорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў 2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. — гішпанцы, 7 тыс. — партугальцы, 4,3 тыс. — французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца каталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўвае гішпанскую і францускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракі Энваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.
Крыніцы |
^ "CIA World Factbook entry: Andorra". Cia.gov. Праверана 26 жніўня 2012.- ^ абвDie Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)
^ "Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra". Estadistica.ad.
Вонкавыя спасылкі |
Андора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Андора
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.196","walltime":"0.253","ppvisitednodes":"value":769,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":42587,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3688,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1627,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 135.159 1 -total"," 30.77% 41.586 1 Шаблён:Краіна"," 21.92% 29.628 1 Шаблён:Партал"," 17.60% 23.790 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 17.52% 23.685 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 13.86% 18.731 1 Шаблён:Крыніцы"," 9.61% 12.983 1 Шаблён:Commons"," 7.00% 9.459 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 5.73% 7.741 1 Шаблён:АБСЭ"," 4.20% 5.671 1 Шаблён:Ref-de"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.020","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":879167,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1322","timestamp":"20190315063340","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0410u043du0434u043eu0440u0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q228","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q228","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2005-10-06T13:07:47Z","dateModified":"2015-09-23T11:51:19Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/19/Flag_of_Andorra.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":189,"wgHostname":"mw1264"););