Паланечка Зьмест Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Дадатковыя зьвесткі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°21′4″ пн. ш. 26°15′45″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 26.2625° у. д. / 53.35111; 26.262553°21′4″ пн. ш. 26°15′45″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 26.2625° у. д. / 53.35111; 26.2625pdf725«Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286ПаланечкаПаланечкаПаланечкаGlobus.tut.by«Край|BY»: натхняльная Паланечкаррр
Вольнаўскі сельсаветНаселеныя пункты Баранавіцкага раёнуНаселеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі
вёскаБеларусіЗьмейцыВольнаўскага сельсаветуБаранавіцкага раёнуБерасьцейскай вобласьціБаранавічаўПагарэльцыМенскБаранавічыБаранавічаміМіраммястэчкагістарычнай НаваградчыныРадзівілаўклясыцызмуXVI стагодзьдзіНаваградзкім павецеРудамінаў-ДусяцкіхРадзівілаўXVIIIXIXМацей РадзівілДзьмітры ФанвізінМасквыФранцыютрэцяга падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыіКанстантына РадзівілаНарод і часУладзіслаў Сыракомлянацыянальна-вызвольнага паўстаньняXX ст.Трэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовай 1921 годуПольскай РэспублікіБССРПаланечкаўскага сельсаветуПаланечкаўскагаВольнаўскага сельсавету
Паланечка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Паланечка | |
трансьліт. Palaniečka | |
![]() Палац Радзівілаў | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Вольнаўскі |
Вышыня: | 154 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 481 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225366 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′4″ пн. ш. 26°15′45″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 26.2625° у. д. / 53.35111; 26.2625Каардынаты: 53°21′4″ пн. ш. 26°15′45″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 26.2625° у. д. / 53.35111; 26.2625 |
Паланечка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Паланечка ![]() ![]() Паланечка | |
![]() |
Палане́чка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Зьмейцы. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае паселішча з Баранавічамі і Мірам.
Паланечка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Радзівілаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Вялікае Княства Літоўскае
1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
1.3 Найноўшы час
2 Насельніцтва
2.1 Дэмаграфія
2.2 Інфраструктура
3 Турыстычная інфармацыя
3.1 Славутасьці
4 Галерэя
5 Дадатковыя зьвесткі
6 Крыніцы
7 Літаратура
8 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Вялікае Княства Літоўскае |
Упершыню Паланечка ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як мястэчка ў Наваградзкім павеце, уладаньне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазьней Паланечка перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў тут збудавалі палац. У палацы разьмяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манэтаў. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.
У 1751 годзе ў Паланечцы збудавалі драўляны касьцёл Святога Юр'я. У 1777 годзе мястэчка наведаў расейскі пісьменьнік Дзьмітры Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю, пра што напісаў у сваіх нататках.
Пад уладай Расейскай імпэрыі |

Палац. Н. Орда, 18.07.1876 г.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Паланечка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Жухавіцкай воласьці Наваградзкага павету. У 1819 годзе тут збудавалі вадзяны млын. На 1844 год у мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У 1845 годзе пад апякунствам Канстантына Радзівіла тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы.
У сярэдзіне 1880-х гадоў пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касьцёл, капліца, земская народная вучэльня, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак. На 1887 год у мястэчку было 57 двароў[2]. У пачатку XX ст. — сяло (89 двароў) і маёнтак.
Найноўшы час |
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паланечка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час існавалі аднайменнае мястэчка (99 двароў) і фальварак (будынкаў).
У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 14 красавіка 1960 да 12 верасьня 1986 году ў Савіцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 267 двароў. Да 26 чэрвеня 2013 году — цэнтар Паланечкаўскага сельсавету. 26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Паланечкаўскага ў склад Вольнаўскага сельсавету[4].
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл, каля 1900 г.
Могілкавая капліца. А. Віслоцкі, 1923 г.
Палац Радзівілаў
Палац, сходы
Аранжарэя
Палац, 26.02.1917 г.
Палац, 26.02.1917 г.
Палац, 26.02.1917 г.
Насельніцтва |
Дэмаграфія |
XIX стагодзьдзе: 1885 год — 454 чал.
XX стагодзьдзе: 1901 год — 459 чал. у сяле Паланечцы і 29 чал. у маёнтку Паланечцы; 1921 год — 523 чал. у мястэчку Паланечцы і 77 чал. у фальварку Паланечцы[5]; 1998 год — 664 чал.[6]; 1999 год — 639 чал.
XXI стагодзьдзе: 2010 год — 481 чал.
Інфраструктура |
У Паланечцы працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя |
Славутасьці |
- Касьцёл Сьвятога Юр’я (1899)
- Млын водны (1819)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Палац Радзівілаў (XVIII—XX стст.)
Галерэя |
- Краявіды Паланечкі
Палац Радзівілаў
Палац, інтэр'ер
Касьцёл Сьвятога Юр’я
Вадзяны млын
Дадатковыя зьвесткі |
- У мясцовым касьцёле Святога Юр’я хрысьцілі Ігната Дамейку
Крыніцы |
^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 73.
^ Jelski A. Połoneczka // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 725.
^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(рас.)
^ Дулеба Г. Паланэчка // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 380.
^ Дулеба Г. Паланэчка // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 381.
Літаратура |
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі |
Паланечка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Паланечка на Radzima.org
Паланечка на Globus.tut.by- «Край|BY»: натхняльная Паланечка
|
Катэгорыі:
- Вольнаўскі сельсавет
- Населеныя пункты Баранавіцкага раёну
- Населеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.672","walltime":"1.004","ppvisitednodes":"value":21486,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":239132,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":184124,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":21369,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 897.312 1 -total"," 67.23% 603.298 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 66.41% 595.905 1 Шаблён:Населены_пункт"," 31.49% 282.602 32 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 24.16% 216.763 35 Шаблён:Першы_непусты"," 17.01% 152.590 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 16.31% 146.366 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 14.16% 127.030 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 13.35% 119.816 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 11.95% 107.220 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.064","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2365789,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1299","timestamp":"20190313075650","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041fu0430u043bu0430u043du0435u0447u043au0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%87%D0%BA%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q1011347","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q1011347","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2006-10-02T20:54:13Z","dateModified":"2018-12-05T18:41:57Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/f4/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%8D%D1%87%D0%BA%D0%B0%2C_%D0%B1%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B0%D1%9E.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":129,"wgHostname":"mw1256"););