Skip to main content

Нямецкая мова Зьмест Пісьменства | Гісторыя | Дыялекты | Літаратурная нямецкая мова (стандартная) | Сучасная рэформа правапісу | Фанэтыка | Беларусь | Глядзіце таксама | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюНямецкая моваррКолькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек213 (27077)41990-763x

Нямецкая мова


ІндаэўрапейскаяГерманскіяЗаходнегерманскіяАўдыёDe-Deutsch.oggзаходнегерманскайгерманскайіндаэўрапейскай сям’і моваўНямеччынаАўстрыяШвайцарыялацінскайглясартрактату ІсыдораЛютэраграматыкаартаграфіяБаварыіартаэпічныяДыялектныфранкаўсаксаўтурынгаўаляманаўбавараўбратам Грымніжненямецкаяверхненямецкаялюксэмбурская моваідышсацыялінгвістычнагаXXФРНАўстрыіШвайцарыіЛіхтэнштайнуІталіяРумыніяВугоршчына200519991 жніўня2007Commons-logo.svg












Нямецкая мова




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку






















Нямецкая мова
Deutsch
Ужываецца ў
Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Бэльгіі і іншых краінах
Рэгіён
Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў
Для 110 млн — родная, для 30 млн — другая мова
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская

 Германскія

  Заходнегерманскія


     Нямецкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Бэльгіі, Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Эўрапейскім Зьвязе
Рэгулюецца
Код мовы

ISO 639-1

de
ISO 639-2(B)
ger
ISO 639-2(T)
deu
SIL
GER

Няме́цкая мо́ва (саманазва: Deutsch — «дойч» Аўдыё De-Deutsch.ogg ) — мова заходнегерманскай групы германскай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў. Нямецкая мова займае значнае становішча сярод іншых моваў: на ёй размаўляюць прыкладна 130 мільёнаў чалавек у 38 краінах сьвету. Асноўныя моўныя цэнтры — Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя.




Зьмест





  • 1 Пісьменства


  • 2 Гісторыя


  • 3 Дыялекты


  • 4 Літаратурная нямецкая мова (стандартная)

    • 4.1 Граматыка

      • 4.1.1 Скланеньне назоўнікаў


      • 4.1.2 Спражэньне


      • 4.1.3 Сынтаксіс




  • 5 Сучасная рэформа правапісу


  • 6 Фанэтыка

    • 6.1 Націск



  • 7 Беларусь


  • 8 Глядзіце таксама


  • 9 Вонкавыя спасылкі




Пісьменства |


Пісьменства на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Сэн-Галенскі (лацінска-нямецкі) глясар (VIII ст., аляманскі дыялект), пераклад на райнска-франскі дыялект трактату Ісыдора (VIII — пачатак IX ст.) і інш.



Гісторыя |


Асноўныя пэрыяды гісторыі мовы — данацыянальны і нацыянальны; XVI—XVII ст. зьяўляюцца пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэньня наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове адзначылася ў XII—XIII ст. У XIII—XIV ст. нямецкая мова пачынае выцясьняць лаціну з афіцыйна-дзелавой сфэры, вядучая роля паступова пераходзіць да ўсходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкай літаратурнай традыцыі. Распаўсюджаньню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаваньне (зь сяр. XV ст.), Рэфармацыя і дзейнасьць Лютэра, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае разьвіцьцё мастацкай літаратуры XVII—XIX ст.


Фармаваньне нормаў сучаснай літаратурнай мовы скончылася ў асноўным у канцы XVIII ст., калі былі нармалізаваныя граматыка і артаграфія. На працягу XVI—XIX ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Нямеччыны, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкай мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швайцарыі. У канцы XIX ст. былі распрацаваныя артаэпічныя нормы.



Дыялекты |




Лінія Бэнрата.


Дыялектны падзел адпавядае дыялектам заходнегерманскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Літаратурная мова паўстала на аснове верхненямецкіх дыялектаў — у значнай ступені дзякуючы братам Грым.


Адрозьніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, верхненямецкая групы дыялектаў, кожная зь іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Падзел між ніжненямецкімі й астатнімі дыялектамі вызначаецца лініяй Бэнрата, якая праходзіць пэрпэндыкулярна ўсёй Нямеччыне й аддзяляе ніжненямецкія рысы ад верхненямецкіх.


Таксама вылучаюцца швабска-аляманскія (Швайцарыя, частка Францыі, паўднёвы захад Нямеччыны, крайні захад Аўстрыі ды Ліхтэнштайн) і франскія (у т.л., мозэльска-франскія) дыялекты (сярэдняя частка Нямеччыны, Люксэмбург, частка Францыі). Некаторыя з дыялектаў маюць шэраг істотных адрозьненьняў ад дыялектаў, што леглі ў аснову літаратурнай нямецкай мовы, што нярэдка дае падставу лінгвістам разглядаць іх як асобныя мовы. Іншыя ідыёмы, блізкія да нямецкай мовы — люксэмбурская мова ды ідыш, звычайна часьцей (практычна заўсёды) прызнаюцца ў якасьці асобных моваў з прычыны іх асобнага сацыялінгвістычнага становішча.


Таксама існуюць адрозьненьні ў літаратурных нормах Швайцарыі і Аўстрыі.



Літаратурная нямецкая мова (стандартная) |



Граматыка |



Скланеньне назоўнікаў |


Нямецкія назоўнікі зьмяняюцца па:


  • чатырох склонах: назоўным, родным, давальным і вінавальным.

  • трох родах: мужчынскім, жаночым, ніякім. Накшталт беларускай мовы і насуперак, напрыклад, ангельскай мове, род не заўсёды пазначае плоць.


Спражэньне |


Нямецкія дзеясловы зьмяняюцца па:


  • трох клясах: правільныя, няправільныя і зьмешаныя (мае рысы правільных і няправільных). Амаль усе новыя дзеясловы фармуюцца па правільным спражэньні,

  • трох асобах: 1-я, 2-я і 3-я,

  • двух ліках: адзіночным і множным,

  • трох ладах: абвесным, загадным, умоўным,

  • двух станах: незалежным (актыўны) і пасіўным,

  • шасьці часах: Präsens (цяперашняе), Präteritum (мінулае простае), Perfekt (мінулае складанае), Plusquamperfekt (пазапрошлае, плюсквампэрфэкт), Futur I (будучае), Futur II (будучае закончанае).


Сынтаксіс |


Увогуле, парадак словаў у сказе даволі стрыманы; яго зьмяненьне выклікае зьмены ў эмфатычным сэнсе. Асаблівасьцю нямецкай мовы зьяўляецца рамачная канструкцыя, то бок пры прамым парадку словаў дзеяслоў павінны стаяць у канцы сказу.



Сучасная рэформа правапісу |


Напрыканцы XX ст. (пасьля аб’яднаньня Нямеччыны) кіраўнікі нямецкамоўных краінаў — ФРН, Аўстрыі, Швайцарыі і Ліхтэнштайну, а таксама прадстаўнікі дзяржаваў і нямецкіх меншасьцяў (Італія, Румынія і Вугоршчына) прынялі рашэньне аб правядзеньні рэформы нямецкай артаграфіі, якую плянавалася завяршыць у жніўні 2005 году.


Адна з самых кансэрватыўных і паважаных газэтаў ФРН, «Frankfurter Allgemeine Zeitung», у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую артаграфію, але ўжо праз год вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай артаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадзка-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel».


Паводле меркаваньняў журналістаў, новыя правілы правапісу толькі пагоршылі сытуацыю зь нямецкай мовай і прывялі да масавай блытаніны, паколькі, паводле апытаньняў, толькі 38% насельніцтва ФРН знаёмыя з новымі правіламі. Самі службоўцы таксама парушаюць новыя правілы, нават у афіцыйных дакумэнтах.


У Нямеччыне з 1 жніўня 2007 году ўступіў у сілу канчатковы варыянт закону аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і артаграфіі сталі абавязковымі для ўсіх без выключэньня дзяржаўных установаў і сыстэмаў адукацыі.


Рэформа адмяняе 87 з 212 правілаў артаграфіі. Асобныя словы, якія пісаліся зь вялікай літары, зараз павінныя пісацца з маленькай і наадварот. Замест 52 правілаў пунктуацыі засталося толькі 12. Коскі зараз можна ставіць, кіруючыся больш асабістым чуцьцём, чым загадамі, а запазычаныя словы дазваляецца пісаць як у нямецкай, так і ў іншамоўнай транскрыпцыі.



Фанэтыка |


Фанэтыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозьніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі, 22 зычныя і 3 афрыкаты (гуказлучэньні [kv] і [ks] часам адносяць да афрыкатаў).



Націск |


Славесны націск носіць фіксаваны характар і амаль не зьмяняе свайго палажэньня ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск прыпадае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У гэтай сувязі вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, ver-, zer-). Большасьць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, але ёсьць шэраг націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et). У складаных словах націск бывае галоўным (падае на першы кампанэнт слова) і другарадным (падае на другі кампанэнт), а ў абрэвіятурах падае на апошнюю літару (скарачэньне). Націск у сказе падае звычайна на якія-небудзь знамянальныя словы, а словы службовыя націску пазбаўленыя. Націск, рух тону, тэмп і паўзы ў сукупнасьці даюць інтанацыю.



Беларусь |


На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі нямецкая мова вывучалася ў якасьці замежнай 19% вучняў[1].



Глядзіце таксама |


  • ß

  • Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz


Вонкавыя спасылкі |





Commons-logo.svgНямецкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў




  1. ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Нямецкая_мова&oldid=1823892»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.216","walltime":"0.257","ppvisitednodes":"value":2841,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":84292,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":41279,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":16,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":116,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 215.709 1 -total"," 24.38% 52.588 1 Шаблён:Інфармацыя_пра_мову"," 22.78% 49.128 1 Шаблён:Картка"," 22.22% 47.934 4 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 19.33% 41.698 1 Шаблён:Германскія_мовы"," 15.15% 32.682 1 Шаблён:МовыЭЗ"," 13.89% 29.956 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 7.10% 15.323 3 Шаблён:Навігацыйная_падтабліца"," 5.75% 12.413 1 Шаблён:Commons"," 4.22% 9.098 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.009","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":727389,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1318","timestamp":"20190324222549","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041du044fu043cu0435u0446u043au0430u044f u043cu043eu0432u0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q188","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q188","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2006-01-14T12:07:54Z","dateModified":"2015-11-17T20:09:03Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":182,"wgHostname":"mw1332"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню