Skip to main content

Google Drive Зьмест Прафэсійныя вэрсіі | Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі | Прастора для захоўваньня | Падтрымліваюцца фарматы файлаў | Навігацыйнае мэню+/−drive.google.comрGOOGGGEAwww.google.com

Праграмнае забесьпячэньне Google


хостынгGoogleGoogle Docsпошукавымі сыстэмаміChromeAndroidiOSMicrosoft OfficeChrome OSFirefoxInternet ExplorerSafariChromeMicrosoft WindowsApple OS XLinuxChrome OSGmail












Google Drive




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку














Google Drive
Googledrive logo.svg
Распрацоўка
Google
Апошняя вэрсія
[+/−]
Напісаны на
C++
Тып
воблачнае сховішча зьвестак
Ліцэнзія
Freeware
Афіцыйная старонка
drive.google.com

Google Drive, таксама Google Дыск — файлавы хостынг, створаны кампаніяй Google для захоўваньня файлаў у інтэрнэце, забеспячэньня агульнага да іх доступу і супольнага рэдагаваньня. У склад Google Дыску ўваходзяць вэб-інструмэнты Google Docs: дакумэнты, табліцы й прэзэнтацыі. Агульнадаступныя дакумэнты на Дыску індэксуюцца пошукавымі сыстэмамі. Google Дыск быў прадстаўлены 24 красавіка 2012 году, а да кастрычніка 2014 году налічваў 240 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.




Зьмест





  • 1 Прафэсійныя вэрсіі

    • 1.1 Google Drive for Work


    • 1.2 Google Drive for Education



  • 2 Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі


  • 3 Прастора для захоўваньня


  • 4 Падтрымліваюцца фарматы файлаў




Прафэсійныя вэрсіі |


Асноўны артыкул: Google Apps


Google Drive for Work |


Google Drive for Work — гэта прэміюм-вэрсія Дыску ў складзе Google Apps for Work, прадстаўленая 25 чэрвеня 2014 году на канфэрэнцыі Google I/O. Яна ўключае ў сябе неабмежаваную прастору для захоўваньня, пашыраныя функцыі аўдыту і фармаваньня справаздач, а таксама службы прадастаўленьня зьвестак для электронных расьследаваньняў. Дадатковыя налады сэрвісу дазваляюць адміністратарам лепш кіраваць працай карыстальнікаў з Дыскам, напрыклад дазваляючы асобным супрацоўнікам усталёўваць кліент сынхранізацыі для ПК. На Дыск можна загружаць файлы памерам да 5 ТБ. Калі ў кампаніі менш за пяць карыстальнікаў, кожнаму зь іх прадастаўляецца па 1 ТБ. Паводле прэс-рэлізу ў афіцыйным блогу Google Enterprise, усе зьвесткі кліентаў шыфруюцца пры загрузцы на сэрверы Google, захоўваньні і запампоўцы. Карыстальнікам прадастаўляецца кругласутачная падтрымка і гарантуецца бесьперабойная праца сэрвісаў на працягу 99,9% часу.



Google Drive for Education |


Сэрвіс Google Drive for Education быў запушчаны 30 верасня 2014 году. Ён даступны ўсім падпісчыкам Google Apps for Education бясплатна. Карыстальнікам прадастаўляецца неабмежаваная прастора для захоўваньня зьвестак і магчымасьць загружаць файлы памерам да 5 ТБ.



Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі |


Асноўны артыкул: Google Docs

Google Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі — гэта бясплатны пакет офісных вэб-дадаткаў, інтэграваны з Google Drive. З яго дапамогай можна ствараць і рэдагаваць дакумэнты анлайн і працаваць над імі разам з іншымі карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу. Ад кастрычніка 2012 году гэтыя назвы афіцыйна выкарыстоўваюцца для тэкставага працэсара, рэдактара электронных табліц і прыкладанні для працы з прэзэнтацыямі. Усе тры сэрвісы даступныя ў выглядзе вэб-дадаткаў, дадаткаў Chrome з падтрымкай офлайн-рэжыму, а таксама мабільных дадаткаў для Android і iOS і падтрымліваюць фарматы Microsoft Office. Акрамя гэтых рэдактараў у пакет уваходзяць Google Формы, Google Малюнкі і бэта-вэрсія Google Зводных табліц. Формы і Зводныя табліцы даступныя толькі ў выглядзе вэб-дадаткаў, а Малюнкі — яшчэ і як дадатак Chrome. Google Дакумэнты цалкам інтэграваныя з Google Дыскам, на якім захоўваюцца ўсе ствараемыя ў рэдактарах файлы.


Да зьяўленьня Google Дыску ў красавіку 2012 году Google Дакумэнты таксама служылі онлайн-сховішчам. Цяпер усе файлы, створаныя ў Google Docs, якія захоўваюцца на Дыску, а URL docs.google.com перанакіроўваецца на Google Дыск. У сувязі з гэтым прастора для захоўваньня была павялічаная з 1 да 5 ГБ.


Ад чэрвеня 2012 году Chrome OS і прылады Chrome падтрымліваюць офлайн-рэжым. Спачатку гэтая функцыя была даступная толькі ў Дакумэнтах. У студзені 2013 году яна зьявілася ў Прэзентацыях, а ў сьнежні — у Табліцах. Google Docs афіцыйна падтрымліваюць аглядальнікі Firefox, Internet Explorer (вэрсія 9 і больш позьнія), Safari і Chrome, а таксама апэрацыйныя сыстэмы Microsoft Windows, Apple OS X, Linux і Chrome OS.



Прастора для захоўваньня |


У Google Drive прадастаўляецца 15 ГБ для бясплатнага захоўваньня дадзеных. Калі вылучанага аб'ёму недастаткова, можна набыць дадаткова ад 100 ГБ да 30 ТБ. 13 траўня 2013 году Google абвясьціла аб аб’яднаньні лімітаў на дыскавую прастору Gmail, Google Drive і Google+ Photos. Замест 10 ГБ на Gmail і 5 ГБ на Google Drive і Google+ Photos цяпер карыстальнік атрымлівае 15 ГБ на ўсё адразу, у тым ліку і на Google Drive.



Падтрымліваюцца фарматы файлаў |


Google Drive дазваляе праглядаць файлы наступных фарматаў:


  • Графічныя файлы (.JPEG, .PNG, .GIF, .TIFF, .BMP)

  • Відэа файлы (.WebM, .MPEG4, .MOV, .AVI, .MPEGPS, .WMV, .FLV)

  • Тэкставыя файлы (.ТХТ)

  • Файлы разметкі/коду (.CSS, .HTML, .PHP, .C, .CPP, .H, .HPP, .JS, .JAVA)

  • Microsoft Word (.DOC ды .DOCX)

  • Microsoft Excel (.XLS ды .XLSX)

  • Microsoft PowerPoint (.PPT ды .PPTX)

  • Adobe Portable Document Format (.PDF)

  • Apple Pages (.PAGES)

  • Adobe Illustrator (.AI)

  • Adobe Photoshop (.PSD)

  • Autodesk AutoCad (.DXF)

  • Scalable Vector Graphics (.SVG)

  • PostScript (.EPS, .PS)

  • Шрыфты (.TTF, .OTF)

  • XPS (.XPS)

  • Архівы (.ZIP ды .RAR)




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Google_Drive&oldid=1891586»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.192","walltime":"0.229","ppvisitednodes":"value":2047,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":85609,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":36293,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 133.337 1 -total"," 52.07% 69.435 1 Шаблён:Google"," 46.26% 61.680 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 45.28% 60.373 1 Шаблён:Праграма"," 41.87% 55.827 1 Шаблён:Картка"," 4.02% 5.354 1 Шаблён:Спасылкі_шаблёну"," 3.62% 4.829 2 Шаблён:Nowrap_end"," 3.60% 4.807 2 Шаблён:Nowrap_begin"," 3.16% 4.214 127 Шаблён:*"," 2.81% 3.753 1 Шаблён:Артыкул_у_іншым_разьдзеле"],"cachereport":"origin":"mw1262","timestamp":"20190327151508","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":411,"wgHostname":"mw1262"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Сэнт-Люіс Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню38°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.1977838°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.19778stlouis-mo.govСэнт-ЛюісAnnual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places – U.S. Census Bureau, Population Division