Ганцавічы Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Забудова | Эканоміка | Турыстычная інфармацыя | Асобы | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню52°45′40″ пн. ш. 26°25′35″ у. д. / 52.76111° пн. ш. 26.42639° у. д. / 52.76111; 26.4263952°45′40″ пн. ш. 26°25′35″ у. д. / 52.76111° пн. ш. 26.42639° у. д. / 52.76111; 26.4263952°51′27″ пн. ш. 26°28′55″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.48194° у. д. / 52.8575; 26.48194Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаПершыя крокіГанцавіцкі краязнаўчы музэйПерепись населения — 2009. Брестская областьСтатистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаЧисленность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаГанцавічыГанцавічы Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны парталСайт газеты «Ганцавіцкі час»рр
Ганцавічы
местаБеларусіЦнеГанцавіцкага раёнуБерасьцейскай вобласьціБерасьцяЛунінецБаранавічыВ. ЖучкевічаГанцавічаўКлецкайРадзівілаўПінскі паветБерасьцейскага ваяводзтвадымоўдругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыіМенскай губэрніПалескай чыгункіўрочышчыТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовай 1921 годуПольскай РэспублікіПалескага ваяводзтваБССРпасёлку гарадзкога тыпуДругую сусьветную вайнуЛяхавіцкага раёнуместадом рамёстваўДом рамёстваў![]()
Ганцавічы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Ганцавічы | |||||
трансьліт. Hancavičy | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1898 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Ганцавіцкі | ||||
Насельніцтва: | 13 925 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1646 | ||||
Паштовы індэкс: | 225432 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′40″ пн. ш. 26°25′35″ у. д. / 52.76111° пн. ш. 26.42639° у. д. / 52.76111; 26.42639Каардынаты: 52°45′40″ пн. ш. 26°25′35″ у. д. / 52.76111° пн. ш. 26.42639° у. д. / 52.76111; 26.42639 | ||||
Ганцавічы на мапе Беларусі ± Ганцавічы Ганцавічы | |||||
http://gantsevichi.brest-region.gov.by/ | |||||
Га́нцавічы — места ў Беларусі, на рацэ Цне. Адміністрацыйны цэнтар Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 925 чалавек[1]. Знаходзяцца за 250 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы.
Зьмест
1 Назва
2 Гісторыя
2.1 Вялікае Княства Літоўскае
2.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
2.3 Найноўшы час
3 Насельніцтва
3.1 Дэмаграфія
3.2 Адукацыя
3.3 Мэдыцына
3.4 Культура
4 Забудова
4.1 Вуліцы і пляцы
5 Эканоміка
6 Турыстычная інфармацыя
6.1 Інфраструктура
6.2 Славутасьці
6.3 Страчаная спадчына
7 Асобы
8 Крыніцы
9 Літаратура
10 Вонкавыя спасылкі
Назва |
На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Ганцавічы» зьяўляецца вытворным ад прозьвішча Ганцэвіч[2].
Гісторыя |
Вялікае Княства Літоўскае |
Сучаснае места Ганцавічы ўзьнікла ў 2-й палове XIX ст. як паселішча пры чыгуначнай станцыі, якое атрымала назву ад суседняй вёскі Ганцавічаў (у наш час фактычна прылягае да места з паўднёвага захаду). Гэтая вёска ўпершыню ўпамінаецца ў сярэдзіне XVII ст. як шляхецкая ўласнасьць у Клецкай ардынацыі Радзівілаў[3]. Ганцавічы ўваходзілі ў Пінскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. На 1652 год у аднайменным маёнтку было 24 валокі зямлі.
У 1773 годзе ўладальнік фальварку Ганцавічаў Г. Макавецкі вылучыў яго з маёнтку Круговічаў і прадаў наваградзкаму падваяводу Ю. Абуховіча. У гэты час у вёсцы было 15 сядзібаў, дзейнічала царква Сьвятога Антонія. У 1777 годзе, паводле падатковага тарыфу, Ганцавічы знаходзіліся ў Клецкай парафіі і налічвалі 15 дымоў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі |
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ганцавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 2-й палове ХІХ ст. вёска знаходзілася ў валоданьні графа С. Чапскага.
У 1884 годзе з будаваньнем Палескай чыгункі зьявілася станцыя Ганцавічы, у ваколіцах якой пачалася прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасьці шкла. У 1888 годзе ўва ўрочышчы Ельні маёнтку Ганцавічаў пры станцыі Ганцавічах пачалося будаваньне паравой лесапільні. Завод месьціўся там, дзе цяпер знаходзіцца аўтобусная станцыя. У 1899 годзе на тым месцы, дзе цяпер разьмяшчаецца Ганцавіцкі хлебазавод і Дом школьнікаў, дзейнічаў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бэмскае шкло.
У кастрычніку 1902 году Менская губэрнская ўправа зацьвердзіла плян забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічах. У ім адзначалася, што першапачаткова паселішча месьцілася ўва ўрочышчы Ельні пры станцыі Ганцавічах Палескай чыгункі Круговіцкай воласьці. Там жа ёсьць запіс, што паселішча ўтварылася ў 1898 годзе. Прычынай узьнікненьня, паводле дакумэнта, зьявілася пабудова завода Краеўскага і Столя, продаж лесу ў маёнтку Ганцавічах і Круговічах, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, разьмешчанага паблізу станцыі Ганцавічаў і ўрочышча Ельні. У паселішчы налічвалася 86 будынкаў, зь якіх адзін быў мураваным. На 1909 год на станцыі было 48 двароў.
Найноўшы час |
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ганцавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ганцавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 193 будынкі. У 1930-я гады у мястэчку дзейнічалі царква, касьцёл і дзьве сынагогі, працавалі пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, лекар і фэльчар. Існавалі гасьцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Ўшэравіцкага (цана пакоя ў дзень ~1,5 злотага), быў рэстаран Красінскага (абед ~1 злоты), кавярня Грамбецкага. У 1934 годзе пажар зьнішчыў драўляны каталіцкі касьцёл (збудаваны ў 1921 годзе) і большую частку забудовы мястэчка.
У 1939 годзе Ганцавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну і атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У гэты час тут было 490 двароў. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Ганцавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1966 гадох мястэчка было ў складзе Ляхавіцкага раёну. 6 сьнежня 1973 году Ганцавічы атрымалі статус места.
- Ганцавічы на старых здымках

Рынак. Урачыстасьці, 3.05.1934 г.

Рынак. Урачыстасьці, 3.05.1934 г.

Мястэчка па пажары, 1934 г.

Пачатак будаваньня касьцёла, 1934 г.

Касьцёл, да 1939 г.

Касьцельная вуліца, да 1939 г.

Першая вуліца, да 1939 г.

Чыгуначная вуліца, 15.04.1937 г.
Насельніцтва |
Дэмаграфія |
XIX стагодзьдзе: 1897 год — 633 чал.[4]
XX стагодзьдзе: 1909 год — 1026 чал.[5]; 1921 год — 1015 чал. (496 муж. і 519 жан.); 1935 год — 2,3 тыс. чал.; 1940 год — 2690 чал.; 1970 год — 5,2 тыс. чал.[6]; 1970 год — 4882 чал.[7]; 1973 год — 6,9 тыс. чал.; 1991 год — 14,5 тыс. чал.; 1997 год — 15,9 тыс. чал.[8]; 1998 год — 16,1 тыс.
XXI стагодзьдзе: 2005 год - 14 722 чал.[9]; 2006 год — 14,7 тыс. чал.; 2008 год — 14,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 894 чал.[10] (перапіс); 2015 год — 14 043 чал.[11]; 2016 год — 13 887 чал.[12]; 2017 год — 13 925 чал.[13]; 2018 год — 13 925 чал.[1]
Адукацыя |
У Ганцавічах працуюць 5 дашкольных установаў, 3 сярэднія школы, гімназія, адзін ліцэй с/г вытворчасьці, адмысловая школа-інтэрнат.
Мэдыцына |
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура |
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі (адна зь іх дзіцячая), дом культуры, дом рамёстваў, краязнаўчы музэй, кінатэатар.
Забудова |
Вуліцы і пляцы |
| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| 17 верасьня вуліца | Першая вуліца |
| Гагарына вуліца | Другая вуліца |
| Кастрычніцкая вуліца | Касьцельная вуліца |
| Матросава вуліца | Шпітальная вуліца |
| Савецкая вуліца | Трэцяя вуліца |
| Чырвонаармейская вуліца | Чыгуначная вуліца[14] |
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка |
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў і лясной прамысловасьці.
- ААТ «Модуль»
- Філія «Ганцавіцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»
- ААТ «Ганцавіцкі райаграсэрвіс»
На поўнач ад Ганцавічаў разьмяшчаецца РЛС «Волга» (52°51′27″ пн. ш. 26°28′55″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.48194° у. д. / 52.8575; 26.48194), што ўваходзіць у склад расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе. На баявым дзяжурстве з 1 кастрычніка 2003 году. Станцыя дэцымэтровага дыяпазону дазваляе адсочваць пускі МБР на паўночна-заходнім ракетанебясьпечным кірунку. Паводле дамоваў, падпісаных 6 студзеня 1995 году, уся нерухомая маёмасьць і заняты «Волгай» і яе інфраструктурай пляц знаходзяцца ў карыстаньні расейскаму боку на 25 гадоў (да 2020 году).
Турыстычная інфармацыя |
Інфраструктура |
Дзейнічае Ганцавіцкі краязнаўчы музэй, Дом рамёстваў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Зоны адпачынку знаходзяцца на усход ад Ганцавічаў у хваёвым бару каля ракі Цны (урочышча Горкі), а таксама на паўднёвай ускраіне места (пляж «Паўднёвы»).
Славутасьці |
- Могілкі юдэйскія
- Сядзібна-паркавы комплекс Падарэўскіх (1840-я)
Страчаная спадчына |
- Касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі (1934—1935)
Асобы |
Алесь Кажадуб (нар. 1952) — беларускі пісьменьнік
Максім Лынша (нар. 1985) — лёгкаатлет
Крыніцы |
- ^ абвЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 67.
^ Пазднякоў В. Ганцавічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 494.
^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
^ Герасіменя В. Першыя крокі, Ганцавіцкі краязнаўчы музэй
^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 221.
^ БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 31.
^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 220.
^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
Літаратура |
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
Вонкавыя спасылкі |
Ганцавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Ганцавічы на «Радзіме майго духу»- Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»
- Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
- Сайт газеты «Ганцавіцкі час»
Катэгорыя:
- Ганцавічы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.768","walltime":"1.075","ppvisitednodes":"value":21685,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":172252,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":170729,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":4,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":21012,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 965.813 1 -total"," 73.32% 708.170 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 72.48% 700.019 1 Шаблён:Населены_пункт"," 37.23% 359.530 33 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 28.59% 276.139 39 Шаблён:Першы_непусты"," 18.74% 180.984 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 18.03% 174.137 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 13.73% 132.623 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 13.06% 126.132 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 12.81% 123.728 399 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Код_для_раёну"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.111","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":3501082,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1301","timestamp":"20190313075848","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":128,"wgHostname":"mw1267"););