Skip to main content

Індастрыял Зьмест Гісторыя | Асноўныя стылі індустрыйнайпост-індустрыйнай музыкі | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню

ІндастрыялЭлектронная музыка


Emblem-important.svgпа-ангельскуАнгельшчынеThrobbing GristleIndustrial Recordsмузыкакрыжакоўсынці-попамангельск.Індастрыял-мэталгэві-мэталуRammstein












Індастрыял




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку










Industrial
Стылістычнае паходжаньне
авангард, канкрэтная музыка, экспэрымэнтальная музыка, пост-панк, краўт-рок
Паходжаньне
сярэдзіна 1970-х у Вялікабрытаніі
Вытворныя формы
індастрыял-рок, індастрыял-мэтал, сынты-панк, электра-індастрыял, агра-тэк, дарк эмбіент, EBM, TBM, хардкор-тэхна, паўэр электронікс, тэхна
Паджанры

пост-індастрыял, пэркашн-індастрыял, маршал-індастрыял, нойз
Роднасныя жанры

сынці-поп, краўт-рок

Індастрыял (па-ангельску: industrial — «прамысловы») — музычны кірунак, што вылучаецца выразнай экспэрымэнтальнасьцю і асабліваю эстэтыкай мэханічных ды іншых прамысловых гукаў.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Асноўныя стылі індустрыйнайпост-індустрыйнай музыкі

    • 2.1 Нойз


    • 2.2 Percussion Industrial


    • 2.3 Паўэр-электронікс


    • 2.4 Імправізацыйны індастрыял


    • 2.5 Дарк-эмбіентдроўн-эмбіентрытуал-эмбіент


    • 2.6 Маршал-індастрыял (Martial Industrial)


    • 2.7 Нэафолькдарк-фольк


    • 2.8 EBM (Electronic Body Music)

      • 2.8.1 Futurepop



    • 2.9 Электра-індастрыял


    • 2.10 Агра-індастрыяліндастрыял-рокіндастрыял-мэтал



  • 3 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


Канчаткова стыль аформіўся ў 1974 годзе ў Ангельшчыне. Гэтаму спрыяў гурт Throbbing Gristle, што заснаваў лэйбл Industrial Records, паводле назвы якога быў названы стыль. Першапачаткова індастрыял быў ня толькі музычным кірункам, але й ідэалягічным — асноўным мэтадам стала «шокавая тактыка». У пэрыяд з 1974 да 1981 году зьяўляецца мноства музыкаў і гуртоў гэтага кірунку ўва ўсіх частках сьвету. Найбольш вядомыя зь іх: Бойд Райс (NON), Einstuerzende Neubauten, SPK, Merzbow ды іншыя, які разам склалі «клясычны індастрыял».


Throbbing Gristle распаліся ў 1981 годзе, заявіўшы пра сканчэньне "індустрыйнай эпохі і пачатак "пост-індустрыйнай", што значыла зьмену тактыкі. Былыя ўдзельнікі Throbbing Gristle ўтварылі некалькі новых праектаў, гучаньне якіх у параўнаньні з TG моцна зьмянілася. Іншыя «клясычныя» індустрыйныя гурты ( напрыклад, SPK і Einstuerzende Neubauten) таксама перайшлі на «новую стратэгію», зьявіліся і новыя праекты. Пост-індустрыйная музыка сталася менш агрэсіўнаю, а радыкальнасьць вылілася ў музычныя экспэрымэнты. Цяпер post-industrial музыкі спалучаюць індустрыйныя традыцыі зь іншымі напрамкамі музыкі: танцавальнай, фальклёрнай, рытуальнай.



Асноўныя стылі індустрыйнайпост-індустрыйнай музыкі |


Трэба адзначыць, што ня ўсю індустрыйную музыку можна аднесьці да якога-небудзь пэўнага жанру. Музыкі дасёньня ствараюць музыку, якая не прымае пэўных стылёвых межаў і разьвівае як клясычныя індустрыйныя ідэі, так і іншастылевыя запазычаньні.



Нойз |


Найстарэйшы стыль індустрыйнай музыкі. За заснавальніка ўважаюць амэрыканца Бойда Райза (Boyd Rice)(праект NON), які ў 70-х гадох пачаў выпускаць чысты, немузычны шум у якасьці музычных твораў. Клясычны нойз пазбаўлены рытму ды мэлёдыі, дый навогул выходзіць за межы панятку "музыка". Таксама ў кампазыцыях могуць прысутнічаць чыстыя ці скажоныя вакал і галасавыя сэмплы. Найбольш радыкальны разнавід зьявіўся ў Японіі (японскі нойз). Кампазыцыі ж рытмік-нойзу (паўэр-нойзу) добра структураваныя і рытмічныя.



Тыповыя прадстаўнікі: NON, Merzbow


Percussion Industrial |


Як вынікае з назвы, у падмурку гучаньня тут ляжаць пэркусійныя інструмэнты. У такой якасьці зазвычай выкарыстоўваюцца нетрадыцыйныя немузычныя рэчы - ад пустых жалезных бочак да складаных мэталёвых канструкцыяў уласнай вытворчасьці. Элемэнты такога гучаньня прысутнічаюць у многіх гуртоў, у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.



Прыклады: Z’ev «Salts Of Heavy Metals», «Production & Decay Of Spatial Relations», «F.F.F.», Einsturzende Neubauten «Kollaps», «Halber Mench», «Haus Der Luege», Test Dept. «The Unacceptable Face Of Freedom», «Brith Gof: Gododdin», Les Tambours Du Bronx «Ca Sonne Pas Beau Un Bidon ?!?».


Паўэр-электронікс |


Крыніцаю стылістыкі тут паслужылі клясычныя гурты кшталту Throbbing Gristle, Whitehouse, Maurizio Bianchi/M. B., SPK. Але ж працы 1990-х гадоў маюць моцныя адрозьненьні - найперш гэта шчыльнае змрочнае гучаньне і агрэсіўны настрой кампазыцыяў, пазьней дадаўся і дыстаршаваны вакал з тэкстамі на гісторыка-палітычныя тэмы.



Прадстаўнікі: Institut, Genocide Organ, Anenzephalia, Con-Dom, Brighter Death Now


Імправізацыйны індастрыял |


Improvised Industrial адпаведна з назваю базуецца на вольнай імправізацыі. Маючы крыніцу ў творчасьці клясыкаў - Throbbing Gristle і AMM - у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка.



Прыклады: Throbbing Gristle («Heathen Earth», «Funeral In Berlin», «Funk Beyond Jazz», «Mission Of Dead Souls», «Once Upon A Time…», «Special Treatment», «Thee Psychic Sacriface»), AMM «To Hear And Back Again», «Generative Themes», «The Inexhaustible Document»; Borbetomagus


Дарк-эмбіентдроўн-эмбіентрытуал-эмбіент |


Дарк-эмбіент ёсьць больш змрочнаю вэрсіяй клясычнага эмбіенту, якой наканавана ствараць атмасфэру, не канцэнтруючы ўвагі на мэлёдыі ці на рытме. Музыка напоўненая гудзеньнем, фонавым шумам, мэталёвым звонам, урыўкамі мэлёдыяў і галасоў, манатонным рытмам, пульсацыяй.
Музыка дроўн-эмбіенту складаецца з розначастотных гудзеньняў — дроўнаў, створаных праз гітары, сынтэзатары ды іншыя інструмэнты. У кампазыцыях рытуал-эмбіенту выкарыстоўваюць складаныя пэркусіі, якія часам зьмяняюць на эмбіентныя ляндшафты ці этнічныя сьпевы.



Прыклады: Bad Sector, Lustmord, Deutsch Nepal, Maeror Tri, Troum, Hybryds.


Маршал-індастрыял (Martial Industrial) |


Стыль вылучаецца вайсковаю тэматыкай: ад эпохі крыжакоў да сучасных войнаў. Можна сустрэць мэлёдыі венных гадоў, трубы, чытаньне маніфэстаў, выбухі і гукі стрэлаў, запісаныя, як правіла, у своеасаблівай эстэтыцы нізкай якасьці гуку. За заснавальніка часта ўважаюць югаслаўскіславенскі гурт Laibach.



Тыповыя прадстаўнікі: Laibach, Von Thronstahl, Dernière Volonté


Нэафолькдарк-фольк |


Пачынальнікам сучаснага нэафольку ёсьць ангельскі гурт Current 93 (фактычна ў складзе адзінага ўдзельніка - Дэвіда Цібэта). Напрыканцы 1980-х фармуюцца характэрныя рысы стылю — гучаньне традыцыйных інструмэнтаў (часьцяком - акустычнае гітары), выкарыстаньне ў тэкстах рэлігійных і фальклёрных сымбаляў. Нягледзчы на частую блізкасьць гэтай сцэны да таго ж маршал-індастрыялу, дарк-фолькам і нэафолькам часьцяком называюць гурты, зусім далёкія ад індустрыйнага гучаньня, больш роднасныя з традыцыйным фолькам і фольк-рокам.



Тыповыя прадстаўнікі: Current 93, Tenhi, Von Thronstahl


EBM (Electronic Body Music) |


Адзін з сама папулярных зараз пост-індустрыйных стыляў. Стылю ўласьцівыя зацыкленыя мэлёдыі з танцавальным рытмам, багатыя на выкарыстаньне сэмплаў. Тэрмін EBM прыдуманы музыкамі бэльгійскага гурту Front 242, які цяпер уважаецца за заснавальніка стылю.



Тыповыя прадстаўнікі: Front 242, Front Line Assembly, Nitzer Ebb


Futurepop |


Futurepop — назва вытворнага ад EBM кірунку, які зьявіўся ў другой палове 1990-х гадоў як мяшанка электра-індастрыялу з сынці-попам і элемэнтамі клюбнай электроннай музыкі.



Тыповыя прадстаўнікі: VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk


Электра-індастрыял |


Дадзены стыль роднасны з папярэднім, але ў параўнаньні зь ім менш танцавальны і болей атмасфэрны.



Тыповыя прадстаўнікі: wumpscut:, Front Line Assembly


Агра-індастрыяліндастрыял-рокіндастрыял-мэтал |


Роднасныя і часам малаадрозныя жанры. Асноўнай прыкметаю «агра-індастрыялу» (ангельск. аggressive) ёсьць наяўнасьць «рыфаванае» гітары і «брутальнага» вакалу. Таксама можа прысутнічаць як EBM, так і «synth-pop»-рытм-сэкцыя і дыска-клявішныя. Індастрыял-рок у сваю чаргу спалучае індустрыйны гук з традыцыямі асобных паджанраў року. Раньнія спалучэньні такога кшталту назіраюцца ў творчасьці пост-панкавых гуртоў: Killing Joke, Swans, Foetus. Індастрыял-мэтал, які зьявіўся напрыканцы 1980-х, вылучаецца рыфамі гэві-мэталу (альбо іншых асобных мэталёвых паджанраў), «індустрыйным» сынтэзатарам, моцна скажоным гукам гітар і дыстаршаваным вакалам (хаця такі паджанр, як NDH (Новы нямецкі цяжар) вылучаецца якраз чысьцінёю вакалу - гл. Rammstein).



Тыповыя прадстаўнікі: KMFDM, Ministry, Think About Mutation, Die Krupps, Coptic Rain, Oomph!


Вонкавыя спасылкі |


  • http://www.postindustrial.org/

  • http://industrialmusic.ru/




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Індастрыял&oldid=1820612»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.084","walltime":"0.109","ppvisitednodes":"value":1046,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":8744,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3127,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 76.840 1 -total"," 64.69% 49.708 1 Шаблён:Музычны_жанр"," 58.42% 44.887 1 Шаблён:Картка"," 19.84% 15.243 1 Шаблён:Няма_крыніц"," 15.19% 11.668 1 Шаблён:Мова-en"," 14.73% 11.318 1 Шаблён:Паведамленьне"," 7.93% 6.095 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.42% 3.394 1 Шаблён:Паведамленьне/выява"," 4.40% 3.381 1 Шаблён:Паведамленьне/колер"," 4.09% 3.146 1 Шаблён:Тэкст_моўнай_спасылкі"],"cachereport":"origin":"mw1252","timestamp":"20190306062146","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0406u043du0434u0430u0441u0442u0440u044bu044fu043b","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q487965","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q487965","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2012-08-05T07:53:20Z","dateModified":"2015-10-21T09:40:38Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":148,"wgHostname":"mw1272"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню