Езуіты з Беларусі ў ЗША Гісторыя | Літаратура | Навігацыя
Гісторыя ПолацкаАдукацыя ў ПолацкуПолацкі езуіцкі калегіумОрдэн езуітаўЕзуіты
Кліментам XIV21 ліпеня1773Таварыства Ісусабеларускіх земляхПершага падзелу Рэчы ПаспалітайРасійскай імперыіПій VIБеларусінавіцыятРасійскай імперыіСанкт-Пецярбургукасцёл Св. КацярыныСаратавеАдэсеАстраханіКаўказеМаздокуІркуцкуТомскуПій VIIЗШАПолацкаКітай1805МэрылендПаўночнай АмерыкіЗаходняй Еўропы18051820французыбеларусыФранцішак ДзеружынскіОршыДынабургунемцыітальянецПолацкай акадэмііМагілёў1806ІлінойсеКентукіанглійскай мовыВірджыніяЭльзасецПенсільванія1808Нью-Ёрк1820Вашынгтонфранцузскай мовелаціне18101813181218151819Мілане29 лістапада1808нямецкай мовы1811182327 жніўня1820
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Езуіты з Беларусі ў ЗША
Jump to navigation
Jump to search
Пасля скасавання папам Кліментам XIV 21 ліпеня 1773 Таварыства Ісуса езуіты засталіся толькі ў беларускіх землях, далучаных пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі. Наступнік Клімента XIV, Пій VI, зацвердзіў ордэн, захаваны на Беларусі, і дазволіў прымаць кандыдатаў у навіцыят. У сувязі з гэтым езуіты распачалі сваю дзейнасьць і ў іншых землях Расійскай імперыі: у 1801 адкрылі гімназію ў Санкт-Пецярбургу і атрымалі касцёл Св. Кацярыны, заснавалі місіі ў Саратаве (1803), Адэсе (1804), Астрахані (1805), на Каўказе ў Маздоку (1805), у Іркуцку (1811) і Томску (1811), адкуль ажыццяўлялі душпастырскую апеку ня толькі ў Томскай губрніі, але штогод аб’яжджалі таксама Табольскую і Енісейскую губерніі і кіргіскія стэпы. 7 жніўня 1814 Пій VII аднавіў Таварыства Ісуса ва ўсім сьвеце.
Гісторыя |
Першым з беларускіх езуітаў у ЗША патрапіў кс. Норберт Корсак, прафесар філасофіі і матэматыкі з Полацка. Спачатку яго накіравалі на місію ў Кітай. Паколькі патрапіць туды было праблематычна, у 1805 яго адправілі ў штат Мэрыленд, ЗША, каб ён разгарнуў духоўную апеку над польскімі працоўнымі, якія ў пошуках хлеба выехалі на эміграцыю.
Хутка пасля ад’езду кс. Корсака генэралам ордэна стаў Тадэвуш Бжазоўскі. Ён распачаў планамерную акцыю папаўнення Паўночнай Амерыкі святарамі з Беларусі. Для гэтага ён выкарыстоўваў найперш найбольш падрыхтаваных езуітаў, якія прыбылі з Заходняй Еўропы. Усяго ў 1805—1820 у ЗША пераехала 13 святароў Таварысства Ісуса, якія належалі або паходзілі з беларускай правінцыі: 4 французы (П’ер Эпінэ, Фідэль Грывэль, Жан Анры, Жан Мэнэ); 4 беларусы (Францішак Дзеружынскі (нар. у Оршы), Вільгельм Файнэр (нар. у Полацку), Баніфацы Крукоўскі (з Дынабургу); 2 немцы (Антон Кольман, Максіміян Ранцаў), 2 бельгійцы (Франсуа Малевэ, П’ер Малю) і адзін італьянец (Джавані Грасі). Дзевяць з іх былі прафесарамі Полацкай езуіцкай акадэміі (Дзеружынскі, Эпінэ, Файнэр, Грасі, Грывэль, Корсак, Крукоўскі, Мэнэ, Сацкі), тры выкладалі ў школах, залежных ад Полацкай акадэміі (Малю: Магілёў, Ворша, Віцебск; Малевэ: Астрахань; Ранцаў: Санкт-Пецярбург).
Першымі для працы ў ЗША былі прызначаны Анры й Малевэ. Яны прыехалі ў Злучаныя Штаты ў канцы ліпеня 1806. Працавалі сярод індзейцаў у Ілінойсе і Кентукі. Кс. Анры, француз. які адбыў навіцыят у Дынабургу, пасьля курса англійскай мовы ў Джорджтаўне стаў вандроўным місіянерам сярод каталіцкага насельніцтва, расцярушанага па невялікіх паселішчах.
Кс. Малевэ у Джорджтаўне навучаў англійскую мову і праводзіў рэкалекцыі ў навакольлі. 3 1808 працаваў у Ньютане і выпраўляўся з місіямі ў бліжэйшыя сялібы. У 1809 адкрыў школу ў Фрэдэрык. Таксама вёў місіі ў штатах Мэрылэнд і Вірджынія.
Эльзасец Кольман у Джорджтаўне стаў прафэсарам філасофіі і кіраўніком студыяў. Наведваў каталікоў у штатах Мэрылэнд, Вірджынія і Пенсільванія. Увосень 1808 ён быў накіраваны ў Нью-Ёрк, дзе прысвяціў сябе парафіяльнай працы пры касцёле Святога Пятра, кіраваў парафіяльнай школкай для 400 бедакоў. Карыстаўся вялікай пашанай сярод пратэстантаў. Стаўшы адміністратарам новаўзьніклай Нью-Ёркскай дыяцэзіі, у 1809, адчуваючы неабходнасць адкрыцця школы, купіў пляц пад будаўніцтва каледжа, а пры катэдры Св. Патрыка заклаў New York Lіterary Іnstіtutіon. Таксама адкрыў інтэрнат для моладзі, як каталіцкай, так і пратэстанцкай. У 1820 перавёўся ў Вашынгтон. Дзякуючы яму там узьнік Gonzaga Соllеgе, які стаў вядучай навучальнай установай сталіцы. А Эпінэ у Джорджтаўне навучаў французскай мове і лаціне, а таксама выкладаў філасофію.
Пасля выдатнага пачатку першых полацкіх езуітаў амнрыканская місія чакала далейшай кадравай падтрымкі з Беларусі. Аднак у 1807—1809 не прыехаў ніхто, бо расійскія ўлады не давалі патрэбнага дазволу. Толькі ў наступныя гады тры езуіты атрымалі дазвол на выезд: у 1810 выпусцілі Грасі, а ў 1811 — Ранцава і Малю.
Італьянец Грасі спачатку навучаў у Джорджтаўне італьянскай і францускай мовам, а з 1813 — матэматыцы. Вучэльню ён узбагаціў фізічнымі і астранамічнымі прыборамі, якія прывёз з сабой. У 1812 ён стаў рэктарам найстарэйшай каталіцкай навучальнай установы ў ЗША ў Джорджтаўне. Рэарганізаваўшы студыі, ён убярог каледж ад заняпаду і лічыўся яго другім заснавальнікам. Пры ягоным кіраванні школа атрымала такую славу, што туды пасылалі сваіх сыноў нават кангрэсмэны. У 1815 Кангрэс даў згоду на атрыманне у каледжах навуковых ступеняў. У 1819 Грасі апублікаваў у Мілане працу, дзе апісаў стан Касцёлу ў ЗША ў першыя гады ХІХ стагодздзя.
Немец Ранцаў уступіў у ордэн 29 лістапада 1808 будучы святаром. Ён стаў прафэсарам нямецкай мовы ў пецярбургскім канвікце. У 1811 выехаў у Злучаныя Штаты. Малю працаваў ў Нью-Ёрку й Джорджтаўне. Кс. Францішак Дзеружынскі ў 1823 узначаліў ордэн езуітаў у ЗША.
Загадам цара Аляксандра І ад 27 жніўня 1820 езуіты выдаляліся з Расійскай імперыі. Калі яны пакінулі Беларусь, выезд полацкіх езуітаў у ЗША наутральным чынам спыніўся.
Літаратура |
Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. — Мінск, 1994, 2000, 2002
Катэгорыі:
- Гісторыя Полацка
- Адукацыя ў Полацку
- Полацкі езуіцкі калегіум
- Ордэн езуітаў
- Езуіты
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.020","walltime":"0.028","ppvisitednodes":"value":72,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":0,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":0,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":2,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 0.000 1 -total"],"cachereport":"origin":"mw1284","timestamp":"20190309130032","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":108,"wgHostname":"mw1248"););