Чыгунка Зьмест Чыгуначны пуць | Рухомы састаў | Гісторыя | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюЧыгунка
Чыгунка
транспартуцягніківагонырэйкістанцыічыгуначны пуцьрэйкішпалымастытунэлілякаматывыцеплавозыэлектравозыпаравозыэлектрацягнікідызель-цягніківагоныРымАсырыіХХ стагодзьдзяшахтахСтоктанДарлінгтанВялікабрытанііДжорджам СтэфансанамСанкт-Пецярбург — ВаршаваДзьвінскВільнюГораднюБеласток
Чыгунка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Чыгунка
Чыгу́нка — наземны від транспарту, у якім па рэйках рухаюцца цягнікі, ці адзінкавыя вагоны, ці кабіны. У шырокім значэньні чыгунка азначае інфрастуктуру — рэйкі, станцыі, тэхнічныя ўсталяваньні і г. д.
Чыгунка складаецца з матэрыяльнай часткі (чыгуначны пуць, цягавы і нецягавы рухомы састаў, кантактная сетка і г. д.) і эксплюатацыйнай (дысьпечарскае кіраўніцтва, распрацоўка аптымальных прыёмаў кіраўніцтва перавозачным працэсам).
Зьмест
1 Чыгуначны пуць
2 Рухомы састаў
3 Гісторыя
4 Вонкавыя спасылкі
Чыгуначны пуць |

Сучасны грузавы цягнік у ЗША
Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца зь верхняй і ніжняй будовы пуці. Да верхняй адносяцца рэйкі, шпалы, рэйкавыя злучэньні і г. д. Да ніжняй адносяць зямляное палатно і штучныя пабудовы (масты, тунэлі, пуцяпровады і г. д.)
Рухомы састаў |

Сучасны пасажырскі цягнік у Нямеччыне
Рухомы састаў бывае: цягавы — лякаматывы (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі і дызель-цягнікі і няцягавы — вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама спэцыяльны рухомы састаў.
Цягнік — гэта састаўленыя і сцэпленыя вагоны з адным ці некалькімі дзейнічаючымі лякаматывамі ці маторнымі вагонамі, якія маюць усталяваныя сыгналы.
Гісторыя |
Сваё крыніцы чыгунка мае ў старажытнасьці ад конных каляінаў, якія выдзяўбаліся ў каменных плітах дарогаў, якія ўзьніклі на некаторых дарогах пры ўезьдзе ў Рым. Жалабовы транспарт быў вядомы ўжо ў Асырыі 2500 гадоў таму.
Да ХХ стагодзьдзя рэйкавы транспарт шырока выкарыстоўваўся ў шахтах, дзе ён служыў для транспартыроўкі здабытых выкапняў на паверхню.
Разьвіцьцё чыгуначнага транспарту ў сучасным сэнсе слова пачалося з 1825 году, калі пачала дзейнічаць чыгуначная лінія Стоктан — Дарлінгтан у Вялікабрытаніі, пабудаваная Джорджам Стэфансанам. У Беларусі першая чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава пачала дзейнічаць у 1862 годзе, праходзячы праз такія беларускія гарады, як Дзьвінск, Вільню, Горадню, Беласток.
У нашы дні чыгуначны транспарт застаецца адным з асноўных відаў транспарту ў сьвеце.
Вонкавыя спасылкі |
Чыгунка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Чыгунка
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.028","walltime":"0.044","ppvisitednodes":"value":83,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":1618,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":356,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 13.520 1 Шаблён:Commons","100.00% 13.520 1 -total"," 75.72% 10.238 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 30.02% 4.059 1 Шаблён:Commons/Міні"],"cachereport":"origin":"mw1232","timestamp":"20190309081014","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":108,"wgHostname":"mw1266"););