Дэлаўэр Зьмест Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне | Геаграфія | База ВПС ЗША | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюДэлаўэрСтаронка Дэпартамэнту карпарацыяў штату Дэлаўэрр
Штаты ЗША
па-ангельскуштатаўЗША13-ці калёніяўякія ратыфікаваліКанстытуцыю ЗШАканстытуцыязаканадаўчуювыканаўчуюсудовуюПалаты прадстаўнікоўСэнатуКентНью-КаслСасэксДэмакратычнай партыіКанцлерскі судправа справядлівасьцікарпарацыяўПэнсыльваніяйМэрылэндамАтлянтычнага акіянуДэлаўэрдэльтыНью-ДжэрзіЎілмінгтанДовэрВПС ЗШАтрупярняйвайскоўцаў
Дэлаўэр
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Дэлаўэр | |||||
| |||||
![]() | |||||
Мянушка | «Першы штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Довэр | ||||
Найбуйнейшы горад | Ўілмінгтан | ||||
Плошча | |||||
49-я па ЗША | |||||
- агулам | 6452 км² | ||||
- сушы | 5068 км² | ||||
- вады | 1387 км² | ||||
- % вады | 21,5 | ||||
- шырата | 38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш. | ||||
- даўгата | 75°2' з. д. па 75°47' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
45-е па ЗША | |||||
- агулам (2012) | 917 092 | ||||
- шчыльнасьць | 179/км² | ||||
Дата заснаваньня | 7 сьнежня 1787 (1-ы) | ||||
Губэрнатар | Джон Карні | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Дэ́лаўэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Зьмест
1 Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне
2 Геаграфія
3 База ВПС ЗША
4 Вонкавыя спасылкі
Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне |
Цяперашняя канстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
Геаграфія |

Мапа штату Дэлаўэр
На поўначы Дэлаўэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.
Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.
База ВПС ЗША |
Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
Вонкавыя спасылкі |
Дэлаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Старонка Дэпартамэнту карпарацыяў штату Дэлаўэр(анг.)
Катэгорыя:
- Штаты ЗША
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.164","walltime":"0.244","ppvisitednodes":"value":1521,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":34062,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4813,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":2963,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 189.467 1 -total"," 40.24% 76.245 1 Шаблён:Штат_ЗША"," 35.52% 67.307 1 Шаблён:Картка"," 17.05% 32.299 1 Шаблён:Commons"," 14.69% 27.840 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 14.12% 26.744 1 Шаблён:Адміністрацыйныя_адзінкі_ЗША"," 12.71% 24.075 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 11.90% 22.547 1 Шаблён:Commons/Міні"," 11.77% 22.302 1 Шаблён:Мова-en"," 6.27% 11.879 1 Шаблён:Мова_тэксту"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.007","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":759638,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1294","timestamp":"20190313075822","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":165,"wgHostname":"mw1243"););