Skip to main content

Азія Зьмест Межы | Клімат | Фізыка-геаграфічнае раянаваньне | Насельніцтва | Асноўныя геаграфічныя зьвесткі | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАзіяр

Азія


частка сьветуЭўропайЭўразіюЧукоцкі паўвостраўэкватаруУральскіх горМугаджарыямЭмбаКасьпійскаму моруКураСурамійскаму перавалуРыоніЧорнамуМармуровамуБасфорДарданэлыАфрыкайСуэцкім каналамПаўночнай АмэрыкіБерынгаў праліўАрхангельскай вобласьцірэспублікі КоміСьвярдлоўскайКурганскай абласьцейРасеіКазахстанаКаўказеазэрбайджанскайгрузінскайПаўночным ЛедавітымІндыйскімЦіхім акіянаміАтлянтычнага акіянаАзоўскімЧорнымМармуровымЭгейскімМіжземнымКасьпійскагаАральскага мораўазёры БалхашБайкалледавікоўМёртвае мораМалая АзіяАрабійскаяІндастанКарэйскаяКамчаткаЧукоткаТаймырВялікія ЗонскіяНовасыбірскіяСахалінПаўночная ЗямляТайваньФіліпінскіяХайнаньШры-ЛанкаЯпонскіяАрабійскаяІндыйскаяКітайскаяСыбірскаягорывульканізмукарыснымі выкапнямікліматувечная мерзлатаРасейскай ФэдэрацыіАфрыцыКітайІндыяІнданэзіяПакістанБанґлядэшЯпоніямангалоіднайкітайцыэўрапеоіднайэкватарыяльнайкітайскаяіндыйскаябабілёнскаяCommons-logo.svg










Азія


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку




Азія на мапе сьвету


Азія — найвялікшая частка сьвету (каля 43,4 млн км²), утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2001 год — 3720 млн чал.




Зьмест





  • 1 Межы


  • 2 Клімат


  • 3 Фізыка-геаграфічнае раянаваньне


  • 4 Насельніцтва


  • 5 Асноўныя геаграфічныя зьвесткі


  • 6 Вонкавыя спасылкі




Межы |


Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўначы ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскаму мору, рацэ Кура, Сурамійскаму перавалу, рацэ Рыоні, па Чорнаму і Мармуроваму морам, пралівам Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «Асноўныя зьвесткі».




Зялёная вобласьць — Эўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэньні межаў


Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:


  • Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал

  • Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскаму мору

  • Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.


Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале засяроджанае 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца найглыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-405 мэтраў ніжэй узроўню мора).
Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зонскія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км²(2).


У аснаваньні Азіі ляжаць чатыры вялізных плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвета займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнае сыравінай).



Клімат |


На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе. Ва Ўсходняй і Паўднёваўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустыня і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².




Азія з космасу


На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу цалкам або часткова разьмешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.



Фізыка-геаграфічнае раянаваньне |


У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны:



  • Заходняя Азія (Каўказ і Пярэднеазіацкія нагор’і);


  • Паўднёва-Заходняя Азія (Арабійская паўвыспа і Левант);


  • Паўднёвая Азія (паўвостраў Індастан і абток Шры-Ланка);


  • Паўднёваўсходняя Азія (паўвостраў Індакітай і Малайскі архіпеляг);


  • Усходняя Азія (Карэйскі паўвостраў, Японскія абтокі, усходняя частка Кітая);


  • Паўночная Азія (Сыбір і паўночны ўсход Эўразіі);


  • Сярэдняя Азія (Памір, Цянь-Шань, Туранская нізіна).


Насельніцтва |


Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў. (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).


У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.


У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.



Асноўныя геаграфічныя зьвесткі |




















Плошча:
43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі)
Плошча абтокаў:
2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора:960 мэтраў
Найбольшая вышыня над узроўнем мора:8848 мэтраў (г. Эвэрэст)
Найменшая вышыня над узроўнем мора:
−405 мэтраў (узровень Мёртвага мора)
Скрайні паўночны пункт:

мыс Чалюскін
77° 43' паўн. ш.
104° 18' у. д.
Скрайні паўднёвы пункт:

мыс Піяй
1° 16' паўн. ш.
103° 30' у. д.
Скрайні заходні пункт:

мыс Баба
39° 29' паўн. ш.
26° 04' у. д
Скрайні ўсходні пункт:

мыс Дзяржнёва
66° 05' паўн. ш.
169° 40' з. д.


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgАзіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў










Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Азія&oldid=2035107»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.108","walltime":"0.155","ppvisitednodes":"value":236,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":22739,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":301,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 72.817 1 -total"," 58.09% 42.302 1 Шаблён:Commons"," 53.36% 38.853 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 47.19% 34.363 1 Шаблён:Commons/Міні"," 41.76% 30.409 1 Шаблён:Рэгіёны"," 36.09% 26.278 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.008","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":737612,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1319","timestamp":"20190313191035","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":158,"wgHostname":"mw1323"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню