Skip to main content

Вячаслаў Чамярыцкі Зьмест Біяграфія | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню[d]Аб чым пяе азан у НаваградкуЧамярыцкі Вячаслаў АнтонавічВячаслаў Чамярыцкі: Углядаюся ў адвечныя краявіды БацькаўшчыныВячаслаў ЧамярыцкіЧамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Нарадзіліся 22 ліпеняНарадзіліся ў 1936 годзеНарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)Узнагароджаныя мэдалём Францішка СкарыныНарадзіліся ў Зьдзецельскім раёнеВыпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэтуБеларускія літаратуразнаўцыКандыдаты філялягічных навукСябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


РабкіЗьдзецельскі раёнФранцішка СкарыныРабкіПольскай РэспублікіЗьдзецельскі раёнСьцяпан АлександровічБДУІнстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН БеларусіСаюзу пісьменьнікаў Беларусіфранцускай мовеангельскай моверасейскай мовеДзяржаўнай прэміі Беларусіроку












Вячаслаў Чамярыцкі




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку














Вячаслаў Чамярыцкі
Чемерицький.jpg
Нарадзіўся
22 ліпеня 1936(1936-07-22) (82 гады)
Рабкі (Гарадзенская вобласьць), гміна Дварэц[d], Наваградзкі павет[d], Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Навуковая сфэра
літаратуразнаўства
Месца працы
Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі
Альма-матэр
БДУ
Навуковая ступень
кандыдат філялягічных навук
Узнагароды і прэміі
Мэдаль Францішка Скарыны

Вячасла́ў Анто́навіч Чамяры́цкі (22 ліпеня 1936, вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) — беларускі літаратуразнавец, крытык, культуролаг і перакладчык. Дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны. Кандыдат філялягічных навук (1967).




Зьмест





  • 1 Біяграфія


  • 2 Крыніцы


  • 3 Літаратура


  • 4 Вонкавыя спасылкі




Біяграфія |


Вячаслаў Чамярыцкі нарадзіўся 22 ліпеня 1936 году ў сям’і будаўніка ў вёсцы Рабкі Наваградзкага павету Польскай Рэспублікі (цяпер Зьдзецельскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі). Маці Вячаслава Антонавіча была простай хатняй гаспадыняй. У наступным годзе сям’я пераехала ў Наваградак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў вёску Рабкі, але пазьней стаў вучыцца ў Наваградзкай беларускай школе, у якой ягоным настаўнікам быў Сьцяпан Александровіч[1]. У 1958 годзе скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ. У 1958-1959 гадах працаваў настаўнікам у Слабадской сямігадовай школе ў Вілейскім раёне. Потым карэктарам маладэчанскай абласной газэты «Чырвоны сцяг» (1959). У 1959-1962 гадах працаваў інспэктарам аддзелу народнай асьветы Маладэчанскага раёну. У 1962 годзе паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі, якую скончыў у 1965 годзе, пасьля чаго працаваў навуковым супрацоўнікам інстытуту, з 1991 — загаднік аддзелу Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, пазьней — галоўны навуковы супрацоўнік НАН РБ[2]. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1983 году. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнік літаратуры: Узьнікненьне і літаратурная гісторыя лершых зводаў» (1969), нарысу «Францыск Скарына» (1979, на францускай мове; 1980, на ангельскай мове), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1977, на расейскай мове), падручніка ддя ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны пэрыяд» (2-е выд., 1996). Прымаў удзел у падрыхтоўцы да выданьня «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), «Беларускіх летапісаў і хронік» (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1994 року. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.



Крыніцы |



  1. ^ Александровіч Р. Аб чым пяе азан у Наваградку // Pawet. — 2016. — № 26 (1281).


  2. ^ Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч Нашы выпускнікі. Філалагічны факультэт. — БДУ.



Літаратура |


  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.


Вонкавыя спасылкі |


  • Чыгрын С. Вячаслаў Чамярыцкі: Углядаюся ў адвечныя краявіды Бацькаўшчыны // Новы Час.

  • Вячаслаў Чамярыцкі Беларуская Палічка

  • Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч. Саюз беларускіх пісьменнікаў.




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Вячаслаў_Чамярыцкі&oldid=2004888»










Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.396","walltime":"0.669","ppvisitednodes":"value":2230,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":30933,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8320,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":17,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":25,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2051,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":22,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 638.468 1 -total"," 91.40% 583.530 1 Шаблён:Навуковец"," 89.01% 568.292 1 Шаблён:Картка"," 55.48% 354.194 12 Шаблён:Вікізьвесткі"," 15.04% 96.001 1 Шаблён:Першы_непусты"," 4.08% 26.035 1 Шаблён:Вікізьвесткі/p166"," 3.99% 25.447 1 Шаблён:Вікізьвесткі/p569"," 3.05% 19.450 1 Шаблён:Крыніцы"," 2.88% 18.404 1 Шаблён:Без_удакладненьня"," 2.48% 15.818 1 Шаблён:Да_сымбаля"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.240","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5532676,"limit":52428800,"limitreport-logs":"formatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -1055462400000 and -1055376000001nformatPlaceWithQualifiers(..., P19)nGet time boundaries for P569...nGet time boundaries for P569... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P569 are -1055462400000 and -1055376000001n","cachereport":"origin":"mw1254","timestamp":"20190307183730","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0412u044fu0447u0430u0441u043bu0430u045e u0427u0430u043cu044fu0440u044bu0446u043au0456","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D1%87%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%A7%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%80%D1%8B%D1%86%D0%BA%D1%96","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q6479595","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q6479595","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-10-26T15:17:10Z","dateModified":"2018-09-21T18:03:38Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/00/%D0%A7%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B8%D1%86%D1%8C%D0%BA%D0%B8%D0%B9.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":143,"wgHostname":"mw1262"););

Popular posts from this blog

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Станькаў Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Заўвагі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.2277853°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778djvu"Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.Святыя руіны ажываюць210Станькаўв. СтанькаваСтаньково: история и новости - сайт деревниСтанькава: сядзіба Гутэн-Чапскіхррр

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр