Skip to main content

Нямецкая імпэрыя Зьмест Гісторыя | Урад | Заявы пра працягненьне існаваньня | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню«Reichsführerschein» im Thurgau nicht gültigНямецкая імпэрыя

Нямецкая імпэрыя


па-нямецкунямецкай дзяржавы18711945Першай сусьветнай вайне1943па-нямецку18711918Сьвятая Рымская імпэрыяВаймарская рэспублікаТрэці РайхОта фон БісмаркВільгельм I Гагэнцолерн1870Франка-пруская вайнаКанцлерПрусііОта фон БісмаркНапалеон IIIПаўночнанямецкага саюзу18 студзеня1871ВэрсаліБаварыяАўстрыяфранкаўкантрыбуцыі1888Фрыдрых IIIВільгельмТогаКамэрунНямецкая Паўднёва-Заходняя АфрыкаЦындао9 лістапада1918рэвалюцыяНідэрляндыБаварыірайхстагам1985па-нямецкудаваенныхCommons-logo.svg












Нямецкая імпэрыя




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку















Нямецкая імпэрыя
Deutsches Reich





Flag of the German Empire.svg

18 студзеня 1871 году — 9 лістапада 1918 году

Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg






Сьцяг Нямецкай імпэрыі

Герб Нямецкай імпэрыі

(Сьцяг)

(Герб)

Нацыянальны дэвіз: Gott mit uns
Бог з намі


Месцазнаходжаньне Нямецкай імпэрыі

Афіцыйная мова

нямецкая

Сталіца

Бэрлін

Форма кіраваньня

Дуалістычная манархія

Плошча
 • агульная


540 857,54 км² км²

Насельніцтва
 • агульнае (1871)


41 058 800

Валюта

Залатая марка

Нямецкая імпэрыя (па-нямецку: Deutsches Reich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадох. Фармальна пасьля паразы ў Першай сусьветнай вайне яна працягвала называцца імпэрыяй. У 1943 годзе дзяржава была пераназваная ў Вяліканямецкую імпэрыю (па-нямецку: Grossdeutsches Reich) і спыніла існаваньне ў траўні 1945 году. Цяпер гістарычную назву «Нямецкая імпэрыя» адносяць да пэрыяду 1871—1918 гг. (што суадносіцца да тэрміну нямецкай гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich). Гэткія тэрміны, як Сьвятая Рымская імпэрыя, Ваймарская рэспубліка і Трэці Райх, збольшага ня тычацца гэтага пэрыяду.


Заснавальнікамі Нямецкай імпэрыі лічацца Ота фон Бісмарк і Вільгельм I Гагэнцолерн. Зрэдчас яе называюць і «Другім райхам».




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Урад


  • 3 Заявы пра працягненьне існаваньня


  • 4 Крыніцы


  • 5 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |





Вільгельм I





Ота фон Бісмарк


У 1870 годзе пачалася Франка-пруская вайна. Канцлер Прусіі Ота фон Бісмарк і кароль Вільгельм I спадзяваліся ў выніку вайны аб’яднаць Нямеччыну і падарваць магутнасьць Францыі. Францускі імпэратар Напалеон III імкнуўся не дапусьціць такога аб’яднаньня і захаваць эўрапейскую гегемонію Францыі. Войскі Паўночнанямецкага саюзу атрымалі поўную перамогу. 18 студзеня 1871 году ў Вэрсалі Бісмарк і Вільгельм I абвясьцілі пра стварэньне Нямецкай імпэрыі. Да імпэрыі хутка далучыліся дзяржавы, якія не ўваходзілі ў склад Паўночнанямецкага саюзу — Баварыя і іншыя паўднёвагерманскія краіны. Аўстрыя часткай Нямеччыны ня стала. Пяць мільярдаў франкаў, якія французы выплацілі немцам у якасьці кантрыбуцыі, сталі трывалым фундамэнтам для нямецкай эканомікі.





Фрыдрых III


Пасьля сьмерці Вільгельма ў 1888 годзе на сталец уступіў сьмяротна хворы Фрыдрых III. Другі імпэратар валадарыў толькі 99 дзён.


Пасьля сьмерці Фрыдрыха на сталец узышоў ягоны сын Вільгельм. Незадоўга да яго ўваходжаньня на сталец, Нямеччына абзавялася калёніямі ў Афрыцы і Азіі (Тога, Камэрун, Нямецкая Паўднёва-Заходняя Афрыка, порт Цындао), быў заключаны ваенны саюз з Аўстрыяй і Расеяй (Расея неўзабаве выйшла з саюзу) супраць Францыі і Ангельшчыны, былі павялічаны армія і флёт. У той жа час быў уведзены прагрэсіўны падаходны падатак (стаўка падатку залежыць ад прыбытку, і павялічваецца разам з прыбыткамі).


9 лістапада 1918 году ў Нямеччыне пачалася рэвалюцыя, у выніку якой манархія была зрынута, і Вільгельм вымушаны быў бегчы ў Нідэрлянды.



Урад |



Karte Deutsches Reich, Verwaltungsgliederung 1900-01-01.png


Па канстытуцыі прэзыдэнцтва належала прускаму каралю, які карыстаўся тытулам нямецкага імпэратара. Права ўдзелу ў заканадаўчых пытаньнях імпэратар меў толькі ў якасьці прускага караля. Імпэратару належала права абвяшчэньня законаў; але так, як ён згодна канстытуцыі ня меў нават прытрымліваючага veto, дык гэтае права зьяўлялася простай фармальнасьцю. Імпэратар меў, аднак, шырокія паўнамоцтвы выдаваць свае распараджэньне. У выпадках, калі грамадзтву пагражае небясьпека ў ваенны ці мірны час, імпэратар меў паўнамоцтвы абвяшчаць любую частку імпэрыі (за выняткам Баварыі) у аблогавым становішчы.


Імпэратар меў права прызначаць ці звальняць усіх галоўных імпэрских службовых асобаў, пачынаючы з канцлера. Імпэрскі канцлер зьяўляўся галоўным органам выканаўчай улады і адразу адзінай асобаю, адказнаю перад саюзнаю радаю і райхстагам за ўсе дзеяньні гэтай улады. Акрамя самога райхсканцлера, у Нямецкай імпэрыі не існавала ніякіх міністраў. Замест іх існавалі падначаленыя райхсканцлеру дзяржаўныя сакратары, якія старшынствавалі ў імпэрскіх ведамствах (ням. Reichsämter). Так зьявіліся Reichseisenbahnamt, Reichspostamt, Reichsjustizamt, Reichsschatzamt, кіраваньне Эльзасу-Лятарынгіі, зьнешне- і ўнутрыпалітычныя ведамствы, Reichsmarineamt і Reichskolonialamt.



Заявы пра працягненьне існаваньня |


З 1985 году ад розных групаў і асобных людзей, якіх разам называюць Упаўнаважаны імпэрскі Ўрад (па-нямецку: Kommissarische Reichsregierung), сталі чутныя заявы пра тое, што Нямецкая Імпэрыя працягвае сваё існаваньне ў даваенных межах, а гэтыя арганізацыі — нямецкі ўрад[1].



Крыніцы |



  1. ^ «Reichsführerschein» im Thurgau nicht gültig, Tages-Anzeiger (ням.)



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgНямецкая імпэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў









Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Нямецкая_імпэрыя&oldid=1857123»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.112","walltime":"0.152","ppvisitednodes":"value":716,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":13737,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3311,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":623,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 98.661 1 -total"," 29.49% 29.098 1 Шаблён:Commons"," 26.47% 26.111 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 22.33% 22.034 1 Шаблён:Краіна"," 22.31% 22.015 1 Шаблён:Commons/Міні"," 9.91% 9.775 1 Шаблён:Крыніцы"," 9.61% 9.481 3 Шаблён:Мова-de"," 6.33% 6.250 3 Шаблён:Мова_тэксту"," 5.61% 5.536 1 Шаблён:Ref-de"," 4.99% 4.925 1 Шаблён:Герб_і_сьцяг"],"cachereport":"origin":"mw1335","timestamp":"20190306184618","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041du044fu043cu0435u0446u043au0430u044f u0456u043cu043fu044du0440u044bu044f","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96%D0%BC%D0%BF%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q43287","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q43287","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2010-07-20T10:38:29Z","dateModified":"2016-07-11T12:09:19Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/ec/Flag_of_the_German_Empire.svg","headline":"u0456u043cu043fu044du0440u044bu044f"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":138,"wgHostname":"mw1330"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню