Skip to main content

Слонімскі раён Зьмест Гісторыя | Прырода | Насельніцтва | Гаспадарчая дзейнасьць | Інфармацыя для турыстаў | Асобы | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАфіцыйны сайтЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаГосударственный земельный кадастр Республики БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 4 января 2002 г. №6 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»Перепись населения — 2009. Гродненская областьЧисленность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаЧисленность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаСлонімскі раёнСлонімскі раён // Гродзенскі аблвыканкамЗдымкі на Radzima.orgСлонімскі раён Фота-блог — Фатаздымкі Слоніму і Слонімшчынырр

Слонімскі раён


адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінкаГарадзенскай вобласьціБеларусіместаСлонімЗэльвенскімЗьдзецельскімБаранавіцкімІвацэвіцкімПружанскімБерасьцейскай вобласьціСлонімскага ўзвышшаНаваградзкага ўзвышшаНёманскай нізінеБаранавіцкай раўнінебузаўумерана кантынэнтальныСярэднярочнаявэгетацыйнага пэрыядуШчараГрыўдаБярозаІсаЗальвянкаіглічныябярозавыяяловыядубовыяраённы краязнаўчы музэй імя І. І. Стаброўскагабоксмастацкая гімнастыкагандболфутболвеславаньне на байдарках і каноэлёгкая атлетыкакаратэбільярдкартынгшашкіместаРасеяУкраінаКыргыстанЗШАПольшчаНямеччынаЧэхіяБаранавічыВаўкавыскБелтэлекамCommons-logo.svg












Слонімскі раён




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку































Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Слонімскі раён

Coat of Arms of Słonim, Belarus.svg

Герб


Flag of Słonim.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раёны Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Слонім
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 64 117[1]
Шчыльнасьць 44 чал./км²
Плошча 1,47 тыс.[2]км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 154 м[3]
Месцазнаходжаньне Слонімскага раёну
Слонімскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-62
Паштовыя індэксы 231 7хх, 231 8хх
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сло́німскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,47 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 64 117 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Слонім.


Разьмешчаны на поўдні вобласьці й мяжуе на захадзе з Зэльвенскім, на поўначы — зь Зьдзецельскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на ўсходзе і поўдні — з Баранавіцкім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Прырода

    • 2.1 Рэльеф


    • 2.2 Карысныя выкапні


    • 2.3 Клімат


    • 2.4 Гідраграфія


    • 2.5 Расьліннасьць



  • 3 Насельніцтва

    • 3.1 Адукацыя


    • 3.2 Культура


    • 3.3 Спорт



  • 4 Гаспадарчая дзейнасьць

    • 4.1 Сельская гаспадарка


    • 4.2 Прамысловасьць


    • 4.3 Транспарт



  • 5 Інфармацыя для турыстаў

    • 5.1 Помнікі прыроды


    • 5.2 Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці


    • 5.3 Страчаная спадчына



  • 6 Асобы


  • 7 Крыніцы


  • 8 Літаратура


  • 9 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


  • 15 студзеня 1940: утвораны Слонімскі раён.

  • 1983: места Слонім было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.

  • 4 студзеня 2002: Слонімскі раён і места Слонім былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня[4].


Прырода |



Рэльеф |


Заходняя частка раёну разьмешчаная ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Наваградзкага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне. Значная частка раёну знаходзіцца на вышыні 180—200 мэтраў над узроўнем мора. У паўночна-ўсходняй частцы знаходзіцца найвышэйшы пункт — 223 мэтры.



Карысныя выкапні |


На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, глінаў, прызначаных для глыбокай керамікі, будаўнічых пяскоў і бузаў.



Клімат |


Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,4 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 592 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 196 дзён.



Гідраграфія |


Працякае рака Шчара з прытокамі Грыўда, Бяроза, Іса, на мяжы з Зэльвенскім раёнам — Зальвянка.



Расьліннасьць |


Каля 35% тэрыторыі раёну займаюць лясы: іглічныя, бярозавыя, яловыя, дубовыя. На тэрыторыі Слонімскага раёну знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказьнік дзікарослых лекавых расьлінаў дзяржаўнага значэння, 2 ляндшафтавыя геамарфалягічныя заказьнікі прыроды мясцовага значэньня, маецца 13 помнікаў прыроды.



Насельніцтва |


  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 67 288 чалавек (35 324 — жанчыны, 31 964 — мужчыны), зь іх 18 318 чалавек (9568 — жанчыны, 8750 — мужчыны) зь сельскай мясцовасьці[5] (перапіс); 2016 год — 65 090 чалавек[6]; 2017 год — 64 671 чалавек[7]; 2018 год — 64 117 чал.[1]


Адукацыя |


У сыстэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных установаў (12 — агульнага развіцьця, 12 — з тэматычнай скіраванасьцю, 1 адмысловая ўстанова для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага развіцьця, цэнтар разьвіцьця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных установаў, 3 адмысловыя ўстановы, 2 вучэбна-вытворчыя камбінаты.



Культура |


На сёньняшні дзень насельніцтва раёну абслугоўвае 78 установаў культуры: 37 бібліятэк, раённы Дом культуры (працуе 22 творчыя калектывы, 7 маюць званьне «народны», 1 «узорны», у раёне 14 калектываў са званьнем «народны» і «ўзорны»), раённы Дом рамёстваў, 27 клюбаў і Дамоў культуры, 2 клюбы фальклёру, 4 Дамы сацыяльна-культурных паслугаў, раённы краязнаўчы музэй імя І. І. Стаброўскага, 3 дзіцячыя музычныя школы і 2 школы мастацтваў. З 1990 року ў месьце адчыненая дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімскі драматычны тэатар». Жыхароў места абслугоўвае кінатэатар «Мір», відэасалён.



Спорт |


У раёне месьцяцца 2 стадыёны, 2 басэйны, 30 спартовых заляў, 6 спартовых дзіцяча-юнацкіх школаў (2 маюць статус школаў Алімпійскага рэзэрву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславаньне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).



Гаспадарчая дзейнасьць |



Сельская гаспадарка |


Пад сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі занятыя 51,3% тэрыторыі. Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі зьяўляюцца: мяса-малочная галіна, птушкагадоўля, вырошчваньне збожжавых і кармавых культураў, бульбы, ільну. У раёне 4 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, фэрмэрская гаспадарка, птушкафабрыка.



Прамысловасьць |


Сучасны Слонім — места з даволі разьвітай прамысловасьцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя прадпрыемствы: ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод Альбярцін», ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», ААТ «Слонімскі льнозавод», УДП «Слонімскі вінаробны завод», філія «Слонімскі хлебазавод», ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і іншыя.


Галоўныя прадпрыемствы экспартэры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака», ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя апэрацыі ажыцьцяўляюцца з 29 краінамі сьвету. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца: Расея, Украіна, Кыргыстан, ЗША, Польшча, Нямеччына, Чэхія і іншыя.



Транспарт |


На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія Баранавічы — Ваўкавыск, аўтадарогамі Слонім зьвязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Ваўкавыскам, Лідай. Дзейнічае Слонімскі раённы вузел электрасувязі, які зьяўляецца структурным падпадзелам Гарадзенскай філіі дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».



Інфармацыя для турыстаў |



Помнікі прыроды |



  • батанічныя: дуб чарэшчаты (Сенькаўшчынскае лесьнікоўства) і ліпа Каралінская (места Слонім);


  • геалягічныя: гара Каўпак (в. Парэчча), Кракоткаўская града і Кракоткаўскі камень (в. Вялікая Кракотка), Расколаты камень (Альбярцінскае лесьнікоўства), Вялікі камень Смоўжаўскі (в. Смоўжы).


Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці |


  • Царква Сьв. Мікалая ў дв. Азярніца (1867).

  • Былая вуніяцкая царква ў дв. Альбярцін (1936).

  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў дв. Альбярцін (1936).

  • Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх у в. Альбярцін (ХІХ ст.).

  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Вострава (2-ая палова XIX ст.).

  • Былая вуніяцкая царква ў в. Высацк (XVIII ст.).

  • Сядзіба Булгакаў у дв. Высацк-Дольны (XVI ст.).

  • Царква ў в. Вялікая Кракотка.

  • Сядзіба Пуслоўскіх ува ўрочышчы Гутка (XIX ст.).

  • Капліца-пахавальня Ордаў у в. Дзеравянчыцы (1852).

  • Парк пры былой сядзібе Ордаў у в. Дзеравянчыцы (XIX ст.)

  • Царква Сьв. Тройцы ў в. Дзераўная (1914).

  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Дзявяткавічы Новыя (1786).

  • Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў у в. Дзявяткавічы Новыя (XVIII ст.).

  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Дзявяткавічы Старыя (1779).

  • Былы вуніяцкі кляштар, цяпер праваслаўны Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у мястэчку Жыровічы (XVII — XIX стст.).

  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Георгія ў мястэчку Жыровічы (XVIII ст.).

  • Царква ў в. Вялікая Кракотка (2-ая палова XIX ст.).

  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Кракотка Малая (1812).

  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Міжэвічы (1867).

  • Царква ў в. Ніз (2-ая палова XIX ст.).

  • Мэмарыяльны крыж паўстанцам 1830-31 гг. у в. Парэчча.

  • Царква ў в. Парэчча (2-ая палова XIX ст.).

  • Царква Сьв. Георгія ў в. Пасінічы (XIX ст.).

  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Перавалока (1670).

  • Касьцёл Найсьв. Тройцы й кляштар бэрнардынаў (цяпер царква Сьв. Тройцы) у месьце Слонім (1639—1645).

  • Чыгуначная станцыя ў месьце Слонім (1922).

  • Кляштар бэнэдыктынак у месьце Слонім (1669).

  • Капліца Сьв. Дамініка ў месьце Слонім (1745).

  • Касьцёл Сьв. Андрэя Апостала ў месьце Слонім (1775).

  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар бэрнардынак у месьце Слонім (1690).

  • Касьцёл Божага Цела (цяпер сабор Спаса-Праабражэнскі) у месьце Слонім (1635, 2000-я).

  • Ратуша ў месьце Слонім (1740-я).

  • Сядзіба ў месьце Слонім (ХІХ ст.).

  • Сынагога ў месьце Слонім (1642).

  • Сынагога ў месьце Слонім (ХІХ ст.).

  • Царква Сьв. Пр. Ільлі ў в. Сурынка (2-ая палова XIX ст.).

  • Капліца-пахавальня ў в. Сынкавічы (пач. ХХ ст.).

  • Сядзіба ў в. Сынкавічы (пач. ХХ ст.).

  • Касьцёл Сьвятой Барбары ў в. Сялявічы (2-ая палова XIX ст.).

  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Вялікія Шылавічы (пач. XIX ст.).


Страчаная спадчына |


  • Сядзіба Ордаў в. Дзеравянчыцы (ХІХ ст.).

  • Палац Сьлізьняў у в. Дзявяткавічы Новыя (ХІХ ст.).

  • Сядзіба Валовічаў у в. Парэчча (XVII ст.)

  • Кляштар канонікаў латэранскіх у месьце Слонім (1635)

  • Касьцёл піяраў у месьце Слонім

  • Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў у месьце Слонім (1680)

  • Кляштар марыявітак у месьце Слонім (1743)

  • Касьцёл езуітаў у месьце Слонім (ХІХ ст.)


  • Мячэт у месьце Слонім (ХІХ ст.)

  • Палац Агінскіх у месьце Слонім (XVIII ст.)

  • Касьцёл у в. Харашэвічы (XVIII ст.)


Асобы |



  • Мікола Арочка — беларускі пісьменьнік


  • Мікола Бушчык — беларускі мастак


  • Міхал Валовіч (1806—1833) — беларускі рэвалюцыянэр, удзельнік нацыянална-вызваленчага паўстаньня 1830—1831 рокаў


  • Анатоль Іверс — беларускі пісьменьнік


  • Павал Лойка — беларускі гісторык


  • Іван Міско — беларускі скульптар


  • Андрэй Пракапчук (1896—1970) — беларускі навуковец у сфэры дэрматалёгіі


  • Янка Саламевіч — беларускі літаратурны крытык і фальклярыст


  • Васіль Супрун (1926—2007) — беларускі гісторык і археоляг


  • Валянцін Таўлай (1914—1947) — беларускі пісьменьнік


  • Сяргей Чыгрын — беларускі пісьменьнік


Крыніцы |


  1. ^ абвЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)


  3. ^ GeoNames — 2005.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>



  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2002 г. №6 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»


  5. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь



Літаратура |


  • Слонимский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgСлонімскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • Слонімскі раён // Гродзенскі аблвыканкам

  • Здымкі на Radzima.org


  • Слонімскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»

  • Фота-блог — Фатаздымкі Слоніму і Слонімшчыны











Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Слонімскі_раён&oldid=2031635»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.552","walltime":"0.709","ppvisitednodes":"value":4234,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":143140,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":46043,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":16,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":17,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":7016,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":18,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 598.006 1 -total"," 77.67% 464.494 1 Шаблён:Адміністрацыйная_адзінка"," 75.35% 450.585 1 Шаблён:Картка2"," 50.92% 304.485 14 Шаблён:Вікізьвесткі"," 47.69% 285.213 1 Шаблён:Картка2/зьмест"," 12.94% 77.395 1 Шаблён:Слонімскі_раён"," 12.31% 73.641 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца_з_падгрупамі"," 12.13% 72.555 4 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 3.30% 19.750 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца/Раён"," 2.88% 17.203 1 Шаблён:Гарадзенская_вобласьць"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.226","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5425937,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1301","timestamp":"20190313075318","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":147,"wgHostname":"mw1330"););

Popular posts from this blog

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Станькаў Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Заўвагі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.2277853°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778djvu"Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.Святыя руіны ажываюць210Станькаўв. СтанькаваСтаньково: история и новости - сайт деревниСтанькава: сядзіба Гутэн-Чапскіхррр

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр