Skip to main content

Facebook Зьмест Разьмяшчэньне прадпрыемства | Мінуўшчына | Функцыі | Беларусь | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюwww.facebook.com2The Full Story Of How Facebook Was FoundedМиллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!КампаніяФэйсбуку сёньня — 10 гадоўFacebook задекларировал прибыль в $700000000Статыстыка сацыяльных сетак SocialbakersСацыяльная сетка Facebook выходзіць на біржу11 мільёнаў карыстальнікаў пакінулі ФэйсбукFacebook Platform LaunchesСтатыстыка Facebook па БеларусіСтатыстыка Фэйсбук-старонак у БеларусіFacebookМабільны сайт

Сацыяльныя сеткіВэб-сайтыЗьявіліся ў 2004 годзе


белсацыяльная сеткаМаркам ЦукербэргамГарвардзкім унівэрсытэцецэнтраў зьвестакАлтунаБлэрштатПэнсыльваніяПрайнвілКрукАрэгонЭшбэрнЛаўдэнВірджыніяФорэст-СіціРазэрфордПаўночная КаралінаЛюлеалэнНарботэнГарвардзкага ўнівэрсытэтуКембрыджштат МасачусэтсЗШАКрыс Г'юзДастын МаскавіцЭдуарду СавэрынБразыліяМарк Цукербэргвэб-сайтГарвардзкага каледжусацыяльнай сеткіЕльскагаНью-ГэйвэнКанэктыкутКалюмбійскагаМангэтанНью-ЁркСтэнфардзкагаКаліфорніяПала-Альтаўкладаньне«Пэй-Пэл»Пітэра ТыляБостануВНУ.edu«Аксэль-Партнэры»дамэнінтэрфэйс дастасоўнага праграмаваньняплятформуМайкрасофтРэдмандВашынгтонакцыяў«гаманы»ангСіетлекошт«Другі рынак»спамцэнтар зьвестакПрайнвілКрукАрэгонСецівеМэнла-Парк«Сан Майкрасыстэмз»$«Інстаграм»фондавай біржыНАПДАКвыручкаWhatsAppсотавых тэлефонаўпраграмыБеларусіінтэрнэтуВікторыя АзаранкаАляксандар РыбакГенадзь ВайнярчукАндрэй АрлоўскіЛяпіс ТрубяцкіРадыё «Свабода»Група «Ота»Tut.by«Хуавэй»ВэлкомCommons-logo.svg












Facebook




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
























Facebook
Facebook.svg
URL
www.facebook.com

Alexa рэйтынг

2 (2015)
Камэрцыйны?
так
Тып
сацыяльная сетка
Рэгістрацыя
абавязковая задарма
Даступныя мовы
Беларуская і 70 іншых
Уладальнік
Марк Цукербэрг — 24%
Аўтар
Крыс Г'юз(en), Дастын Маскавіц(en), Эдуарду Савэрын(en) і Марк Цукербэрг
Пачатак працы
4 лютага 2004 (15 гадоў таму)
Прыбытак
Green Arrow Up Darker.svg$7,9 млрд (2013)
Бягучы стан
працуе

Facebook (бел. Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербэргам і ягонымі суседзямі па пакоі падчас навучаньня ў Гарвардзкім унівэрсытэце[1]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукербэрг у 23 гады стаў наймаладым мільіярдэраму сьвеце[2].




Зьмест





  • 1 Разьмяшчэньне прадпрыемства


  • 2 Мінуўшчына


  • 3 Функцыі


  • 4 Беларусь


  • 5 Крыніцы


  • 6 Вонкавыя спасылкі




Разьмяшчэньне прадпрыемства |


На 30 верасьня 2015 г. «Фэйсбук» меў 11 996 супрацоўнікаў і 48 сядзібаў у 26 краінах, у тым ліку 34 сядзібы за межамі ЗША:


  • Азія — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (Дубай), Ізраіль (Тэль-Авіў), Інданэзія (Джакарта), Індыя (Гургаон(en), Мумбаі, Нью-Дэлі, Хайдэрабад(en)), Карэя (Сэул), Кітай (Ганконг), Малайзія (Куала Лумпур), Сынгапур, Японія (Токіё);

  • Акіянія — Аўстралія (Мэльбурн, Сыднэй), Новая Зэляндыя (Оклэнд);

  • Паўднёвая Амэрыка — Аргентына (Буэнас-Айрэс), Бразылія (Бразылія, Сан-Паўлу);

  • Паўночная Амэрыка — ЗША (Атланта, Бостан, Вашынгтон, Далас, Дэнвэр, Дэтройт, Лос-Анджэлес, Маямі, Мэнла-Парк, Нью-Ёрк, Остын, Рына, Сіетл, Чыкага), Канада (Ванкувэр, Манрэаль, Таронта), Мэксыка (Мэхіка);

  • Эўропа — Ангельшчына (Лёндан), Бэльгія (Брусэль), Гішпанія (Мадрыд), Ірляндыя (Дублін), Італія (Мілян), Нідэрлянды (Амстэрдам), Нямеччына (Бэрлін, Гамбург, Карльсруэ), Польшча (Варшава), Францыя (Парыж), Швэцыя (Стакгольм)[3].

Таксама ва ўласнасьці прадпрыемства знаходзіліся 5 цэнтраў зьвестак(en), зь іх 4 у ЗША: Алтуна(en) (акруга Блэр(en), штат Пэнсыльванія, ЗША), Прайнвіл(en) (акруга Крук(en), штат Арэгон, ЗША), Эшбэрн(en) (акруга Лаўдэн(en), штат Вірджынія, ЗША), Форэст-Сіці(en) (акруга Разэрфорд(en), штат Паўночная Караліна, ЗША); Люлеа (лэн Нарботэн, Швэцыя)[3].



Мінуўшчына |


4 лютага 2004 г. 4 студэнты Гарвардзкага ўнівэрсытэту (Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША) — Крыс Г'юз(en), Дастын Маскавіц(en), Эдуарду Савэрын(en) (нар. 1982; Сан-Паўлу, Бразылія) і Марк Цукербэрг — запусьцілі вэб-сайт thefacebook.com для навучэнцаў Гарвардзкага каледжу(en). За першыя суткі асабістыя старонкі на сайце завялі 1,2 тыс. студэнтаў[4]. Празь месяц улічанымі карыстальнікамі сацыяльнай сеткі стала больш як палова студэнтаў Гарварду. 1 сакавіка доступ пашырылі для студэнтаў Ельскага (Нью-Гэйвэн(en), штат Канэктыкут), Калюмбійскага (Мангэтан, Нью-Ёрк) і Стэнфардзкага ўнівэрсытэтаў (штат Каліфорнія). 1 чэрвеня «Фэйсбук» пераехаў на сядзібу ў Пала-Альта (шт. Каліфорнія), дзе атрымаў першае староньняе ўкладаньне ад сузаснавальніка прадпрыемства сеціўных плацяжоў «Пэй-Пэл»(en) Пітэра Тыля(en). 1 верасьня ў сац.сетцы запусьцілі «сьцяну» для допісаў сябрам. 1 сьнежня лік улічаных карыстальнікаў сайту перавысіў 1 млн чалавек дзякуючы пашырэньню доступу для студэнтаў ВНУ Бостану і іншых ВНУ краіны. На 1 траўня 2005 г. доступ адчынілі для студэнтаў больш як 800 ВНУ ЗША, якія мелі электронны адрас у дамэне .edu. Пры канцы траўня фонд «Аксэль-Партнэры»(en) (Пала-Альта) уклаў у «Фэйсбук» $12,7 млн. 1 верасьня доступ пашырылі на навучэнцаў сярэдніх школаў. 20 верасьня сайт зьмяніў назоў на facebook.com, набыўшы адпаведны дамэн за $200 тыс. 1 кастрычніка заводзіць старонкі дазволілі студэнтам ВНУ па-за межамі ЗША. 1 сьнежня лік улічаных карыстальнікаў перавысіў 6 млн чалавек. 1 красавіка 2006 г. запусьцілі мабільную вэрсію сайту. 1 траўня «Фэйсбук» дадаў доступ з працоўнага месца. 1 жніўня прадставілі ўласны інтэрфэйс дастасоўнага праграмаваньня(en) на сайце. 5 верасьня у сац.сетцы запусьцілі паток навінаў. 26 верасьня сайт адчынілі для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросьце ад 13 гадоў. 1 сьнежня лік старонак карыстальнікаў перавысіў 12 млн[3].


14 траўня 2007 г. на сайце запусьцілі дастасаваньне «рынкавы пляц» у якасьці дошкі абвестак, якое да канца году ў выглядзе сваіх старонак скарысталі звыш 100 тыс. прадпрыемстваў. 24 траўня прадставілі ўласную плятформу(en) для стварэньня староньнімі распрацоўнікамі дастасаваньняў з выкарыстаньнем зьвестак сацыяльнай сеткі. 22 чэрвеня на сайце дадалі магчымасьць запампоўкі відэаздымкаў. 24 кастрычніка Фэйсбук-плятформу пашырылі на мабільныя прылады. У той самы дзень «Майкрасофт» (Рэдманд, штат Вашынгтон) абвясьціў аб набыцьці 1,6% акцыяў «Фэйсбук» за $240 млн. 6 лістапада запусьцілі самаабслуговую плятформу для рэклямы на старонках карыстальнікаў. 1 сьнежня сацыяльная сетка займела звыш 58 млн улічаных карыстальнікаў[3]. 6 красавіка 2008 г. адбыўся запуск «гаманы» (анг. chat). У 2008 г. сайт займеў пераклад на 20 моваў[4]. У студзені 2009 г. «Фэйсбук» стаў найбольшай у сьвеце сацыяльнай сеткай паводле колькасьці штомесячных карыстальнікаў. 9 лютага прадставілі кнопку «упадабаць». 29 траўня «Фэйсбук» пераехаў на новазбудаваную сядзібу ў Пала-Альта. 13 чэрвеня ў сац.сетцы дазволілі выбіраць імя карыстальніка, што адлюстоўвалася ў адрасным радку замест нумара. У верасьні прадпрыемства ўпершыню стала прыбытковым. 1 сьнежня сац.сетка займела звыш 360 млн улічаных карыстальнікаў. Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнае ацэнкі кампаніі склаў $700 млн[5].


21 ліпеня 2010 г. колькасьць улічаных карыстальнікаў сац.сеткі перавысіла 500 млн чалавек, палова якіх штодзень праводзіла на сайце ў сярэднім 34 хвіліны. З сотавых тэлефонаў на сайт заходзілі 150 млн (30%) карыстальнікаў. 28 ліпеня дадалі магчымасьць ладзіць апытаньні на сваёй старонцы. 10 жніўня адчынілі сядзібу распрацоўкі ў Сіетле (штат Вашынгтон). 18 жніўня на сайце зьявілася магчымасьць пазначаць месца падзеі ў допісе. 15 лістапада кошт акцыяў «Фэйсбук» на пазабіржавым рынку «Другі рынак»(en) (Нью-Ёрк) перавысіў $41 млрд. 1 сьнежня лік карыстальнікаў сац.сеткі перавысіў 600 млн чалавек[3]. У сакавіку 2011 г.«Фэйсбук» штодня выдаляў каля 20 тыс. старонак карыстальнікаў за спам, карыстаньне ва ўзросьце да 13 гадоў і парушэньні з разьмяшчэньнем выяваў. 15 красавіка «Фэйсбук» адчыніў 1-ы ўласны адмыслова збудаваны цэнтар зьвестак у Прайнвіл(en) (акруга Крук(en), штат Арэгон, ЗША). У чэрвені — лістападзе сайт зьяўляўся найбольш наведваным у Сеціве. 6 ліпеня на сайце зьявілася магчымаць рабіць відэазванкі. Аўдыторыя Facebook перавысіла 700 мільёнаў карыстальнікаў[6]. 6 лістапада лік карыстальнікаў сац.сеткі перавысіў 845 млн чалавек. 19 сьнежня «Фэйсбук» перанёс галаўную сядзібу ў Мэнла-Парк (штат Каліфорнія) на месца былой сядзібы «Сан Майкрасыстэмз». У 2011 г. прыбытак склаў $1 млрд (+65%)[7].


9 красавіка 2012 г. «Фэйсбук» набыў сац.сетку відэа- і фотаабмену «Інстаграм». 18 траўня «Фэйсбук» правёў першаснае публічнае разьмяшчэньне 460 млн сваіх акцыяў на фондавай біржы НАПДАК (Нью-Ёрк) з цаной $38 за акцыю. У выніку ўдалося атрымаць $16 млрд. 24 траўня ў сац.сетцы запусьцілі дастасаваньне «камэра» для фотаапрацоўкі (зь фільтрамі для выяваў). Улетку 2012 г. кіраўніцтва сацсеткі абвясьціла аб выдачы ўраду ЗША зьвестак звыш 20 тыс. карыстальнікаў, якіх падазравалі ў тэрарызьме і выкраданьні дзяцей[8]. 4 кастрычніка лік карыстальнікаў сайту перавысіў 1 млрд чалавек. У 2012 г. выручка (пераважна ад разьмяшчэньня рэклямы і гульняў) склала $5,1 млрд. У 2013 г. — $7,9 млрд. Колькасьць штомесячных карыстальнікаў у 2013 г. склала 1,23 млрд чалавек (+16% да 2012 г.)[4]. 19 лютага 2014 г.«Фэйсбук» набыў мабільны мэсэнджэр WhatsApp за $16 млрд.


На верасень 2015 г. «Фэйсбук» меў 1,55 млрд штомесячных карыстальнікаў, у тым ліку 1,39 млрд (90%) з сотавых тэлефонаў. Лік штодзённых карыстальнікаў перавысіў 1,01 млрд чалавек, зь іх 894 млн (89%) з сотавых тэлефонаў і 84% за межамі ЗША і Канады[3].



Функцыі |


Facebook дазваляе ствараць профіль з фатаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленьні, зьмяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасьць ствараць суполкі па зацікаўленасьцях.


У 2007 годзе Facebook абвясьціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслугаў і зарабляць на гэтым[9]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасьць карыстальнікаў.


Facebook прапаноўвае мноства функцыяў, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень доступу да прыватнае інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае доступ да той ці іншай часткі.



Беларусь |


Па стане на люты 2013 году ў Facebook было зарэгістравана 496 тыс. карыстальнікаў зь Беларусі (107 месца ў сьпісе краінаў). Сярэдняе пранікненьне склала 5,13% ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 16,33%.[10]. На сьнежань 2015 г. 10-ю найбольш упадабанымі ў Беларусі старонкамі былі: 1) Вікторыя Азаранка (беларуская тэнісістка; 1,431 млн), 2) Аляксандар Рыбак (нарвэскі сьпявак бел. паходжаньня; 842 тыс.), 3) Генадзь Вайнярчук(en) (амэрыканскі прадпрымальнік родам зь Беларусі; 455 тыс.), 4) Андрэй Арлоўскі (бел. майстар зьмяшаных адзінаборстваў; 114 тыс.); 5) «Ляпіс Трубяцкі» (бел. музычны гурт; 104 тыс.), 6) Радыё «Свабода» (бел. служба амэрыканскага радыё; 42 тыс.), 7) Група «Ота»(de) (бел. прадстаўніцтва нямецкага дастаўніка паштовых заказаў; 36 тыс.); 8) Tut.by (беларускі сайт; 34 тыс.); 9) «Хуавэй»(zh) (бел. прадстаўніцтва кітайскага вытворцы прыладаў сувязі; 26,3 тыс.), 10) «Вэлком» (бел. апэратар сотавай сувязі; 26,2 тыс.)[11].



Крыніцы |



  1. ^ The Full Story Of How Facebook Was Founded


  2. ^ Миллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!

  3. ^ абвгдеКампанія(анг.) // Аддзел навінаў Фэйсбука, 30 верасьня 2015 г. Праверана 4 сьнежня 2015 г.

  4. ^ абвУНІАН. Фэйсбуку сёньня — 10 гадоў // Газэта «Новы час», 4 лютага 2014 г. Праверана 4 сьнежня 2015 г.


  5. ^ Facebook задекларировал прибыль в $700000000


  6. ^ Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers


  7. ^ Сацыяльная сетка Facebook выходзіць на біржу У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2 лютага 2012). Праверана 2 лютага 2012 г.


  8. ^ Штодзённая пошта(en). 11 мільёнаў карыстальнікаў пакінулі Фэйсбук // Газэта «Зьвязда», 19 верасьня 2013 г. Праверана 31 жніўня 2015 г.


  9. ^ Facebook Platform Launches


  10. ^ Статыстыка Facebook па Беларусі


  11. ^ Статыстыка Фэйсбук-старонак у Беларусі(анг.) // Грамадзкія пекары(en), 2015 г. Праверана 2 сьнежня 2015 г.



Вонкавыя спасылкі |




Commons-logo.svgFacebookсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • Мабільны сайт



Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Facebook&oldid=1880927»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.252","walltime":"0.334","ppvisitednodes":"value":3061,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":35394,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":12620,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":18,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":27,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":7024,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 257.223 1 -total"," 36.56% 94.053 1 Шаблён:Сайт"," 35.29% 90.782 1 Шаблён:Картка"," 16.25% 41.789 1 Шаблён:Крыніцы"," 11.82% 30.413 32 Шаблён:Артыкул_у_іншым_разьдзеле"," 11.29% 29.036 1 Шаблён:Commons"," 9.77% 25.138 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 9.37% 24.093 1 Шаблён:Дата_пачатку"," 8.11% 20.848 1 Шаблён:Commons/Міні"," 5.88% 15.112 4 Шаблён:Навіна"],"cachereport":"origin":"mw1327","timestamp":"20190322200042","ttl":86400,"transientcontent":true););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"Facebook","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Facebook","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q355","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q355","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2011-07-08T18:02:26Z","dateModified":"2017-01-19T18:25:11Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/06/Facebook.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":143,"wgHostname":"mw1247"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню