Skip to main content

Аўстралія Зьмест Назва | Гісторыя | Палітыка | Геаграфія | Адміністрацыйны падзел | Эканоміка | Культура | Дэмаграфія | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню«The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity»«Out of Eden: The Peopling of the World»«The spread of people to Australia»«Aboriginal Australians the oldest culture on Earth»«They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World»«Early Aussie Tattoos Match Rock Art»«Mapping Our World: Terra Incognita To Australia. National Library of Australia»«Digging It Up Down Under: A Practical Guide to Doing Archaeology in Australia»«World History: Journeys from Past to Present»«European discovery and the colonisation of Australia»«The Land Downunder»«Convict Records»«1998 Special Article – The State of New South Wales – Timeline of History»«Smallpox Through History»«Telling the truth about Aboriginal history»АўстраліяАўстраліяАўстраліяТурызм у Аўстраліюр

Аўстралія


па-ангельскупа-ангельскулацПаўднёвым паўшар’іСадружнасьці нацыяўКанбэрамацерыку АўстраліяТасманіяІндыйскагаЦіхага акіянаўЎсходні ТыморІнданэзіяПапуа — Новая ГвінэяВануатуНовая КаледоніяСаламонавы выспыНовая ЗэляндыяXVIII стагодзьдзяПаўднёва-Ўсходняй Азіічас сноўТубыльцы астравоў праліву ТорэсамэланэзійцамімакасарцыСулавэсіпартугальцыІндыіПаўднёвай АзііКітаінідэрляндцаўДэйфкенВілемам ЯнсзоонамКейп-ЁркПэнэфатэрЎэйпаЎільям ДампірДжэймз КукНовым Паўднёвым ЎэйлзамВялікабрытанііАртура ФіліпабрытанскіяШатляндыіЎэйлзуПорт-ДжэксанСыднэйскай бухцеТасманіяЗаходняй АўстралііПаўднёвая АўстраліяВікторыяКўінзлэндПаўночная тэрыторыяасыміляцыюАкту аб абароне тубыльцаўпустэльняўСадружнасьці Нацыяўдамініён1900Элізабэта ІІгубэрнатара1971прэм’ер-міністарТоні ЭбатЗаканадаўчая ўладаВыканаўчая ўладаурадуСудовая ўладаАрафурскаеКаралаваеТасманаваТыморскаеІндыйскі акіянНовая ГвінэяТасманіяВялікі бар’ерны рыфВялікая Пяшчаная пустэльняВялікая пустэльня ВікторыяПустыня СымпсанаТырарыВялікі Артэзіянскі БасэйнВялікі Вадападзельны хрыбетКасьцюшкаЭйраўстралійскі далярВУПінфляцыіУліковая стаўкавугальпрыродны газуранавыяжалезныябаксытысьвінецмедзькаштоўныя мэталыдыямэнтыхрысьціянства26 студзеня1788хрысьціянамібудыстымусульманеіндусыюдзеіатэістыкаталікіангліканеCommons-logo.svg










Аўстралія


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку





























Аўстралія
Commonwealth of Australia






Сьцяг Аўстраліі

Герб Аўстраліі

(Сьцяг)

(Герб)

Дзяржаўны гімн
«Advance Australia Fair»

Месцазнаходжаньне Аўстраліі

Афіцыйная мова
няма, ангельская (дэ-факта)

Сталіца

Канбэра

Найбуйнейшы горад

Сыднэй

Форма кіраваньня

каралева
губэрнатар
прэм’ер-міністар


канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Пітэр Косгроўв
Тоні Эбат

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

6-е месца ў сьвеце
7 617 930 км²
1

Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць

51-е месца ў сьвеце
23 838 500
2,8/км²

СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва

19 месца ў сьвеце
$1137 млрд
$47 608

Валюта

Аўстралійскі даляр (AUD)

Часавы пас
 • улетку
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5)
+8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5)

Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі


1 студзеня 1901

Аўтамабільны знак
AUS

Дамэн верхняга ўзроўню

.au

Тэлефонны код
+61

Мапа Аўстраліі

Аўстралійскі Саюз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа — Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа — Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа — новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.




Зьмест





  • 1 Назва


  • 2 Гісторыя


  • 3 Палітыка


  • 4 Геаграфія


  • 5 Адміністрацыйны падзел


  • 6 Эканоміка


  • 7 Культура


  • 8 Дэмаграфія


  • 9 Глядзіце таксама


  • 10 Крыніцы


  • 11 Вонкавыя спасылкі




Назва |


Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».



Гісторыя |


Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысяч да 70 тысяч гадоў назад[1], празь міграцыю людзей з Паўднёва-Ўсходняй Азіі[2]. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў[3]. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі[4].


Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва[1]. Культура тубыльцаў мела вусны характар, а духоўныя каштоўнасьці базаваліся на павазе да зямлі і веры ў час сноў[5]. Тубыльцы астравоў праліву Торэса, якія этнічна зьяўляюцца мэланэзійцамі, існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу[6]. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі макасарцы з поўдня вострава Сулавэсі[7].




Ангельскі дасьледчык Джэймз Кук склаў першую мапу ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі.


Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё нідэрляндцаў[8]. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «Дэйфкен» на чале з капітанам Вілемам Янсзоонам[9]. Ён падыйшоў да берага да паўвострава Кейп-Ёрк на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ Пэнэфатэр недалёка ад сучаснага гораду Ўэйпа. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. Ўільям Дампір, ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху[10]. У 1770 годзе Джэймз Кук зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі Вялікабрытаніі[11].


З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў флёт «Першы флёт», пад камандаваньнем капітана Артура Філіпа, каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, Шатляндыі і Ўэйлзу, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам Порт-Джэксан было створанае ў Сыднэйскай бухце, а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі[12][13]. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве Тасманія ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй ў 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай Заходняй Аўстраліі ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то Паўднёвая Аўстралія ў 1836 годзе, Вікторыя ў 1851 годзе, і Кўінзлэнд ў 1859 годзе. Рэгіён Паўночная тэрыторыя была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымал нявольнікаў[14]. Зь цягам часу праз ціск збоку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе[15].


Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысяч да 1 млн чалавек у 1788 годзе[16], зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні[17]. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі[18]. Палітыка ангельскага ўрады скіраваная на асыміляцыю тубыльцаў, пачынаючы з «Акту аб абароне тубыльцаў» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і , магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва[19].


Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.



Палітыка |


Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, зь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (цяпер Элізабэта ІІ), якая ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.


Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар Пітэр Косгроўв і прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.


Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.


Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.


Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.


Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскай каралевай. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.



Геаграфія |


Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.


Плошча Аўстралійскага мацерыка складае 7 617 930 км². Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.


Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.


Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустыні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Вадападзельны хрыбет, з самым высокім пунткам — гара Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).



Адміністрацыйны падзел |


Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:



  1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)

  2. Новы Паўднёвы Ўэйлз

  3. Вікторыя

  4. Кўінзлэнд

  5. Паўднёвая Аўстралія

  6. Заходняя Аўстралія

  7. Тасманія


  8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)


Эканоміка |


Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)


Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. ВУП складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень інфляцыі — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. Уліковая стаўка — каля 6%.


Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.


Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.



Культура |


Рэлігія — больш 70% насельніцтва вызнаюць хрысьціянства.


Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае эўрапейскае паселішча.


У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).


Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.



Дэмаграфія |


Насельніцтва краіны налічвае каля 22,6 млн чалавек.


Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:



  • Сыднэй — 4 293 100 жыхароў,


  • Мэльбурн — 3 730 000 жыхароў,


  • Брысбэйн — 1 810 900 жыхароў,


  • Пэрт — 1 507 900 жыхароў,


  • Адэлаіда — 1 138 833 жыхары,


  • Голд-Кост — 554 638 жыхароў,


  • Ньюкасл — 512 000 жыхароў,


  • Канбэра — 323 000 жыхароў.

Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі, 2,1% — будысты, 1,7% — мусульмане, 0,7 — індусы, 0,4 — юдзеі, 1,2% — мясцовыя веравызнаньні, 30,6% — атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (25,8%) і англікане (18,7%).



Глядзіце таксама |



  • Сьпіс самых высокіх будынкаў Аўстраліі


Крыніцы |


  1. ^ абRogelio Sáenz; David G. Embrick; Néstor P. Rodríguez (3 June 2015). «The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity». Springer. — С. 602. — ISBN 978-90-481-8891-8.


  2. ^ Stephen Oppenheimer (2013). «Out of Eden: The Peopling of the World». Little, Brown Book Group. — С. 111. — ISBN 978-1-78033-753-1.


  3. ^ «The spread of people to Australia». Australian Museum.


  4. ^ «Aboriginal Australians the oldest culture on Earth». Australian Geographic.


  5. ^ Javier A. Galván (2014). «They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World». ABC-CLIO. — С. 83. — ISBN 978-1-61069-342-4.


  6. ^ «Early Aussie Tattoos Match Rock Art». Discovery News.


  7. ^ MacKnight, CC (1976). «The Voyage to Marege: Macassan Trepangers in Northern Australia». Melbourne University Press.


  8. ^ Peter Barber; Katherine Barnes; Dr Nigel Erskine (2013). «Mapping Our World: Terra Incognita To Australia. National Library of Australia». — С. 99. — ISBN 978-0-642-27809-8.


  9. ^ Claire Smith; Heather Burke (2007). «Digging It Up Down Under: A Practical Guide to Doing Archaeology in Australia». Springer Science. — С. 47. — ISBN 978-0-387-35263-3.


  10. ^ Marsh, Lindsay (2010). «History of Australia: understanding what makes Australia the place it is today». Greenwood, W.A.: Ready-Ed Publications. — С. 9. — ISBN 978-1-86397-798-2.


  11. ^ Candice Goucher; Linda Walton (2013). «World History: Journeys from Past to Present». Routledge. — С. 427–428. — ISBN 978-1-135-08829-3.


  12. ^ «European discovery and the colonisation of Australia». Australian Government: Culture Portal. Department of the Environment, Water, Heritage and the Arts, Commonwealth of Australia.


  13. ^ Ted Egan (2003). «The Land Downunder». Grice Chapman Publishing. — С. 25–26. — ISBN 978-0-9545726-0-0.


  14. ^ «Convict Records». Public Record office of Victoria.


  15. ^ «1998 Special Article – The State of New South Wales – Timeline of History». Australian Bureau of Statistics.


  16. ^ Briscoe, Gordon; Smith, Len (2002). «The Aboriginal Population Revisited: 70,000 years to the present». Canberra, Australia: Aboriginal History Inc. — С. 12. — ISBN 978-0-9585637-6-5.


  17. ^ «Smallpox Through History». Encarta.


  18. ^ Attwood, Bain; Foster, Stephen Glynn. «Frontier Conflict: The Australian Experience». National Museum of Australia, 2003. — С. 89. — ISBN 9781876944117.


  19. ^ Attwood, Bain (2005). «Telling the truth about Aboriginal history». Crows Nest, New South Wales: Allen & Unwin. ISBN 978-1-74114-577-9.



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgАўстраліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Аўстралія. Curlie.


  • Аўстралія. The World Factbook.


  • Турызм у Аўстралію.









Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Аўстралія&oldid=2031956»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.256","walltime":"0.327","ppvisitednodes":"value":1128,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":28906,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3975,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":11,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":10327,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 218.793 1 -total"," 38.11% 83.384 1 Шаблён:Commons"," 36.59% 80.063 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 34.80% 76.142 1 Шаблён:Commons/Міні"," 13.02% 28.488 1 Шаблён:Краіна"," 10.11% 22.124 1 Шаблён:Партал"," 8.34% 18.258 1 Шаблён:Крыніцы"," 7.75% 16.966 1 Шаблён:Краіны_Акіяніі"," 6.35% 13.891 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 6.08% 13.296 2 Шаблён:Мова-en"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.010","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":779842,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1323","timestamp":"20190305092302","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0410u045eu0441u0442u0440u0430u043bu0456u044f","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%9E%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%8F","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q408","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q408","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-04-18T07:30:00Z","dateModified":"2018-12-22T22:04:17Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/b/b9/Flag_of_Australia.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":224,"wgHostname":"mw1239"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

J. J. Abrams Índice Traxectoria | Filmografía | Premios | Notas | Véxase tamén | Menú de navegacióne"J.J. Abrams: Biography"Arquivado"'Star Trek' sequel on track"Arquivado"J.J. Abrams Producing Samurai Jack Movie"Arquivado"EXCLUSIVE: J.J. Abrams Goes Into Warp Speed with Star Trek and Beyond"Arquivado"David Semel To Direct Jonah Nolan/J.J. Abrams' CBS Pilot 'Person Of Interest'"Arquivado"Fox orders J.J. Abrams pilot 'Alcatraz'"ArquivadoJ. J. AbramsJ. J. AbramsWorldCat81800131p24091041000XX116709414031616ma11226833654496ID052246713376222X511412nm00091900000 0001 1772 5428no98124254ID0000002883100650044xx0054597000141374297344064w64f2mjx14255303415344

Сэнт-Люіс Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню38°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.1977838°37′38″ пн. ш. 90°11′52″ з. д. / 38.62722° пн. ш. 90.19778° з. д. / 38.62722; -90.19778stlouis-mo.govСэнт-ЛюісAnnual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places – U.S. Census Bureau, Population Division