Skip to main content

Харашэвічы (вёска) Зьмест Геаграфічнае становішча | Агульныя зьвесткі | Гісторыя | Адукацыя | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д. / 53.14056; 25.4602853°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д. / 53.14056; 25.46028pdfВодными маршрутами БеларусиS. 322S. 633Харашэвічырр

Дзераўноўскі сельсавет (Слонімскі раён)Населеныя пункты Слонімскага раёнуНаселеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі


Слонімскім раёнеГарадзенскай вобласьціБеларусіДзераўноўскі сельсаветСлонімбіялягічным заказьнікам «Слонімскі»ПалонкаІсаШчараДзераўнаяЗагрыцькаваНагуевічыXVI ст.Аляксандартрэцяга падзелу Рэчы ПаспалітайкасьцёлXIX ст.НагуевічыЗагрыцькаваКабакіабшарніцыXIX ст.цагельныкарчмаПольскай РэспублікіСлонімскагаНаваградзкагаБССРПятралевіцкімДзераўноўскім сельсаветахфэльчарска-акушэрскі пунктВялікай Айчыннай вайны












Харашэвічы (вёска)




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку





















Харашэвічы

Першыя згадкі:
1505

Вобласьць:

Гарадзенская

Раён:

Слонімскі

Сельсавет:

Дзераўноўскі

Насельніцтва:
25

Тэлефонны код:
+375 1562

Паштовы індэкс:
231812

Аўтамабільны код:
4

Геаграфічныя каардынаты:

53°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д. / 53.14056; 25.46028Каардынаты: 53°8′26″ пн. ш. 25°27′37″ у. д. / 53.14056° пн. ш. 25.46028° у. д. / 53.14056; 25.46028

Харашэвічы на мапе Беларусі



Харашэвічы

Харашэвічы

Харашэвічы




Харашэ́вічы[1] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйна ўваходзіць у Дзераўноўскі сельсавет.




Зьмест





  • 1 Геаграфічнае становішча


  • 2 Агульныя зьвесткі


  • 3 Гісторыя

    • 3.1 Воіны-землякі, якія загінулі ці зьніклі бязь вестак у 1941—1945 гг.



  • 4 Адукацыя

    • 4.1 Харашэвіцкая вучэльня


    • 4.2 Базавая школа



  • 5 Крыніцы


  • 6 Літаратура


  • 7 Вонкавыя спасылкі




Геаграфічнае становішча |


Харашэвічы знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад места Слонім, на мяжы зь біялягічным заказьнікам «Слонімскі». Самы блізкі прыпынак чыгункі — Палонка (за 10 км на паўднёвы захад ад вёскі). Вёска заснавана на правым беразе ракі Іса[2], правым прытоку ракі Шчара.



Агульныя зьвесткі |


Вёска складаецца зь пяці вуліцаў: Лугавой, Партызанскай, Савецкай, Моладзевай і Новай. Дарогі, якія праходзяць праз Харашэвічы, зьвязваюць вёску з н. п. Дзераўная, в. Загрыцькава, в. Нагуевічы. Існуе транспартны зьвязак са Слонімам — аўтобус Слонім — Нагуевічы па пятніцах і нядзелях.




Мапа вёскі



Гісторыя |


Першыя згадкі пра вёску сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах XVI ст., уласнасьць пана Войткі Яновіча Клочкі. У 1505 годзе вялікі князь Аляксандар падараваў яму «двор Деревную… с Хорошевичами… с ловами и бобровыми гонами по рекам Исорок и Деревной». У 1573 годзе вёска ўваходзіла ў склад гаспадарскага маёнтка Дзераўная, уласнасьць пана Ўладзімера Забалоцкага.


У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. У гэты час тут дзейнічаў філіяльны каталіцкі касьцёл Слонімскай парафіі[3][4], які не захаваўся. У XIX ст. вёска — цэнтар маёнтку, у які ўваходзілі вёскі Харашэвічы, Нагуевічы, Загрыцькава, Кабакі, фальварак Каралін і вёска фальварку Сярэбрышча. Паводле рэвізіі 1834 г. у маёнтку 515 сялянскіх душ. Паводле інвэнтару 1846 г. у вёсцы 18 двароў, 153 жыхары. У гэты час маёнтак належаў абшарніцы Элеаноры Тыманавай, якая валодала 5388 дзесяцінамі зямлі.


У другой палове XIX ст. вёска ў Дзераўноўскай воласьці. У 1864 г. тут быў заснаваны цагельны завод. У 1869 г. працавала народная вучэльня, у якой навучалася 30 хлопчыкаў і 30 дзяўчынак. У 1870 г. маёнтак належаў абшарніку Гарцінгу. У 1880 г. працавала царкоўна-прыходзкая школа. У 1882 г. касьцёл быў рэканструяваны пад праваслаўны храм паводле праекту грамадзянскага інжынэра Кржыжаноўскага. У 1884 г. дзейнічаў цагельны завод, на якім працавалі 203 работнікі. Аб’ём вытворчасьці складаў 230 тысячаў штук цэглы. У 1886 г. вёска, прыватная ўласнасьць, 19 двароў, 232 жыхары.[3]. Сума даходу 2 тысячы рублёў. Тут былі карчма, крама дзеля запасаў хлеба, царкоўна-прыходзкая школа, вінакурны завод. Паводле перапісу 1897 г., 42 двары, 358 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзілася сядзіба Гарцінга, 1 двор, 91 жыхар, дзе былі карчма й крама. У сувязі з важнасьцю вёскі ў стратэгічных і палітычных адносінах побач зь сядзібай было раскватаравана войска — 4 казармы батальёну 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку (374 чалавекі).
У 1905 г. 436 жыхароў. Працавала народная вучэльня, у якой у 1905 г. навучалася 58 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.


З 1921 г. у складзе Польскай Рэспублікі. Уваходзіла ў Дзераўнаўскую гміну Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921 г. 123 двары, 757 жыхароў.


З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, з 16 ліпеня 1945 году ў Пятралевіцкім, з 14 красавіка 1979 году ў Дзераўноўскім сельсаветах. Уваходзіць у склад сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Дзераўноўскі». Працуюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт (ФАП), аддзяленьне сувязі, дом побыту, грамадзкая лазьня, 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка. У 1967 годзе ў вёсцы ўсталяваны помнік землякам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. На 1 студзеня 2003 году 72 двары, 135 жыхароў.



Воіны-землякі, якія загінулі ці зьніклі бязь вестак у 1941—1945 гг. |


  1. Басак Аляксей Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1916 г., загінуў 18.01.1945 у Польшчы

  2. Басак Іван Паўлавіч — нарадзіўся ў 1910 г., зьнік бязь вестак у кастрычніку 1944 г.

  3. Бондар Рыгор Лук’янавіч — нарадзіўся ў 1916 г., зьнік бязь вестак у сакавіку 1945 г.

  4. Булыга Павел Антонавіч — нарадзіўся ў 1926 г., загінуў 15.01.1945 у Польшчы

  5. Булыга Фёдар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1923 г., малодшы сяржант, памёр ад ран 15.06.1945, пахаваны ў м. Гвардзейск Калінінградзкай вобл.

  6. Ганчарук Аляксандар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1911 г., радавы, памёр ад ран 19.11.1944 у Польшчы

  7. Ганчарук Фёдар Андрэевіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 6.02.1945 у Польшчы

  8. Жук Ёсіф Васільевіч — нарадзіўся ў 1926, малодшы сяржант, зьнік бязь вестак у красавіку 1945

  9. Жылінскі Андрэй Андрэевіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 29.01.1945 у Польшчы

  10. Жылінскі Васіль Тарасавіч — нарадзіўся ў 1925, радавы, загінуў 29.01.1945 у Польшчы

  11. Жылінскі Клеменці Венядзіктавіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, загінуў 16.01.1945 у Польшчы

  12. Казак Андрэй Сідаравіч — нарадзіўся ў 1913, загінуў 18.01.1945 у Польшчы

  13. Казак Іван Міхайлавіч — загінуў 11.10.1944 у Польшчы

  14. Казак Іван Трафімавіч — нарадзіўся ў 1923, загінуў у сьнежні 1944 у Польшчы

  15. Качарга Аляксандар Антонавіч — нарадзіўся ў 1920, радавы, загінуў 26.01.1945 у Польшчы

  16. Кісьляк Аляксандар Адамавіч — нарадзіўся ў 1925, радавы, памёр ад ран 31.01.1945 у Нямеччыне

  17. Кісьляк Ануфры Андрэевіч — нарадзіўся ў 1924, зьнік бязь вестак у ліпені 1945

  18. Кісьляк Васіль Ёсіфавіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, загінуў 28.01.1945 у Польшчы

  19. Мялешка Андрэй Міхайлавіч — нарадзіўся ў 1926, радавы, загінуў 29.04.1945 у Нямеччыне

  20. Мялешка Васіль Адамавіч — радавы, загінуў 15.01.1945 у Польшчы

  21. Пляшко Мікалай Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1921, радавы, загінуў 26.01.1945 у Польшчы

  22. Пятліцкі Аляксандар Аляксандравіч — нарадзіўся ў 1923, радавы, памёр ад ран 26.11.1946, пахаваны ў м. Ковель, Украіна

  23. Пятліцкі Гарадзей Васільевіч — зьнік бязь вестак у кастрычніку 1944

  24. Пятліцкі Сьцяпан Сьцяпанавіч — нарадзіўся ў 1923, загінуў 14.01.1945 у в. Енце, Польшча

  25. Разьбягальскі Тадэвуш Ігнатавіч — нарадзіўся ў 1921, загінуў 26.04.1945

  26. Разьбягальскі Фелікс Ігнатавіч — нарадзіўся ў 1917, зьнік бязь вестак у красавіку 1945

  27. Раманюк Георгій Восіпавіч — нарадзіўся ў 1914, радавы, зьнік бязь вестак у верасьні 1944

  28. Случко Мікалай Вікенцьевіч — нарадзіўся ў 1910, радавы, загінуў 6.03.1945 у Нямеччыне

  29. Хілько Аляксандар Нікіфаравіч — нарадзіўся ў 1902, зьнік бязь вестак у сьнежні 1943

  30. Хомка Фадзей Георгіевіч, нарадзіўся ў 1911 — радавы, зьнік бязь вестак у траўні 1945


Адукацыя |



Харашэвіцкая вучэльня |


Створана ў 1861 годзе і разьмяшчалася ў грамадзкім будынку бясплатна. Утрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства й мясцовай сялянскай грамады. У 1886/87 навучальным годзе вучыліся 43 хлопчыкі й 1 дзяўчынка, у 1900/01 — 50 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У розныя часы тут працавалі настаўнікі: Вольга Барадзіна (адна зь першых настаўнікаў, скончыла Шавельскі жаночы пансіён), Іван Ганчарук, М. Шыпіца й Андрэй Тарасюк (два апошнія закончылі Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю). Закон Божы выкладалі сьвятары: Марк Ячынкоўскі ў канцы XIX стагодзьдзя, Ф. Паўловіч (закончыў Летувіскую духоўную сэмінарыю) у пачатку XX стагодзьдзя.



Базавая школа |


Васьмігадовая школа зачынена ў 2002 годзе й зруйнавана ўлетку 2011.



Крыніцы |



  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)


  2. ^ Водными маршрутами Беларуси(рас.)

  3. ^ абChoroszewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 322(пол.)


  4. ^ Choroszewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 633(пол.)



Літаратура |


  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с.


Вонкавыя спасылкі |



  • Харашэвічы на Radzima.org










Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Харашэвічы_(вёска)&oldid=1952295»










Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.268","walltime":"0.374","ppvisitednodes":"value":3097,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":95847,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":16066,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":23,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2610,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 306.124 1 -total"," 44.46% 136.099 1 Шаблён:Мястэчка"," 21.65% 66.263 1 Шаблён:Мястэчка/Каардынаты"," 20.31% 62.186 1 Шаблён:Каардынаты"," 20.23% 61.928 4 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 19.13% 58.573 1 Шаблён:Каардынаты/выяўленьне/тэкст,загаловак"," 18.01% 55.141 1 Шаблён:Каардынаты/зьвесткі/гхс"," 16.23% 49.679 1 Шаблён:Каардынаты/спасылка"," 15.35% 46.990 1 Шаблён:Слонімскі_раён"," 13.66% 41.819 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца_з_падгрупамі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.020","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":922231,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1318","timestamp":"20190313081045","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":137,"wgHostname":"mw1246"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню