Царква Сьвятога Мікалая (Станькава) Зьмест Гісторыя | Архітэктура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.2241753°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417Афіцыйны сайтЦарква Сьвятога Мікалая (Станькава)
Зьявіліся ў 2011 годзеГісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі БеларусьПраваслаўныя храмы БеларусіПсэўдарускія збудаваньні Беларусі
СтанькаваКойданаўскага раёнуXIX ст.Вялікай Айчыннай вайныВалянціны МенскайЭмэрыка Чапскагакрыжова-купальны храмзваніцаюапсыдайіканастасамкалёнаўпілястраў![]()
Царква Сьвятога Мікалая (Станькава)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
| Царква | |
Сьвята-Мікалаеўская царква Царква Мікалая Цудатворца | |
Адбудова царквы, кастрычнік 2010 | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Станькава |
| Каардынаты | 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417Каардынаты: 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417 |
| Канфэсія | Праваслаўная |
| Эпархія | Менская |
| Архітэктурны стыль | Псэўдарускі |
| Аўтар праекту | Канстанцін Тон |
| Заснавальнік | Эмэрык фон Гутэн-Чапскі |
| Першае згадваньне | 1714 год |
| Дата заснаваньня | 1858 |
| Будаўніцтва | кастрычнік 2007 (архітэктар Алег Масьліеў)—2011 |
| Дата скасаваньня | 1961 год |
| Рэліквіі і сьвятыні | Ікона Мікалая Цудатворца (страчана) |
| Статус | Рэканструкцыя й аднаўленьне |
| Стан | Рэканструкцыя |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Сьвята-Мікалаеўская царква на мапе Беларусі Сьвята-Мікалаеўская царква | |
Сьвята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Станькава Койданаўскага раёну, збудаваны ў XIX ст. на падмурках дзьвюх цэркваў XVIII ст. (драўлянай царквы, пабудаванай князем Радзівілам і ўніяцкай Петрапаўлаўскай). Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
Зьмест
1 Гісторыя
1.1 Пачатак панаваньня савецкай улады
1.2 Разбурэньне 1961 году
1.3 Адраджэньне 2007—2011 гадоў
2 Архітэктура
3 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Пачатак панаваньня савецкай улады |
У 1920 годзе Сьвята-Мікалаеўская царква была зачынена. Зь яе было вынесена ўсё самае каштоўнае: залатое начыньне, срэбра, рызьніцы, аклады, крыжы. Шматлікія абразы былі спалены, шматлікія былі схаваны й захаваны вернікамі. На пераплаўленьне пусьцілі званы, акрамя самага вялікага, яго не змаглі зьняць.
Нейкі час храм пуставаў. Потым у ім зрабілі збожжасховішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сьценах храма захоўвалі зброю. Пры адным з баёў боепрыпасы былі падарваны. Пацярпеў інтэр’ер царквы. Аднак храм працягваў стаяць. Пасьля вайны ў царкве зноў захоўвалі збожжа, але пасьля моцнага пажару, які здарыўся з-за навальніцы, яго перасталі выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах.
Разбурэньне 1961 году |
Увесну 1961 году на гаці прадрала старую плаціну. Было затоплена поле й суседняя вёска Каменка. Для ўзьвядзеньня новай плаціны былі разбураны некаторыя пабудовы сядзібы, а таксама й Сьвята-Мікалаеўская царква.
Сакавіцкай раніцай 1961 году людзі з найбліжэйшых да храма хат былі выселены, зона выбуху ачэплена. Роўна ў 12 гадзін быў зроблены першы выбух. Воблака пылавой завесы ахінула месца выбуху, а калі яно расьсеялася, то храм стаяў цэлы. Гэта вырабіла моцнае ўражаньне. Вернікі бачылі ў гэтым знак. Празь нейкі час раздаўся другі выбух. Ізноў воблака пылу асела — храм стаяў. І толькі пасьля трэцяга выбуху барабан пакрывіўся й сышоў уніз, унутр. Выбухаць увесь будынак царквы цалкам пабаяліся, блізка стаялі жылыя хаты. Дамовіліся з дапамогай танкаў і сталёвых тросаў расьцягнуць сьцены храма й разбурыць яго канчаткова. Але сьцены не паддаваліся. Лопаліся ліны са сталёвых тросаў, глухнула тэхніка — храм стаяў. Зь вялікімі высілкамі, да вечара, атрымалася расьцягнуць паўднёвы й заходні прыбудоўкі, разбурыўшы й зьнявечыўшы сьвятыню, ператварыўшы яе ў руіны. Пра храм хутка забыліся.
Адраджэньне 2007—2011 гадоў |
Па бласлаўленьні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, пачаты работы па аднаўленьні храма. З 6 лютага 2006 году, пасьля кананізацыі блажэннай Валянціны Менскай, лёс якой найцеснай выявай злучана са Станькаўскім храмам, цудоўнай выявай пайшлі справы па ўзнаўленьні сьвятыні. Да верасьня 2007 году скончаны першачарговыя й падрыхтоўчыя працы, а з кастрычніка пачаты будаўнічыя й рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.
Архітэктура |
Царква пабудавана ў псэўдарускім стылі (дакладней у рэтраспэктыўна-рускім стылі) на ахвяраваньні Эмэрыка Чапскага й зборы вернікаў. Гэта крыжова-купальны храм з высокай званіцаю над створкай і вялікай паўкруглай апсыдай. Унутраны інтэр’ер аздоблены разьбяным дубовым іканастасам, залачонымі рамамі дзесяці абразаў, капітэлямі калёнаў і пілястраў.
Вонкавыя спасылкі |
Царква Сьвятога Мікалая (Станькава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000144 |
Катэгорыі:
- Зьявіліся ў 2011 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Беларусі
- Псэўдарускія збудаваньні Беларусі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.628","walltime":"0.813","ppvisitednodes":"value":14284,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":70569,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":32039,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":26,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":28,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":18,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":4,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 761.453 1 -total"," 98.05% 746.640 1 Шаблён:Славутасьць"," 56.33% 428.892 24 Шаблён:Славутасьць/"," 52.28% 398.058 59 Шаблён:Вікізьвесткі"," 24.51% 186.643 19 Шаблён:Колер"," 14.57% 110.936 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 13.83% 105.284 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 9.89% 75.293 12 Шаблён:Тэрыторыя_ў_родным_склоне"," 7.67% 58.395 4 Шаблён:Спасылку_ў_лік"," 7.41% 56.449 1 Шаблён:Каардынаты"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.287","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":5554892,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1335","timestamp":"20190313081212","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0426u0430u0440u043au0432u0430 u0421u044cu0432u044fu0442u043eu0433u0430 u041cu0456u043au0430u043bu0430u044f (u0421u0442u0430u043du044cu043au0430u0432u0430)","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%8F_(%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0)","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q2782994","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q2782994","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2010-10-10T18:50:55Z","dateModified":"2017-08-30T09:48:14Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/ca/Stankovo_church.jpg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":108,"wgHostname":"mw1255"););