Skip to main content

Крывошын Зьмест Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню52°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.1305652°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.13056pdf812КрывошынКрывошынррр

Крывошынскі сельсаветНаселеныя пункты Ляхавіцкага раёнуНаселеныя пункты, згаданыя ў XVII стагодзьдзі


вёскаБеларусіЛіпніцайМар’янаўкайсельсаветуЛяхавіцкага раёнуБерасьцейскай вобласьціЛяхавічаўРайтанаўГанцавічаміБерасьцеМенскмястэчкагістарычнай Наваградчыныбарокачасткова зруйнаваны расейскімі ўладамімаскоўскай перабудовыXVII ст.Радзівілаўкарольвялікі князьСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіпадскарбіюПатоцкіхдругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыіЯн Чачотнацыянальна-вызвольнага паўстаньняМаскоўскага патрыярхатуПершую сусьветную вайнуТрэцяй Устаўной граматайБеларускай Народнай РэспублікіБеларускай ССРРыскай мірнай дамовай 1921 годуПольскай РэспублікіБССРаграгарадкуCommons-logo.svg












Крывошын




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку























Крывошын

трансьліт. Kryvošyn

Былы касьцёл езуітаў
Былы касьцёл езуітаў

Краіна:

Беларусь

Вобласьць:

Берасьцейская

Раён:

Ляхавіцкі

Сельсавет:

Крывошынскі

Насельніцтва:
693 чал. (2010)

Часавы пас:

UTC+3

Тэлефонны код:
+375 1633

Паштовы індэкс:
225388

Нумарны знак:
1

Геаграфічныя каардынаты:

52°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.13056Каардынаты: 52°52′24″ пн. ш. 26°7′50″ у. д. / 52.87333° пн. ш. 26.13056° у. д. / 52.87333; 26.13056



Крывошын на мапе Беларусі ±




Крывошын

Крывошын

Крывошын






Крывошын

Крывошын

Крывошын







Commons-logo.svgГалерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крыво́шын[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Ліпніцай і Мар’янаўкай. Цэнтар сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 693 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога зьвязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Берасьце — Менск.


Крывошын — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся былы езуіцкі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.




Зьмест





  • 1 Гісторыя

    • 1.1 Вялікае Княства Літоўскае


    • 1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі


    • 1.3 Найноўшы час



  • 2 Насельніцтва

    • 2.1 Дэмаграфія


    • 2.2 Інфраструктура



  • 3 Турыстычная інфармацыя

    • 3.1 Славутасьці



  • 4 Крыніцы


  • 5 Літаратура


  • 6 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |



Вялікае Княства Літоўскае |


Упершыню Крывошын упамінаецца ў XVII ст. як уладаньне Радзівілаў. У 1670 годзе нясьвіскія езуіты збудавалі тут касьцёл.


У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў Крывошын падскарбію А. Тызэнгаўзу, пазьней мястэчка перайшло ў валоданьне Патоцкіх.



Пад уладай Расейскай імпэрыі |


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крывошын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[2]. У 1800—1809 гадох у маёнтку Рэпіхаве каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. На 1859 год у мястэчку было 20 двароў[3].


9 чэрвеня 1863 году ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расейскімі карнымі войскамі. Па здушэньні выступленьня царскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1886 год — 18 двароў, царква. У Першую сусьветную вайну ў 1915—1916 гадох каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1919—1920 гадох — польскае войска, бальшавікі.



Найноўшы час |


25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крывошын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крывошын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павету.


У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 280 двары, на 1997 год — 330. У 2000-я гады Крывошын атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.



Насельніцтва |



Дэмаграфія |



  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 290 чал.


  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 358 чал.[5]; 1972 год — 783 чал.; 1997 год — 774 чал.[6]; 1999 год — 1011 чал.


  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 693 чал.


Інфраструктура |


У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 лякарні, амбуляторыя, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.



Турыстычная інфармацыя |




Былы касьцёл



Славутасьці |


  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1670; цяпер царква Покрыва Багародзіцы БЭМП)

  • Могілкі часоў І сусьветнай вайны

У Крывошыне ёсьць мэмарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў.



Крыніцы |



  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 207


  2. ^ Jelski A. Krzywoszyn // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 812.


  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.


  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.


  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.


  6. ^ Чаранкевіч Л. Крывошын // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 272.



Літаратура |



  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.


  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.


  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgКрывошынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Крывошын на Radzima.org




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Крывошын&oldid=2040762»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.692","walltime":"0.957","ppvisitednodes":"value":21311,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":220384,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":169308,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":13979,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 840.751 1 -total"," 67.60% 568.312 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 66.79% 561.498 1 Шаблён:Населены_пункт"," 31.12% 261.644 32 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 25.12% 211.234 34 Шаблён:Першы_непусты"," 18.27% 153.631 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 17.40% 146.299 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 14.56% 122.415 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 13.92% 116.993 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 13.26% 111.492 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.069","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2423243,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1307","timestamp":"20190313080812","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":126,"wgHostname":"mw1273"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню