Гандбол Зьмест Правілы | Мінуўшчына | Алімпійскія прызэры | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюО гандболе2000 Men’s ECh Beachhandball. Final TournamentThe 1st Beach Handball World ChampionshipГандболМіжнародная гандбольная фэдэрацыя (IHF)Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя (EHF)Правілы гульні ў гандболр
ГандболЛетнія алімпійскія віды спорту
па-дацкупа-ангельскукамандная гульнямячомбрамыпэнальцітайм-аўтСтаражытнай ГрэцыіРымеНямеччынеДанііНямеччынеНарвэгііШвэцыіфутболуГольгер НільсэнОрдрупГалеНямеччынаАўстрыюАлімпійскіх гульняў у Амстэрдаме ў 1928 рокуАлімпійскіх гульнях у НямеччынеМіжнародная гандбольная фэдэрацыяАлімпіядзе ў Мюнхене-1972гульнях у МанрэалірэгбіСКА МенскКубку чэмпіёнаўКубку ўладальнікаў кубкаўСупэркубкуГеоргі СьвірыдзенкаАляксандар ТучкінКанстанцін ШаравараўЮры Шаўцоўзборнай СССРАндрэй БарбашынскіМіхаіл Якімовічзборнай СНДпляжным гандболеСусьветных гульнях-2001
Гандбол
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Гульня жаночых зборных Партугаліі й Ізраілю
Гандбо́л (па-дацку: håndbold, па-ангельску: handball — «ручны мяч») — камандная гульня зь мячом 7 на 7 гульцоў (па 6 палявых і брамнік у кожнай камандзе). Мэтаю гульні — забіць як найбольш галоў (толькі з дапамогаю рук) у браму суперніка.
Зьмест
1 Правілы
1.1 Гульнявое поле
1.2 Брама
1.3 Каманда
1.4 Мяч
1.5 Працягласьць гульні
2 Мінуўшчына
2.1 У Беларусі
3 Алімпійскія прызэры
4 Крыніцы
5 Вонкавыя спасылкі
Правілы |

Марка Бэрлінскай пошты (1976)
Мэта гульні — закінуць як мага больш мячоў у вароты (3х2 м) суперніка. Пры гэтым пры кідку нельга заступаць за лінію, якая абмяжоўвае 6-мэтровую зону перад варотамі.
Гульнявое поле |
Пляцоўка для гульні ў гандбол мае памеры 40×20 м, на супрацьлеглых канцох яе знаходзяцца брамы памерам 2×3 м. Каля брамаў намаляваныя паўкругі радыюсам 6 м, якія пазначаюць межы брамніцкае пляцоўкі, у якой мае права знаходзіцца толькі брамнік.
На адлегласьці 7 м ад брамы праведзеная рыса даўжынёю 1 м, зь якой б’юць штрафныя ўдары пры грубых парушэньнях правілаў (пэнальці). На адлегласьці 4 м ад брамы праведзеная раўналежная 7-мэтровай адзнацы рыса, якая адзначае мяжу выхаду брамніка дзеля адбіваньня 7-мэтровага кідку.
На адлегласьці 9 м ад брамы пункцірнай лініяй намаляваны паўкруг, зь якога разыгрываюць вольныя ўдары (9-мэтровая лінія).
Поле падзеленае цэнтральнай лініяй на дзьве роўныя часткі.
Брама |
Гандбольная брама мае пралёт шырынёю 3 мэтры і вышынёю 2 мэтры. Яна павінна быць трывала замацаваная да падлогі ці да задняе сьцяны.
Штангі і перакладзіна мусяць быць вырабленыя з аднаго матэрыялу і ўяўляюць сабою квадратныя ў сячэньні слупы з бакамі па 8 см. Тры бакі слупоў, бачныя з гульнявой пляцоўкі, мусяць быць расфарбаваныя ў два кантрастныя колеры, якія павінны кантраставаць з колерам пляцоўкі. Колеры абодвух брамаў мусяць быць аднолькавыя.
Кожная брама мае сетку, зьвязаную такім чынам, каб скрозь яе не праляцеў мяч.
Каманда |
Каманды складаюцца з 14 гульцоў, 7 зь якіх знаходзяцца на пляцоўцы. Гульцы могуць мяняцца па ўказаньні трэнэра.
Пазыцыі ў гандболе:
- брамнік
- цэнтральны гульнёвы — гуляе па цэнтры поля, распачынае атакі.
- бакавыя гульнёвыя ці паўсярэднія — між цэнтральным і скрайнімі.
скрайнія — на флянгах.
лінейны ці абаротны — гуляе ў абароне з мэтаю падбору адбітых мячоў.
Вопратка гульцоў каманды павінна быць аднолькавай, за выняткам брамніка. На цішотцы і шортах павінны быць нумары гульца. Нашэньне касак і абаронных масак забароненае, таксама нельга апранаць біжутэрыю і акуляры ў цьвёрдай аправе.
Мяч |

Гандбольны мяч 3 памеру
Мяч сфэрычнае формы і мусіць быць зроблены са скуры ці з сынтэтычнага матэрыялу. Недапушчальна рабіць ягоную паверхню бліскучай альбо сьлізкай. Паколькі вядзеньне мяча адбываецца адной рукой, усталяваныя памеры залежаць ад узросту і стаці гульцоў.
Памер | Кляса | Даўжыня акружыны, см | Маса, г |
III | Мужчыны ад 16-ці гадоў | 58—60 | 425—475 |
---|---|---|---|
II | Жанчыны, юнакі ад 12-ці і дзяўчыны ад 14-ці гадоў | 54—56 | 325—375 |
I | Ад 8-мі гадоў | 50—52 | 290—330 |
Працягласьць гульні |
Матчы дарослых камандаў (ад 16 гадоў) складаюцца з двух таймаў па 30 хвілінаў з 15-хвілінным перапынкам (матчы дзіцячых камандаў 8-12 гадоў складаюцца з двух таймов па 20 хвілінаў, а камандаў 12-16 гадоў — па 25 хвілінаў). Пасьля перапынку каманды мяняюць бакі пляцоўкі. Нічыя ў гандболе дапускаецца, аднак у выпадку неабходнасьці выяўленьня пераможцы можа быць прызначаны дадатковы час — два таймы па 5 хвілінаў з 1-хвілінным перапынкам. Асьлі першы дадатковы час ня выявіў пераможцу, тады праз 5 хвілінаў прызначаюць другі дадатковы час на тых самых умовах. Калі й другі дадатковы час скончыўся ўнічыю, прызначаюць сэрыю зь пяці 7-мэтровых кідкоў.
Пры кароткатэрміновых прыпынках у гульні (напрыклад, выхадзе мяча за бакавую лінію) адлік часу не спыняецца. У выпадку неабходнасьці больш працяглага перапынку судзьдзі могуць спыніць сэкундамэр. У прыватнасьці, спыненьне сэкундамэру абавязковае пры выдаленьні гульца, нарадзе судзьдзяў.
Кожная каманда мае права адзін раз цягам тайму ўзяць 1-хвілінны тайм-аўт, на час якога сэкундамэр таксама спыняецца. Тайм-аўт дазволена браць толькі тады, калі каманда валодае мячом.
Мінуўшчына |
Лічыцца, што падобныя да гандболу гульні існавалі ўжо ў Старажытнай Грэцыі (уранія), Рыме (герпастум) і сярэднявечнай Нямеччыне (фангбальшпіль).
Сучасны гандбол сфармаваўся напрыканцы XIX стагодзьдзя ў Паўночнай Эўропе, найперш у Даніі, Нямеччыне, Нарвэгіі і Швэцыі, у якасьці замены футболу ў зімовую пару. У адрозьненьне ад футболу, гулялі мячом рукамі, а каманды складаліся з 7 чалавек. Датай нараджэньня сучаснае спартовае гульні зь мячом пад назваю «гандбол» прынята лічыць 1898 рок, калі Гольгер Нільсэн, выкладчык фізычнага выхаваньня рэальнае вучэльні дацкага места Ордруп, увёў ва ўрокі фізычнае культуры жаночых групаў гульню зь мячом, названую «håndbold» («гаанд» — рука і «болд» — мяч), у якой на невялікай пляцоўцы спаборнічалі каманды з 7 чалавек, перадаючы мяч адзін аднаму і намагаючыся закінуць яго ў браму. Ён жа ў 1906 року апублікаваў першыя правілы гульні.
29 кастрычніка 1917 року бэрлінец Макс Гайзэр апублікаваў новую рэдакцыю правілаў гульні ў гандбол. Паводле ягонага ўяўленьня гэтая гульня прызначалася для жанчынаў, бо пасавала ім лепей, чым таксама адносна маладая гульня ў футбол. Аднак у 1919 року Карл Шэленц дапрацаваў правілы гульні, зрабіўшы гандбол больш прыцягальным для мужчынаў.
13 верасьня 1925 паводле гэтых правілаў адбыўся першы міжнародны матч: у Гале Нямеччына перамагла Аўстрыю зь лікам 6:3. Падчас Алімпійскіх гульняў у Амстэрдаме ў 1928 року паўстала Міжнародная фэдэрацыя аматарскага гандболу (IAHF). У 1936 гандбол упершыню быў прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях у Нямеччыне, дзе першы і адзіны раз гульні адбываліся на пляцоўках пад адкрытым небам памерам 90—100 × 55—65 м. Гэтая адмена гандболу атрымала назву фэльдгандбол. Фінальны матч з удзелам Нямеччыны наведалі 100 тысячаў чалавек, што дагэтуль застаецца рэкордам наведвальнасьці для гандбольных матчаў. Апошнія спаборніцтвы па фэльдгандболе адбыліся ў 1976 року.
Падчас правядзеньня Алімпіяды 1936 року IV кангрэс ІАГФ прыняў рашэньне ладзіць гандбольныя чэмпіянаты сьвету ў фарматах 7×7 (г. зв. дацкая вэрсія) і 11×11 гульцоў (г. зв. нямецкая вэрсія). Першы чэмпіянат прайшоў таксама ў Нямеччыне. У абодвух катэгорыях перамаглі гаспадары. Пэўны час абедзьве формы гандболу суіснавалі, аднак паступова 11-гульцовая вэрсія пачала зьнікаць; апошні чэмпіянат сьвету ў такой катэгорыі прайшоў у 1966 року. З 1995 року чэмпіянат сьвету ладзіцца кожныя два гады (дагэтуль — праз 4).
У 1946 року паўстала Міжнародная гандбольная фэдэрацыя (IHF). У 1948—1968, аднак, гандбол ня быў уключаны ў праграмы Алімпіядаў. Паўторны дэбют адбыўся ізноў у Нямеччыне на Алімпіядзе ў Мюнхене-1972. Жаночы гандбол упершыню быў прадстаўлены праз 4 гады на гульнях у Манрэалі.
У Беларусі |
Невядома, калі ў Беларусі пачалі гуляць у гандбол. Але сярод беларускіх народных забаваў была чымсьці падобная да ручнога мяча гульня — жада́[1]. Каб зрабіць мяч (ко́ля), у скуру (часта трусцовую) клалася сухое траўе. Да поля мяч не датыкаўся (падобна рэгбі), але пры ўваходжаньні ў бра́мню (брамнікавую зону) гульцы гулялі ідэнтычна з правіламі сучаснага гандболу. Бясспрэчна, былі й адрозненьні: гульцоў было па 12, брама была адна з умоўным падзелам у сярэдзіне (прасы (праса́ — зона)), галы былі двух відаў (жада — галоўны гол, мыць — палоўны гол; дзьве мыці — адна жада. Адпаведна, лік налічваўся жадамі) і шэраг іншых.
У Беларусі гандбол разьвіваецца з канца 1950-х рокаў. Першы чэмпіянат па формуле 11×11 пачаўся ў 1957 року, па формуле 7×7 — у 1961. З 1958 року ва ўсесаюзным чэмпіянаце ўдзельнічалі жаночыя каманды, а мужчынская каманда СКА Менск станавілася чэмпіёнам СССР у 1981, 1984—1986, 1988, 1989 роках[2]. Акрамя таго, гэта адзіны беларускі клюб, які перамагаў у эўрапейскіх кубках: Кубку чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983, 1988), Супэркубку (1989).
Чэмпіёнамі Алімпійскіх гульняў станавіліся Георгі Сьвірыдзенка, Аляксандар Тучкін, Канстанцін Шаравараў, Юры Шаўцоў (усе — у складзе зборнай СССР), Андрэй Барбашынскі, Міхаіл Якімовіч (у складзе зборнай СНД)[2].
Мужчынская зборная па пляжным гандболе перамагла на чэмпіянаце Эўропы 2000 року ў Італіі[3] і Сусьветных гульнях-2001(en) у Японіі[4].
Алімпійскія прызэры |

Матч Алімпіяды-1980 паміж зборнымі СССР і Кувэйту
Рок | Месца | Золата | Срэбра | Бронза |
---|---|---|---|---|
Мужчыны | ||||
1936 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1972 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1976 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1980 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1984 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1988 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1992 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1996 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2000 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2004 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2008 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2012 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2016 | Рыё-дэ-Жанэйра | ![]() | ![]() | ![]() |
Жанчыны | ||||
1976 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1980 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1984 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1988 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1992 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
1996 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2000 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2004 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2008 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2012 | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() |
2016 | Рыё-дэ-Жанэйра | ![]() | ![]() | ![]() |
Крыніцы |
^ Каршун Мікола. Ігрышчы й забавы беларускага народу. Вільня, 1937 — С. 37, 39- ^ абТалай В. А. О гандболе(рас.) (pdf) Праверана 8 лютага 2015 г.
^ 2000 Men’s ECh Beachhandball. Final Tournament(анг.). European handball federation. Праверана 8 лютага 2015 г.
^ The 1st Beach Handball World Championship(анг.). Japan Handball Association. Праверана 8 лютага 2015 г.
Вонкавыя спасылкі |
Гандбол — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Міжнародная гандбольная фэдэрацыя (IHF)
- Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя (EHF)
- Правілы гульні ў гандбол
|
Катэгорыі:
- Гандбол
- Летнія алімпійскія віды спорту
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.492","walltime":"0.714","ppvisitednodes":"value":19782,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":110236,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":28862,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":19,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2659,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 484.084 1 -total"," 34.78% 168.369 66 Шаблён:Сьцягафікацыя"," 31.37% 151.865 22 Шаблён:Сьцяг"," 30.64% 148.327 94 Шаблён:Сьцягафікацыя/сьцягафікацыя"," 22.16% 107.284 22 Шаблён:Сьцягафікацыя/сьцягафікацыя-сьцяг"," 14.41% 69.737 22 Шаблён:Тэрыторыя_ў_родным_склоне"," 10.63% 51.443 9 Шаблён:Сьцягафікацыя/Нямеччына"," 5.95% 28.819 28 Шаблён:Краіна_ў_родным_склоне"," 5.86% 28.357 1 Шаблён:Commons"," 5.65% 27.353 2 Шаблён:Сьцягафікацыя/СНД"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.004","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":558688,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1333","timestamp":"20190304172255","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0413u0430u043du0434u0431u043eu043b","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B1%D0%BE%D0%BB","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q8418","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q8418","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-08-06T19:46:07Z","dateModified":"2018-09-13T14:14:25Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/db/20141206_1445_PORISR_6179.jpg","headline":"u043au0430u043cu0430u043du0434u043du044b u0432u0456u0434 u0441u043fu043eu0440u0442u0443 u0437u044c u043cu044fu0447u043eu043c"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":156,"wgHostname":"mw1247"););