Гарадзішча (Баранавіцкі раён) Зьмест Гісторыя | Насельніцтва | Эканоміка | Забудова | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.0133353°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаpdf143Перепись населения — 2009. Брестская областьЧисленность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаЧисленность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаГородище - Карта Историко-Культурного НаследияPlace Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah GlassmanГарадзішча (Баранавіцкі раён)мяст. ГарадзішчаФатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»ррр
Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)Населеныя пункты Баранавіцкага раёнуМястэчкі Берасьцейскай вобласьціНаселеныя пункты, згаданыя ў XIII стагодзьдзі
мястэчкаБеларусіСэрвачысельсаветуБаранавіцкага раёнуБерасьцейскай вобласьціБаранавічаўБерасьцеМенскБаранавічыНаваградакмястэчкагістарычнай НаваградчыныВялікага Княства Літоўскагакасьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыібароказруйнаваныя расейскімі ўладаміперабудоваўВялікага Княства ЛітоўскагаАлены ІванаўныНаваградзкага паветуНаваградзкага ваяводзтваНяміравымХадкевічамГастомскімПацамЗяновічаўдругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыівызвольнага паўстаньнянацыянальна-вызвольнага паўстаньняМаскоўскага патрыярхатуПершую сусьветную вайнуСкробава-Гарадзішчанская апэрацыяТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовай 1921 годуПольскай РэспублікіБССРпасёлку гарадзкога тыпуДругую сусьветную вайнуНавамыскагаГарадзішчанскагамаскоўскай перабудовемаскоўскай перабудовеВарута
Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гарадзішча | |
трансьліт. Haradzišča | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гарадзішчанскі |
Насельніцтва: | 1992 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225328 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333 |
Гарадзішча на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гарадзішча ![]() ![]() Гарадзішча | |
![]() |
Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1992 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.
Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры барока, часткова зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў выніку перабудоваў.
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Вялікае Княства Літоўскае
1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
1.3 Найноўшы час
2 Насельніцтва
2.1 Дэмаграфія
2.2 Адукацыя
2.3 Мэдыцына
2.4 Культура
3 Эканоміка
4 Забудова
4.1 Вуліцы і пляцы
5 Турыстычная інфармацыя
5.1 Славутасьці
5.2 Страчаная спадчына
6 Галерэя
7 Крыніцы
8 Літаратура
9 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Вялікае Княства Літоўскае |
Упершыню Гарадзішча ўпамінаецца ў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV стагодзьдзя яно ўпамінаецца як вялікакняскі двор. У 1494 годзе Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.
На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 году — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІ—XVІІІ стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 годзе Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У канцы XVII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Зяновічаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі |
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут дзейнічалі царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 году Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
На 1866 год у Гарадзішчы было 60 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы Маскоўскага патрыярхату (колішнія касьцёл і грэцка-каталіцкая царква), капліца, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар і ўправа;, штогод праводзілася 2 кірмашы; працаваў лекар. На 1909 год у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, дзейнічалі 2 цэрквы, сынагога і 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 годзе 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня і конная паштовая станцыя, штогод праводзілася 2 кірмашы. У Першую сусьветную вайну ў 1916 годзе каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.
Найноўшы час |
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х гадоў у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.
У 1939 годзе Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 годзе адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.
Царква па маскоўскай перабудове, 1915—18 гг.
Царква, 1915—18 гг.
Агульны выгляд, 1915—18 гг.
Рынак, 1916 г.
Сынагога, 1916 г.
Касьцёл, 1916—17 гг.
Вуліца, 1917 г.
Насельніцтва |
Дэмаграфія |

XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 121, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 355, жабракоў 4[4]; 1886 год — 700 чал.[5]; 1886 год — 504 чал.; 1893 год — 747 чал.
XX стагодзьдзе: 1909 год — 2942 чал.; 1921 год — 1021 чал.; 1935 год — 4 тыс. чал.; 1969 год — 4,6 тыс. чал.; 1993 год — 2520 чал.[6]; 1998 год — 2630 чал.
XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,5 тыс. чал.[7]; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2219 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 2040 чал.[9]; 2017 год — 2024 чал.[10]; 2018 год — 1992 чал.[1]
Адукацыя |
У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына |
Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.
Культура |
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Эканоміка |
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.
Забудова |
Вуліцы і пляцы |
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Вежнаўца вуліца | Сталавіцкая вуліца |
Едунова вуліца | Наваградзкая вуліца |
Пралетарская вуліца | Татарская вуліца |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Паводле перапісу 1874 году, у Гарадзішчы таксама існавалі вуліцы Менская, Мірская[11], Слонімская[12]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[13].
Турыстычная інфармацыя |
Славутасьці |
У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.)
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1764; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)- Могілкі: вайсковыя нямецкія часоў IСВ, юдэйскія
- Сынагога (канец ХІХ ст.)
Страчаная спадчына |
- Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)
Галерэя |
- Краявіды Гарадзішча
Гарадзішча
Касьцёл
Касьцёл, уваход
Царква
Крыніцы |
- ^ абвЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 60
^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
^ Pawłowicz E. Horodyszcze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 143.
^ Крэнь І., Шаблюк В. Гарадзішша // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 476.
^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Городище - Карта Историко-Культурного Наследия
^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah Glassman
^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 27.
Літаратура |
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.
Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі |
Гарадзішча (Баранавіцкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
мяст. Гарадзішча на Radzima.org- Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»
|
Катэгорыі:
- Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
- Населеныя пункты Баранавіцкага раёну
- Мястэчкі Берасьцейскай вобласьці
- Населеныя пункты, згаданыя ў XIII стагодзьдзі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.812","walltime":"1.537","ppvisitednodes":"value":21532,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":258485,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":188628,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":30086,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 1397.372 1 -total"," 45.45% 635.050 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 45.07% 629.842 1 Шаблён:Населены_пункт"," 21.98% 307.096 32 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 15.52% 216.935 34 Шаблён:Першы_непусты"," 10.42% 145.569 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 9.98% 139.418 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 9.06% 126.592 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 8.63% 120.632 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 8.45% 118.054 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.084","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2296272,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1295","timestamp":"20190313075425","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":148,"wgHostname":"mw1263"););