Кітай Зьмест Гісторыя | Геаграфія | Дзяржаўны лад | Эканоміка | Дачыненьні зь Беларусьсю | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню«World Population Prospects: The 2017 Revision»«The World Factbook»«GDP growth (annual %)»«GDP, PPP (current international $)»«China trade now bigger than US»«Military and Security Developments Involving the People's Republic of China 2013»«Mar. 2014: Deciphering China's latest defence budget figures»«From Rural Transformation to Global Integration: The Environmental and Social Impacts of China's Rise to Superpower»«A Point Of View: What kind of superpower could China be?»«China and the Knowledge Economy: Seizing the 21st Century»«World Economic Outlook Database»«Estimates for 2014 nominal GDP»«China's path to tackling regional inequality»«China is already a market economy—Long Yongtu, Secretary General of Boao Forum for Asia»«Communism Is Dead, But State Capitalism Thrives»«Putting Democracy in China on Hold»«China's Economic Rise: History, Trends, Challenges, and Implications for the United States»«China must be cautious in raising consumption»«Exports of goods and services (% of GDP)»«Will China's Economy Stumble?»«3G Countries»«China Quick Facts»«China Becomes World's Biggest Energy Consumer»«The Ultimate Guide To China's Voracious Energy Use»«China's Economic Numbers Have a Credibility Problem»«China's economy slows but data hints at rebound»«China Loses Control of Its Frankenstein Economy»«China now rivals U.S. in VC investments»«China's Internet Giants Lead in Online Finance»«China's Foreign-Exchange Reserves Surge, Exceeding $2 Trillion»«FDI in Figures»«Washington learns to treat China with care»«China widens yuan, non-dollar trading range to 3%»«2007 trade surplus hits new record – $262.2B»Катар мае намер укласьці 5 млрд даляраў у эканоміку Кітая121 (27236)11990-763xЛукашэнка паляцеў у КітайДа 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносінКітайКітайКітайКітайНацыянальнае турыстычнае бюрор
Кітай
па-кітайскуZh-Zhonghua renmin gongheguo.oggАзііАўганістанамБутанамВіетнамамІндыяйКазахстанамКНДРКыргыстанамЛаосамМанголіяйМ’янмайНэпаламПакістанамРасеяйТаджыкістанамКамуністычнай партыяй КітаюПэкінЦяньцьзіньШанхайЧунцінГанконгМакаоХуанхэПаўночна-кітайскай раўнінедынастыі Сядынастыя Цындынастыі Ханьпаперыкомпасупорахуручнога наборудынастыі Тандынастыі Сунчатырох вялікіх вынаходакМэсапатамііАфрыканскага рогуСыньхайскай рэвалюцыяйдынастыі ЦынКітайская грамадзянская вайнаГаміньданТайваньюань рэнмінбіганконскі далярРады БясьпекіАрганізацыі Аб’яднаных НацыяўШанхайская арганізацыя супрацоўніцтваСусьветная гандлёвая арганізацыяАзіяцка-тыхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваБРІКСG20ХуанхэЖоўтага мораЎсходне-Кітайскага мораПаўднёва-Кітайскага мораХуанхэЯнцзыСіцьзянМэконгБрагмапутраАмурГімалаіДжамалунгмайплатоТакламаканГобіКарэюЯпоніюТайваньТайваньАруначал-ПрадэшАксай-ЧынКашмірскага канфліктуВіетнамамЛаосамПаўночнай КарэяйКубайМао Дзэ-дунаКультурнай рэвалюцыіДэн СяопінсталітэкстылюэлектронікатэлекамунікацыяМіжнароднага валютнага фондупрыватнай уласнасьцікапіталізмуцяжкая прамысловасцьG7CitigroupнафтыTencentAlibabaWeChatTmallвэнчурнага капіталустартапаўСГАінвэстыцыяўюанякапіталеакцыікаштоўных папераўБеларусьсюАляксандар ЛукашэнкаХу ЦзіньтаоВэнь ЦзябаоЛі ПэнСі ЦзіньпінТаварыства кітайска-беларускай дружбы
Кітай
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Кітай 中华人民共和国 | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн «Марш добраахвотнікаў» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | кітайская (на большасьці тэрыторыі — путунхуа, у Ганконгу і Макао выкарыстоўваецца кантонскі дыялект) | ||||
Сталіца | Пэкін | ||||
Найбуйнейшы горад | Шанхай | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт | Сі Цьзіньпін | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 4-е месца ў сьвеце 9 640 821 км² 2,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць | 1-е месца ў сьвеце 1,403,500,365[1] 139,6/км² | ||||
СУП • агульны (2018) • на душу насельніцтва | 2 месца ў сьвеце $14,092 трыльёну $10087 | ||||
Валюта | юань рэнмінбі ( RMB¥ ) | ||||
Часавы пас • улетку | +8 +8 | ||||
Незалежнасьць — ад Японіі | 1946 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cn | ||||
Тэлефонны код | ++86 | ||||
![]() |
Кіта́й, Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка (па-кітайску: 中国 ці 中华人民共和国 Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg ) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, якая мяжуе з 14 краінамі — Аўганістанам, Бутанам, Віетнамам, Індыяй, Казахстанам, КНДР, Кыргыстанам, Лаосам, Манголіяй, М’янмай, Нэпалам, Пакістанам, Расеяй, Таджыкістанам. Кітай займае першае месца ў сьвеце паводле колькасьці насельніцтва, якое складае каля 1,404 млрд чалавек[1]. Такім чынам, Кітай займае першае месца ў сьвеце па колькасьці насельніцтва. Агульная плошча краіны дасягае каля 9,6 млн км², то бок краіна па гэтаму паказчыку займае чацьвёрты радок у сьвеце[2]. Дзяржава кіруецца Камуністычнай партыяй Кітаю і падзяляецца на 22 правінцыі, 5 аўтаномных рагіёнаў, 4 прамыя кантраляваныя муніцыпалітэты (Пэкін, Цяньцьзінь, Шанхай і Чунцін), а таксама спэцыяльныя адміністрацыйныя раёны Ганконг і Макао.
Кітай зьяўляецца адной зь першых сусьветных цывілізацыяй, якая паўстала на ўрадлівай зямлі ў басэйне рэкі Хуанхэ ў на Паўночна-кітайскай раўніне. На працягу тысячагодзьдзяў палітычная сыстэма Кітаю была заснаваная на спадчыннай манархіі ці дынастыі, пачынаючы з паўлегендарнай дынастыі Ся ў XXI стагодзьдзі да н. э. З тых часоў Кітай значна пашыраўся, распадаўся і зноўку павялічваўся шмат разоў. У III стагодзьдзі да н. э. дынастыя Цын аб’яднала Кітай і стварыла першую кітайскую імпэрыю. За часам наступнай дынастыі Хань, якая кіравала краінай з 206 году да н. э. да 220 году н. э., пабачылі сьвет некаторыя з самых перадавых тэхналёгіяў і вынаходзтваў на той час, у тым ліку вытворчасьці паперы і вынаходзтва компасу, а таксама інавацыі і сфэры сельскай гаспадаркі і мэдыцыне. Вынаходзтва пораху і ручнога набору ў часы панаваньня дынастыі Тан (618—907 гады) і дынастыі Сун (960—1127 гадоў) завяршылі зьяўленьне чатырох вялікіх вынаходак. Культура Кітаю дынастыі Тан шырока распаўсюдзілася ў Азіі разам з разьвіцьцём новага марскага шаўковага шлях да Мэсапатаміі і Афрыканскага рогу[3]. Дынастычныя пэрыяды скончылася ў 1912 годзе разам Сыньхайскай рэвалюцыяй, якая паклала канчатак дынастыі Цын і пераўтварыла краіну ў рэспубліку. Кітайская грамадзянская вайна прывяла да падзелу тэрыторыі ў 1949 годзе, калі Камуністычная партыя Кітаю ўтварыла Кітайскую Народную Рэспублікі, унітарную аднапартыйную сувэрэнную дзяржаву на мацерыковай частцы Кітаю, у той час як Гаміньдан пад кіраўніцтвам ураду адступілі на востраў Тайвань. Палітычны статус Тайваня на сёньня застаецца спрэчным. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.
Нацыянальнай валютай краіны зьяўляецца юань рэнмінбі, а ў спэцыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг выкарыстоўваецца ганконскі даляр. З моманту прасоўваньня эканамічных рэформаў у 1978 годзе, эканоміка Кітаю зьяўляецца адной з самых хуткарослых у сьвеце. Ейны штогадовы рост стабільна перавышае 6 працэнтаў[4]. Па стане на 2016 год, гэта другая паводле велічыні эканомікі ў сьвеце паводле намінальнага СУП і самая вялікая паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці[5]. Кітай таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце экспартэрам і другім паводле велічыні імпартэрам тавараў[6]. Акрамя таго, Кітай мае ў сваім арсэнале ядзерную зброю і самае вялікае сталае войска ў сьвеце. Абаронны бюджэт зьяўляецца другім паводле велічыні ў сьвеце[7][8]. КНР зьяўляецца сталым чальцом Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Кітай таксама зьяўляецца вядучым чальцом шматлікіх фармальных і нефармальных шматбаковых арганізацыяў, як то Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сусьветная гандлёвая арганізацыя, Азіяцка-тыхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва, БРІКС і G20. Зьяўляючыся адной зь вядучых рэгіянальных дзяржаваў Азіі, краіна характарызуецца і як патэнцыйная звышдзяржава[9][10].
Зьмест
1 Гісторыя
2 Геаграфія
3 Дзяржаўны лад
3.1 Адміністрацыйны падзел
4 Эканоміка
5 Дачыненьні зь Беларусьсю
6 Глядзіце таксама
7 Крыніцы
8 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
- Асноўны артыкул: Гісторыя Кітаю
Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у сьвеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басэйна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сыстэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастыяў была Ся (каля 2000 да н. э.), але толькі значна пазьней, у 221 да н. э. Кітай быў аб’яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваньнем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагодзьдзя Кітай пагрузіўся ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лягэра — Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеяньні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.
Геаграфія |
Кітай — чацьвертая краіна ў сьвеце паводле плошчы (пасьля Расеі, Канады і ЗША), якая мае вялікую разнастайнасьць кліматаў і ляндшафтаў. На ўсходзе, уздоўж берагоў Жоўтага мора і Ўсходне-Кітайскага мора знаходзяцца прасторныя алювіяльныя раўніны, вельмі шчыльна населеныя; берагі Паўднёва-Кітайскага мора больш гарыстыя, і на поўдні Кітаю пераважаюць узгоркі і невысокія горныя ланцугі. У цэнтры знаходзяцца дэльты дзьвюх галоўных рэк Кітаю — Хуанхэ і Янцзы. Іншыя буйныя рэкі — Сіцьзян, Мэконг, Брагмапутра і Амур.
На захадзе знаходзяцца Гімалаі з найвышэйшым пунктам у Кітаі (і сьвеце) — Джамалунгмай (Эвэрэстам), высокімі плато і арыднымі ляндшафтамі, такімі як пустыні Такламакан і Гобі. З-за працяглых засух, а таксама, магчыма, з-за няправільных мэтадаў земляробства, увесну ў Кітаі часта здараюцца пыльныя буры. Паводле кітайскага Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, пустыня Гобі стала галоўнай крыніцай пыльных бураў, якія закранаюць Кітай і іншыя краіны — Карэю і Японію.
Сучасная тэрыторыя Кітаю характарызуюецца шэрагам тэрытарыяльных спрэчак на памежжы краіны. Так, з 1940-х гг. на востраве Тайвань існуе Кітайская Рэспубліка, якая лічыць сябе спадкаемцай зрынутага камуністамі ўраду Кітайскае Рэспублікі на кантынэнтальным Кітаі, пры гэтым Кітайская Рэспубліка й КНР не прызнаюць адна адну й прэтэндуюць на тэрыторыі адна адной: Кітайская Рэспубліка не прызнае легітымнай КНР, у той час як КНР не прызнае легітымнасьць Кітайскае Рэспублікі, разглядаючы яе як правінцыю Тайвань. Іншыя тэрытарыяльныя дыспуты месьцяцца на мяжы з Індыя: яны ўключаюць у сябе большую частку індыйскага штату Аруначал-Прадэш, фактычны кантроль над якім з боку Індыі не прызнаецца КНР (тэрыторыя штату была перададзеная Брытанскай Індыі ўладамі тады фактычна незалежнага Тыбэту, які фармальна зьяўляўся часткай Кітаю); і рэгіён Аксай-Чын, які быў адваяваны на паўночным захадзе Індыі ў 1962 годзе. Таксама ў 1960-х гг. Пакістан перадаў Кітаю Шаксгамскую даліну — частку тэрыторыяў, якія Пакістан атрымаў пад фактычны кантроль у выніку Кашмірскага канфлікту, што не прызнаецца Індыяй. Апрача таго, у сфэру тэытарыяльных прэтэнзіяў КНР уваходзіць шэраг архіпэлягаў ля Японіі, Віетнаму й Філіпінаў.
Дзяржаўны лад |
Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталёгіі разглядаецца як адна зь пяці сучасных камуністычных дзяржаваў (разам зь Віетнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).
Адміністрацыйны падзел |
22 правінцыі (省), 5 аўтаномных раёнаў (自治区), 4 гарады цэнтральнага падчыненьня (直辖市), 2 адмысловыя адміністрацыйныя раёны (特别行政区).
Эканоміка |

Шанхайскі сусьветны фінансавы цэнтар.

Будынак Шанхайская фондавай біржы, адной з магутнейшых у сьвеце.
У старажытнасьці меў адну з самых магутных эканомік у сьвеце, і на працягу стагодзьдзяў бачыў цыклі росквіту і заняпаду[11]. З моманту заснаваньня ў 1949 годзе да канца 1978 году Кітайская Народная Рэспубліка мела плянавую эканоміку савецкага тыпу. Пасьля сьмерці Мао Дзэ-дуна ў 1976 годзе і, як следзтва, сканчэньня пэрыяду Культурнай рэвалюцыі, Дэн Сяопін і новае кітайскае кіраўніцтва пачало рэфармаваць эканоміку і рухацца ў напрамку больш рынкава-арыентаванай зьмяшанай эканоміцы з захаваньнем аднапартыйнай сыстэмы. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі была дэмантаваная, а сельскагаспадарчыя землі прыватызаваныя, у той час як зьнешняя гандаль стаўся асноўным напрамкам працы, што прывяло да стварэньня спэцыяльных эканамічных зонаў (СЭЗ). Неэфэктыўныя дзяржаўныя прадпрыемствы былі рэарганізаваныя, а вельмі стратныя з іх былі адразу зачыненыя, што прывяло да росту беспрацоўя. Пасьля гэтых эканамічных рэформаў Кітай ператварыўся ў высока дывэрсіфікаваную эканоміку і стаўся адным з самых уплывовых гульцоў у міжнародным гандлі. Асноўныя сэктары, дзе Кітае мае высокую канкурэнтаздольнасьць, складаюць вытворчасць, здабыча, выраб сталі, тэкстылю, аўтамабільная вытворчасьць і вытворчасьць энэргіі, банкаўская справа, электроніка, тэлекамунікацыя, нерухомасьць, электронная камэрцыя і турызм. Па стане на 2017 год Кітай мае другую паводле велічыні эканоміку ў сьвеце з пункту гледжаньня намінальнага СУП, на агульную суму каля $12 трлн паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду[12]. З пункту гледжаньня парытэту пакупніцкай здольнасьці эканоміка Кітаю з 2016 году зьяўляецца самай буйной у сьвеце[13]. Паводле разьліку СУП на душу насельніцтва Кітай займае 70 радок, што робіць яго краінай зь сярэднім узроўнем прыбытку. Акрамя таго разьвіцьцё краіны мае нераўнамерны характар. Буйныя гарады і прыбярэжныя рэгіёны зьяўляюцца значна больш заможнымі ў параўнаньні зь сельскімі і ўнутранымі рэгіёнамі[14]. Сучасны Кітай у асноўным характарызуецца тым, што мае рынкавую эканоміку, заснаваную на існаваньні прыватнай уласнасьці[15], і зьяўляецца адным зь вядучых прыкладаў дзяржаўнага капіталізму[16]. Дзяржава па-ранейшаму дамінуе ў стратэгічных сэктарах, як то вытворчасьць энэргіі і цяжкая прамысловасць, але прыватнае прадпрыемства моцна ўзрасло. На 2008 год налічвалася прыкладна 30 млн прыватных прадпрыемстваў[17].

Штаб-кватэра кітайскага інтэрнэт-гіганту Alibaba Group у Ханчжоў.
За часам эканамічнай лібэралізацыі Кітай увайшоў у сьпіс найбольш хутка растучых эканомік сьвету[18], абапіраючыся ў асноўным на інвэстыцыйны і экспартна-арыентаваны рост[19][20]. Паводле зьвестак МВФ, сярэднегадавы рост СУП Кітаю ў пэрыяд з 2001 па 2010 гады складаў 10,5%. У першыя гады пасьля фінансавага крызісу 2007 году тэмпы эканамічнага росту ў Кітаі былі эквівалентныя росту усіх краінаў G7 разам узятых[21]. У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасьці і выйшаў на другое месца ў сьвеце. Разам тры краіны, як то ЗША, Кітай і Японія, забясьпечваюць роўна палову сусьветнай прамысловай вытворчасьці. Паводле індэксу кампаніі Citigroup па стане на люты 2011 году Кітай меў вельмі высокі рэйтынг росту[22]. Ягоная высокая прадукцыйнасьць, нізкія выдаткі на працоўную сілу і адносна добрая інфраструктура зрабілі гэтую краіну сусьветным лідэрам у вытворчасьці. Тым ня менш, кітайская эканоміка моцна энэргаёмістая і неэфэктыўная[23]. Кітай стаўся найбуйнейшым у сьвеце спажыўцом энэргіі ў 2010 годзе[24]. У 2013 годзе Кітай абышоў ЗША і стаў найбуйнейшым імпартэрам нафты ў сьвеце[25]. Акрамя таго, афіцыйныя дадзеныя па СУП часам разглядаюцца як ненадзейныя з прычыны агалоску выпадкаў маніпуляваньня зьвесткамі[26]. На пачатку 2010-х гадоў тэмпы эканамічнага росту Кітаю пачалі запавольвацца на тле ўнутраных крэдытных праблемаў і паслабленьня міжнароднага попыту на кітайскі экспарт[27][28].
Індустрыя электроннай камэрцыі Кітаю ўзьляцела ў 2009 годзе, дзякуючы росту інтэрнэт-гігантаў Tencent і Alibaba, WeChat і Tmall, якія сталі часткай паўсядзённага сучаснага кітайскага жыцьця. У Кітаі шырокі разьвіты рынак вэнчурнага капіталу, а таксама маецца вялікая колькасьць стартапаў[29][30]. Турызм таксама зьяўляецца адной з асноўных сэктараў эканомікі. У 2017 годзе на гэты сэктар прыпаў 11,04% СУП, які згенэраваў каля $1,35 трлн, а таксама спрыяў прамой і ўскоснай занятасьці да 28,25 мільёнаў чалавек.
Кітай зьяўляецца чальцом СГА і ёсьць найбуйнейшай у сьвеце гандлёвай дзяржавай, з агульным аб’ёмам міжнароднага гандлю коштам у $3,87 трлн у 2012 годзе. Валютныя рэзэрвы краіны дасягнулі $2,85 трлн да канца 2010 году, павялічыўшыся на 18,7% у параўнаньні з папярэднім годам, што робіць запасы Кітаю на сёньняшні дзень найбуйнейшым у сьвеце[31]. У 2012 годзе Кітай стаў найбуйнейшым атрымальнікам прамых замежных інвэстыцыяў, прыцягнуўшы $253 млрд[32]. Кітай таксама інвэстуе за мяжой, агульны аб’ёмам кітайскіх інвэстыцыяў склаў у 2012 годзе $64,4 млрд[32]. Кітай зьяўляецца асноўным уладальнікам амэрыканскай дзяржаўнай пазыкі, купляючы аблігацыі ЗША на трлн даляраў[33]. Аднак, Кітай часьцяком мае праблемы праз сваё заніжэньне абменнага курсу юаня, выклікаючы канфлікты з іншымі буйнымі эканомікамі сьвету[34][35]. У 2012 годзе ўрад Кітаю павялічыў дапушчальную долю замежных сродкаў у капітале прадпрыемстваў з 20% да 30%. Пагатоў замежныя ўкладаньні ў акцыі прадпрыемстваў на рынку каштоўных папераў абмяжоўваліся $1 млрд[36].
Дачыненьні зь Беларусьсю |
Стасункі Кітая зь Беларусьсю характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнэрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў. КНР зьяўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі ў Азіі.
Дыпляматычныя дачыненьні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта амбасада КНР у Беларусі, у наступным годзе — амбасада Беларусі ў КНР.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001, 2005 і 2013[37] гадох. Візыты ў Беларусь нанесьлі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавету Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасьці старшыні Дзяржсавету і ў 2000 у якасьці старшыні Пастаяннага камітэту УСНП), намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм’еры Дзяржсавету (1996 і 1997).
З 1992 году ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы[38].
Глядзіце таксама |
- Папраўча-працоўныя турмы Кітая
- «Усходні вецер»
Крыніцы |
- ^ аб«World Population Prospects: The 2017 Revision». ESA.UN.org.
^ «The World Factbook». Central Intelligence Agency.
^ Bowman, John S. (2000). «Columbia Chronologies of Asian History and Culture». New York: Columbia University Press. — С. 104—105.
^ «GDP growth (annual %)». World Bank.
^ «GDP, PPP (current international $)». World Bank.
^ «China trade now bigger than US». Daily Telegraph.
^ «Military and Security Developments Involving the People's Republic of China 2013». US Secretary of Defense.
^ «Mar. 2014: Deciphering China's latest defence budget figures». SIPRI.
^ «From Rural Transformation to Global Integration: The Environmental and Social Impacts of China's Rise to Superpower». Carnegie Endowment for International Peace.
^ «A Point Of View: What kind of superpower could China be?». BBC.
^ «China and the Knowledge Economy: Seizing the 21st Century». World Bank Publications. Institute of Education Sciences.
^ «World Economic Outlook Database». International Monetary Fund.
^ «Estimates for 2014 nominal GDP». International Monetary Fund.
^ «China's path to tackling regional inequality». Financial Times.
^ «China is already a market economy—Long Yongtu, Secretary General of Boao Forum for Asia». EastDay.com.
^ «Communism Is Dead, But State Capitalism Thrives». Forbes.
^ «Putting Democracy in China on Hold». The Center for Independent Studies.
^ «China's Economic Rise: History, Trends, Challenges, and Implications for the United States». Congressional Research Service.
^ «China must be cautious in raising consumption». China Daily.
^ «Exports of goods and services (% of GDP)». World Bank.
^ «Will China's Economy Stumble?». BBC.
^ «3G Countries». Business Insider.
^ «China Quick Facts». World Bank.
^ «China Becomes World's Biggest Energy Consumer». Wall Street Journal.
^ «The Ultimate Guide To China's Voracious Energy Use». Business Insider.
^ «China's Economic Numbers Have a Credibility Problem». Bloomberg.
^ «China's economy slows but data hints at rebound». BBC.
^ «China Loses Control of Its Frankenstein Economy». Bloomberg.
^ «China now rivals U.S. in VC investments». Venturebeat.
^ «China's Internet Giants Lead in Online Finance». The Financialist.
^ «China's Foreign-Exchange Reserves Surge, Exceeding $2 Trillion». Bloomberg.- ^ аб«FDI in Figures». OECD.
^ «Washington learns to treat China with care». CNN.
^ «China widens yuan, non-dollar trading range to 3%». China Embassy.
^ «2007 trade surplus hits new record – $262.2B». China Daily.
^ Катар мае намер укласьці 5 млрд даляраў у эканоміку Кітая // Зьвязда : газэта. — 26 чэрвеня 2012. — № 121 (27236). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
^ Лукашэнка паляцеў у Кітай Радыё Свабода 15.07.2013
^ У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999
Вонкавыя спасылкі |
Кітай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Кітай. Encyclopædia Britannica.(анг.)
Кітай. BBC News.(анг.)
Кітай. Curlie.(анг.)
Нацыянальнае турыстычнае бюро.(анг.)
Катэгорыя:
- Кітай
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.308","walltime":"0.400","ppvisitednodes":"value":1256,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":31216,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4575,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":17586,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 275.009 1 -total"," 27.46% 75.506 1 Шаблён:Commons"," 26.04% 71.602 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 24.26% 66.727 1 Шаблён:Commons/Міні"," 22.52% 61.927 1 Шаблён:Краіна"," 11.55% 31.774 1 Шаблён:Краіны_Азіі"," 11.11% 30.560 1 Шаблён:Партал"," 9.77% 26.876 1 Шаблён:Крыніцы"," 9.76% 26.851 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 4.32% 11.879 1 Шаблён:Іншы_артыкул"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.017","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":774306,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1337","timestamp":"20190315175147","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041au0456u0442u0430u0439","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%B9","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q148","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q148","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2005-01-31T15:50:57Z","dateModified":"2018-12-30T18:05:28Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/fa/Flag_of_the_People%27s_Republic_of_China.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":249,"wgHostname":"mw1266"););