Арабская мова Будова | Літаратурная арабшчына і дыялекты | Навігацыйнае мэнюадрэдагаваўшы ягоАрабская мовар
Арабская моваМовы АзііМовы АфрыкіМовы набажэнстваў
афразійскай сям’і моваўсэміцкіх моваў2000арабскага альфабэтуГенэральнай Асамблеі ААНААНСамаліДжыбуціарамэйскай мовыМальтамальтыйскую мовугішпанскай мовыалькагользэнітБлізкага Ўсходу![]()
Арабская мова
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Ара́бская мо́ва (па-арабску: اللغة العربية) — належыць да сэміцкай галіны афразійскай сям’і моваў, да паўднёвай галіны сэміцкіх моваў. Колькасьць тых, хто гаворыць на арабскай мове і ейных адменах складае 250 млн чалавек (2000). Пісьмовасьць на аснове арабскага альфабэту. Афіцыйная і працоўная мова Генэральнай Асамблеі ААН і некаторых іншых органаў ААН. Афіцыйная мова ўсіх арабскіх краінаў, Самалі, Джыбуці.
Будова |
Гукавы склад багаты на зычныя і бедны галоснымі. З зычных адметныя гартанныя (выбуховы «’», прыдыханьне «h», рэзкі шэпт «h2») і эмфатычныя. Галосных тры — «a, i, u»; пад уплывам колькасьці ці суседніх зычных узьнікаюць адценьні «е, э, о», але бяз сэнсавых адрозьненьняў. Фармальны склад багаты на ўнутранае ўтварэньне (флексію) і бедны на вонкавае (прыставачнае).
Дзеля геаграфічнай працягласьці лексыка арабскай мовы вельмі разнастайная, з мноствам запазычаньняў. Вельмі многія культурныя паняткі з старажытнасьці запазычаныя з арамэйскай мовы, напр. tâba — «раскайвацца» (|| араб. thâba — «вяртацца»), kataba — «пісаць» (|| араб. kataba — «шыць»).
Літаратурная арабшчына і дыялекты |
Літаратурная мова надзвычай моцна аддаленая ад размоўнай. Таму многія дыялекты могуць уважацца асобнымі мовамі. Праўда, нягледзячы на спробы апрацоўкі некаторыях гаворак (асабліва сырыйскай і эгіпецкай) у мэтах стварэньня на іх падставе літ. моваў, гэта маргінальныя зьявы, бо літаратурная арабская мова ёсьць вялікай культурная, рэлігійнай і палітычнай сілай асабліва сярод мусульманаў, а гаворкі маюць толькі лякальнае значэньне. Адзіным выняткам стала Мальта, дзе мальтыйцы (па-паходжаньні арабы-хрысьціяне), цалкам адасобленыя ад ісламскага сьвету стварылі на аснове італьянізаванага дыялекту мальтыйскую мову, маюць сваю літаратуру і СМІ на ёй.
Сучасная размоўная арабская распадаецца на 5 групаў дыялектаў, якія фактычна ёсьць асобнымі мовамі зь лінгвістычнага гледжаньня:
- Магрыбская група дыялектаў
- Эгіпецка-суданская група дыялектаў
- Сырыйска-мэсапатамская група дыялектаў
- Арабійская група дыялектаў
- Сярэднеазіяцкая група дыялектаў
Першая належыць да заходняй групы, астатнія — да ўсходняй групы арабскіх моваў/дыялектаў.
Арабізмы ў эўрапейскіх мовах бываюць альбо з гішпанскай мовы, вельмі насычанай арабізмамі (яны складаюць да 10 адсоткаў усёй лексыкі) з часоў мусульманскай дзяржаўнасьці гэтай краіны (як то, азымут, алідада, алькаголь, зэніт, надыр), ці беспасярэдне з Блізкага Ўсходу (як то візыр, султан, халіф, шэйх, эмір).
Арабская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыі:
- Арабская мова
- Мовы Азіі
- Мовы Афрыкі
- Мовы набажэнстваў
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.084","walltime":"0.114","ppvisitednodes":"value":1671,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":60042,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":47108,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":21,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 74.059 1 -total"," 62.68% 46.417 4 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 50.46% 37.367 1 Шаблён:Сэміцкія_мовы"," 24.06% 17.817 3 Шаблён:Навігацыйная_падтабліца"," 17.15% 12.704 1 Шаблён:Мова-ar"," 16.22% 12.014 1 Шаблён:Commons"," 15.63% 11.572 1 Шаблён:Вікіфікаваць"," 11.05% 8.186 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 10.82% 8.017 1 Шаблён:Паведамленьне"," 8.46% 6.266 1 Шаблён:Мова_тэксту"],"cachereport":"origin":"mw1334","timestamp":"20190327233430","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":131,"wgHostname":"mw1241"););