Бліны Зьмест Прыгатаваньне | Этнаграфія | Літаратура | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюБліны
Беларуская кухняУкраінская кухня
ПшанічнуюжытнююаўсянуюмалацэсыроватцысыраквашырошчынесодзецестаяйкіцукармачанкайсаламсьмятанайпахаваньнятруноймагілемасьленіцуЗьмітраўскія ДзядыМагілёўшчынеМарозакаляднуюаўцасьметніксабакіЎшэсьцекуцьцюсонца
Бліны
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Бліны
Бліны́ — традыцыйны беларускі мучны выраб, вядомы і іншым народам.
Зьмест
1 Прыгатаваньне
2 Этнаграфія
3 Літаратура
4 Вонкавыя спасылкі
Прыгатаваньне |
Пшанічную, жытнюю, ячную, грэцкую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыроватцы, сыраквашы. Бліны былі кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, сьмятанай. З пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — налісьнікі.
Этнаграфія |
У народнай традыцыі прыгатаваньне бліноў уваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і зьвязвалася з ідэяй ахвяраваньня продкам. Таму рытуальнае спажываньне бліноў характэрнае найперш для абрадаў памінальнага характару. У час пахаваньня першы гарачы блін прызначаўся непасрэдна самому памерламу, блін несьлі за труной і пакідалі на магіле. На масьленіцу бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на Зьмітраўскія Дзяды на Магілёўшчыне бліны зьбіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды».
З бліном у руцэ гаспадар клікаў Мароза на калядную вячэру. Пры першым выгане жывёлы бліны несьлі пастуху, які пагражаў: «Хто ня дасьць блінца — здохне аўца». Бліны ўваходзяць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: зь ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з блінамі беглі пад акно да суседзяў і чакалі словаў тыпу «сядзь» ці «ідзі»; ішлі зь першым бліном на сьметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі і г. д. Бліны пяклі на Ўшэсьце «Хрысту на анучы». Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сымболікай — на куцьцю першы блін несьлі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Часам дасьледчыкі ў круглай форме бліна бачаць увасабленьне сонца і тлумачаць спажываньне бліна на масьленіцу як сымбалічны акт ушанаваньня «маладога» веснавога сонца і далучэньня да яго жыватворнай моцы. Пры выпяканьні бліноў непажаданай была прысутнасьць іншых. Калі хто заходзіў у хату, дзе пякуць бліны, мусіў казаць: «Скачком бліны!», а ў адказ чуў: «Тарчком з ізбы!»
Літаратура |
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Тацьцяна Валодзіна, праект «Наша ежа»
Вонкавыя спасылкі |
Бліны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыі:
- Беларуская кухня
- Украінская кухня
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.044","walltime":"0.070","ppvisitednodes":"value":116,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":2557,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":348,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":9,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 44.007 1 -total"," 53.75% 23.653 1 Шаблён:Commons"," 46.67% 20.536 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 40.97% 18.029 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 37.73% 16.602 1 Шаблён:Commons/Міні"," 4.82% 2.121 1 Шаблён:Крыніца_НашаЕжа"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.003","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":538718,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1273","timestamp":"20190320203149","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":127,"wgHostname":"mw1275"););