Полацкі езуіцкі калегіюм Зьмест Гісторыя | Адукацыя | Архітэктура | Выбітныя выпускнікі | Выкладчыкі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню55°29′10.66″ пн. ш. 28°45′52.60″ у. д. / 55.4862944° пн. ш. 28.7646111° у. д. / 55.4862944; 28.7646111Здымкі на Radzima.orgЗдымак на Panoramio.com
Адукацыя ў ПолацкуЕзуіцкія калегіюмыРэлігія ў Полацку
15801812Пятром СкаргамезуітаўДзьвіныXVII ст.пажаруВерхнім замкамРэчы ПаспалітайБеларусіРасейскай імпэрыіПолацакКацярына IIЭўропеманахаўБібліятэка Полацкага езуіцкага калегіюмудрукарня12 студзеняАляксандар I10 чэрвеняКанстанцін ТышкевічЮзаф НакцыяновічЮзаф МасальскіЯн БаршчэўскіВалянцін ВаньковічПолацкі кадэцкі корпусабласным цэнтрампомнікуМенскуВіцебскуСавету Міністраў БССРкасьцёл сьвятога СтэфанаПолацкі летапісец2005Полацкаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэтуПятра СкаргірыторыкапаэтыкаСьвятое ПісаньнеміталёгііРымаП. СкаргіА. НарушэвічаПолацкукляштараў1750вадасьцёківэнтыляцыйныя хадысклепывадаспускамітэрасеДзьвінасталоўкайамбонстукамкухнямузэйбібліятэкайкалідорыПеракрыцьціДахКаміныпечыдрукарнякнігарняйвучэльнятэатарканвіктцэглеНіжняга замкаВерхняга замкасушыльняйгарышчылямусаўстаенрамізьніцкайпякарнівяндлярнібровараГабрыель Груберабсэрваторыябурсабагадзельнятасканскімі пілястраміордэн іянічнымі пілястраміфрантонамі
Полацкі езуіцкі калегіюм
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Каардынаты: 55°29′10.66″ пн. ш. 28°45′52.60″ у. д. / 55.4862944° пн. ш. 28.7646111° у. д. / 55.4862944; 28.7646111
Полацкі езуіцкі калегіюм — сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў, існавала з 1580 да 1812 году. У 1812—1820 гадах — Полацкая езуіцкая акадэмія.
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Ператварэньне ў акадэмію
1.2 Пасьля закрыцьця
1.3 Разбурэньне
1.4 Частковае аднаўленьне будынкаў
2 Адукацыя
3 Архітэктура
4 Выбітныя выпускнікі
5 Выкладчыкі
6 Крыніцы
7 Літаратура
8 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |

Касьцёл і акадэмія езуітаў. Абмеры, 1828
Езуіцкі калегіюм быў заснаваны ў 1580 (у 1581 Пятром Скаргам)[1]) г. як сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў.
У гэтым жа годзе на высьпе Дзьвіны быў пабудаваны будынак калегіюму. У 1-й палове XVII ст. пасьля пажару быў пабудаваны драўляны касьцёл Сьвятога Стэфана і будынкі калегіюма і вучэльні на новым месцы паміж Верхнім замкам і пасадам. У 1750 годзе быў пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак[1].
Калегіюм паступова разьвіваўся да 1772 г., калі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучаная да Расейскай імпэрыі. У ліку далучаных да Расеі гарадоў быў і Полацак. Праз год пасьля гэтай падзеі, гэта значыць у 1773 г., дзейнасьць ордэну езуітаў была забароненая рашэньнем папы рымскага. Аднак Кацярына II дадзенае рашэньне не падтрымала і на тэрыторыі імпэрыі езуіты працягнулі сваю дзейнасьць. Полацак фактычна стаў іхнай сталіцай. Больш за тое, з 1777 г. пры Полацкім калегіюме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Эўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).
Пры калегіюме ствараўся і найбуйнейшы кнігазбор гораду. Бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіюму стала адным з цэнтраў інтэлектуальнага жыцьця Беларусі, была прадметам пастаяннага клопату полацкіх езуітаў. Пры калегіюме дзейнічала друкарня.
Ператварэньне ў акадэмію |
У 1812 г. калегіюм пераўтвараецца ў езуіцкую акадэмію навук і прыраўноўваецца да ўнівэрсытэту. 12 студзеня расейскі імпэратар Аляксандар I у выніку намаганьняў сьвецкіх колаў Беларусі выдаў указ пра адкрыцьцё ў Полацку вышэйшай навучальнай установы. 10 чэрвеня адбылося адкрыцьцё Полацкай акадэміі. Са сьценаў акадэміі пачалі свой шлях гісторык і архэоляг Канстанцін Тышкевіч, астраном і філёзаф Юзаф Накцыяновіч, пісьменьнікі Юзаф Масальскі і Ян Баршчэўскі, жывапісец Валянцін Ваньковіч. Навучальныя ўстановы на захопленых Расеяй землях рабіліся асяродкамі апазыцыі калянізатарам. Расейскія ўлады адчулі небясьпеку і ў сакавіку 1820 году зачынілі акадэмію. Некалькі тысячаў тамоў акадэмічнай бібліятэкі вывезьлі ў Расею[2].
Пасьля закрыцьця |
У былым калегіюме з 1835 г. разьмясьціўся Полацкі кадэцкі корпус. Да заходняга крыла галоўнага будынка далучаецца новая частка, узьведзены дом дырэктара і 6 службовых будынкаў.
Разбурэньне |
У 1944 г. пасьля выгнаньня немцаў з Полацку, які часова зьўляўся абласным цэнтрам, у будынку былога калегіюма разьмясьціўся шэраг адміністрацыйных устаноў і шпіталь. Тут жа ў аварыйных умовах пражывала звыш ста сем’яў палачанаў. У другой палове 1950-ых гг. адбылася спроба аднавіць будынак і прыстасаваць яго пад Сувораўскую вучэльню, але безвынікова. Стан помніку, пакінутага без нагляду, працягваў пагаршацца. У Полацак зачасьцілі рэспубліканскія і абласныя камісіі зь Менску і Віцебску. Апошняя зь іх, узначаленая тагачасным намесьнікам старшыні Савету Міністраў БССР В. Г. Каменскімі і старшынёй Дзяржбуда БССР архітэктарам У. А. Каралём прыняла рашэньне аб «немэтазгоднасьці і немагчымасьці» аднаўленьня комплексу. Будынкі былі зьняты з уліку помнікаў гісторыі і культуры. На іх зьнішчэньне «целевым назначением» зь бюджэта вобласьці было вылучана 30 тысячаў рублёў. У студзені 1964 г. касьцёл сьвятога Стэфана і частка калегіюма былі ўзарваны. Пасьля разбурэньня атрымалася каля 50 тысячаў кубічных мэтраў «добраякаснай цэглы і шчэбня, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам на працягу году былі выкарыстаны на добраўпарадкаваньне гораду». «За добра выкананыя працы па абрушэньні будынку кадэцкага корпусу ў горадзе Полацку» ўдзельнікам акцыі была аб’яўлена падзяка, двое зь іх узнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама. Сапраўдныя дакумэнты па рэалізацыі гэтага акта вандалізма, доўгі час надзейна схаваныя ад цікаўных у Полацкім архіве, нарэшце апублікаваны ў першым нумары гісторыка-літаратурнага часопіса «Полацкі летапісец».
На месцы зруйнаваных будынкаў у 1976—1979 гг. узьведзены «прэстыжны» дзевяціпавярховы жылы дом для правінцыйнай эліты. Ад калегіюма, схаванага за гэтай плоскай каробкай «з вушамі», захаваліся ў катастрафічным стане толькі паўднёвая частка галоўнага корпуса і заходняе крыло.
Частковае аднаўленьне будынкаў |

Будынак былога калегіюму
У 2005 годзе комплекс будынкаў былога калегіюма быў рэканструяваны і перададзены Полацкаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту. Сучасны Полацкі ўнівэрсытэт імкнецца да пераемнасьці з традыцыямі калегіюма і акадэміі езуітаў.[3]
Адукацыя |
Калегіюм ствараўся як сярэдняя навучальная ўстанова клясычнага, пераважна філялягічнага тыпу. Ён быў створаны па ініцыятыве вядомага езуіта-прапаведніка Пятра Скаргі, які меў на мэце выхаваньне навучэнцаў у духу адданасьці каталіцызму і справе ордэна езуітаў. У пяці класах калегіюма выкладалася лацінская і грэчаская мовы, рыторыка і паэтыка, антычная літаратура і Сьвятое Пісаньне. У пэрыяд Рэчы Паспалітай выкладаньне вялося на польскай мове, пасьля яе падзелу — уведзена расейская мова. У адпаведнасьці з гнуткай ідэалягічнай стратэгіяй езуітаў, яны імкнуліся спалучаць схалястычную багаслоўскую адукацыю з гуманістычнай сьвецкай культурай.
У 1620-х гг. лекцыі па рыторыцы, паэтыцы і антычнай міталёгіі ў калегіюме чытаў паэт і мысьляр М. К. Сарбеўскі. У 1797 г. у калегіюме навучалася 336 студэнтаў і 31 малады манах, якія рыхтаваліся стаць прафэсарамі. Выкладаньнем займаліся 24 прафэсары.
У 1811 г. бібліятэка налічвала больш 40 тысячаў тамоў і зьяўлялася найбагацейшым кнігазборам у Беларусі. Аснову кніжнага фонду складалі выданьні XVI—XVIII стст. на польскай, лацінскай, францускай і нямецкай мовах, а таксама літаратура, выдадзеная ў Беларусі, у тым ліку ва ўласнай друкарні акадэміі. Сярод іх падручнікі па ўсеагульнай геаграфіі і гісторыі Рыма, слоўнікі, творы пісьменьнікаў Я. Каханоўскага, П. Скаргі, М. Карыцкага, Н. Мусьніцкага, А. Нарушэвіча і іншых. У бібліятэцы зьберагаліся таксама і старажытныя рукапісы, каралеўскія граматы і іншыя дакумэнты, дысэртацыі, энцыкляпэдычныя выданьні і дапаможнікі па асобных дысцыплінах.
Архітэктура |
Мураваны калегіюм у Полацку лічыўся самым вялікім сярод кляштараў Беларусі. Да велічнага мураванага касьцёла прылягалі драўляныя пабудовы. З 1750 г. на месцы зьнішчанага агнём манастыра ўзьведзены мураваны. Высокія грунтовыя воды прымусілі прыняць спэцыяльныя меры пры будаўніцтве: у аснаваньне галоўнага будынка былі закладзены надземныя мураваныя вадасьцёкі, якія дрэнавалі глебу, у сьценах убудаваны вэнтыляцыйныя хады, склепы абсталяваны вадаспускамі.
Агромністы Е-падобны ў пляне трохпавярховы калегіюм займаў плошчу 7180 м2. Перад яго доўгім без выступаў фасад|фасадам адкрываўся цудоўны краявід: пад вокнамі, на тэрасе, утворанай схілам, умацаваным мураванай падпорнай сьценкай, быў закладзены рэгулярны сад. Ніжэй цякла паўнаводная Дзьвіна, за ёй ляжала зарэчная, больш нізкая частка Полацка і далей — роўныя палі і лясы. У бок сада быў арыентаваны парадны ўваход у калегіюм. Вэстыбюль злучаўся зь вялікай параднай (летняй) сталоўкай, што знаходзілася ў сярэднім выступе калегіюма. Выступ дасягаў па вышыні іншыя трохпавярховыя часткі калегіюма. Падлога ў сталоўцы драўляная толькі каля сьцен, пасярэдзіне была з кафляў і з ацяпляльнымі каналамі. На сьценах віселі карціны, амбон направа ад увахода быў апрацаваны стукам. Да сталоўкі прылягала аднапавярховая кухня. Над ёй знаходзіўся музэй зь бібліятэкай, што ў разьбяных шафах з пазалочанымі бюстамі зьмяшчала больш 23 тысячаў тамоў. Астатнія памяшканьні падзяляліся мураванымі сьценамі. Зносіны ажыцьцяўляліся па калідоры, што агінаў увесь будынак. Перакрыцьці ўсіх паверхаў — скляпеністыя. Дах крыты дахоўкай. Пад цаглянымі і кафлянымі падлогамі пракладзены ацяпляльныя каналы. Каміны і печы амаль ня ўжываліся.
Паралельна падоўжнай восі касьцёла, з поўдня, праз вуліцу будуецца трохпавярховы, бяз склепаў, корпус, скончаны да 1778 г. На першым паверсе знаходзілася друкарня з кнігарняй, на другім — вучэльня, на трэцім — тэатар з прыбіральнямі для актораў. У сувязі з узрослай колькасьцю вучняў з паўночнага боку прыбудоўваецца двухпавярховы канвікт (інтэрнат), павернуты ў пляне пад прамым вуглом ад касьцёла да пабудаванага раней галоўнага будынка.
У 1780 г. у Полацак прыязджае Кацярына II. Да гэтай падзеі адбудоўваюцца ў цэгле ўсе адна- і двухпавярховыя будынкі гаспадарчага двара. Яны разьмяшчаюцца ўздоўж рова Ніжняга замка, паварочваюць на поўдзень і завяршаюцца двухпавярховым флігель|флігелем з брамай, што вядзе на мост да Верхняга замка. Каля гэтага флігеля стаяў будынак аптэкі зь лябараторыяй і сушыльняй (на гарышчы) для траў. У склепах аптэкі знаходзіўся калодзеж, злучаны сыстэмай водаправодных труб з усімі маючымі патрэбу ў вадзе вытворчымі памяшканьнямі і іншымі манастырскімі калодзежамі. Акрамя лямусаў, стаен, рамізьніцкай, пякарні, вяндлярні, бровара тут працавалі майстэрні (сьлясарная, такарная, сталярная і г. д.), а таксама суконная фабрыка.
У 1785 г. у Полацак прыязджае архітэктар і матэматык Габрыель Грубер, у далейшым кіраўнік ордэна. Тэатральны і галоўны карпусы злучаюцца ўзьведзеным па яго ініцыятыве корпусам, у якім разьмяшчаюцца аздобленыя фрэскамі карцінная галерэя, музэй, хімічная лябараторыя, абсэрваторыя і кабінэты (архітэктурны, фізычны, прыродна-гістарычны, мінэралягічны, этнаграфічны і інш.). Побач з гэтым корпусам зрабілі цэнтральны ўваход у калегіюм. Апошнімі пабудовамі езуітаў у канцы XVIII ст. сталі два флігелі на поўдзень ад аптэкі: бурса (у 1797 г. на 24 чалавекі) і багадзельня.
Калегіюм і канвікт расчляняліся звонку тасканскімі пілястрамі, пастаўленымі ў прасьценках, — гэта скупы, але выразны дэкор, асабліва для будынка, што глядзіцца з далёкіх кропак. Падобны дэкор мелі грамадзянскія збудаваньні ў другой палове XVII ст. і шматлікія манастырскія пабудовы XVIII ст. Пабудаваныя пасьля 1773 г. на поўдзень ад касьцёла трохпавярховыя карпусы аздабляліся прыгожымі ордэн іянічнымі пілястрамі, а вокны атрымалі абрамленьні з трохкутнымі франтонамі.
Проці аддаленых у глыбіню тэрыторыі калегіюмаў XVII ст. тут пабудовы павернуты ня толькі да галоўнай плошчы гораду, як у калегіюмах XVIII ст., але і ядро калегіюма — галоўны корпус — мае плян, канфігурацыя якога вынікае з патрэбы стварыць грандыёзны, працяглы, адкрыты пэйзажу фасад. Падобныя прынцыпы пляніроўкі можна знайсьці ў шэрагу манастыроў XVIII ст. іншых ордэнаў.
Выбітныя выпускнікі |
Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асьветнік
Уладзіслаў Дзягілевіч, каталіцкі дзеяч, архітэктар
Валенці Ваньковіч, мастак
Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч
Ян Цывінскі, біскуп, пэдагог, філянтроп
Выкладчыкі |
Пётар Скарга, польскі рэлігійны дзяяч, заснавальнік і рэктар калегіюму
Бэнэдыкт Дабшэвіч, філёзаф, тэоляг
Францішак Дзеружынскі, беларускі й амэрыканскі рэлігійны дзеяч
Крыніцы |
- ^ абБеларусь: Энцыкляпэдычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 ас. — ISBN 985-11-0026-9
^ Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. ― с. 1172-173
^ http://www.psu.by/index.php/universitet.html
Літаратура |
- Страчаная спадчына. Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю.У Чантурыя, М. А. Ткачоў. Мн., 2003
- Квитницкая Е. Д. Белорусские кольлегиумы XVIII века. В: Архитектурное насьледзтво. М., 1972.
- Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 т.
Вонкавыя спасылкі |
- Здымкі на Radzima.org
- Здымак на Panoramio.com
Катэгорыі:
- Адукацыя ў Полацку
- Езуіцкія калегіюмы
- Рэлігія ў Полацку
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.124","walltime":"0.164","ppvisitednodes":"value":1196,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":6993,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":2430,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":18,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1881,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 111.248 1 -total"," 53.51% 59.527 1 Шаблён:Каардынаты"," 49.34% 54.894 1 Шаблён:Каардынаты/выяўленьне/загаловак"," 46.44% 51.664 1 Шаблён:Каардынаты/зьвесткі/гхс"," 42.36% 47.121 1 Шаблён:Каардынаты/спасылка"," 22.35% 24.859 1 Шаблён:Каардынаты/парамэтры"," 19.69% 21.909 1 Шаблён:Крыніцы"," 19.61% 21.814 1 Шаблён:Каардынаты/парамэтры/аб’яднаньне"," 12.33% 13.713 2 Шаблён:Каардынаты/гхс-дзесятковыя"," 11.63% 12.937 1 Шаблён:Кніга"],"cachereport":"origin":"mw1271","timestamp":"20190330030626","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041fu043eu043bu0430u0446u043au0456 u0435u0437u0443u0456u0446u043au0456 u043au0430u043bu0435u0433u0456u044eu043c","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B5%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B3%D1%96%D1%8E%D0%BC","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q13133440","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q13133440","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-12-17T12:59:42Z","dateModified":"2018-03-01T15:17:00Z"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":298,"wgHostname":"mw1271"););