Picasa Зьмест Функцыі | Picasa Web Albums | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню3.9 (Зборка 135.93)picasa.google.compicasaweb.google.comPicasa Release NotesGoogle Picasa profileSearch and Locate: Search by keyword, filter, or colorIntroducing Picasa 3.0 (and big changes for Picasa Web Albums)Google Picasa Web Albums Coming?Picasa Help Center — Purchasing Storage: How it worksPicasaрGOOGGGEAwww.google.com
Праграмнае забесьпячэньнеGoogle
кампутарная праграмалічбавых фатаздымкаўIdealabGoogleПаблё Пікасапа-ангельскупа-беларускубясплатны распаўсюдWindows XPWindows VistaMac OS XGoogle LabsLinuxWineWindows 98Windows Meцэтлікамчырвоных вачэйe-mailфорумахJPEGIPCTGooglePicasa Web AlbumsфотагостынгFlickrГБМБGmailТБ
Picasa
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Picasa | |
![]() | |
Распрацоўка | |
---|---|
Апошняя вэрсія | 3.9 (Зборка 135.93) (23 сакавіка 2012 г. )[1] |
АС | Microsoft Windows, Mac OS X, Linux |
Тып | арганайзэр фатаздымкаў |
Ліцэнзія | freeware |
Афіцыйная старонка | picasa.google.com |
Picasa — кампутарная праграма для арганізацыі і рэдагаваньня лічбавых фатаздымкаў, першапачаткова распрацаваная Idealab і набытая Google у ліпені 2004 году[2]. Назва Picasa — сумесь імя вядомага мастака Паблё Пікаса (па-ангельску: Pablo Picasso), фразы mi casa (па-беларуску: мая хата) і pic (скарачэньне ад picture — выява) — у выніку атрымліваецца «пэрсаналізаванае мастацтва»[2]. Google пасьля набыцьця праекту пачала яго бясплатны распаўсюд.
Уласныя зборкі пад Windows XP, Windows Vista і Mac OS X можна спампаваць у Google Labs. Для Linux між тым, уласны код напісаны ня быў, але з, уласна, Picasa (у якасьці win-зборкі) ідзе Wine. Абнаўленьні для Windows 98 і Windows Me не падтрымліваюцца (можна скарыстацца толькі старой вэрсіяй).
Зьмест
1 Функцыі
1.1 Арганізацыя і рэдагаваньне
1.2 Ключавыя словы
1.3 Пошук
1.4 Распазнаваньне твараў
2 Picasa Web Albums
3 Крыніцы
4 Вонкавыя спасылкі
Функцыі |
Арганізацыя і рэдагаваньне |
Фатаздымкі арганізуюцца, дзякуючы мажлівасьці імпарта і сачэньня за здымкамі, а таксама, дзякуючы цэтлікам, распазнаваньню твараў, альбомам і гэтак далей. Picasa не зьяўляецца паўнавартасным рэдактарам, але ўсё ж мае асноўныя функцыі: удасканаленьне колераў, выдаленьне эфекту чырвоных вачэй, асячэньне выяваў і гэтак далей. Здымкі гэтак жа можна абрабіць для перасылкі ў e-mail на форумах, ці падрыхтаваць да друку.
Ключавыя словы |
У кожнай праіндэксаванай тэчцы Picasa зьмяшчае файл picasa.ini
, у якім захаваныя ўсе пазначэньні, распазнаныя твары ды іншая карысная мета-інфармацыя. Да JPEG-выяваў Picasa дадае таксама IPCT-цэтлікі.
Пошук |
Picasa мае пошукавую панэль, празь якую ажыцьцяўляецца пошук па фатаздымках. Праграма шукае выява паводле прызначанае карыстальнікам назвы, назвы файла, цэтлікаў, назваў тэчак ды іншае карыснае інфармацыі.[3]
Распазнаваньне твараў |
15 жніўня Google абвясьціла пра набыцьцё кампаніі Neven Vision, чыя тэхналёгія дазваляла шукаць па пэўных аб’ектах у здымках: людзёх, будынках і гэтак далей. Гэтую тэхналёгію Google выкарыстала ў якасьці тэхнічнае частцы для функцыі распаўнаваньня твараў на Picasa Web Albums, якая была ўведзена ў працу 2 верасьня 2008 году.[4]
Picasa Web Albums |
Picasa Web Albums | |
![]() | |
URL | picasaweb.google.com |
---|---|
Тып | фатагостынг |
Уладальнік | Google Inc. |
Picasa Web Albums — фотагостынг ад Google, па функцыянальнасьці падобны да Flickr ды іншых фатагостынгаў. Google дазваляе бескаштоўнае выкарыстаньне 1 ГБ дыскавае прасторы. Здымкі з Picasa націсканьнем некалькіх гузікаў лёгка запампоўваюцца ў Web Albums з захаваньнем усіх цэтлікаў, геаграфічнае інфармацыі і гэтак далей.
Інфармацыя пра Picasa Web Albums зьявілася ў сеціўных СМІ 6 чэрвеня 2006 году.[5] На пачатку працы кожнаму карыстальніку прапанавалася 250 МБ дыскавае прасторы. З 7 сакавіка 2007 году ўжо прапанаваўся 1 гігабайт. Акрамя гэтага, кожны карыстальнік мае магчымасьць набыць дадатковую прастору, на якой разьмесьцяцца таксама іншыя сэрвісы, напрыклад, Gmail. Усяго можна набыць ад 20 ГБ да 16 ТБ.[6]
Крыніцы |
^ Picasa Release Notes- ^ абGoogle Picasa profile // Obsessable (анг.)
^ Search and Locate: Search by keyword, filter, or color (анг.)
^ Introducing Picasa 3.0 (and big changes for Picasa Web Albums) // Official Google Blog (анг.)
^ Google Picasa Web Albums Coming? // Blogoscoped.com (анг.)
^ Picasa Help Center — Purchasing Storage: How it works // Google (анг.)
Вонкавыя спасылкі |
Picasa — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Катэгорыі:
- Праграмнае забесьпячэньне
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.280","walltime":"0.357","ppvisitednodes":"value":3280,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":95134,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":38523,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":23,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3424,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 248.980 1 -total"," 39.45% 98.215 2 Шаблён:Картка"," 33.18% 82.604 1 Шаблён:Праграма"," 32.83% 81.741 1 Шаблён:Google"," 29.14% 72.555 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 15.16% 37.754 1 Шаблён:Апошні_стабільны_выпуск/Picasa"," 11.08% 27.582 1 Шаблён:Commons"," 9.87% 24.566 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 9.34% 23.251 1 Шаблён:Сайт"," 8.16% 20.306 1 Шаблён:Commons/Міні"],"cachereport":"origin":"mw1266","timestamp":"20190303155333","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"Picasa","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Picasa","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q9349","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q9349","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2009-12-21T19:00:07Z","dateModified":"2018-02-20T09:40:45Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":138,"wgHostname":"mw1329"););