Каўкаскія горы Межы | Глядзіце таксама | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюКаўкаскія горы
Каўкаскія горы
ЭўропыАзііЧорнымКасьпійскімАзоўскімГалоўнага Каўкаскага хрыбтаПаўночнагаПаўднёвагаКубаньПерадкаўказРасейскай ФэдэрацыіГрузіяАзэрбайджанАрмэніяЭльбруснафтыКума-Маныцкая ўпадзінаДагестануАртвінаКарсаАрдагана
Каўкаскія горы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Здымак Каўказу са спадарожніка НАСА
Каўкаскія горы, Каўка́з — абшар на памежжы Эўропы і Азіі, паміж Чорным, Касьпійскім ды Азоўскім морамі. Складаецца з Галоўнага Каўкаскага хрыбта і прылеглых раёнаў Паўночнага і Паўднёвага Каўказу. Паўночны Каўказ, што разьмешчаны паўночней хрыбта, уключае раўнінныя (Кубань), и перадгорныя (Перадкаўказ) землі ды цалкам уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі. Паўднёвей хрыбта ляжыць Паўднёвы Каўказ, дзе разьмешчаныя Грузія, Азэрбайджан, Армэнія. Абсалютная вышыня 5642 м (гара Эльбрус). Ёсьць радовішчы нафты.
Межы |
Выразнымі межамі на захадзе і ўсходзе зьяўляюцца Чорнае, Азоўскае і Касьпійскае моры. На поўначы фізыка-геаграфічнай мяжой зазвычай лічыцца Кума-Маныцкая ўпадзіна, сучаснай адміністрацыйнай — паўночныя межы Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў ды Дагестану. Часам да Каўказу адносяць і Калмыкію. У гісторыка-этнаграфічным пляне мяжу Каўказу можна правесьці па рэках Кубань, вярхоўях Кумы, Малцы і Цераку. Гэта ахоплівае поўдзень Краснадарскага краю, Адыгею, Карачаева-Чаркесію, Кабардзіна-Балкарыю, Паўночную Асетыю, Інгушэтыя, Чачню і большую частку Дагестану.
Больш складана з паўднёвай мяжой Каўказу. Палітычна яна праводзіцца цяпер па межах Турэччыны і Ірану з аднаго боку і Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану, з другога. У такім выглядзе гэтая мяжа канчаткова сфармавалася толькі ў 1921 годзе (пасьля перадачы Турэччыне Артвіна, Карса і Ардагана). Правесьці гісторыка-этнаграфічную і моўную мяжу Каўказу шмат цяжэй: гістарычныя землі армянаў цягнуцца далёка на захад і поўдзень, а азэрбайджанцы і цяпер насяляюць большую частку паўночна-заходняга Ірану. Найбольш апраўданае ўключэньне ў Каўказ паўночна-ўсходніх раёнаў Турэччыны, дзе і цяпер жывуць картвэламоўныя лазы і грузіны і армянамоўныя хемшылы.
Глядзіце таксама |
- Агепста
Вонкавыя спасылкі |
Каўкаскія горы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Каўкаскія горы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.024","walltime":"0.045","ppvisitednodes":"value":97,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":2450,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":458,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 16.288 1 -total"," 69.87% 11.381 1 Шаблён:Commons"," 47.73% 7.774 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 29.14% 4.746 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 20.07% 3.269 1 Шаблён:Commons/Міні"],"cachereport":"origin":"mw1321","timestamp":"20190303141318","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":136,"wgHostname":"mw1246"););