Філадэлфія Зьмест Амэрыканская Зыбка Волі | Іншыя славутасьці | Гарадзкі транспарт Філадэлфіі | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню39°57′12″ пн. ш. 75°10′12″ з. д. / 39.95333° пн. ш. 75.17° з. д. / 39.95333; -75.1739°57′12″ пн. ш. 75°10′12″ з. д. / 39.95333° пн. ш. 75.17° з. д. / 39.95333; -75.17ФіладэлфіяАфіцыйная бачына Філадэлфіір
ФіладэлфіяЗьявіліся ў 1682 годзе
па-ангельскуЗШАПэнсыльваніяЗлучаныя Штаты Амэрыкіграмадзянскай вайны паміж Поўначчу і ПоўднемXX стагодзьдзіЎільямам Пэнампа-грэцкуДругі Кантынэнтальны кангрэсДэклярацыю незалежнасьцівойны за незалежнасьцьПаўночнай АмэрыкіБостанНью-ЁркБэнджамін ФранклінЗвон Волі4 ліпеняДзень незалежнасьці ЗШАБіль аб ПравахУнівэрсытэт ПэнсыльваніізаапаркВялікай дэпрэсііXIX стагодзьдзяпа-ангельску
Філадэлфія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Філадэлфія | |||||
анг. Philadelphia | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 27 кастрычніка 1682 | ||||
Горад з: | 1701 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Пэнсыльванія | ||||
Мэр: | Майкл Нутэр | ||||
Плошча: | 369,9 км² | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 1 447 395 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3912,94 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Тэлефонны код: | 267, 215 | ||||
Паштовы індэкс: | 19019–19255, 19171, 19172 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°57′12″ пн. ш. 75°10′12″ з. д. / 39.95333° пн. ш. 75.17° з. д. / 39.95333; -75.17Каардынаты: 39°57′12″ пн. ш. 75°10′12″ з. д. / 39.95333° пн. ш. 75.17° з. д. / 39.95333; -75.17 | ||||
Філадэлфія на мапе ЗША ± ![]() ![]() Філадэлфія ![]() ![]() Філадэлфія | |||||
![]() | |||||
http://www.phila.gov/ |
Філадэлфія (па-ангельску: Philadelphia) — адзін з найстарэйшых гарадоў ЗША, пяты па велічыні насельніцтва горад краіны і самы населены горад штату Пэнсыльванія, з насельніцтвам 1 447 395 жыхароў (зьвесткі 2008 году). Разам з прыгарадамі 5,8 мільёну жыхароў.
Філадэлфія багатая гісторыяй і культурай. У гістарычнай частцы гораду дагэтуль пануе атмасфэра маленькага і ціхага мястэчка, якім была і Філадэлфія і іншыя каляніяльныя гарады падчас утварэньня дзяржавы Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Філадэлфія гэта адзін з буйных прамысловых, фінансавых і культурных цэнтраў ЗША. На працягу ўсёй сваёй гісторыі яна лічылася адным з самых шматэтнічных гарадоў Амэрыкі: італьянскія і ірляндзкія, усходнеэўрапейскія і азіяцкія суполкі жылі бок аб бок з шматлікім чорным насельніцтвам гораду, шматлікія з прадстаўнікоў якога прыходзяцца нашчадкамі ўцякачам сюды ў часы грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем. У XX стагодзьдзі Філадэлфія стала першым горадам ЗША, дзе на пост мэра быў абраны нэгр.
Заснаваны ў 1682 годзе Ўільямам Пэнам. Мае мянушку «Горад братэрскага каханьня» (значэньне назвы па-грэцку). У 1776 годзе ў Філадэлфіі Другі Кантынэнтальны кангрэс трынаццаці паўночнаамэрыканскіх штатаў прыняў Дэклярацыю незалежнасьці. У 1781 годзе, падчас войны за незалежнасьць 1775—1783 гадоў Філадэлфія стала сталіцай «злучаных калёніяў», а ў 1790—1800 гадах — першай сталіцай ЗША, самым буйным горадам Паўночнай Амэрыкі, больш важным, чым Бостан або Нью-Ёрк.
Самым вядомым жыхаром гораду быў Бэнджамін Франклін.
Зьмест
1 Амэрыканская Зыбка Волі
2 Іншыя славутасьці
3 Гарадзкі транспарт Філадэлфіі
4 Вонкавыя спасылкі
Амэрыканская Зыбка Волі |

Заля Незалежнасьці
Галоўная гістарычная славутасьць Філадэлфіі і ЗША — «Індэпендэнс-Хол» (Independence Hall — Заля Незалежнасьці), дзе ў 1776 годзе была прынятая дэклярацыя незалежнасьці, а ў 1787 годзе — Канстытуцыя ЗША. Побач з двухпавярховым з званіцай будынкам «Залі Незалежнасьці» ў адмысловым павільёне знаходзіцца Звон Волі (Liberty Bell), знак незалежнасьці ЗША, звон якога 8 ліпеня 1776 году ўзьвясьціў аб абвяшчэньні дэклярацыі аб незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня 1776 году. З таго часу 4 ліпеня сьвяткуецца як Дзень незалежнасьці ЗША. Там жа знаходзіцца і Заля Кангрэса, дзе быў падпісаны Біль аб Правах. А таксама там знаходзяцца Другі банк Злучаных Штатаў/Галерэя Партрэтаў, Старая Царква Ёсіфа, Царква Хрыста, і Хата-музэй Бэтсі Рос. Усе гэтыя славутасьці акружаныя зелянінай і фармуюць некалькі паркавых кварталаў у цэнтры гораду.
Іншыя славутасьці |
Філадэлфійская Elfreth's Alley — найстарэйшая вуліца ў ЗША. Яе 30 хат пабудаваныя ў 1728—1836 гадах. Вядомымі славутасьцямі гораду зьяўляюцца: Пэнаўскі цэнтар (Penn Center), хата Паўэла (Powell House), італьянскі рынак (Italian Market), акварама (Acquarama), алея Эльфорта (Elfreth's Alley), а таксама першая ў краіне ўнівэрсальная крама «Ўонамэйкерз» (Wanamaker's) — папулярнае месца сустрэч у цэнтры Філадэлфіі.
У Холе філязофіі дагэтуль праводзяцца паседжаньні Першага філязофскага грамадзтва ЗША, заснаванага Бэнджамінам Франклінам. У Філадэлфіі знаходзяцца Унівэрсытэт Пэнсыльваніі, Тэхналягічны інстытут Дрэксьлера, інстытут Франкліна, Акадэмія натуральных навук (Academy of Natural Sciences) — усяго 88 унівэрсытэтаў і каледжаў.
Fairmount Park — адзін з самых буйных гарадзкіх паркаў у сьвеце. На яго тэрыторыі разьмешчаны найстарэйшы ў краіне заапарк (заснаваны ў 1874 годзе).
Зараз Філадэлфія ахопленая ідэяй аднаўленьня свайго старога бляску і прыгажосьці. Усё ад квітнеючых раёнаў, аб’яднаных у Цэнтральны горад, да цудоўных гістарычных будынкаў аднаўляецца і рэстаўруецца. Будынак гарадзкой рады з граніту і белага мармура, нарэшце, зможа паказаць вам сваю высокую вежу, якая гадамі была закутая ў будаўнічыя лясы. Адрэстаўраваны галоўны вакзал Філадэлфіі зараз выглядае так, як выглядаў у часы Вялікай дэпрэсіі.
Больш чым любы іншы горад Філадэлфія зьяўляецца паказальнай у пляне гісторыі амэрыканскай архітэктуры. Мэйн-стрыт у Манаюнцы ўвайшла ў дзясятку самых лепшых вуліцаў Амэрыкі, дзякуючы хатам XIX стагодзьдзя, у якіх разьмясьціліся крамы, галерэі мастацтва і піўныя.
Тут квітнее мастацтва, пераважна ў тэатрах і выканальніцкіх цэнтрах пабудаваных на Авэню мастацтваў. А на Брод-стрыт абгрунтаваліся Аркестар Філадэлфіі, Балет Пэнсыльваніі, Філадэлфійская опэра, а таксама джазавыя студыі і драматычныя і музычныя тэатры.
Ўільям Пэн назваў Філадэлфію «горадам братэрскага каханьня» і дагэтуль яна застаецца самым прыязным горадам ЗША. У гэтым горадзе квітнее кулінарыя, і мясцовыя жыхары больш за ўсё любяць такія далікатэсы, як сырныя біфштэксы, вялікія сэндвічы і гарачыя завітушкі з сольлю.
Гарадзкі транспарт Філадэлфіі |

Трамвай у Філадэлфіі
Філадэлфія абслугоўваецца дзьвюма лініямі мэтрапалітэну.
- У цэнтры гораду з захаду на ўсход, пад Маркет Стрыт праходзіць лінія мэтро Маркет-Франкфард. Якая на беразе ракі Дэлавэр выходзіць на эстакаду, паварочвае на поўнач, і ідзе да мяжы гораду па эстакадзе над Франкфард-стрыт. Заходні канцавы прыпынак гэтай лініі знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах ад цэнтру гораду. На мапе пазначаныя блакітным колерам.
- З Поўначы на Поўдзень, Філадэлфія расьсякаецца лініяй «Броад Стрыт», якая ў большай частцы падземная, і ідзе пад аднайменнай вуліцай Броад Стрыт. Да Поўначы — наземная. Мае атожылак (апэндыкс) на ўсход у раёне цэнтру. Абедзьве лініі перасякаюцца на станцыі Сіці-Хол. На мапе пазначаная аранжавым колерам.
- Некалькі трамвайных маршрутаў. Іх агульнай канцавой зьяўляецца перасадкавы вузел Сіці-Хол.
- Таксама на заходняй ускраіне гораду маецца яшчэ некалькі наземных хуткасных трамваяў. На паўночнай ускраіне адноўлены маршрут 15.
Электрычка Regional Rail
- Прыгарады Філадэлфіі абслугоўваюцца 8-ю маршрутамі электрацягнікоў, названымі Regional Rail. Адзін зь іх ідзе ў штат Нью-Джэрзі, горад Трэнтан. Адтуль аналягічным электрацягніком можна дабрацца да Нью-Ёрку.
А таксама Філадэлфія абслугоўваецца мноствам аўтобусных маршрутаў. Нумарацыя маршрутаў — скразная.
Усе гэтыя маршруты належаць транспартнай кампаніі SEPTA (Транспартнае кіраваньне паўднёвага ўсходу Пэнсыльваніі (па-ангельску: Southeastern Pennsylvania Transit Authority))
Вонкавыя спасылкі |
Філадэлфія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына Філадэлфіі
Катэгорыі:
- Філадэлфія
- Зьявіліся ў 1682 годзе
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.352","walltime":"0.514","ppvisitednodes":"value":10175,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":96837,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":28683,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":30,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":39,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 410.255 1 -total"," 90.62% 371.761 1 Шаблён:Населены_пункт"," 36.27% 148.814 34 Шаблён:Населены_пункт/Элемэнт"," 34.19% 140.283 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта"," 32.99% 135.341 1 Шаблён:Месцазнаходжаньне_аб’екта/ядро"," 23.94% 98.205 14 Шаблён:Тэрыторыя_ў_родным_склоне"," 15.53% 63.704 1 Шаблён:Населены_пункт/Каардынаты"," 14.03% 57.574 1 Шаблён:Каардынаты"," 13.39% 54.952 1 Шаблён:Населены_пункт/Статыстыка_насельніцтва"," 12.91% 52.963 41 Шаблён:Першы_непусты"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.012","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":784119,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1330","timestamp":"20190313075511","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":154,"wgHostname":"mw1321"););