Мансэрат Зьмест Гісторыя | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюМансэратрр
Мансэрат
па-ангельскуВялікабрытанііЦэнтральнай АмэрыцыМансэратМалых АнтылаўКарыбскім моры199514981632ірляндцырабоў17641782францускімземлятрусыўраганы19951997Плітмутсельскай гаспадарцыбавоўнабананылімонысадавінатурызьмепратэстантамі
Мансэрат
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мансэрат Montserrat | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
Сталіца | Плімут | ||||
Найбуйнейшы горад | Брэйдз | ||||
Форма кіраваньня каралева губэрнатар | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Пітэр Эндру Ўотэрворт | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 219 месца ў сьвеце 102 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць | 216 месца ў сьвеце 4488 44 чал/км² | ||||
СУП • агульны (2002) • на душу насельніцтва | - месца ў сьвеце $29 млн $3400 | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD ) | ||||
Часавы пас • улетку | DST (UTC-4) -4 (UTC-4) | ||||
Аўтамабільны знак | - | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ms | ||||
Тэлефонны код | +1 664 | ||||
![]() |
Мансэра́т (па-ангельску: Montserrat) — залежная ад Вялікабрытаніі тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Цэнтральнай Амэрыцы, на востраве Мансэрат у архіпэлягу Малых Антылаў, у Карыбскім моры. Пад час вывяржэньня вулькану Суф’ер-Гілз у 1995 годзе 2/3 насельніцтва было эвакуявана.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Геаграфія
3 Эканоміка
4 Дэмаграфія
5 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя |
Востраў быў адкрыты ў 1498 годзе, але калянізацыя пачалася толькі ў 1632 годзе. На востраве сяліліся ў асноўным ірляндцы, якія для працы завозілі афрыканскіх рабоў. З 1764 да 1782 году Мансэрат знаходзілася пад францускім кіраваньнем, але пасьля 1783 году зноў пад брытанскім.
Геаграфія |
Востраў Мансэрат вульканічнага паходжаньня, на ім знаходзяцца тры дзейныя групы вульканаў: Сылвэр Гілз (392 м) — на поўначы, Сэнтэр Гілз (747 м) — у цэнтры, Норт-Суф’ер (915 м) і Саўт-Суф’ер (763 м) — на поўдні. Схілы гэтых вульканаў ня маюць расліннасьці і пакрытыя тоўстым слоем вульканічнага туфу. На востраве часта здараюцца землятрусы і ўраганы. Вывяржэньне вулькана Суф’ер-Гілз у 1995—1997 гадох прывяло да эвакуацыі 2/3 насельніцтва Мансэрату, але і зараз існуе пагроза бясьпецы людзей, у тым ліку і насельніцтву сталіцы — Плітмут.
Эканоміка |
Вывяржэньне вулькану зруйнавала эканоміку востраву, якая раней была заснаваная на сельскай гаспадарцы (бавоўна, бананы, лімоны, садавіна) і турызьме (каля 30 тыс. чалавек штогод). Значныя страты панёс галоўны порт Мансэрату — Плімут.
Дэмаграфія |
Да вывяржэньня вулькану на востраве жыло каля 13 тыс. чалавек. Пасьля эвакуацыі засталося прыкладна 4,8 тыс. чалавек. Намінальнай сталіцай востраве застаецца Плімут, у якім раней жыло каля 4 тыс. чалавек, але цяпер ён амаль незаселены. Да вывяржэньня насельніцтва складалася з мурынаў і мулатаў. Большасьць насельніцтва было пратэстантамі.
Вонкавыя спасылкі |
Мансэрат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Катэгорыя:
- Мансэрат
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.124","walltime":"0.176","ppvisitednodes":"value":608,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":39557,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":2351,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 88.639 1 -total"," 27.72% 24.571 1 Шаблён:Партал"," 23.24% 20.596 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 22.29% 19.762 1 Шаблён:Краіны_Паўночнай_Амэрыкі"," 20.07% 17.786 1 Шаблён:Краіна"," 12.82% 11.360 1 Шаблён:Мова-en"," 9.01% 7.985 1 Шаблён:Краіны_Карыбскага_басэйна"," 7.32% 6.488 1 Шаблён:Commons"," 7.16% 6.347 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 3.80% 3.364 1 Шаблён:Герб_і_сьцяг"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.017","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":853914,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1319","timestamp":"20190306190609","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":128,"wgHostname":"mw1253"););