Skip to main content

Музыка Гісторыя | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюМузыкаМузычныя тэрміныпашырыўшы яго

Музыка


па-грэцкумастацтвамузычны творгукавыгукавыя сыстэмыакустыкіжанрымузычныя інструмэнтымастацтваСтаражытны ЭгіпетМэсапатаміяІндыяКітайСтаражытная ГрэцыяСярэднявеччаАдраджэньнягуманізмумузычнае мастацтва Вялікага княства ЛітоўскагаXVIIXX стагодзьдзябарокаклясыцызмракакорамантызмрэалізмімпрэсіянізмавангардызмопэрабалетXIX стагодзьдзяЗаходняй ЭўропеапэрэтаXVIIIXX стагодзьдзяБахМоцартван БэтговэнШапэнЛістГрыгВэрдзіПуччыніВагнэрЧайкоўскіРахманінаўШтраўс МалерСтравінскіШонбэргБрытэнПракоф’еўШастаковічБэрнстайнГершвінджазрок-музыкапоп-музыкаCommons-logo.svg












Музыка




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку




Малюнак на старажытнагрэцкай вазе паказвае ўрок музыкі. Каля 510 да н. э.


Му́зыка (па-грэцку: μουσική musikē — мастацтва муз[1]) — мастацтва інтанацыі; музычны твор. Мастацкая дзейнасьць у музыцы накіраваная на гукавы матэрыял (гук музычны) — асобныя гукі або гукавыя комплексы (гарманічныя пасьлядоўнасьці, рытмічныя постаці, мэлядычныя інтэрвалы, лады, танальнаьсці, санарныя эфэкты й г.д.), які арганізуецца ў вышынным, часовым, тэмбравым, гучнасным і іншых суадносінах з мэтай увасабленьня адмысловай вобразнай думкі, якая асацыюе станы й працэсы вонкавага сьвету, унутраныя перажываньні чалавека са слыхавымі ўражаньнямі (мастацкая выява). Падобны гукавы матэрыял утварае гукавыя сыстэмы, якія грунтуюцца на законах акустыкі й фізыялёгіі слыху.


Стварэньне, выкананьне, значнасьць і нават вызначэньне музыкі вар’іруецца ў залежнасьці ад культуры й сацыяльнага кантэксту. Музыка можа існаваць у выглядзе строга арганізаваных кампазыцыяў ці ў якасьці імправізацыйнай формы. Музыка можа быць падзелена на жанры й паджанры, хоць лініі падзелу адносна музычных жанраў часьцяком даволі тонкія, часам зьяўляюцца асабістай інтэрпрэтацыяй, што часам выклікае спрэчным наконт прыналежнасьці кампазыцыі да аднаго ці іншага жанру.


Музычным можа быць практычна любы гук з пэўнымі акустычнымі характарыстыкамі, якія адпавядаюць эстэтыцы той ці іншай эпохі, і можа быць прайграным пры выкананьні музыкі. Крыніцамі такога гуку, могуць быць, як то чалавечы голас, музычныя інструмэнты, электрычныя генэратары й іншыя сродкі.



Гісторыя |


Як самастойны від мастацтва музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадзтве. Музычная культура першых цывілізацыяў сьвету (Старажытны Эгіпет, Мэсапатамія, Індыя, Кітай, Старажытная Грэцыя) характарызавалася дзейнасьцю прафэсійных музыкаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадзкіх сьвяткаваньняў, масавых абрадавых дзеяў.


У эпоху Сярэднявечча для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасьць, кананічнасьць, калектыўнасьць, слабае выяўленьне індывідуальнага пачатку. У эпоху Адраджэньня ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе на аснове ідэалёгіі гуманізму расквітнела сьвецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаньнем творчай індывідуальнасьці. У гэтым пляне вельмі цікава музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага. На працягу XVII—XX стагодзьдзя кампазытарская творчасьць разьвівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў — барока, клясыцызм, ракако, рамантызм, рэалізм, імпрэсіянізм, авангардызм і іншыя. Атрымалі шырокае распаўсюджаньне опэра й балет. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Заходняй Эўропе пачаў фармавацца новы музычна-тэатральны жанар апэрэта; у прафэсійнай творчасьці пачала выдзяляцца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, пачала нараджацца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазытарамі XVIII—XX стагодзьдзя зьяўляюцца Бах, Моцарт, ван Бэтговэн, Шапэн, Ліст, Грыг, Вэрдзі, Пуччыні, Вагнэр, Чайкоўскі, Рахманінаў, Штраўс, Малер, Стравінскі, Шонбэрг, Брытэн, Пракоф’еў, Шастаковіч, Бэрнстайн, Гершвін. У XX стагодзьдзі ўзьніклі й атрымалі шырокае распаўсюджаньне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як джаз, рок-музыка, поп-музыка.



Крыніцы |



  1. ^ Музыка // БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 14—15



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgМузыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Музычныя тэрміны (анг.)





Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Музыка&oldid=1769834»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.072","walltime":"0.112","ppvisitednodes":"value":308,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":4772,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":674,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":447,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 77.772 1 -total"," 18.27% 14.212 1 Шаблён:Крыніцы"," 16.53% 12.857 1 Шаблён:Мова-el"," 13.97% 10.866 1 Шаблён:Commons"," 11.08% 8.618 1 Шаблён:Літаратура/БелЭн"," 9.37% 7.290 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 9.07% 7.054 1 Шаблён:Накід:Музыка"," 7.82% 6.078 1 Шаблён:Ref-en"," 7.49% 5.822 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 5.92% 4.603 1 Шаблён:Накід"],"cachereport":"origin":"mw1266","timestamp":"20190304202329","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041cu0443u0437u044bu043au0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%83%D0%B7%D1%8B%D0%BA%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q638","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q638","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-03-19T00:32:20Z","dateModified":"2015-03-09T15:13:59Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9b/Music_lesson_Staatliche_Antikensammlungen_2421.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":161,"wgHostname":"mw1246"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню