Skip to main content

Дамініка Зьмест Гісторыя | Палітыка | Геаграфія | Адміністрацыйны падзел | Эканоміка | Дэмаграфія | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюДамінікарр

Дамініка


па-ангельскуКарыбскім морыМалых Антыльскіх выспаў3 лістапада1493Хрыстафорам Калюмбам1632французамі1763Вялікабрытаніі1871194019581962Фэдэрацыі Заходняй Індыі3 лістапада1978рэспубліка1978прэзыдэнтпарлямэнтамЗаканадаўчая ўладаВыканаўчая ўладаПрэм'ер-міністарВыспа ДамінікавульканічнаеМорнэ Дыяблацінсубэкватарыяльнысельская гаспадаркабананаўкакосавых арэхаўкопрырабоўАфрыкіXVIII стагодзьдзіЗШАВялікабрытаніюКанадуфранцускай мовыCommons-logo.svg










Дамініка


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку





























Дамініка
Commonwealth of Dominica
Садружнасьць Дамінікі







Сьцяг Дамінікі

Герб Дамінікі

(Сьцяг)

(Герб)

Нацыянальны дэвіз: «Après Bondie, C'est La Ter» (Пасьля Бога — Зямля)

Дзяржаўны гімн
«Isle of Beauty, Isle of Splendour»

Месцазнаходжаньне Дамінікі

Афіцыйная мова

Ангельская

Сталіца

Разо

Найбуйнейшы горад
Разо

Форма кіраваньня

Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар


Рэспубліка
Нікалас Лівэрпуль
Рузвэльт Скерыт

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

184-е месца ў сьвеце
751 км²
1,6

Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць

201-е месца ў сьвеце
71 727
105/км²

СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва

177 месца ў сьвеце
$0,468 млрд
$6520

Валюта
Усходнекарыбскі даляр (XCD)

Часавы пас
 • улетку
UTC-4 (UTC-4)
-4 (UTC-4)

Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі

3 лістапада 1978

Аўтамабільны знак
WD

Дамэн верхняга ўзроўню

.dm

Тэлефонны код
+1767

Мапа Дамінікі

Даміні́ка (па-ангельску: Commonwealth of Dominica) – краіна ў Карыбскім моры, на высьпе з такой жа назвай, знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх выспаў.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітыка


  • 3 Геаграфія


  • 4 Адміністрацыйны падзел


  • 5 Эканоміка


  • 6 Дэмаграфія


  • 7 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


Выспа Дамініка, заселеная індзейцамі, была адкрытая 3 лістапада 1493 году Хрыстафорам Калюмбам. З 1632 году яна была калянізаваная французамі, але ў 1763 годзе перайшла да Вялікабрытаніі. З 1871 да 1940 году выспа была часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы. З 1958 да 1962 году належала Фэдэрацыі Заходняй Індыі. Краіна атрымала незалежнасьць у гадавіну адкрыцьця яе Калюмбам, 3 лістапада 1978 году.



Палітыка |


Дамініка — гэта рэспубліка. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1978 годзе, пасьля атрыманьня незалежнасьці. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 30 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і ўраду. Прэм'ер-міністар выбіраецца сярод дэпутатаў парлямэнта.



Геаграфія |


Выспа Дамініка мае вульканічнае паходжаньне. Амаль уся паверхня выспы занятая гарамі, самай высокай зь якіх зьяўляецца Морнэ Дыяблацін (1447 м). Клімат субэкватарыяльны, вільготны, часта знаходзіцца пад узьдзеяньнем трапічных цыклёнаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра на працягу году вагаецца ад 19 °C да 32 °C, гадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм. Расьліннасьць краіны — пераважна вільготныя экватарыяльныя лясы. Краіна мае густую рачную сетку ў выглядзе шматлікіх горных рэкаў і струменяў. Жывёльны сьвет Дамінікі прадстаўлены шматлікімі відамі птушак і зьвяроў.



Адміністрацыйны падзел |




Адміністрацыйны падзел Дамінікі


Дамініка дзеліцца на 10 акругаў, назва кожнай з якіх паходзіць ад імя сьвятых:



  • акруга сьвятога Андрэя (Saint Andrew Parish)


  • акруга сьвятога Давіда (Saint David Parish)


  • акруга сьвятога Георгія (Saint George Parish)


  • акруга сьвятога Яна (Saint John Parish)


  • акруга сьвятога Іосіфа (Saint Joseph Parish)


  • акруга сьвятога Лукі (Saint Luke Parish)


  • акруга сьвятога Марка (Saint Mark Parish)


  • акруга сьвятога Патрыка (Saint Patrick Parish)


  • акруга сьвятога Паўла (Saint Paul Parish)


  • акруга сьвятога Пятра (Saint Peter Parish)


Эканоміка |


Дамініка — адна з самых бедных краінаў Карыбскага мора. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой экспартуецца. Экспарт краіны складаецца з экспарту бананаў, какосавых арэхаў, копры.



Дэмаграфія |


Большая частка насельніцтва Дамінікі — гэта нашчадкі рабоў прывезеных з Афрыкі ў XVIII стагодзьдзі. Захавалася невялікая колькасьць тубыльцаў. Каля 3000 мясцовых індзейцаў жывуць на ўсходнім узьбярэжжы выспы.


Натуральны прырост насельніцтва невялікі. Прычынай гэтага зьяўляецца той факт, што моладзь эмігруе ў ЗША, Вялікабрытанію і Канаду. Эміграцыю падштурхоўвае той факт, што ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай у Дамініцы. Аднак вялікая колькасьць насельніцтва ўжывае ўласны дыялект францускай мовы, які называецца patois.


Каля 80% насельніцтва гэта каталікі, астатнія 20% — пратэстанты.



Вонкавыя спасылкі |



Commons-logo.svgДамінікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў











Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Дамініка&oldid=1968191»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.108","walltime":"0.168","ppvisitednodes":"value":659,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":40836,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":2763,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 76.712 1 -total"," 24.99% 19.171 1 Шаблён:Партал"," 23.91% 18.341 1 Шаблён:Краіна"," 21.62% 16.586 1 Шаблён:Краіны_Паўночнай_Амэрыкі"," 21.55% 16.533 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 14.02% 10.758 1 Шаблён:Мова-en"," 7.45% 5.712 1 Шаблён:Краіны_Карыбскага_басэйна"," 7.27% 5.576 1 Шаблён:Commons"," 6.47% 4.967 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.68% 3.591 1 Шаблён:Мова"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.012","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":853914,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1321","timestamp":"20190305195154","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":147,"wgHostname":"mw1250"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню