Skip to main content

Google Chrome OS Зьмест Пазыцыяваньне Chrome OS на рынку | Апаратная падтрымка і распрацоўка | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню+/−Adding a New Package (The Chromium Projects)Package Management (The Chromium Projects)Google Announces Chrome OSGoogle takes on Microsoft with Chrome operating systemGoogle Chrome OSрGOOGGGEAwww.google.com

GoogleАпэрацыйныя сыстэмы


апэрацыйная сыстэмакрынічным кодамGoogleнэтбукахLinuxбраўзэра ChromeСецівамCommons-logo.svg












Google Chrome OS




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
















Chrome OS
Распрацоўнік

Google Inc.
Выпускі
Сямейства АС

Unix-like
Апошні стабільны рэліз
[+/−]
Мовы праграмаваньня
C++
Пакетны мэнэджар
dpkg / APT[1][2]
Плятформы
x86, ARM
Тып ядра

Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія
BSD license
Бягучы стан

Beta

Chrome OS — апэрацыйная сыстэма з адчыненым крынічным кодам, распрацаваная Google для працы з вэб-прыладамі[3]. Пра сыстэму было абвешчана 7 ліпеня 2009 году і заяўлена пра выхад сыстэмы на нэтбуках у другой палове 2010 году.[4] У падмурак апэрацыйнае сыстэмы закладзенае ядро Linux. Інтэрфэйс — мінімалістычны, успадкаваны ад браўзэра Chrome. Праз мажлівасьць працы толькі з вэб-прыладамі, прадукт арыентаваны на людзей, якія больш за ўсё карыстаюцца Сецівам.




Зьмест





  • 1 Пазыцыяваньне Chrome OS на рынку


  • 2 Апаратная падтрымка і распрацоўка


  • 3 Крыніцы


  • 4 Вонкавыя спасылкі




Пазыцыяваньне Chrome OS на рынку |


Галоўнай асаблівасьцю будзе дамінаваньне вэб-аплікацыяў над звычайнымі функцыямі апэрацыйнае сыстэмы. Галоўная роля тут адводзіцца браўзэру. Стратэгія стварэньня новага прадукту мае на ўвазе архітэктуру, якая будзе непатрабавальнай да апаратных рэсурсаў кампутара, які будзе выкарыстоўвацца для выхаду ў Сеціва. Тэндэнцыя наданьня большай увагі рэсурсам Сеціва праглядаецца і ў іншых прадуктах Google і адпавядае ідэалёгіі «Cloud computing».
Google паведамляе, што асноўнымі асаблівасьцямі новае апэрацыйнае сыстэмы з пункту гледжаньня шараговых карыстальнікаў будуць:


  • хуткасьць: запампоўкі, выхаду ў Сеціва, атрыманьня электронных лістоў і г. д.;

  • моцная інтэграцыя з інтэрнэт-сэрвісамі;

  • надзейнасьць працы;


  • бясьпека ў аўтаматычным рэжыме;

  • лёгкасьць у карыстаньні.

Chrome OS задумана як практычная рэалізацыя канцэпцыяў SaaS і DaaS, якая зьяўляецца даступнай для шырокага кола карыстальнікаў. Гэта здымае з карыстальніка неабходнасьць выкананьня функцыяў сыстэмнага адміністратара, такіх як атрыманьне новых дыстрыбутываў, усталяваньня і абнаўленьня аплікацыяў. Страта ноўтбука (нэтбука) стане меней крытычнай, бо атрымаць доступ да дадзеных можна будзе зь любога іншага кампутара з Chrome OS праз лагін і пароль ад акаўнту Google. Аднак, пры крадзежы паролю, злодзеі змогуць невідочна для карыстальніка атрымаць доступ да ягоных дадзеных. Chrome OS ня будзе пасаваць для карыстальнікаў аплікацый, якія патрабуюць вялікую колькасьць рэсурсаў. Таксама не плянуецца падтрымка распаўсюджаных сёньня дастасаваньняў на звычайных жорсткіх дысках (не SSD). Шмат якія карыстальніцкія асаблівасьці будучай апэрацыйнай сыстэмы дэманструе яе прататып — ОС Chromium.


Дызайн новай АС будзе вытрыманы ў мінімалістычным стылі, у духу браўзэра Google Chrome.



Апаратная падтрымка і распрацоўка |


Google Chrome OS пазыцыянуецца як апэрацыйная сыстэма для розных дастасаваньняў — ад маленькіх нэтбукаў да поўнапамерных настольных сыстэм і падтрымлівае x86- и ARM-архітэктуры працэсараў.


У цяперашні час каманда Google Chrome OS працуе са шматлікімі тэхналягічнымі кампаніямі з мэтай праектаваньня і распрацоўкі дастасаваньня, якое дало б высокую якасьць працы карыстальнікаў. Сярод іх такія кампаніі, як Acer, Adobe, ASUS, Freescale Semiconductor, Hewlett-Packard, Lenovo, Qualcomm, Texas Instruments, Toshiba, NVIDIA. Таксама ў распрацоўцы прымае ўдзел кампанія Intel, супрацоўніцтва зь якой пачалося «за некаторы час» да афіцыйнага анонса. Dell таксама разглядае магчымасьць тэставаньня Chrome OS.



Крыніцы |



  1. ^ Adding a New Package (The Chromium Projects) // Chromium.org (анг.)


  2. ^ Package Management (The Chromium Projects) // Sites.google.com (анг.)


  3. ^ Mediati, Nick (2009-07-07) Google Announces Chrome OS // PC World (анг.)


  4. ^ Ahmed, Murad (2009-07-08), Google takes on Microsoft with Chrome operating system // Times Online (анг.)



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgGoogle Chrome OSсховішча мультымэдыйных матэрыялаў





Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Google_Chrome_OS&oldid=1956107»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.240","walltime":"0.298","ppvisitednodes":"value":2248,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":91170,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":37460,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2336,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 223.754 1 -total"," 48.90% 109.422 1 Шаблён:Апэрацыйная_сыстэма"," 46.86% 104.843 1 Шаблён:Картка"," 36.80% 82.349 1 Шаблён:Google"," 33.01% 73.864 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 5.29% 11.826 1 Шаблён:Commons"," 5.25% 11.744 1 Шаблён:Крыніцы"," 3.58% 8.008 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 2.87% 6.423 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 2.81% 6.281 2 Шаблён:Nowrap_begin"],"cachereport":"origin":"mw1332","timestamp":"20190304191916","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"Google Chrome OS","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Google_Chrome_OS","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q79531","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q79531","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2009-12-22T14:48:30Z","dateModified":"2018-02-09T10:59:32Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":139,"wgHostname":"mw1269"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Сэнт-Люіс Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню38°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.1977838°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.19778stlouis-mo.govСэнт-ЛюісAnnual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places – U.S. Census Bureau, Population Division