Skip to main content

Беларусы Зьмест Расьсяленьне | Этнонім | Этнагенэз беларусаў | Мова | Нацыянальныя сымбалі | Рэлігія | Культура | Традыцыйныя рамёствы | Выбітныя беларусы | Глядзіце таксама | Крыніцы і заўвагі | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюГісторыяПерепись населения — 2009. Население по национальности и родному языкуОб итогах Всероссийской переписи населения 2010 годаВялікае Княства СмаленскаеДзьвінск131. Як Вільня сталася жамойцкім горадам?Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларусаЭтническая история Беларуси XIX — начала XX в.Жыцьцё і сьмерць мітаў: Старажытная РусьЭтнагенез беларусаў: навука і ідэалогіяПа старонках адной «гісторыі»*Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў БеларусіЯк узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы?Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн.БеларусыВядомыя беларусыКрывічыДрыгвічыРадзімічыДзярвянеСевяранерррр

Беларусы


нацыяЦэнтральнайЎсходняйЭўропеРэспублікі БеларусьафіцыйныхСмаленскайБранскайПскоўскайЦьвярскойРасеяВіленшчыныЛетуваБеласточчыныПольшчаЛатгалііЛатвіяЧарнігаўскай вобласьціУкраінаБеларускай Народнай РэспублікіСмаленскуБеларускай ССРРСФСРБССРІ. СталінВільнюЛетувыДругой Сусьветнай вайныПольшчыБеластоцкайСмаленшчынеДзьвіншчынеВільніВіленская беларуская гімназіяасыміляцыіЗлучаныя ШтатыБразыліюКанадуСССРЭстонііКазахстанеРасеіСССРЭўрапейскага ЗьвязуЗШАКанадуРасеюБелая РусьБеларусірусіныВіцебскайМагілёўскай губерняхМенскай губэрнібеларускім этнасам (амаль па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі)паўстаньня 1863—1864 гадоўКастусь ЕзавітаўБНРСтаніслава Булак-БалаховічаПадняпроўяПадзьвіньняПанямоньняПабужжаПрыпяцкагаПалесьсяВільняДзьвінскБеластокБелаяСмаленскНевельБранскэтнаснароднасьціГ. ШтыхаўМ. ЕрмаловічМ. ТкачоўВ. СядоваМ. ГрынблатВялікага Княства ЛітоўскагаВільняПолацакВіцебскМенскБерасьцеГорадняКоўнаТрокібеларускаяславянскай групыіндаэўрапейскай моўнай сям’іроднайбілінгвізмВялікага Княства ЛітоўскагаГустынскага летапісуВіценяГедзімінаАмсьціславаБеластокуДрысыЛепеляЛіпнішакМагілёваНевеляРэчыцыСуражаАмсьціслаўскагаБерасьцейскагаВіленскагаМенскагаНовагародзкагаПолацкагаЖамойцірасейскага панаваньняВіленскайВіцебскайГарадзенскайМагілёўскайПолацкайБеларускай Народнай РэспублікіРэспублікі БеларусьА. ЛукашэнкамрэфэрэндумуВіцебскай вобласьціБеларускай Народнай РэспублікіСярэднявеччакарціна XVI стагодзьдзяБітве пад Воршайбелычырвоны колерыбеларускага гатычнага дойлідзтваВялікдзеньДзядыКалядыКупальлеСёмухаБеларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побытуМенскайМагілёўскайАршанскіДубровенскі раёныВіцебскай вобласьціГомельскай вобласьціДняпроСожБыхаўскіНараўлянскіПінскіСлуцкірамёстваўCommons-logo.svg












Беларусы




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку












Беларусы
Колькасьць
каля 10 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня
Беларусь, Расея, Украіна, Казахстан, Латвія, Канада, Бразылія, Польшча, Летува, Эстонія ды інш.
Мовы
беларуская мова[1][2]
Рэлігія
хрысьціяне (праваслаўе і каталіцтва), значная частка зьяўляецца атэістамі.
Блізкія этнасы
славяне (украінцы, палякі, расейцы) і балты (летувісы[3])

Белару́сы — нацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.


У наш час больш за 10 млн чалавек ва ўсім сьвеце адносяць сябе да беларусаў[4].




Зьмест





  • 1 Расьсяленьне

    • 1.1 Этнічная тэрыторыя


    • 1.2 Эміграцыя



  • 2 Этнонім


  • 3 Этнагенэз беларусаў


  • 4 Мова


  • 5 Нацыянальныя сымбалі

    • 5.1 Герб «Пагоня»


    • 5.2 Бел-чырвона-белы сьцяг



  • 6 Рэлігія

    • 6.1 Традыцыйныя сьвяты


    • 6.2 Фальклёр



  • 7 Культура

    • 7.1 Дойлідзтва


    • 7.2 Народныя строі


    • 7.3 Кухня



  • 8 Традыцыйныя рамёствы


  • 9 Выбітныя беларусы


  • 10 Глядзіце таксама


  • 11 Крыніцы і заўвагі


  • 12 Вонкавыя спасылкі




Расьсяленьне |


Паводле перапісу насельніцтва (2009) у Рэспубліцы Беларусь жыве 7 957 252 беларусы (або 83,7% ад усяго насельніцтва)[5].


Сучасныя зьвесткі пра колькасьць беларусаў у іншых краінах:



  • ЗША — каля 750 000


  • Расея — 520 000 (2010)[6]


  • Украіна — 275 763 (2001)


  • Казахстан — 111 927 (1999)


  • Латвія — 68 174 (2011)


  • Польшча — 48 737 (2002)


  • Летува — 42 866 (2001)


  • Узбэкістан — 20 397 (2000)


  • Эстонія — 17 241 (1999)


  • Малдова — 5000 — 10 000


  • Канада — каля 5000


  • Кыргыстан — 3208 (1999)


  • Францыя — каля 3000


Этнічная тэрыторыя |





Рэч Паспалітая Абодвух Народаў у XVII стагодзьдзі

     Каралеўства Польскае

     Вялікае Княства Літоўскае

Залежныя тэрыторыі:

     Прусія

     Курляндыя

     Лівонія






Межы беларускай этнічнай тэрыторыі

     Паводле Я. Карскага (1903)

     Паводле М. Доўнар-Запольскага (1919)

     Сучасныя дзяржаўныя межы




У пачатку ХХ стагодзьдзя паводле афіцыйных перапісаў і навуковых дасьледаваньняў беларусы складалі большую частку насельніцтва сучасных Смаленскай, Бранскай і некаторых мясцовасьцяў Пскоўскай і Цьвярской вобласьцяў (Расея), а таксама Віленшчыны (Летува), Беласточчыны (Польшча) і некаторых мясцовасьцяў Латгаліі (Латвія) і Чарнігаўскай вобласьці (Украіна).


Усе гэтыя тэрыторыі ўваходзілі ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), а таксама ўтворанай у Смаленску Беларускай ССР (1919). Аднак неўзабаве маскоўскія бальшавікі адабралі ў склад РСФСР Магілёўскую, Віцебскую, а таксама беларускія часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губэрняў (пазьней у 1924 і 1926 гг. частку гэтых тэрыторыяў вярнулі ў склад БССР). У верасьні 1939 г. па ўзьяднаньні заходняй і ўсходняй Беларусі, І. Сталін перадаў Вільню з прылеглай тэрыторыяй і часткай памежных раёнаў Беларусі да Летувы. Па заканчэньні Другой Сусьветнай вайны (1945) Масква перадала Польшчы 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьцяў.


Далучэньне этнічна беларускіх зямель да іншых дзяржаваў, а таксама адсутнасьць магчымасьці атрыманьня адукацыі на роднай мове (у 1930-я ўсякая беларуская дзейнасьць на Смаленшчыне трапіла пад забарону[7], у гэты ж час латвійскія ўлады канчаткова ліквідавалі беларускія адукацыйныя ўстановы на Дзьвіншчыне[8], у 1945 годзе летувіскі ўрад у асобе міністра асьветы Ю. Жугжды не дазволіў адчыніць у Вільні ніводнай беларускай школы, таксама былі ліквідаваныя Віленская беларуская гімназія і настаўніцкая сэмінарыя[9]) прывялі практычна да поўнай асыміляцыі тамтэйшага беларускага насельніцтва.


«Этнічныя аблокі» беларусаў і ўкраінцаў даволі кампактныя і ў графічнай прасторы дзьвюх галоўных кампанэнтаў зьменлівасьці варыябельных лёкусаш ДНК істотна перакрываюцца[10]



Эміграцыя |


У пачатку ХХ стагодзьдзя некаторая частка беларусаў імігравала ў Злучаныя Штаты, Бразылію і Канаду. За часамі СССР адбывалася ўнутраная міграцыя беларусаў у іншыя савецкія рэспублікі, менавіта такім чынам утварыліся значныя беларускія супольнасьці ў Эстоніі, Казахстане, Цэнтральнай Расеі. Па распадзе СССР некалькі тысячаў беларусаў выехала ў краіны Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Канаду і Расею.



Этнонім |


Асноўны артыкул: Белая Русь

Этнонім «беларусы» паходзіць ад тапоніма «Белая Русь», які пачаткова меў рэгіянальнае значэнне і адносіўся да паўночнай і ўсходняй часткі сучаснай Беларусі[11].


Першы пісьмова зафіксаваны выпадак ужывання слова «беларус» (Leucorussus) як саманазвы выхадцаў з сучаснай этнічнай тэрыторыі Беларусі адносіцца да 1586 году,[12] але вызначэнне не атрымала шырокага распаўсюджання ў той час у якасці этноніма. Да канца XVIII ст. у якасці саманазвы ўжываліся вызначэнні «рускія», «русіны» ці «літвіны»[13]. У першай палове XIX ст. вызначэнне «беларусы» было вядома пераважна ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, а таксама ва ўсходняй частцы Менскай губэрні, і мела не столькі этнічны, колькі тапанімічны характар[14].


Саманазва «беларусы» ў якасці этноніма пачала замацоўвацца за беларускім этнасам (амаль па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі) толькі з сярэдзіны 1860-х гг. (пасля паўстаньня 1863—1864 гадоў, у працах рускага этнографа Родэрыха Эркерта[15]). У 1903 годзе этнограф Яўхім Карскі канстатаваў што найбольш кансерватыўнаму сялянскаму слою насельніцтва гэта новаўтвораная кніжная назва была не вядома:


Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія. На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвѣчаетъ — русскій, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ «тутэйшій» (tutejszy) — здѣшній, конечно противополагая себя лицу, говорящему по-великорусски, какъ пришлому въ западномъ краѣ. Е. Ѳ. Карскій. — Бѣлоруссы. Т. I, гл. V., с. 116.


У 1918 годзе палкоўнік Кастусь Езавітаў так апісваў самасвядомаць генерала БНР Станіслава Булак-Балаховіча: «Хацеў бы быць бліжэ да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае хто ён»[16].


На працягу 1870—1918-х гг. этнонім «беларусы» выцясняе іншыя «канкурэнтныя» і лакальна-рэгіянальныя назвы для азначэння беларускага этнаса, што было звязана з папулярызацыяй гэтай назвы праз расійскую этнаграфічную і гістарычную навуку і з развіццём пачатковай адукацыі ў вёсцы, дзякуючы чаму стала мажлівым пашырэнне гістарычных ведаў і назвы «беларусы» сярод шырокіх колаў насельніцтва[17][18].



Этнагенэз беларусаў |


Працэс фармаваньня беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў. Паводле падлікаў, зробленых на аснове вялікай колькасьці антрапагенэтычных ды генадэмаграфічных матэрыялаў, беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам ня меней за 130—140 каленаў, што адпавядае пэрыяду амаль 1500 год да н. э.[10]


У асноўным этнагенэз беларусаў праходзіў на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзьвіньня, Панямоньня, Пабужжа і Прыпяцкага Палесься. Пры гэтым трэба ўлічваць, што працэс складаньня беларускай народнасьці ахопліваў землі, што пераўзыходзілі межы сучаснай Беларусі. Гэтак, дадаткова ён праходзіў на тэрыторыях сучаснай Летувы (Вільня і ваколіцы), Латвіі (Дзьвінск), Польшчы (Беласток і Белая) і Расеі (Смаленск, Невель, Бранск)[19].


У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных рамак фармаваньня беларускага народу. Адныя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фармаваньня беларускай народнасьці пачаўся яшчэ ў ХVII—ХVIII стагодзьдзях (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле В. Сядова, беларуская этнічная супольнасьць склалася ў ХІІІ—ХІV стагодзьдзях. М. Грынблат лічыў, што фармаваньне беларусаў адбывалася ў ХІV—ХVІ стагодзьдзях.


Няма адзінага погляду і адносна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «фінская», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская»[20].

















Назва канцэпцыі, яе прыхільнікі і сутнасьцьАргумэнтацыяКрытыка

1. «Фінская» (аўтар І. Ласкоў): продкамі беларусаў былі славяне і фіны
Асноўным довадам зьяўляюцца назвы некаторых беларускіх гідронімаў, якія маюць фінскае паходжаньне.Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасьці (кан. каменнага веку) і яшчэ ў бронзавым веку было асыміляванае старажытнымі балтамі, якія ўспрынялі фінскія назвы рэчак і азёраў. Такім чынам, фіны на тэрыторыі Беларусі зьявіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

2. «Балцкая» (В. Сядоў, Г. Штыхаў і інш.): продкамі беларускага народу былі балцкія і славянскія плямёны, дзе балты адыгралі ролю субстрату (падасновы).
Вялізная колькасьць беларускіх гідронімаў маюць балцкае паходжаньне, на карысьць гэтай тэорыі таксама сьведчаць некаторыя балцкія элемэнты беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор — намітка, у словах цьвёрды гук «р» і інш.).Памянёныя элемэнты маюць індаэўрапейскае паходжаньне, таму ўласьцівыя як балтам, так і славянам. Балты зьявіліся субстратам не непасрэдна беларусаў, а плямёнаў крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

3. «Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» (Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, У. Пічэта і інш.): асноўнымі продкамі беларускага этнасу зьяўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы.
Пераемнасьць матэрыяльнай культуры і моўныя запазычаньні беларусаў ў славянскіх супольнасьцяў (саха зь перакладной паліцай у земляробстве і «аканьне» ў беларускай мове ад пачатку былі ўласьцівыя для крывічоў, палеская саха ў земляробстве і дыфтонгі -ўо, -іе ў мове ад пачатку належалі дрыгавічам і інш.)Нельга казаць пра чыста славянскія карані беларусаў, бо этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на беларускай этнічнай тэрыторыі датычыліся ня толькі славянаў, але і балтаў (плямёны літва, яцьвягі)[19].

4. «Старажытнаруская» (Б. Рыбакоў, С. Токараў, Л. Абэцэдарскі і інш.): узьнікла ў савецкай гістарыяграфіі за часамі кіраваньня І. Сталіна і мусіла апраўдваць расеізацыю беларусаў і ўкраінцаў[21][22]. Яе прыхільнікі сьцьвярджалі, што продкам беларусаў была адна з частак г. зв. «старажытнарускай народнасьці».
У якасьці бяздоказнага пастуляту прыймаецца існаваньне адзінай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі з адзінай старажытнарускай мовай і культурай.У пісьмовых крыніцах і нават у гістарычных мітах (апроч савецкіх) не існуе якіх-кольвек зьвестак пра старажытнарускую народнасьць. Апроч таго, прыхільнікі дадзенай канцэпцыі часьцяком блытаюць старажытную літаратурную мову (блізкую да царкоўнаславянскай) з гутарковай, дыялектнай, якая мела свае адрозьненьні на тэрыторыі Кіеўскай Русі[23].

Стымулюючым фактарам паскарэньня кансалідацыі беларускага этнасу было ўтварэньне Вялікага Княства Літоўскага. Падпарадкаваньне на працягу ХІІІ—ХІV стагодзьдзяў звыш двух дзясяткаў ўсходнеславянскіх княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэньню агульнай этнічнай тэрыторыі беларусаў, актывізавала культурныя зьвязкі паміж рознымі яе часткамі. Лёгкасьць аб’яднаньня гэтых шматлікіх дзяржаўных утварэньняў у складзе ВКЛ, акрамя вонкавай пагрозы і эканамічных фактараў, шмат у чым тлумачылася якраз наяўнасьцю адзінай этнагенэтычнай спадчыны, а таксама агульнасьцямі гістарычнага лёсу, культуры, мовы і рэлігіі. Вельмі спрыяльным было і этнакультурнае становішча беларускага насельніцтва ў ВКЛ, дзе яны складалі асноўны этнічны масіў і пераважалі ў большасьці буйных населеных пунктаў (Вільня, Полацак, Віцебск, Менск, Берасьце, Горадня, Коўна, Трокі)[19].



Мова |




Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.


Асноўны артыкул: Беларуская мова

Нацыянальнай мова беларусаў — беларуская (усходняя падгрупа славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і). У Рэспубліцы Беларусь 85,6% беларусаў падчас перапісу насельніцтва 1999 году назвалі яе роднай, 41,3% — мовай, на якой яны пераважна размаўляюць дома. Сярод беларусаў Рэспублікі Беларусь распаўсюджаны білінгвізм (з выкарыстаньнем расейскай мовы). Паводле перапісу 2009 г. толькі 26% беларусаў краіны выкарыстоўвалі беларускую мову ў якасьці размоўнай[24].



Нацыянальныя сымбалі |



Герб «Пагоня» |




Герб «Пагоня»


Асноўны артыкул: Пагоня

Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[25]. Уяўляе сабою выяву ўзброенага вершніка на белым кані на чырвоным шчыце. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны альбо сіні шчыт з залатым шасьціканцовым крыжом.


Паводле Густынскага летапісу герб «Пагоня» зьявіўся за часамі княжаньня Віценя (1294—1316), першая выява «Пагоні» вядомая зь пячаткі вялікага князя Гедзіміна (1323).


На працягу XV—XVIII стагодзьдзяў «Пагоня» зьявілася ў складзе гербаў шэрагу беларускіх местаў: Амсьціслава, Беластоку, Дрысы, Лепеля, Ліпнішак, Магілёва, Невеля, Рэчыцы, Суража і інш. Розныя вэрсіі «Пагоні» сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікалітвы — Амсьціслаўскага, Берасьцейскага, Віленскага, Менскага, Новагародзкага, Полацкага і іншых (акрамя Жамойці).




«Пагоня» са статуту ВКЛ


За часамі расейскага панаваньня «Пагоня» ўваходзіла ў склад гербаў Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Полацкай губэрняў. Апрача таго, герб «Пагоня» прысутнічаў на штандарах вайсковых частак, які складалі з ураджэнцаў беларускіх зямель (Палявы гусарскі беларускі полк, Полацкі Мушкецёрскі полк, Гарадзенскі гусарскі полк і інш.).


У пачатку XX стагодзьдзя «Пагоня» актыўна выкарыстоўвалася беларускім нацыянальным рухам, а ў 1918 годзе яна атрымала статус дзяржаўнага гербу абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.


З 1991 году «Пагоня» сталася дзяржаўным гербам незалежнай Рэспублікі Беларусь. Аднак у 1995 годзе яе пазбавілі гэтага статусу ў выніку ініцыяванага прэзыдэнтам А. Лукашэнкам рэфэрэндуму. У 2000-я гады герб «Пагоня» быў улучаны ў дзяржаўны сьпіс нематэрыяльных гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, а ў 2009 годзе «Пагоня» зрабілася афіцыйным гербам Віцебскай вобласьці.



Бел-чырвона-белы сьцяг |




Бел-чырвона-белы сьцяг


Асноўны артыкул: Бел-чырвона-белы сьцяг

Бел-чырвона-белы сьцяг — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў[25], дзяржаўны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гадох. Уяўляе сабою палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі.


Гісторыя беларускага нацыянальнага сьцяга сягае часоў позьняга Сярэднявечча, а ягоным першым дакумэнтальным сьведчаньнем лічыцца карціна XVI стагодзьдзя, прысьвечаная Бітве пад Воршай[26].


Наогул, белы і чырвоны колеры зьяўляюцца даволі ўласьцівымі для беларускай культуры. Чырвоныя элемэнты на белай асноведзі лічацца найбольш распаўсюджаным спалучэньнем колераў у беларускім арнамэнце[27], у сваю чаргу адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва зьяўляецца спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі[28].



Рэлігія |





Крыж Эўфрасіньні Полацкай



Традыцыйныя сьвяты |


Гістарычна беларусы адзначаюць наступныя традыцыйныя сьвяты:





  • Багач

  • Вялікдзень

  • Дзяды

  • Каляды

  • Камаедзіца

  • Купальле

  • Масьленіца


  • Пакроў

  • Радаўніца

  • Саракі

  • Сёмуха

  • Спасы

  • Стрэчаньне

  • Тройца


Фальклёр |


Беларуская традыцыйная культура вылучаецца незвычайнай глыбінёй фальклёрнай памяці. Беларускія зьвесткі зьяўляюцца вельмі старажытнымі (нават у параўнаньні зь іншымі архаічнымі матэрыяламі — напрыклад, паўночна-расейскім і сэрбскахарвацкім) і таму асабліва важныя для рэканструкцыі[29].



Культура |



Дойлідзтва |


Асноўны артыкул: Беларускае народнае дойлідзтва


Пакроўская царква XVIII стагодзьдзя зь вёскі Логнавічы Клецкага раёну


У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы) пад адкрытым небам сабраныя помнікі беларускага народнага драўлянага дойлідзтва з розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.


На цяперашні момант экспазыцыю музэю складаюць помнікі дойлідзтва з трох рэгіёнаў — Цэнтральнай Беларусі (асноўная частка Менскай і заходняя частка Магілёўскай вобласьцяў), Падняпроўе (Магілёўская вобласьць, Аршанскі і Дубровенскі раёны Віцебскай вобласьці, а таксама раёны Гомельскай вобласьці ўздоўж рэчак Дняпро і Сож) і Паазер’е (цэнтральная і заходня тэрыторыі Віцебскай вобласьці, а таксама часткова паўночныя раёны Менскай вобласьці).



Народныя строі |


Асноўны артыкул: Беларускія народныя строі

Традыцыйны народны строй беларусаў мае доўгую гісторыю разьвіцьця. Спэцыфічныя беларускія рысы ён набыў у XIV—XVI стагодзьдзях, у пэрыяд фармаваньня беларускай народнасьці. Строй склаўся ва ўзаемаўплывах зь летувіскай, польскай, расейскай і ўкраінскай традыцыямі. Апроч гэтага, ён узбагачаўся ўплывамі інтэрнацыянальнага мескага строю і такім чынам упісваўся ў агульнаэўрапейскі кантэкст.


Традыцыйнае адзеньне ў большай, чым іншыя формы побыту, ступені адлюстроўвае нацыянальную спэцыфіку беларусаў. Асаблівая роля ў калярыстыцы адзеньня адводзілася срэбрыста-беламу колеру натуральнага лёну або воўны, які ўвасабляў сьвята і радасьць. Акрамя белага, важнае месца займаў чырвоны колер, які сымбалізаваў жыцьцё, а, аб’яднаны ў складаную сыстэму знакаў — арнамэнтаў, нанесеных на адзеньне ў часе вышыўкі або тканьня, — служыў засьцерагальным знакам[30].



Кухня |


Асноўны артыкул: Беларуская кухня



Дранікі


Беларуская кухня фармавалася на працягу многіх тысячагодзьдзяў. Яе аснову складаюць стравы і прыёмы прыгатаваньня, агульныя для ўсіх славянскіх народаў, а таксама іншых індаэўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш.


Як і ўсе старажытныя людзі, продкі беларусаў пачаткова здабывалі ежу пры дапамозе зьбіральніцтва, рыбалоўства і паляваньня, пазьней зьявіліся земляробства і жывёлагадоўля. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасьці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вэгэтарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культураў, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насеньня лёну і канапель, прадуктаў зьбіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду.


Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да летувіскай. На працягу XIII—XIX стагодзьдзяў на яе фармаваньне (асабліва ў прывілеяваных клясаў) зьдзейсьнілі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасьцяў — габрэйская і татарская, у меншай ступені француская, італьянская, вугорская і ангельская. З XIX ст. найбольшы ўплыў робіць расейская кухня.



Традыцыйныя рамёствы |





Слуцкі пояс у Менскім музэі М. Багдановіча


Беларусы маюць багатую гісторыю традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія зь якіх існуюць і ў наш час.


Сярод асноўных рамёстваў:


  • ткацтва

  • апрацоўка дрэва

  • ганчарства

  • пляценьне з саломы


Выбітныя беларусы |



  • Казімер Семяновіч (~1600 — >1651) — інжынэр і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст. Вынаходнік шматступенчатае ракеты.


  • Тадэвуш Касьцюшка (1746—1817) — палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.


  • Ігнат Дамейка (1802—1889) — навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг. Займае важнае месца ў гісторыі навукі і культуры Беларусі, Чылі, Польшчы і Летувы. Нацыянальны герой Чылі.


  • Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.


  • Соф’я Кавалеўская (1850—1891) — матэматык, пісьменьніца, публіцыстка, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук. Першая ў сьвеце жанчына-прафэсар


  • Якуб Наркевіч-Ёдка (1847—1905) — фізык, мэдык, біёляг. Адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сыгналаў.


  • Зыгмунт Мінейка (1840—1925) — грамадзкі дзяяч, вайсковец, навуковец, рэвалюцыянэр, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў. Нацыянальны герой Грэцыі.


  • Мікалай Судзілоўскі (1850—1930) — філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр, удзельнік грамадзка-палітычных рухаў Беларусі, Расеі, Швайцарыі, Румыніі, Англіі, Францыі, ЗША, Японіі, Кітая і інш. краінаў. Прэзыдэнт Сэнату Гавайскіх выспаў.


  • Мечыслаў Карловіч (1876—1909) — кампазытар, дырыгент, публіцыст, фатограф і альпініст.


  • Аляксандар Чыжэўскі (1897—1964) — біяфізык, адзін з заснавальнікаў геліябіялёгіі.


  • Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменьнік і грамадзкі дзяяч. Народны пісьменьнік Беларусі (1980).


  • Пётар Клімук (нар. 1942) — генэрал-палкоўнік авіяцыі, навуковец у галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюзу. Першы беларускі касманаўт.


  • Вольга Корбут (нар. 1955) — гімнастка. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.


Глядзіце таксама |


  • Беларусец

  • Ліцьвіны


Крыніцы і заўвагі |



  1. ^ Беларусы // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 107.


  2. ^ П. У. Церашковіч. І. У. Чаквін. Беларусы // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 464.


  3. ^ Пра даўні этнакультурны зьвязак сьведчыць падабенства пэўных элемэнтаў матэрыяльнай культуры, пласт беларусізмаў у летувіскай мове, а таксама пласт летувізмаў у беларускай — Крыніца: Літоўцы // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 432.


  4. ^ Гісторыя. Афіцыйны сайт ЗБС Бацькаўшчына. Праверана 16 кастрычніка 2010 г.


  5. ^ Перепись населения — 2009. Население по национальности и родному языку(рас.)


  6. ^ Об итогах Всероссийской переписи населения 2010 года(рас.)


  7. ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822), 5 верасьня 2007.


  8. ^ Дзьвінск // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.


  9. ^ 131. Як Вільня сталася жамойцкім горадам? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.

  10. ^ абАляксей Мікуліч Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5


  11. ^ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — С. 158—159.


  12. ^ Латышонак А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса // Рэфармацыя і грамадства : XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131.


  13. ^ Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.


  14. ^ Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.


  15. ^ Эркерт, Р. Ф. Этнографический атлас западнорусских губерний и соседних областей. ― Берлин, 1863; Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.


  16. ^ Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні / пераклад, прадмова, каментары А. Вашкевіча, А. Чарнякевіча, Ю. Юркевіча. — 2. — Смаленск: Інбелкульт. — 470 с. — 750 ас. — ISBN 978-5-9904531-9-7


  17. ^ Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 164—166.


  18. ^ Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в... С. 145.

  19. ^ абвГісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 137.


  20. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 136.


  21. ^ Жыцьцё і сьмерць мітаў: Старажытная Русь // Радыё Свабода, 5 лютага 2009.


  22. ^ Аляксей Дзермант, Сяргей Санько. Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія // «ARCHE» № 5 (39), 2005.


  23. ^ Віктар Цітоў. Па старонках адной «гісторыі»* // Беларускі гістарычны агляд. Том 7. Сшытак 1 (12), чэрвень 2000.


  24. ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 10 лістапада 2013 г.

  25. ^ абМ. А. Ткачоў. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 391.


  26. ^ Як узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.


  27. ^ Фадзеева В. Я. Арнамент // Этнаграфія Беларусі. — Мн. : БелЭн, 1989. С. 36.


  28. ^ Вячорка В. «Кроў лягла чырвонай паласой» // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 355—369.


  29. ^ Сяргей Санько. Прадмова // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. С. 3.


  30. ^ М. Раманюк. Беларускія народныя строі. — Мн., 2003.



Вонкавыя спасылкі |




Commons-logo.svgБеларусысховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Вядомыя беларусы на Belarus.by

  • Беларускія плямёны Крывічы Дрыгвічы Радзімічы Дзярвяне Севяране




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&oldid=2042441»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.480","walltime":"0.599","ppvisitednodes":"value":4424,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":138599,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":57342,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":14,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":24812,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 359.246 1 -total"," 26.26% 94.331 1 Шаблён:Этнас"," 25.38% 91.167 1 Шаблён:Картка"," 22.78% 81.846 1 Шаблён:Крыніцы"," 19.59% 70.386 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 9.47% 34.036 1 Шаблён:Насельніцтва_Беларусі"," 8.13% 29.218 1 Шаблён:Commons"," 7.89% 28.333 1 Шаблён:Беларусь_у_тэмах"," 7.01% 25.193 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 5.59% 20.070 1 Шаблён:Commons/Міні"],"cachereport":"origin":"mw1304","timestamp":"20190313075831","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":177,"wgHostname":"mw1266"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню