Skip to main content

Станіслаў Гайдукевіч Біяграфія | Творы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюСтаніслаў ГайдукевічСяргей Харэўскі «Расстраляная архітэктура»

Нарадзіліся 13 сакавікаНарадзіліся ў 1876 годзеБеларускія архітэктарыРэпрэсаваныя ў БССРПамерлі 25 траўняПамерлі ў 1937 годзеПамерлі ў МенскуСамагубцы


13 сакавіка187625 траўня1937Пецярбурскай акадэміі мастацтваўМенскЧырвоным касьцёламXX стагодзьдзямадэрнамансардабальконамАйчыннай вайныАдам СлавінскіВасіль Папоўкастрычніцкага пераваротуКДБГУМвуліц МарксаЧырвонаармейскайБеларускі дзяржаўны музэйМенскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікумеCommons-logo.svg












Станіслаў Гайдукевіч




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку


Станіслаў Сільвестравіч Гайдукевіч (13 сакавіка 1876 — 25 траўня 1937) — беларускі архітэктар.



Біяграфія |


Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Спачатку вучыўся ў вучылішчы землямераў, а потым атрымаў выдатную адукацыю ў Пецярбурскай акадэміі мастацтваў у 1910 годзе. Пасьля атрыманьня дыплёму вярнуўся ў Менск.




Жылы дом па вуліцы Савецкай, 17. г. Менск


Ужо праз два гады па яго праекце быў пабудаваны жылы дом на вуліцы Захар’еўскай (цяпер гэта дом № 17 на вуліцы Савецкай, побач з Чырвоным касьцёлам). Архітэктуру гэтага будынка адрозьніваюць модныя ў пачатку XX стагодзьдзя элемэнты мадэрна. У цэнтры галоўнага фасаду знаходзяцца парадны ўваход ды мансарда з шырокім бальконам. Плястыку гэтай часткі будынка аздабляюць ляпныя застаўкі (віньетка), гірлянды, бальконы з мэталічнай аградай. Ляпнымі аздабленьнямі апрацаваны і тарцовы фасад. Над галоўным уваходам у будынак — высокі аконны праём, які асьвятляе лесьвіцу. Пад час Айчыннай вайны на першым паверсе дома зьмяшчалася аптэка і явачная кватэра менскіх падпольшчыкаў. У розныя часы ў гэтым доме жылі дзяржаўны дзяяч БССР Адам Славінскі, беларускі акадэмік, геадэзіст Васіль Папоў. Сёньня на галоўным фасадзе будынка разьмешчаны тры мэмарыяльныя дошкі, а сам будынак зьяўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя.


Да кастрычніцкага перавароту па праектах Станіслава Гайдукевіча былі пабудаваныя прыбытковы дом Кастравіцкай, які не захаваўся да нашага часу, і Польскі банк. Гэта фінансавая ўстанова разьмяшчалася ў самым цэнтры гораду, на вуліцы Захар’еўскай (сёньня на гэтым месцы — кут будынка КДБ). 28 траўня 1934 году ў яго памяшканьні пасьля рэканструкцыі адчыніўся ГУМ, найбуйнейшая ў тыя часы ўнівэрсальная крама рэспублікі з двума філіяламі ў Менску. Але ў 1941 годзе будынак быў зьнішчаны, як і ўсё астатняе на гэтай вуліцы, з паветра.


Кастрычніцкі пераварот Станіслаў Гайдукевіч сустрэў у Менску, з 1921 па 1927 гады ён працаваў загадчыкам праектнага Камітэту дзяржаўных збудаваньняў пры СНК БССР. У другой палове 1920-х архітэктару даверылі стварыць праект Цэнтральнага Дома Селяніна. Строгі будынак на вуглу вуліц Маркса і Чырвонаармейскай быў здадзены ў эксплюатацыю ў 1928 годзе. Гэты праект Гайдукевіч стварыў разам з архітэктарам Радзевічам. Пры Доме былі адчынены бібліятэка, чытальня, заля на 400 чалавек, пакоі на 164 месцы. Таксама працавалі сталовая, музэй сельскагаспадарчы ды дзяржаўнага страхаваньня. Не абышлося і без вугалкоў: ленінскі, ваенны, санітарны, антырэлігійны. У тым жа будынку знаходзіўся Беларускі дзяржаўны музэй. Будынак быў зьнішчаны ў 1944 годзе, калі пры адступленьні яго ўзарвалі немцы.


Працу над стварэньнем новых праектаў Гайдукевіч спалучаў з пэдагагічнай. З 1929 па 1937 год дойлід выкладаў у Менскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Але 5 сакавіка 1937 году быў арыштаваны і ўвязьнены ў гарадзкую турму. Ва ўнутранай турме НКУС пасьля 20 дзён за кратамі скончыў жыцьцё самагубствам (ускрыў сабе вены).


Рэабілітаваны 22 жніўня 1957 году.



Творы |



  • Менск, жылы дом па вуліцы Савецкая 17, 1912 г.


  • Менск, Будынак Польскага банку, (стаяў на месцы сучаснага будынка КДБ, не захаваўся)


  • Менск, будынак Таварыства ўзаемнай дапамогі (разам з Г. Гаем)


  • Менск, дом Кастравіцкай, 1917 г. (не захаваўся)


  • Менск, Цэнтральны дом селяніна, 1928 г., (разам з Радзевічам, стаяў на рагу Чырвонаармейскай і Маркса, разбураны ў 1944 г.)


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgСтаніслаў Гайдукевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • Сяргей Харэўскі «Расстраляная архітэктура»



Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Станіслаў_Гайдукевіч&oldid=2023803»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.040","walltime":"0.071","ppvisitednodes":"value":117,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":2525,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":509,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":3218,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 39.179 1 -total"," 67.23% 26.339 1 Шаблён:Commons"," 59.05% 23.135 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 47.26% 18.515 1 Шаблён:Commons/Міні"," 15.13% 5.927 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 5.95% 2.332 1 Шаблён:Іншыя_значэньні/прозьвішча"],"cachereport":"origin":"mw1265","timestamp":"20190304021828","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0421u0442u0430u043du0456u0441u043bu0430u045e u0413u0430u0439u0434u0443u043au0435u0432u0456u0447","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%93%D0%B0%D0%B9%D0%B4%D1%83%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q9341495","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q9341495","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2006-12-10T10:30:29Z","dateModified":"2018-11-13T17:26:08Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":121,"wgHostname":"mw1256"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню