Вірджынія Зьмест Геаграфія | Гісторыя | Эканоміка | Адукацыя | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАфіцыйная старонкаCollege Navigator — Search ResultsВірджынія для турыстаўХартыя Сэру Ўолтэру Рэлую: 1584Першая Хартыя Вірджыніі: 10 красавіка 1606Другая Хартыя Вірджыніі: 23 траўня 1609Трэцяя Хартыя Вірджыніі: 12 сакавіка 1611Інфармацыя пра Вірджынію на старонцы Бюро статыстыкі ЗШАГеаграфія Вірджыніір
Вірджынія
па-ангельскуштатЗША2000РычмандВірджынія-БічАлександрыяЛінчбэргНорфалкНьюпарт-НьюсПортсмутХэмптанЧэсапікАфіцыйная мянушкаЦРУПаўночная КаралінаТэнэсіМэрылэндЗаходняя ВірджыніяКентукіДэлмарваПатамакРапахэнакШэнандоаРоанакіракезскаясіўЛізаветы IРэвалюцыйнай вайныГрамадзянскай вайной18611863Заходняя Вірджынія9 красавіка1865АпаматакстытунькукурузасояселядзецвустрыцыТомасам Джэфэрсанам
Вірджынія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Вірджынія | |||||
| |||||
![]() | |||||
Мянушка | «Стары дамініён» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Рычманд | ||||
Найбуйнейшы горад | Вірджынія-Біч | ||||
Плошча | |||||
35-я па ЗША | |||||
- агулам | 110 885,67 км² | ||||
- % вады | 7,4 | ||||
- шырата | 36°31' пн. ш. па 39°37' пн. ш. | ||||
- даўгата | 75°13' з. д. па 83°37' з. д. | ||||
Вышыня | |||||
- сярэдняя | 290 м | ||||
Насельніцтва | |||||
12-е па ЗША | |||||
- агулам (2013) | 8260405 | ||||
- шчыльнасьць | 79,8/км² | ||||
Дата заснаваньня | 25 чэрвеня 1788 (10-ы) | ||||
Губэрнатар | Тэры МакОліфі | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 | ||||
Афіцыйная старонка |
Вірджы́нія (Віргі́нія, па-ангельску: Virginia) — штат на ўсходзе ЗША, адзін з паўднёва-атлянтычных штатаў. 10-ы штат у складзе дзяржавы. Насельніцтва — 8,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Александрыя, Лінчбэрг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.
Поўная афіцыйная назва штата — Садружнасьць Вірджынія (Commonwealth of Virginia). Афіцыйная мянушка — «Стары дамініён» (Old Dominion), а таксама «Маці прэзыдэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз Sic semper tyrannis («Так заўсёды з тыранамі»).
У горадзе Лэнглі знаходзіцца штаб-кватэра ЦРУ.
Зьмест
1 Геаграфія
2 Гісторыя
3 Эканоміка
4 Адукацыя
5 Крыніцы
6 Вонкавыя спасылкі
Геаграфія |
Плошча Вірджыніі складае 110 862 км² (35-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат амываецца водамі Атлянтычнага акіяна; на поўдні мяжуе са штатамі Паўночная Караліна і Тэнэсі; на паўночным усходзе — са штатам Мэрылэнд, на паўночным захадзе — са штатам Заходняя Вірджынія, на захадзе — з Кентукі. Паўвостраў Дэлмарва на ўсходзе Вірджыніі аддзелены ад асноўнай тэрыторыі штата Чэсапіцкім залівам.
Усходняя частка штата моцна забалочаная. Заходняя частка знаходзіцца ў перадпачатку Апалацкіх гор, сыстэма якіх уключае плато Камбэрлэнд і Блакітны хрыбет. Найболей значныя рэкі штата — Патамак, Рапахэнак, Шэнандоа і Роанак. Больш 60% тэрыторыі штата пакрыта лясамі. Клімат умераны, вільготны, са сьпекай улетку і мяккай зімой.
Гісторыя |
Традыцыйна тэрыторыі цяперашняй Вірджыніі насялялі індзейскія плямёны чэрокі, манаханы, памункі і іншыя. Яны належаць да трох вялікіх этнічных групаў, найбуйнейшай зь якіх была алганкінская, дзьве іншыя — іракезская і сіў.
У канцы XVI стагодзьдзя (1587 год), калі Ангельшчына пачала каланізаваць Паўночную Амэрыку, правінцыя атрымала назву Віргінія («Нявінная») у гонар каралевы Лізаветы I, якая ніколі не выходзіла замуж. У пачатку XVII стагодзьдзя тут была створаная Лёнданская Віргінская кампанія, якая фінансавала Джэймзтаўн (першапачатковая сталіца правінцыі) і іншыя ангельскія паселішчы.
У 1780 годзе, падчас Рэвалюцыйнай вайны сталіца была перанесеная ў Рычманд. 25 чэрвеня 1788 году Вірджынія стала дзясятым па ліку і найбуйнейшым зь першых трынаццаці штатаў ЗША. Пасьля вайны Вірджынія доўгі час была галоўным палітычным цэнтрам краіны: менавіта адтуль паходзілі аўтары канстытуцыі ЗША, а таксама восем прэзыдэнтаў і іншыя вядомыя палітыкі.
Распачатае ў 1840-я разьвіцьцё прамысловасьці было замарожанае Грамадзянскай вайной, але зноўку набрала моцы ў XX стагодзьдзі. 17 красавіка 1861 году Вірджынія выйшла са складу Саюзу Паўночных штатаў каб потым афіцыйна ўступіць ў склад Канфэдэрацыі. У 1863 годзе ад яе аддзялілася заходняя частка (цяпер штат Заходняя Вірджынія). Вірджынія стала галоўнай арэнай бітваў — тут адбыліся бітвы пры Бул-Ране, Пітэрсбэргу, Фрэдэрыксбэргу і іншыя. Тутака ж 9 красавіка 1865 году ў пасёлку Апаматакс генэрал Робэрт Э. Ці падпісаў акт аб капітуляцыі.
Падчас пасьляваеннай Рэканструкцыі Вірджынія была ізноў афіцыйна прынятая ў склад ЗША ў 1870 годзе.
У 1967 годзе ўпершыню з 1891 году ў заканадаўчы збор штата быў абраны чарнаскуры грамадзянін, а ў 1969 годзе ўпершыню з часу сканчэньня грамадзянскай вайны штат узначаліў губэрнатар-рэспубліканец. У 1989 годзе ўпершыню ў гісторыі ЗША на пост губэрнатара штата быў абраны афра-амэрыканец Лорэнс Ўайлдэр.
Эканоміка |
Найважнейшыя віды карысных выкапняў — вугаль, камень, пясок, здабыча якіх вядзецца ў асноўным у Апалачах; маюцца невялікія запасы нафты і газу. Дзяржаўны сэктар зьяўляецца галоўнай крыніцай прыбыткаў: шматлікія жыхары штата працуюць у фэдэральных установах у Вашынгтоне або зьвязаныя з узброенымі сіламі. У штаце разьмешчаныя буйныя вайсковыя і ваенна-марскія базы.
Асноўную ролю ў прамысловасьці штата граюць тытунёвая, хімічная, гумовая, харчовая і машынабудаўнічая галіны. Разьвітыя дрэваапрацоўка і вытворчасьць мэблі, а таксама турызм і сфэра паслугаў.
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры штата — тытунь, кукуруза, соя, яблыкі. Больш паловы вартасьці таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі прыходзіцца на жывёлагадоўлю, галоўным чынам гадоўля буйнага рагатага быдла і авечак. Разьвітая птушкагадоўля (акруга Рокінгем — адзін з галоўных цэнтраў ЗША па вытворчасьці індычыны), рыбалоўства і здабыча прадуктаў мора (селядзец, крабы, вустрыцы).
Ёсьць магутная транспартная інфраструктура, якая ўключае сетку шасэ й чыгунак. Хэмптан-Роўдс — адзін з галоўных партоў краіны. У штаце знаходзяцца аэрапорты, якія абслугоўваюць горад Вашынгтон (аэрапорт Далеса і Нацыянальны аэрапорт).
Адукацыя |
Адукацыйная сыстэма Вірджыніі заўсёды ўваходзіла ў дзясятку найлепшых у краіне паводле Нацыянальнай Ацэнкі Сыстэмы адукацыі Міністэрства Адукацыі ЗША. Паводле стану на 2012 год у штаце было 183 ўнівэрсытэтаў ды каледжаў[1]. Заснаваны Томасам Джэфэрсанам Унівэрсытэт Вірджыніі заняў другое месца ў рэйтынгу U.S. News and World Report.
Крыніцы |
^ College Navigator — Search Results Нацыянальны цэнтар статыстыкі ў галіне адукацыі ЗША(анг.)
Вонкавыя спасылкі |
Вірджынія для турыстаў(анг.)- Хартыя Сэру Ўолтэру Рэлую: 1584
- Першая Хартыя Вірджыніі: 10 красавіка 1606
- Другая Хартыя Вірджыніі: 23 траўня 1609
- Трэцяя Хартыя Вірджыніі: 12 сакавіка 1611
Інфармацыя пра Вірджынію на старонцы Бюро статыстыкі ЗША(анг.)
Геаграфія Вірджыніі(анг.)
Катэгорыя:
- Вірджынія
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.184","walltime":"0.238","ppvisitednodes":"value":1527,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":33327,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4604,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":611,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 165.000 1 -total"," 46.57% 76.848 1 Шаблён:Штат_ЗША"," 41.18% 67.953 1 Шаблён:Картка"," 18.80% 31.023 1 Шаблён:Адміністрацыйныя_адзінкі_ЗША"," 17.17% 28.325 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 10.01% 16.519 1 Шаблён:Мова-en"," 6.01% 9.916 1 Шаблён:Крыніцы"," 5.11% 8.427 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.95% 8.174 3 Шаблён:Колер"," 3.40% 5.610 4 Шаблён:Ref-en"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.009","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":759125,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1294","timestamp":"20190313075822","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":143,"wgHostname":"mw1271"););