Негарэлае Зьмест Гісторыя | Насельніцтва | Эканоміка | Турыстычная інфармацыя | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°36′38″ пн. ш. 27°4′32″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07556° у. д. / 53.61056; 27.0755653°36′38″ пн. ш. 27°4′32″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07556° у. д. / 53.61056; 27.07556Перепись населения — 2009. Минская областьdjvu«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 21976Негарэлаерр
Негарэльскі сельсаветНаселеныя пункты Койданаўскага раёнуНаселеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі
пасёлакБеларусіПератуцьНегарэльскага сельсаветуКойданаўскага раёнуМенскай вобласьціКойданаваМенскуМенскБаранавічыМенскКойданаўБаранавічыУздуСтоўпцыМенскНаваградакМенскім павецеКойданаўскага графстваРадзівілаўдругога падзелу Рэчы ПаспалітайРасейскай імпэрыівызвольнага паўстаньняЭ. ЧапскагаМаскоўска-Берасьцейская чыгункапасёлку гарадзкога тыпуДругую сусьветную вайнуНегарэльскага пасялковага саветуНегарэльскі сельсавет![]()
Негарэлае
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Негарэлае | |
трансьліт. Nieharelaje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Насельніцтва: | 982 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222710 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′38″ пн. ш. 27°4′32″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07556° у. д. / 53.61056; 27.07556Каардынаты: 53°36′38″ пн. ш. 27°4′32″ у. д. / 53.61056° пн. ш. 27.07556° у. д. / 53.61056; 27.07556 |
Негарэлае на мапе Беларусі ± Негарэлае Негарэлае | |
Негарэ́лае[2] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Ператуць, у складзе Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 982 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Насельніцтва
2.1 Адукацыя
2.2 Культура
3 Эканоміка
4 Турыстычная інфармацыя
4.1 Выдатныя мясьціны
5 Крыніцы
6 Літаратура
7 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Упершыню Негарэлае згадваецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск — Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. Станам на 1620 у вёсцы быў 41 двор.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 — да Э. Чапскага. У лістападзе 1871 празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 у вёсцы працавала народная вучэльня.
Цягам 1921—1939 Негарэлае выконвала ролю савецкая пагранічнай станцыя з заставай і мытняй. 17 ліпеня 1924 вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. 23 сакавіка 1932 Негарэлае зрабілася цэнтрам сельсавету Койданаўскага раёну, 27 верасьня 1938 — атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 кастрычніка 2009 году перададзенае зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет, а статус населенага пункту паніжаны зь мястэчка да пасёлку[3].
Насельніцтва |
Пагранічны пераход паміж ПР і СССР
XX стагодзьдзе: 1998 год — 1,3 тыс. чал.[4]; 1999 год — 1114 чалавек
XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1 тыс. чал.[5]; 2009 год — 982 чалавекі[1] (перапіс)
Адукацыя |
У Негарэлым працуюць сярэдняя і музычная школы.
Культура |
Дзейнічаюць бібліятэка і кінатэатар.
Эканоміка |
Завод па вырабе вульляў.
Турыстычная інфармацыя |
З 1988 дзейнічае музэй гісторыі станцыі Негарэлае.
Выдатныя мясьціны |
- Гістарычная забудова (ХІХ ст.; фрагмэнты)
- Чыгуначная станцыя (1871)
Крыніцы |
- ^ абвПерепись населения — 2009. Минская область(рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(рас.)
^ Анатоль Валахановіч. Негарэлае // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 317.
^ Негорелое // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура |
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 с.: іл., фота.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.- Niehorele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 76.
Вонкавыя спасылкі |
Негарэлае — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыі:
- Негарэльскі сельсавет
- Населеныя пункты Койданаўскага раёну
- Населеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.660","walltime":"0.906","ppvisitednodes":"value":20837,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":187339,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":177738,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":31,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":5,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3334,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":5,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 790.130 1 -total"," 81.38% 643.036 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь"," 80.39% 635.155 1 Шаблён:Населены_пункт"," 36.96% 292.008 32 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 26.71% 211.050 34 Шаблён:Першы_непусты"," 19.06% 150.583 1 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Тэлефонны_код"," 18.21% 143.883 3 Шаблён:Населены_пункт/Беларусь/Сьпіс_тэлефонных_кодаў"," 15.67% 123.806 5 Шаблён:Вікізьвесткі"," 15.24% 120.419 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 14.49% 114.468 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.088","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":2814016,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1302","timestamp":"20190313080445","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":118,"wgHostname":"mw1329"););