Хутар Зьмест Этымалёгія назвы | Гісторыя | Крыніцы | Літаратура | Навігацыйнае мэнюМакс Фасмэр. Этымалягічны слоўнікр
Тыпы населеных пунктаў
па-лацінскупа-нямецкусельскагавёсаксёлаўэўрапейскіхМакса Фасмэрапа-нямецкупа-швэдзкупа-нямецкупа-польскуводрубыдворышчаадмены прыгоннага праваСталыпінскай рэформыВіцебскай губэрніЗьм. ПрышчэпавакамасацыіпарцэляцыіперасяленьневодрубаўфэрмэрскіхКанадзеЗША
Хутар
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
«Хутар у Малай Русі». Канстантын Крыжыцкі, 1884 год.
Ху́тар (па-лацінску: mansus, sors, [casa] coloni[c]a, c.massaricia, c.servula; ст. грэцк.: hide, sulung; сканд.: bol; ст. верх. па-нямецку: huba) — від сельскага паселішча, гаспадаркі з прыналежнай да яго зямлёй; малое вясковае, часьцяком аднадваровае адасобленае паселішча па-за межамі больш буйных вёсак або сёлаў.
У багатых эўрапейскіх краінах, пачынаючы з Раньняга Сярэднявечча, хутар — гаспадарчая адзінка альбо функцыянальны элемэнт арганізацыі зямельнай уласнасьці.
Зьмест
1 Этымалёгія назвы
2 Гісторыя
3 Крыніцы
4 Літаратура
Этымалёгія назвы |
Паводле меркаваньня Макса Фасмэра [1], слова «хутар» патрапіла ва ўсходнеславянскія мовы з стара-верхне-нямецкай (па-нямецку: huntari) і швэдзкай (па-швэдзку: hundari) моваў, а таксама з паўднёва-нямецкай (па-нямецку: hufe). Пазьней з усходнеславянскіх моваў слова перайшло ў польскую (па-польску: chutor, futor).
Гісторыя |
Хутар як від паселішча ўзьнік дзякуючы экстэнсіўнай апрацоўцы зямлі. Хутары паўставалі падчас асваеньня новых земляў, калі ствараліся адасобленыя гаспадаркі з разьмяшчэньнем усіх гаспадарскіх збудаваньняў у адным месцы побач зь зямельным надзелам. Падобнымі да хутараў былі гэтак званыя водрубы і водрубавыя гаспадаркі, у якіх зямельныя ўгодзьдзі і частка гаспадарчых пабудоваў ствараліся побач, а сама сялянская сядзіба знаходзілася ў вёсцы.
Гістарычна для беларускіх земляў быў характэрны іншы тып аднадворнага паселішча — дворышча[2]. Хваля ўтварэньня хутароў на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з адмены прыгоннага права ў сярэдзіне XIX ст. На пачатку XX стагодзьдзя аграрная палітыка царскай Расеі спрыяла ўтварэньню хутаровых гаспадарак з мэтай узмацненьня падтрымкі з боку сялянства. Падчас Сталыпінскай рэформы (1907—1916) па ўсёй Расейскай імпэрыі былі створаныя 1,6 млн хутаровых гаспадарак з 16 млн дзесяцінаў зямлі. У Віцебскай губэрні, прыкладам, на хутары перасялілася 26,2% сялянскіх двароў.
Новая хваля стварэньня хутароў мела месца ў час правядзеньня г.зв. Новай эканамічнай палітыкі. У далейшым гэтая палітыка атрымала назву «прышчэпаўшчына» па імені наркама земляробства БССР Зьм. Прышчэпава. Да 1929 на хутары было пераселена 107267 гаспадарак. У гэты час у Заходняй Беларусі хутары скасоўваліся пад час правядзеньня палітыкі камасацыі і парцэляцыі.
У 1927 годзе адбыўся зьезд ВКП(б), на якім было прынята рашэньне аб сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі СССР. А з 1929 году пачалася прымусовая калектывізацыя на сяле. З 1936 году ў БССР пачалося гвалтоўнае перасяленьне сялянаў з водрубаў і хутароў. У чэрвені 1939 Пленум ЦК КП(б)Б зацьвердзіў плян сьсяленьня сялянаў з хутароў. Усяго па Беларусі да 1941 году было сьселена каля 190 тыс. хутароў. У заходніх абласьцях Беларусі гэты працэс разгарнуўся пасьля Другой Сусьветнай вайны.
Падобнай да хутаровай гаспадаркі зьяўляецца сыстэма фэрмэрскіх паселішчаў і гаспадарак у Канадзе і ЗША.
Крыніцы |
^ Макс Фасмэр. Этымалягічны слоўнік(рас.)
^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21
Літаратура |
- Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X
- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
- Енциклопедія українознавства: В 10 томах / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
- Enzyklopädie Brockhaus.
- Lexikon des Mittelalters.
| ||||||||
Катэгорыя:
- Тыпы населеных пунктаў
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.128","walltime":"0.162","ppvisitednodes":"value":745,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":18919,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4121,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1154,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 122.528 1 -total"," 24.98% 30.602 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 23.16% 28.379 1 Шаблён:Населеныя_пункты"," 20.59% 25.233 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 9.95% 12.191 1 Шаблён:Мова-la"," 9.62% 11.782 1 Шаблён:Крыніцы"," 6.77% 8.291 6 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.92% 6.025 1 Шаблён:Спасылкі_шаблёну"," 4.53% 5.545 1 Шаблён:Ref-ru"," 4.28% 5.243 3 Шаблён:Мова-de"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.007","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":541492,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1302","timestamp":"20190309081121","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":127,"wgHostname":"mw1326"););