Skip to main content

Ціхі акіян Зьмест Водная характэрыстыка | Экалягічныя праблемы | Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюPacific OceanJapan Atlas: Japan Marine Science and Technology CenterNational Oceanic and Atmospheric Administration (NOAA) webpage. Разьдзел «1960 — Man at the Deepest Depth»Ferdinand Magellan«Тихий океан — самый большой и самый глубокий океан на Земле»«Загрязнение океана»«Мусорный остров в Тихом Океане»и Нагасаки: история, свидетельства очевидцев, фотографии«U.S. Nuclear Testing Program in the Marshall Islands»Ціхі акіянрр

Ціхі акіян


ЗямліАрктыкіПаўднёвага акіянуАзіюАўстраліюПаўночную АмэрыкуПаўднёвую АмэрыкуЗямліЭкватарМарыянская ўпадзінаXVI стагодзьдзяВаска Нуньес дэ БальбоаПанамскі пярэсмык1513па-беларускумакаранізмапа-беларускуФэрнан МагеланАнтарктыдыэкватаруСалёнасьцьПаўночным паўшар’іПаўднёвым паўшар’ібіялягічныхXVIII стагодзьдзямарскія каровыБэрынгавым морыXX стагодзьдзямарскія коцікікітоўнафтайнафтапрадуктамімэталаміАнтарктыдыЗША1980Вялікая Ціхаакіянская сьмецьцевая плямаКаліфорнііГаваяўЯпоніі200169 жніўня1945Ўзброенымі сіламі ЗШАХірасімаНагасакіядзернай зброі19461958БікініЭнівэтакМаршалавы астравывадародных бомбаў1 сакавіка1954радыёактыўнамуCommons-logo.svg










Ціхі акіян


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку




Ціхі Акіян


Ціхі акіян — найвялікшы акіян на Зямлі, які працягнуўся ад Арктыкі на поўначы да Паўднёвага акіяну на поўдні. Абмывае Азію і Аўстралію на захадзе, Паўночную Амэрыку і Паўднёвую Амэрыку на ўсходзе. Акіян мае плошчу 179,7 млн км² (з марамі) — Ціхі акіян займае 46% паверхні вады Зямлі, і 30% паверхні ўсёй плянэты.[1]Экватар падзяляе акіян на паўночную і паўднёвую часткі. Найглыбейшай кропкай у акіяне (і на плянэце ўвогуле) зьяўляецца Марыянская ўпадзіна, глыбіня якой складае 10 911 мэтраў.[2][3]


Эўрапейцы пачалі дасьледваньне акіяну на пачатку XVI стагодзьдзя, першым быў гішпаскі дасьледнік Васка Нуньес дэ Бальбоа, які перайшоў праз Панамскі пярэсмык у 1513 годзе і назваў акіян Mar del Sur (па-беларуску: Паўднёвае мора). Сёняшнюю назву акіян мае ад партугальска-лацінскага макаранізма Tepre Pacificum (па-беларуску: Ціхае мора), якім нарок акіян Фэрнан Магелан.[4]




Зьмест





  • 1 Водная характэрыстыка


  • 2 Экалягічныя праблемы


  • 3 Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам


  • 4 Крыніцы


  • 5 Вонкавыя спасылкі




Водная характэрыстыка |


Аб’ём Ціхага акіяну складае прыкладна 662 млн км³. Тэмпэратура вады розьніцца ад адмоўнай ля берагоў Антарктыды да 30 °C ля экватару. Салёнасьць вады таксама зьмяняецца пашыротна. На экватары, аднак, яна меншая, чым у трапічных шыротах з-за ападкаў, якія ідуць круглы год. Бліжэй да палюсоў салёнасьць таксама невялікая з-за малога ўзроўню выпарваньня салёнай вады ў халодным клімаце.


Перамяшчэньне вод Ціхага акіяну ў Паўночным паўшар’і адбываецца па гадзіньнікавай стрэлцы, і супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў Паўднёвым паўшар’і.



Экалягічныя праблемы |




Сьмецьце на гавайскім пляжы


Гаспадарчая дзейнасьць чалавека ў Ціхім акіяне прывяла да забруджваньня ягоных водаў, да зьнясіленьня біялягічных багацьцяў. Гэтак, да канца XVIII стагодзьдзя былі цалкам вынішчаны марскія каровы ў Бэрынгавым моры. У пачатку XX стагодзьдзя на мяжы зьнікненьня знаходзіліся марскія коцікі і некаторыя віды кітоў, цяпер іхны промысел абмежаваны. Вялікую небясьпеку ў акіяне ўяўляе забруджваньне водаў нафтай і нафтапрадуктамі, як асноўнымі забруджвальнікамі, некаторымі цяжкімі мэталамі і адходамі атамнай прамысловасьці. Шкодныя рэчывы разносяцца плынямі па ўсім акіяне. Нават ля берагоў Антарктыды ў складзе марскіх арганізмаў выяўленыя гэтыя рэчывы. Дзесяць штатаў ЗША стала скідаюць свае адходы ў моры. У 1980 годзе падобным спосабам было зьнішчана больш за 160 тысячаў тон адходаў, з тых часоў дадзеная лічба паменшылася[5][6].


У паўночнай частцы Ціхага акіяна ўтварылася Вялікая Ціхаакіянская сьмецьцевая пляма з плястыкі і іншых адходаў, сфармаванае акіянічнымі плынямі, якія паступова канцэнтруюцца ў адной вобласьці выкінутае ў акіян сьмецьце дзякуючы Паўночна-Ціхаакіянскай сыстэме плыняў. Гэтая пляма цягнецца праз паўночную частку Ціхага акіяна ад кропкі прыкладна ў 500 марскіх мілях ад узьбярэжжа Каліфорніі міма Гаваяў і ледзь не дасягае Японіі. У 2001 годзе маса сьмецьцевых астравоў складала больш за 3,5 мільёнаў тон, а плошча — больш за 1 млн км², што паводле масы перавышала масу зоаплянктона ў шэсьць разоў. Кожныя 10 гадоў плошча звалкі на парадак павялічваецца[7].


6 і 9 жніўня 1945 году Ўзброенымі сіламі ЗША былі ажыцьцёўлены атамныя бамбардзіроўкі японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі — адзіныя ў гісторыі чалавецтва два прыклады баявога выкарыстаньня ядзернай зброі. Агульная колькасьць загінуўшых склала ад 90 да 166 тысячаў чалавек у Хірасіме і ад 60 да 80 тысячаў чалавек — у Нагасакі[8]. З 1946 па 1958 гады на атоле Бікіні і Энівэтак (Маршалавы астравы) Злучаныя Штаты Амэрыкі выраблялі ядзерныя выпрабаваньні. Усяго было выраблена 67 выбухаў атамных і вадародных бомбаў[9]. 1 сакавіка 1954 году падчас надводнага выпрабаваньня вадароднай бомбы магутнасьцю 15 мэгатон ад выбуху атрымаўся кратэр 2 км у дыямэтры і глыбінёй 75 м, грыбападобнае воблака вышынёй 15 км і дыямэтрам 20 км. У выніку атол Бікіні быў разбураны, а тэрыторыя падвергнулася найбуйнейшаму ў гісторыі ЗША радыёактыўнаму заражэньню і апрамяненьню мясцовых жыхароў.



Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам |









  • Амэрыканскае Самоа Амэрыканскае Самоа


  • Аўстралія Аўстралія


  • Брунэй Брунэй


  • Вануату Вануату


  • Віетнам Віетнам


  • Выспы Кука Выспы Кука


  • Выспы Піткейрна Выспы Піткейрна


  • Выспы Ўоліс і Футуна Выспы Ўоліс і Футуна


  • Гандурас Гандурас


  • Ганконг Ганконг


  • Гватэмала Гватэмала


  • Гуам Гуам


  • ЗША ЗША



  • Інданэзія Інданэзія


  • Калюмбія Калюмбія


  • Камбоджа Камбоджа


  • Канада Канада


  • Кірыбаці Кірыбаці


  • Кітай Кітай


  • Коста-Рыка Коста-Рыка


  • Макао Макао


  • Малайзія Малайзія


  • Маршалавы выспы Маршалавы выспы


  • Мэксыка Мэксыка


  • Науру Науру


  • Новая Каледонія Новая Каледонія



  • Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя


  • Нікарагуа Нікарагуа


  • Ніуе Ніуе


  • Палаў Палаў


  • Панама Панама


  • Папуа-Новая Гвінэя Папуа-Новая Гвінэя


  • Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка


  • Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя


  • Паўночныя Марыянскія выспы Паўночныя Марыянскія выспы


  • Пэру Пэру


  • Расея Расея


  • Рэспубліка Кітай Рэспубліка Кітай


  • Саламонавы выспы Саламонавы выспы



  • Сальвадор Сальвадор


  • Самоа Самоа


  • Сынгапур Сынгапур


  • Тайлянд Тайлянд


  • Такелаў Такелаў


  • Тонга Тонга


  • Тувалу Тувалу


  • Усходні Тымор Усходні Тымор


  • Фіджы Фіджы


  • Француская Палінэзія Француская Палінэзія


  • Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі


  • Філіпіны Філіпіны


  • Чылі Чылі



  • Эквадор Эквадор


  • Японія Японія


Крыніцы |



  1. ^ Pacific Ocean, Энцыкляпэдыя Брытаніка (анг.)


  2. ^ Japan Atlas: Japan Marine Science and Technology Center (анг.)


  3. ^ National Oceanic and Atmospheric Administration (NOAA) webpage. Разьдзел «1960 — Man at the Deepest Depth» (анг.)


  4. ^ Ferdinand Magellan (анг.)


  5. ^ «Тихий океан — самый большой и самый глубокий океан на Земле». Samogo.Net.


  6. ^ «Загрязнение океана». Форум честных правил.


  7. ^ «Мусорный остров в Тихом Океане». ECOlogoFF.Ru


  8. ^ и Нагасаки: история, свидетельства очевидцев, фотографии. narod.ru


  9. ^ «U.S. Nuclear Testing Program in the Marshall Islands». Marshall Islands Nuclear Claims Tribunal.



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgЦіхі акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў
















Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ціхі_акіян&oldid=1769416»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.404","walltime":"0.590","ppvisitednodes":"value":5064,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":81699,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":12850,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":11,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":54,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4072,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 328.986 1 -total"," 64.61% 212.571 54 Шаблён:Сьцягафікацыя"," 11.60% 38.173 54 Шаблён:Сьцягафікацыя/сьцягафікацыя"," 10.06% 33.080 1 Шаблён:Рэгіёны"," 8.82% 29.011 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 7.16% 23.566 1 Шаблён:Акіяны"," 6.40% 21.067 1 Шаблён:Бакавая_навігацыйная_табліца"," 5.56% 18.290 1 Шаблён:Зноскі"," 3.90% 12.830 1 Шаблён:Commons"," 3.73% 12.273 2 Шаблён:Мова-be"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.010","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":737565,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1300","timestamp":"20190316103655","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0426u0456u0445u0456 u0430u043au0456u044fu043d","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%96%D1%85%D1%96_%D0%B0%D0%BA%D1%96%D1%8F%D0%BD","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q98","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q98","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2006-06-29T18:32:05Z","dateModified":"2015-03-09T13:50:12Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/c4/Pacific_Ocean.png"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":188,"wgHostname":"mw1263"););

Popular posts from this blog

Станькаў Зьмест Назва | Гісторыя | Насельніцтва | Турыстычная інфармацыя | Галерэя | Асобы | Заўвагі | Крыніцы | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.2277853°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778djvu"Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.Святыя руіны ажываюць210Станькаўв. СтанькаваСтаньково: история и новости - сайт деревниСтанькава: сядзіба Гутэн-Чапскіхррр

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Першая сусьветная вайна Зьмест Чыньнікі | Асноўныя падзеі | Беларусь у гады вайны | Балянс вайны | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюПершая сусьветная вайна: памяць павінна жыць124 (27489)41990-763xЗападный мир отмечает 90 лет со дня окончания Первой мировой войныПершая сусьветная вайнаСпадчына Першай сусьветнай вайныГісторыя вайныАрхіў дакумэнтаў вайныМапы Эўропы ў ходзе вайныГісторыя пад знакам Пагоні/Першая сусветная вайна і Беларусь