Skip to main content

Станькаў Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Заўвагі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.2277853°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778djvu"Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.Святыя руіны ажываюць210Станькаўв. СтанькаваСтаньково: история и новости - сайт деревниСтанькава: сядзіба Гутэн-Чапскіхррр

Станькаўскі сельсаветНаселеныя пункты Койданаўскага раёнуНаселеныя пункты, згаданыя ў XV стагодзьдзі


вёскаБеларусіРапусесельсаветуКойданаўскага раёнуМенскай вобласьціКойданаваМенскБаранавічыМенскКойданаўУздумястэчкагістарычнай МеншчыныЧапскіхВ. Жучкевічарасперайначваньня тапоніму на расейскі манерсялоДарагастайскіхРадзівілыЧапскіяМенскага паветуМенскага ваяводзтвадругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыіМенскай губэрніключуЭ. ЧапскіНапалеон ОрдаПершую сусьветную вайнуТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРаграгарадкуCommons-logo.svg












Станькаў




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

(Перанакіравана з «Станькава»)





Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку























Станькаў

трансьліт. Stańkaŭ[a]

Альтанка Чапскіх
Альтанка Чапскіх

Краіна:

Беларусь

Вобласьць:

Менская

Раён:

Койданаўскі

Сельсавет:

Станькаўскі

Насельніцтва:
1692 чал. (2010)

Часавы пас:

UTC+3

Тэлефонны код:
+375 1716

Паштовы індэкс:
222731

Нумарны знак:
5

Геаграфічныя каардынаты:

53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778Каардынаты: 53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778



Станькаў на мапе Беларусі ±




Станькаў

Станькаў

Станькаў






Станькаў

Станькаў

Станькаў







Commons-logo.svgГалерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ста́нькаў[1] (афіцыйная назва — Станькава[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Рапусе. Цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1692 чалавекі. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Узду.


Станькаў — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх.




Зьмест





  • 1 Назва


  • 2 Гісторыя

    • 2.1 Вялікае Княства Літоўскае


    • 2.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі


    • 2.3 Найноўшы час



  • 3 Насельніцтва

    • 3.1 Дэмаграфія


    • 3.2 Інфраструктура



  • 4 Турыстычная інфармацыя

    • 4.1 Славутасьці


    • 4.2 Страчаная спадчына



  • 5 Галерэя


  • 6 Асобы


  • 7 Заўвагі


  • 8 Крыніцы


  • 9 Літаратура


  • 10 Вонкавыя спасылкі




Назва |


На думку географа В. Жучкевіча, тапонім Станькаў утварыўся ад памяншальнай формы імя Станіслаў[2].


Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Станькаў[3][4]. Форма Станькава (рас. Станьково) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[5].



Гісторыя |



Вялікае Княства Літоўскае |




Скарбчык. Н. Орда, 1864—76 гг.


Першы пісьмовы ўпамін пра Станькаў як сяло ў валоданьні Дарагастайскіх датуецца 1407 годам. Пазьней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 году — Чапскія.


Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Станькаў увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1588 год у мястэчку было 30 двароў, касьцёл, царква, рынак.



Пад уладай Расейскай імпэрыі |




Палац Чапскіх. Н. Орда, 1864—76 гг.


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Станькаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні[6]. У пачатку XIX ст. мястэчка стала цэнтрам ключу. З 1815 году тут працаваў сьпіртзавод, у 1858 годзе збудавалі царкву Сьвятога Мікалая, у 1863 годзе адкрылася сельская прыходзкая школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 годзе — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музэй з уласных збораў.


У 1876 годзе мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. На 1886 год у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходзкая школа, лякарня. У Першую сусьветную вайну тут некаторы час разьмяшчаўся штаб расейскай 4-й арміі Заходняга фронту.



Найноўшы час |


25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Станькаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.


На 1970 год у Станькаве было 196 двароў, на 1998 год — 213, на 2001 год — 684, на 1 студзеня 2004 году — 700. У 2000-я гады Станькаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.



Насельніцтва |



Дэмаграфія |



  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 390 чал.


  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 908 чал.[7]; 1998 год — 677 чал.[8]; 1999 год — 2325 чал.


  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1832 чал.[9]; 1 студзеня 2004 году — 1859 чал.[10]; 2010 год — 1692 чал.


Інфраструктура |


У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фэльчарска-акушэрскі пункт, кінатэатар, бібліятэка, пошта.



Турыстычная інфармацыя |



Славутасьці |


  • Могілкі старыя каталіцкія

  • Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.)

  • Царква Сьвятога Мікалая (1858)


Страчаная спадчына |


  • Палац Чапскіх (XIX ст.)


Галерэя |



Асобы |



  • Марат Казей (1929—1944) — піянэр-партызан, Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна)


  • Эмэрык Чапскі (1828—1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат


Заўвагі |



  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Stańkava



Крыніцы |


  1. ^ абНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 184.


  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 359.


  3. ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё Свабода. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.


  4. ^ Тарасевіч Л. Святыя руіны ажываюць // Звязда. — № 8 (13). — 22 жніўня 2007 г.


  5. ^ Каспяровіч В. Эвалюцыя тапанімічных назваў Койданаўшчыны. — Менск: БДТУ, 2014. С. 18.[1]


  6. ^ Jelski A. Stańków // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 210.


  7. ^ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 405.


  8. ^ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 404.


  9. ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 151.


  10. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна — Мн., 2004. — 704 с.: іл., фота. С. 690.



Літаратура |



  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 с.: іл., фота.


  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.


  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgСтанькаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • в. Станькава на Radzima.org

  • Станьково: история и новости - сайт деревни

  • Станькава: сядзіба Гутэн-Чапскіх





Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Станькаў&oldid=2036665»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.676","walltime":"1.008","ppvisitednodes":"value":21898,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":280602,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":189187,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":29720,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 880.268 1 -total"," 66.81% 588.109 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 66.09% 581.792 1 Шаблён:Населены_пункт"," 32.11% 282.632 32 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 24.26% 213.531 34 Шаблён:Першы_непусты"," 16.94% 149.155 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 16.19% 142.549 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 12.74% 112.127 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 12.24% 107.721 3 Шаблён:Вікізьвесткі"," 12.19% 107.279 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.077","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2347918,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1296","timestamp":"20190313080309","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":160,"wgHostname":"mw1325"););

Popular posts from this blog

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр