Манголія Зьмест Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Дычыненьні зь Беларусьсю | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюМанголіяррр
Манголія
Далёкім УсходзеКітаемРасеяйкраінаморадынастыі Цын29 сьнежня1911аймакУлан-БатарплятоМангольскі АлтайРасеяйсталіцыКітаемпустэльня ГобіАрктычнагаЦіхагаСеленгаКеруленАнонХалхін ГолКабдоазёрыдажджоўУбсу-НурХара-Ус-НурХіргіс-НурБуй-НурХух-НурХубсугулжывёлагадоўлябурага вуглюмедзізолатамалібдэнуфасфатаўкапіталізмуЭканомікаУлан-БатарамконейкароваўвярблюдаўкозаўавечакСУПдзяржаўнай запазычанасьціРасеідаляраў1997Сусьветнай гандлёвай арганізацыіманголыбуратыказахітувінцыКітаіВячаслава КебічаБерасьціБелАЗліфтоўМагілёўліфтмашзбожжатрактароўМенскага трактарнага заводулекаў
Манголія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Манголія Монгол улс | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн «Монгол улсын төрийн дуулал» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Сталіца | Улан-Батар | ||||
Найбуйнейшы горад | Улан-Батар | ||||
Форма кіраваньня прэзыдэнт прэм’ер-міністар | парлямэнцкая дэмакратыя Цахіягійн Элбэгдорж Чымэдзійн Сайханбілэг | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 19-е месца ў сьвеце 1 564 115,75 км² 0,43 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць | 140 месца ў сьвеце 2 966 294 чал. 1,88 чал./км² | ||||
Этнічны склад |
| ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва | Сьпіс краінаў паводле СУП $10,258 млрд $3627 | ||||
Валюта | Тугрык ( MNT ) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+7…+8) | ||||
Незалежнасьць — ад дынастыі Цын | 29 сьнежня 1911 | ||||
Аўтамабільны знак | MGL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mn | ||||
Тэлефонны код | +976 | ||||
![]() |
Манго́лія — краіна, разьмешчаная на Далёкім Усходзе, мяжуе з Кітаем і Расеяй, самая вялікая краіна ў сьвеце, якая ня мае выхаду да мора. Незалежнасьць ад дынастыі Цын абвешчаная 29 сьнежня 1911, падчас рэвалюцыі 1921 году 13 сакавіка сфармаваны пераходны ўрад з 7 чалавек, абвешчаная незалежнасьць ад Кітаю. Сучасная канстытуцыя прынятая ў 1992 годзе.
Зьмест
1 Адміністрацыйны падзел
2 Геаграфія
2.1 Клімат
3 Эканоміка
4 Дэмаграфія
5 Дычыненьні зь Беларусьсю
6 Вонкавыя спасылкі
Адміністрацыйны падзел |
Краіна падзяляецца на 21 аймак і асобную адмінстрацыйную адзінку Улан-Батар:
Ара-Хангайскі аймак;
Баян-Улэгэйскі аймак;
Баян-Хангорскі аймак;
Булганскі аймак;
Усходне-Габійскі аймак;
Усходні аймак;
Гобі-Алтайскі аймак;
Гобі-Сумбэрскі аймак;
Дарханскі аймак;
Дзабханскі аймак;
Кабдоскі аймак;
Архонскі аймак;
Селенгінскі аймак;
Сярэднегабійскі аймак;
Сухэ-Баторскі аймак;
Убсунурскі аймак;
Увэр-Хангайскі аймак;
Хубсугульскі аймак;
Хэнтэйскі аймак;
Цэнтральны аймак;
Паўднёва-Габійскі аймак.
Геаграфія |
Большасьць паверхні краіны займае плято вышынёй 900—1500 мэтраў над узроўнем мора. Над гэтым плято ўзвышаюцца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі зь іх — Мангольскі Алтай, які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.
Уздоўж мяжы з Расеяй, на паўночным захадзе краіны, знаходзяцца некалькі хрыбтоў, якія не ўтвараюць адзінага масіву: Хан Хухэй, Улан Тайга, Усходні Саян, на паўночным усходзе горны масіў Хэнтэй, у цэнтральнай частцы Манголіі — масіў Хангай, які дзеліцца на некалькі асобных хрыбтоў.
На ўсход і поўдзень ад сталіцы, у бок мяжы з Кітаем вышыня Мангольскага плято паступова зьніжаецца, і яно пераходзіць у раўніны — плоскія і роўныя на ўсходзе, пагорыстыя на поўдні. Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустэльня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэтая пустэльня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.
Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасьць зь іх адносіцца да вадастокаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны — Селенга, Керулен, Анон, Халхін Гол, Кабдо. Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна ня маюць, а ўпадаюць ў мясцовыя азёры.
У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасьць часовых, што ўтвараюцца ў пэрыяд дажджоў. У старажытнасьці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры — гэта тое, што ад іх засталося. Самыя валікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны — Убсу-Нур, Хара-Ус-Нур, Хіргіс-Нур, іх глыбіня не перавышае некалькіх мэтраў. На ўсходзе краіны ёсьць азёры Буй-Нур і Хух-Нур. У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 мэтраў).
Клімат |
Клімат краіны рэзка кантынэнтальны зь вельмі халоднымі зімамі і сухімі сьпякотнымі летамі. У сталіцы, Улан-Батары, разьмешчанай паміж горнымі масівамі і пустэльнямі, тэмпэратура вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад — адна з самых сьцюдзёных сталіцаў сьвету.
Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250—510 мм, ва Ўлан-Батары 230—250 мм, у пустэльні Гобі яшчэ меней.
Эканоміка |
Асновай мангольскай эканомікі зьяўляюцца: жывёлагадоўля, здабыча бурага вуглю, медзі, золата, малібдэну і фасфатаў. Пасьля шматгадовага савецкага інтэрвэнцыяналізму працэс пераходу эканомікі да капіталізму сутыкаецца з шматлікімі цяжкасьцямі. Эканоміка вельмі цэнтралізаваная, існуе каля 10 000 прыватных прадпрыемстваў, але іх дзейнасьць абмяжоўваецца Улан-Батарам. Па-за межамі сталіцы, большасьць жыхароў займаецца гадоўляй коней, кароваў, вярблюдаў, козаў, авечак і г. д. Краіна мае вельмі нізкі СУП, і акрамя гэтага мае праблемы з выплатай дзяржаўнай запазычанасьці Расеі (11 млрд даляраў). У 1997 годзе Манголія далучылася да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Дэмаграфія |
95% насельніцтва — манголы, у асноўным халха-манголы (у тым ліку групы элжгін і дарыганга), а так сама хатагойт-манголы, дархаты, сартулы, зун-узумчыны (1700 чал.), уранхайцы (25,2 тыс. чалавек), хатоны, бураты (70 000), шынэ-баргуты (каля 1000), захчыны (29,8 тыс. чалавек), таргуты, баяты (50,8 тыс. чалавек), хашуты, мянгаты, алёты, харачыны, чахары, тумэты, 4,5% казахі і тувінцы; 1% — іншыя этнічныя групы. Каля 5 млн манголаў жывуць па-за межамі Манголіі (у тым ліку 4,8 млн у Кітаі).
Дычыненьні зь Беларусьсю |
- Асноўны артыкул: Беларуска-мангольскія дачыненьні
24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адчынілі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адчынілі ў Манголіі. У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37 % да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар'ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў.
Вонкавыя спасылкі |
Манголія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Катэгорыя:
- Манголія
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.296","walltime":"0.395","ppvisitednodes":"value":1585,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":61766,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":8982,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":4,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 282.438 1 -total"," 36.81% 103.971 1 Шаблён:Краіна_ў_тэмах"," 35.94% 101.498 1 Шаблён:Краіна_ў_тэмах/ядро"," 33.94% 95.865 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 20.78% 58.691 1 Шаблён:Commons"," 19.37% 54.718 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 17.86% 50.436 1 Шаблён:Commons/Міні"," 14.61% 41.277 42 Шаблён:Зьмяніць_у"," 12.67% 35.790 1 Шаблён:Іншыя_значэньні"," 11.86% 33.494 1 Шаблён:Краіны_Азіі"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.053","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1904032,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1294","timestamp":"20190313075849","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":138,"wgHostname":"mw1250"););