Skip to main content

Фінляндыя Зьмест Гісторыя | Палітыка | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Спорт | Вонкавыя спасылкі | Крыніцы | Навігацыйнае мэнюФінляндыяСайт ураду ФінляндыіФінляндыя ў праекце The World FactbookАфіцыйны турыстычны сайт Фінляндыіррр

Фінляндыя


па-фінскупа-швэдзкуЭўропеФінскагаБатнічнага заліваўБалтыйскага мораАляндзкія астравыШвэцыяйНарвэгіяйРасеяйфіна-вугорскаеІХ ст.СаймаХІІ ст.Швэцыяй115712491293Карэльскага перашыйкуЛенінградзкай вобласьціРасеі1323Наўгародзкім княствамДанііНарвэгіі13971523Карлам ХІВялікай Паўночнай вайныРасейска-швэдзкай вайны 1741-1743 гадоўРасейскай імпэрыяй18081809186318991917Нямеччыныманархію191919201932СССР1930-х1940Другой сусьветнай вайне194119441948ПэтсамаМурманскае вобласьціпрэзыдэнтаднапалатны парлямэнтСкандынаўскіх горХалціКліматліпенястудзеняападкаўрэквадаспадаміІйёкіІльмэн'ёкіазёраўледавікаміласосьсігсомсудакшчупаклешчакуньлясамісаснаёлказабалочаныялесатундраСукупны ўнутраны прадуктдаляраўжалезнай рудымеднага калчадануцынкухромудраўніныпрамысловасьцісельскай гаспадарцыпшаніцажытафінышвэдысаамаўфінскаяшвэдзкаялютэранешвэдзкуюмовахЛяпляндыіцыганскаямова жэстаўCommons-logo.svg










Фінляндыя


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку



























Фінляндыя
фін. Suomen tasavalta
швэдз.
Republiken Finland







Сьцяг Фінляндыі

Герб Фінляндыі

(Сьцяг)

(Герб)

Дзяржаўны гімн
«Maamme/Vårt land»

Месцазнаходжаньне Фінляндыі

Афіцыйная мова

фінская, швэдзкая

Сталіца

Хэльсынкі

Найбуйнейшы горад
Хэльсынкі

Форма кіраваньня

Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар


Рэспубліка
Саўлі Нійнісьцё
Юха Сіпіля

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

64-е месца ў сьвеце
338 424 км²
10%

Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць

114-е месца ў сьвеце
5 450 614[1]
16/км²

СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва

52 месца ў сьвеце
$185,979 млрд
$34 585

Валюта

Эўра (EUR)

Часавы пас
 • улетку

EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)

Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
6 сьнежня 1917
4 студзеня 1918

Дамэн верхняга ўзроўню

.fi

Тэлефонны код
+358

Фінля́ндыя (афіцыйна — Рэспу́бліка Фінля́ндыя; па-фінску: Suomen tasavalta, па-швэдзку: Republiken Finland) — краіна ў паўночнай Эўропе, мае выхад да Фінскага і Батнічнага заліваў Балтыйскага мора. Акрамя кантынэнтальнай часткі Фінляндыі належаць Аляндзкія астравы, мяжуе з Швэцыяй, Нарвэгіяй і Расеяй.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітыка


  • 3 Геаграфія


  • 4 Эканоміка


  • 5 Дэмаграфія


  • 6 Спорт


  • 7 Вонкавыя спасылкі


  • 8 Крыніцы




Гісторыя |


У сярэдзіне І тысячагодзьдзя нашай эры ў цэнтральнай Фінляндыі жыло племя хямэ, а на паўднёвым захадзе — суомі, гэтыя плямёны мелі фіна-вугорскае паходжаньне. Да ІХ ст. распаўсюджваньне фінскіх плямёнаў дасягае возера Сайма. У сярэдзіне ХІІ ст. пачынаецца заваяваньне Фінляндыі Швэцыяй. Пасьля трох крыжовых паходаў (1157, 1249 і 1293 гг.) Швэцыя заваявала ўсю паўднёвую Фінляндыю да Карэльскага перашыйку (паўночны захад сучаснай Ленінградзкай вобласьці Расеі). У 1323 годзе ўпершыню была вызначаная мяжа паміж Швэцыяй і Наўгародзкім княствам, пры гэтым землі, заселеныя фінамі, поўнасьцю ўвайшлі ў склад Швэдзкага каралеўства. У пэрыяд уніі Даніі, Нарвэгіі і Швэцыі (1397—1523) Фінляндыя карысталася шырокай унутранай аўтаноміяй, але падчас кіраваньня Швэдзкім каралеўствам Карлам ХІ стала звычайнай часткай краіны. У час Вялікай Паўночнай вайны і Расейска-швэдзкай вайны 1741-1743 гадоў частка Фінляндыі была акупаваная Расейскай імпэрыяй. Пасьля расейска-швэдзкай вайны 1808—1809 гадоў тэрыторыя Фінляндыі была поўнасьцю далучаная да Расеі. Вялікім князем фінскім стаў расейскі цар, але непасрэднае кіраваньне ажыцьцяўляў генэрал-губэрнатар, а заканадаўчую ўладу прадстаўляў сойм. Але да 1863 году сойм не зьбіраўся, і ў 1899 годзе цар поўнасьцю прысвоіў сабе права выдаваць законы для Фінляндыі бяз згоды сойму. Часовы ўрад Расеі ў сакавіку 1917 году аднавіў аўтаномію Фінляндыі, а ў сьнежні 1917 году сойм прыняў дэклярацыю незалежнасьці.


Празь месяц у Фінляндыі адбылася рэвалюцыя і пачалася грамадзянская вайна, падаўленая з дапамогай войскаў Нямеччыны, якая спрабавала ўсталяваць у Фінляндыі манархію. Але ў ліпені 1919 году ў краіне была абвешчана рэспубліка, і ў кастрычніку 1920 году Фінляндыя падпісала мірную дамову з Савецкай Расеяй. У 1932 годзе паміж Фінляндыяй і СССР была заключаная дамова пра ненападзеньне. У канцы 1930-х гадоў СССР пачала вайсковыя дзеяньні супраць Фінляндыі, якія скончыліся ў сакавіку 1940 году паразай Фінляндыі. Пасьля гэтай вайны Карэльскі перашыек і частка ўсходніх памежных рэгіёнаў краіны адышлі да СССР. У Другой сусьветнай вайне Фінляндыя ўдзельнічала з чэрвеня 1941 году да верасьня 1944 году на баку Нямеччыны.


У красавіку 1948 году паміж СССР і Фінляндыяй была падпісаная дамова пра сяброўства і супрацоўніцтва. Гэтаю дамоваю ў склад Расеі трапіў рэгіён Пэтсама — захад сучаснае Мурманскае вобласьці Расеі, пасьля чаго краіна атрымала існыя межы.



Палітыка |


Фінляндыя — дэмакратычная краіна. Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які абіраецца двухэтапным галасаваньнем тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчы орган — аднапалатны парлямэнт. Тэрыторыя краіны дзеліцца на 19 маакунтаў, якія прыйшлі на замену ранейшым 6 ляні.



Геаграфія |


Тэрыторыя Фінляндыі, у асноўным, нізінная, пераважае халміста-мароная раўніна з выхадамі скальных пародаў. На поўначы і паўночным-усходзе краіны знаходзяцца ўзгор’і і ўзвышаныя грады вышынёй 300—400 мэтраў. На крайнім паўночным захадзе — невялікія астрогі Скандынаўскіх гор з самай высокай кропкай краіны — гарой Халці (1328 м).


Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэпмэратура ліпеня ад +17°С на поўдні да +14°С на поўначы; студзеня адпаведна ад -3°С да +14°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 400—700 мм.


У Фінляндыі існуе вялікая колькасьць кароткіх паўнаводных рэк са шматлікімі парогамі і вадаспадамі (Ійёкі, Ільмэн'ёкі і інш.). Каля 60 тыс. азёраў займаюць 8% плошчы краіны. Яны неглыбокія (у сярэднім каля 7 м), часта выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — па накіраваньню са старажытнымі ледавікамі; злучаны паміж сабой пратокамі і ўтвараюць буйныя водныя сыстэмы — Сэйма, Пяйянэ, Інары і іншыя. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы: ласось, сіг, сом, судак, шчупак, лешч, акунь.


Большая частка Фінляндыі пакрытая лясамі (каля 76%), у асноўным таёжнымі (сасна, ёлка), толькі на паўднёвым захадзе краіны сустракаюцца зьмешаныя лясы. Да паловы плошчы, уключаючы, лясы забалочаныя. На поўначы краіны знаходзіцца лесатундра.



Эканоміка |


Фінляндыя — разьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Сукупны ўнутраны прадукт складае 185,5 млрд даляраў. Вядзецца здабыча жалезнай руды, меднага калчадану, цынку, хрому. Эфэктыўна выкарыстоўваюцца запасы драўніны. 34% СУП краіны фарміруецца за кошт чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, тэкстыльнай, харчовай галінамі прамысловасьці. У сельскай гаспадарцы (3% СУП), пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюцца кармавыя травы і зерневыя культуры — пшаніца і жыта. Сфэра паслугаў забясьпечвае 63% СУП. У апошнія гады Фінляндыя становіцца буйным турыстычным цэнтрам, арыентаваным на актыўны зімовы адпачынак.



Дэмаграфія |


Насельніцтва краіны складае 5,2 млн чалавек зь якіх 93% — фіны, 6% — швэды. На поўначы жыве некалькі тысячаў саамаў. Афіцыйныя мовы — фінская і швэдзкая. Сярод вернікаў болей за 87% — лютэране. Швэды складаюць большасьць насельніцтва на заходнім узьбярэжжы краіны (маакунта Пох’янмаа) і на Аляндзкіх астравох, пры гэтым Аляндзкія астравы маюць аўтаномію і адзіную афіцыйную мову — швэдзкую. Саамы краіны жывуць пераважна на поўначы, маючы культурную аўтаномію, гарантаваную Канстытуцыяй. Саамы Фінляндыі размаўляюць на некалькіх мовах, якія маюць прызнаны статус.


Дзяржаўныя мовы — фінская ды швэдзкая, афіцыйны статус апошняй абумоўлены гістарычнымі прычынамі. Тым ня менш, моваю большасьці насельніцтва зьяўляецца фінская, швэдзкая зьяўляецца моваю большасьці на Аляндзкіх астравох і некаторых прыбярэжных рэгіёнах. У Ляпляндыі (поўнач Фінляндыі) маюць прызнаньне саамскія мовы. У краіне існуе прызнаньне іншых (напрыклад цыганская або мова жэстаў) моваў. Швэдзкая мова выкладаецца ў школах.



Спорт |


  • Паўночная хада


Вонкавыя спасылкі |



Commons-logo.svgФінляндыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Сайт ураду Фінляндыі(фін.),(швэд.),(анг.)


  • Фінляндыя ў праекце The World Factbook(анг.)


  • Афіцыйны турыстычны сайт Фінляндыі(анг.)


Крыніцы |



  1. ^ [1]












Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Фінляндыя&oldid=1828445»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.152","walltime":"0.214","ppvisitednodes":"value":1023,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":51536,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3966,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":306,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 118.465 1 -total"," 41.35% 48.983 1 Шаблён:Краіна"," 16.40% 19.425 1 Шаблён:Партал"," 15.08% 17.864 3 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 13.29% 15.748 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 9.20% 10.897 2 Шаблён:Мова-fi"," 8.52% 10.089 1 Шаблён:Commons"," 5.66% 6.705 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 5.42% 6.417 4 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.41% 5.219 1 Шаблён:АБСЭ"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.014","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1025790,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1326","timestamp":"20190319125520","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":147,"wgHostname":"mw1319"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню