Skip to main content

Куба Зьмест Гісторыя | Дзяржаўны лад | Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел | Унутрыпалітычная сытуацыя | Замежная палітыка | Эканоміка | Сродкі масавай інфармацыі | Асобы | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюЗ Беларусі на Кубу можна даехаць на трактары74 (27189)21990-763xБеларусь—Куба: БелАЗы ў абмен на цыгары і алькагольНавіны 01 верасьня 2000 г.Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2006 г. № 514 «Аб накiраваньнi ўрадавай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у г.Гавану (Рэспублiка Куба)»Сяргей Сідорскі сустрэўся з кубінскім лiдэрам Фідэлем Кастра89 (25678)1990-763xБеларусь і Куба намецілі пэрспэктыўныя кірункі супрацоўніцтва ў галіне фармакалёгіі і сельскай гаспадаркіКубаАмбасада Беларусі на КубеGovernment of CubaChief of State and Cabinet MembersCubaMap of Cuba (Political) 1994 °C.I.A./Univ. of Texas, AustinWelcome To Cubafotopedia.comрр

Куба


па-гішпанскуКарыбскага мораЗШАБагамскія выспыТэркс і КэйкасГаіціМэксыкіКайманавы астравыЯмайкаВялікіх Антыльскіх астравоўпа-гішпанскупа-гішпанскупа-гішпанскуВялікія Антыльскія астравыХрыстафор КалюмбДыега Вэляскес дэ КуэльярСант’яга-дэ-Кубавайна за незалежнасьць КубыЗШАХасэ Марцівайне з ЗШАФульхэнсіё БатыстаМачадаФлорыдумафіяйТрухільлёФідэлем КастрамбуржуазііЧэ ГеварыСанта-КлярыІдыёмаФідэль Кастра РусАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел КубыРаулю КастраКанадайВэнэсуэлайПалаты прадстаўнікоўАнатоль МалафееўЛацінскай АмэрыцыФідэлем КастрамЎрал ЛатыпаўСяргей СідорскіГавануРуху недалучэньняРаулем КастрамСяргеем МартынавымЎладзімерам АндрэйчанкамЎладзімер Макейтрактары«Беларус»Менскага трактарнага заводуМенскага аўтамабільнага заводурухавікі ўнутранага згараньняМенскага маторнага заводусалігорскага«Беларуськалія»цукарлекі$Лацінскай АмэрыкіCommons-logo.svg










Куба


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку





























Куба
República de Cuba


Сьцяг Кубы

(Сьцяг)

Нацыянальны дэвіз: Patria o Muerte

Дзяржаўны гімн
«La Bayamesa»

Месцазнаходжаньне Кубы

Афіцыйная мова

Гішпанская

Сталіца

Гавана

Найбуйнейшы горад
Гавана

Форма кіраваньня
Прэзыдэнт


Сацыялістычная рэспубліка
Рауль Кастра

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

105-е месца ў сьвеце
110 861 км²
нязначны

Насельніцтва
 • агульнае (2017)
 • шчыльнасьць

82-е месца ў сьвеце
11 221 060
102/км²

СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва

Сьпіс краінаў паводле СУП
$46,22 млрд
$4500

Валюта
Кубінскае пэса (CUP)

Часавы пас
EST (UTC-5)

Незалежнасьць
— дэкляраваная
— абвяшчэньне рэспублікі
— Кубінская рэвалюцыя
ад Гішпаніі
10 кастрычніка 1868
20 траўня 1902
1 студзеня 1959

Аўтамабільны знак
C

Дамэн верхняга ўзроўню

.cu

Тэлефонны код
+53

Мапа Кубы

Рэспубліка Куба (па-гішпанску: Cuba ці República de Cuba) — краіна на поўначы Карыбскага мора на мяжы паміж Карыбскім морам, Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. На поўнач ад Кубы разьмешчана ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША і Багамскія выспы, на захад — Тэркс і Кэйкас, Гаіці і ўсход Мэксыкі. На ўсход ад Кубы Кайманавы астравы і Ямайка, Складаецца з выспы Куба (самая вялікая і другая паводле колькасьці насельніцтва выспа сярод Вялікіх Антыльскіх астравоў), выспы Ювэнтуд (па-гішпанску: Isla de la Juventud) і некалькіх блізкіх выспаў. Нацыянальная кветка — Hedychium Coronarium Koenig, больш вядомая пад назвай матылёк (па-гішпанску: mariposa), нацыянальнай птушкай зьяўляецца Кубінскі Трагон (па-гішпанску: Tocororo) зь сямейства Трагонавых.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Дзяржаўны лад


  • 3 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел


  • 4 Унутрыпалітычная сытуацыя


  • 5 Замежная палітыка

    • 5.1 Дачыненьні зь Беларусьсю



  • 6 Эканоміка


  • 7 Сродкі масавай інфармацыі


  • 8 Асобы


  • 9 Крыніцы


  • 10 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


У даэўрапейскі час Вялікія Антыльскія астравы засялялі плямёны індзейцаў таіна. Першым з эўрапейцаў, што апынуліся тут, быў Хрыстафор Калюмб, які высадзіўся на ўсходзе архіпэляга ў кастрычніку 1492 году. Насельніцтва Кубы ў XV стагодзьдзі складала каля 1,8 млн чалавек. Калянізацыя праходзіла ва ўмовах барацьбы з карэнным насельніцтвам вострава — індзейцамі таіна, якія складалі 75% насельніцтва. Калюмб дакладваў аб мільённым забітым індзейцы. У 1511 годзе Дыега Вэляскес дэ Куэльяр падпарадкаваў карэннае насельніцтва астравоў, пабудаваў форт Баракоа і стаў першым гішпанскім губэрнатарам Кубы. Да 1514 году было заснавана сем паселішчаў. У 1515 годзе Куэльяр перанёс штаб-кватэру ў Сант’яга-дэ-Куба, які стаў першай сталіцай Кубы. У складзе гішпанскае кароны Куба лічылася цукерняй з-за неабсяжных плянтацыяў цукровага трысьнёгу, на якіх працавалі рабы з Афрыкі.




Заваёўнік Кубы Дыега Вэляскес дэ Куэльяр.


У 1823 годзе было задушана першае антыгішпанскае паўстаньне. У 1868 годзе пачалася дзесяцігадовая вайна за незалежнасьць Кубы. Паўсталыя мелі падтрымку з боку ЗША. Вайна вялася толькі ва ўсходніх правінцыях, Камагуэй і Ар’ентэ. У 1878 годзе была падпісаная мірная дамова, якая адмяніла найбольш непрыемныя для жыхароў вострава заканадаўчыя акты. У 1895 годзе на Кубе высадзіўся атрад кубінскіх патрыётаў пад кіраўніцтвам Хасэ Марці. Гэтая падзея стала адпраўной кропкай новай вайны з гішпанцамі, падчас якой кубінцы дамагліся кантролю амаль над усёй тэрыторыяй вострава, выключаючы буйныя гарады. Гішпанія прызнала незалежнасьць новае дзяржавы ў 1898 годзе пасьля паразы у вайне з ЗША, аднак Куба падпала у залежнасьць ад ЗША. У канстытуцыі было агаворана права ЗША ўвесьці войскі на тэрыторыю краіны, але гэты пункт быў выкрэсьлены ў 1934 годзе.


Гісторыя незалежнай кубінскай дзяржавы тыповая для краіны Трэцяга сьвету. Фульхэнсіё Батыста па сваім паходжаньні быў мулатам і не належыў да заможных саслоўяў кубінскага грамадзтва. Да перавароту, які зрынуў у 1933 годзе «антыльскага Мусаліні» — генэрала Мачада ён займаў пасаду сяржанта-стэнаграфіста Генэральнага штабу. Ён даволі хутка атрымаў падтрымку кубінскіх камуністаў, бо абвесьціў сваёй мэтай зьмяненьне існага ладу. Пры наўпростым удзеле кампартыі ў 1940 годзе была выйграная прэзыдэнцкая кампанія Батысты і прынятая канстытуцыя, што дэкляравала мноства правоў і палёгкаў для народу. Але неўзабаве ў краіне ўсталёўваецца дыктатарскі рэжым.


Праз чатыры гады Батыста быў вымушаны зьехаць у Флорыду, але ўжо празь дзесяць гадоў ён ізноў апынуўся на чале дзяржавы. Новы пераварот, фінансаваны італійскай мафіяй і дамініканскім дыктатарам Трухільлё, адбыўся 10 сакавіка 1952 году напярэдадні заплянаваных прэзыдэнцкіх выбараў. Таму другі рэжым Батыста ня меў у вачах большасьці кубінцаў легітымнасьці. Батыста спрабаваў утрымацца за кошт падтрымкі ЗША і пастаяннага зьнішчэньня сваіх апанэнтаў.


Большасьць кубінскай апазыцыі, уключаючы камуністаў, было скампрамэтаваная карупцыяй ці колішняй супрацай з Батыстам. Радыкальная моладзь утварыла новы «Рух 26-га ліпеня» на чале з маладым адвакатам Фідэлем Кастрам. Кастра амаль варагаваў з кубінскімі камуністамі, бо памятаў пра іх былы хаўрус з Батыстам, кампартыя лічыла яго прадстаўніком буржуазіі.


Кастра ўзначаліў спробу паўстаньня, пачаўшы няўдалы штурм казармаў Манкада. Новы імпульс змаганьне надала высадка паўстанцаў зь яхты «Гранма», калі распачалася партызанка ў гарах Сіера-Маэстра. Але і напрыканцы 1958 году рэжым Батысты здаваўся дастаткова моцным. Яму ўдалося задушыць усеагульны палітычны штрайк. Урадавая армія ў 10 разоў пераважала сілы паўстанцаў, што ня мелі ні авіяцыі, ні флёту.


Узяцьце аддзелам Чэ Гевары места Санта-Кляры паказала, што паўстанцы здольныя атрымаць перамогу ў адкрытым сутыкненьні з рэгулярным войскам, а сустрэчы лідэраў апазыцыі з прадстаўнікамі амэрыканскага ўрада засьведчылі, што паўночны сусед больш ня лічаць Батысту безальтэрнатыўным. Гэтыя дзьве падзеі прымусілі кубінскіх генэралаў перагледзець свае стасункі з Батыстам і пачаць перамовы з паўстанцамі. Пагадненьне аднак дасягнутае не было. Паўстанцы былі незадаволеныя тым, што Батысту далі ўцячы, і таму ўвайшоўшы ў Гавану пасьля перамогі рэвалюцыі ў 1959 годзе, пачалі расправу над ўсімі, хто быў зьвязаны з рэжымам. Усяго па абвінавачаньню ў саўдзеле ў батыстаўскіх злачынствах было расстраляна каля 600 чалавек — ад начальніка таемнай паліцыі да абслугі дыктатара. Ідыёма «батыстаўскі злачынец» на доўгія гады стала абыдзённай фразай на Кубе для апісаньня ці ня ўсіх уцекачоў і палітзьняволеных.



Дзяржаўны лад |




Плякат у падтрымку парлямэнцкіх выбараў 2008 году.


Дзеючая канстытуцыя была ўхваленая ўсенародным рэфэрэндумам 15 лютага 1976 і ўступіла ў сілу 24 лютага 1976. У чэрвені 2002 у тэкст Канстытуцыі быў занесены шэраг паправак, якія замацавалі сацыялістычны выбар разьвіцьця краіны і кіруючую ролю Кампартыі.


Найвышэйшы орган дзяржаўнай улады — Нацыянальная асамблея народнай улады, якая складаецца з 609 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў. Зь ліку яе дэпутатаў фармуецца Дзяржаўны савет (31 дэп.) — стала дзеючы орган, які прадстаўляе асамблею ў перапынку паміж сэсіямі (праводзяцца два разы на год). Дзяржсавет падсправаздачны Нацыянальнай асамблеі. Нацыянальная асамблея прызначае членаў Савету міністраў — найвышэйшага выканаўчага і адміністрацыйнага органа.


У адпаведнасьці з канстытуцыяй (арт. 101) у мірны час з мэтай кіраваньня краінай ва ўмовах падрыхтоўкі да вайны, вайны, усеагульнай мабілізацыі або надзвычайнага становішча на сталай аснове дзейнічае Савет нацыянальнай абароны пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы. У Савет уваходзяць, апроч старшыні, яшчэ 6 членаў — кіраўнікі Нацыянальнай асамблеі, Міністэрства Рэвалюцыйных узброеных сіл, МУС, МЗС, а таксама сакратар Выканкама Саўміна і Генэральны пракурор.


У 2003 адбыліся выбары ў Нацыянальную асамблею чарговага, 6-га скліканьня. На яе першай сэсіі главой дзяржавы — старшынём Дзяржаўнага Савета, Савета нацыянальнай абароны і Савета Міністраў — быў абраны шосты раз запар Фідэль Кастра Рус (находзіцца на гэтым пасту нязьменна з 1976); старшынём Нацыянальнай асамблеі — у трэці раз Рыкарда Аларкон дэ Кесада.


Мясцовыя органы дзяржаўнай улады — правінцыйныя і муніцыпальныя асамблеі, першыя зь якіх абіраюцца дэлегатамі муніцыпальных асамблей, а другія — грамадзянамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў правінцыйных асамблей — 5 гадоў, муніцыпальных — 2,5 гады.


У судовую сыстэму ўваходзяць выбарныя Вярхоўны народны суд, правінцыйныя і муніцыпальныя суды. Генэральны пракурор абіраецца Нацыянальнай асамблеяй. Ён стаіць на чале органаў пракуратуры і, у сваю чаргу, прызначае пракурораў.


Палітычныя й грамадзкія арганізацыі: Камуністычная партыя — 840 тыс. чал., Саюз маладых камуністаў — больш 456 тыс., Прафсаюзны цэнтар працоўных — каля 3,8 млн, Камітэты абароны рэвалюцыі — больш 8 млн, Фэдэрацыя кубінскіх жанчын — 3,6 млн.



Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел |


Куба падзяляецца на 14 правінцыяў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 169 муніцыпальных раёнаў, і адзін спэцыяльны муніцыпальны раён.


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кубы


  1. спэцыяльны муніцыпальны раён Ісьля-дэ-ля-Хувэнтуд

  2. правіцыя Пінар-дэль-Рыё

  3. правіцыя Гавана

  4. горад Гавана

  5. правіцыя Матансас

  6. правіцыя Сьенфуэгас

  7. правінцыя Вільля-Кляра

  8. правінцыя Санкці-Сьпірытус

  9. правінцыя Сьега-дэ-Авіля

  10. правінцыя Камаґуэй

  11. правінцыя Тунас

  12. правінцыя Ґранма

  13. правінцыя Гальґін

  14. правінцыя Сант’яґа-дэ-Куба

  15. правінцыя Ґуантанама


Унутрыпалітычная сытуацыя |


На Кубе захоўваецца сыстэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя мэтады кіраваньня, партыйныя й сілавыя структуры. На V зьезьдзе кампартыі (кастрычнік 1997) быў пацьверджаны цяперашні курс — «забесьпячэньне выжываньня рэвалюцыі» і працяг будаўніцтва «сацыялізму з кубінскай спэцыфікай».


Са другой паловы 2001 у краіне ідзе падрыхтоўка да VI зьезду Кампартыі. Адзначаецца больш актыўнае прызначэньне на кіруючыя пасады маладых кадраў.


У выніку пагаршэньня стану здароўя 31 ліпеня 2006 Ф. Кастра зьвярнуўся да кубінскага народа з заявай аб тым, што часова перадае абавязкі і паўнамоцтвы Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы, а таксама Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў свайму брату Раулю Кастра, што прадугледжана кубінскім заканадаўствам. Працэс выздараўленьня Ф. Кастра ідзе марудна і няпроста. Тым ня менш унутрыпалітычная сытуацыя ў краіне пакуль застаецца стабільнай. У студзені 2008 Фідэль Кастра зноў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі, але 19 лютага 2008 заявіў, што не пагадзіцца зноў заняць пасады Старшыні Дзяржсавета і Савета нацыянальнай абароны пры новым фарміраваньні гэтых органаў улады.



Замежная палітыка |


Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нэўтралізацыя лініі Вашынгтону на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленьне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусьветную гаспадарку праз разьвіцьцё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных посьпехаў кубінская дыпляматыя дабілася ў разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Эўрапейскага Зьвязу, Канадай, Кітаем, збліжэньні зь дзяржавамі Лацінскай Амэрыкі, галоўным чынам, Вэнэсуэлай.



Дачыненьні зь Беларусьсю |


Асноўны артыкул: Беларуска-кубінскія дачыненьні

16 красавіка 1992 году ўраду Беларусі і Кубы ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні[1]. У 1997 г. Кубу наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Анатоль Малафееў[2]. У траўні 1997 г. гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі ператварылі ў амбасаду. У лістападзе 1998 г. адчынілі амбасаду Беларусі на Кубе, якое сталася першым дыпляматычным прадстаўніцтвам Беларусі ў Лацінскай Амэрыцы.


З 10 сакавіка 1999 г. між Беларусьсю і Кубай дзейнічае міжурадавае Пагадненьне «Аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзянаў», якія вызваляюцца ад патрэбы атрыманьня візы пры знаходжаньні ў краіне да 30 дзён. 2-5 верасьня 2000 г. А.Лукашэнка наведаў Кубу, дзе падпісаў з Фідэлем Кастрам Дамову аб сяброўстве і супрацы. Міністры замежных спраў Беларусі і Кубы Ўрал Латыпаў і Фэліпэ Пэрэс-Рокэ адпаведна падпісалі Пагадненьне аб эканамічнай супрацы[3]. У 2001 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Леанід Малафееў паўторна наведаў Кубу[2].


20-24 красавіка 2006 г. прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі наведаў Кубу з афіцыйным візытам[4], дзе сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага савету і Савету міністраў Кубы Фідэлем Кастра[5]. 15-16 верасьня 2006 г. А.Лукашэнка наведаў Гавану для ўдзелу ў 14-м саміце Руху недалучэньня. Тамсама ён сустрэўся з выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржаўнага савету і Савету міністраў Кубы Раулем Кастрам. У лютым 2011 г. міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес-Парыльля наведаў Беларусь з афіцыйным візытам, дзе сустрэўся з А.Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімерам Андрэйчанкам.


24-25 чэрвеня 2012 году А. Лукашэнка зрабіў афіцыйны візыт на Кубу, дзе паўторна сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага Савету і Савету Міністраў Кубы Раулем Кастрам. 23-25 чэрвеня 2014 г. міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей наведаў Кубу з афіцыйным візытам, дзе падпісаў са сваім кубінскім калегай Брунам Радрыгесам-Парыльляй Пагадненьне «Аб узаемным прызнаньні рэгістрацыі лекавых сродкаў»[6].


Абсяг двухбаковага гандлю ў 2015 г. склаў $67,3 млн (+72,1% параўнальна з 2014 г.), зь іх $36,3 млн экспарту зь Беларусі (+177,1%) і $31 млн імпарту з Кубы (+0,3%). Станоўчае сальда для Беларусі склала $5,3 млн адпаведна. Зь Беларусі пераважна пастаўляліся трактары «Беларус» вытворчасьці Менскага трактарнага заводу, грузавікі (седзельныя цягачы) Менскага аўтамабільнага заводу, рухавікі ўнутранага згараньня вытворчасьці Менскага маторнага заводу і мінэральныя ўгнаеньні ад салігорскага «Беларуськалія». З Кубы ў асноўным імпартавалі цукар і лекі.



Эканоміка |




Мужчына вырабляе кубінскія цыгары.


Аб’ём зьнешняга гандлю ў 2006 па ацэнках склаў $ 12,5 млрд. Асноўныя гандлёвыя партнэры — Вэнэсуэла, Канада, Кітай, Гішпанія, Нідэрлянды.


У краіне працягвае часткова дзейнічаць разьмеркавальна-карткавая сыстэма. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйная — 2,6%, схаваная — каля 10% эканамічна актыўнага насельніцтва), забесьпячэньні насельніцтва прадметамі першай неабходнасьці.


Нягледзячы на шкоды, прычыненыя ў 2004 прыроднымі катаклізмамі, азначыліся прыкметы некаторага паляпшэньня эканамічнай сытуацыі на востраве, што зьвязана з павелічэньнем сусьветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка працягвалася і ў 2006, рост ВУП у якім склаў 12,5% (2005 — 11,8%), а яго аб’ем перавысіў $ 38 млрд. у сталых цэнах. ВУП на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасьці склаў $ 3900. Інфляцыя ў 2006 нахадзілася на ўзроўні 4%.



Сродкі масавай інфармацыі |


Куба мае чатыры агульнанацыянальныя тэлеканалы — «Кубавісьён», «Тэле — Ребельдэ», «Эдукатыва», «Эдукатыва II», а таксама кабэльны канал «Кубавісьён інтэрнасіёналь». Маюцца 6 агульнанацыянальных, 56 правінцыйных і муніцыпальных радыёстанцыяў, вядзецца радыёвяшчаньне на краіны Лацінскай Амэрыкі. Выходзяць 3 цэнтральныя газэты — штодзённыя «Гранма» (орган Кампартыі) і «Хувентуд рэбельдэ» (газэта Саюзу маладых камуністаў) і штотыднёвая «Трабахадорэс» (орган Прафцэнтру працоўных), маецца шэраг іншых штотыднёвікаў.



Асобы |



  • Соэ Вальдэс — пісьменьніца


  • Кампай Сэгунда — музыка, сьпявак і кампазытар


Крыніцы |



  1. ^ Уладзіслаў Кулецкі. З Беларусі на Кубу можна даехаць на трактары // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2012. — № 74 (27189). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

  2. ^ абБеларусь—Куба: БелАЗы ў абмен на цыгары і алькаголь // Радыё «Свабода», 21 красавіка 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.


  3. ^ Валер Каліноўскі. Навіны 01 верасьня 2000 г. // Радыё «Свабода», 1 верасьня 2000 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.


  4. ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2006 г. № 514 «Аб накiраваньнi ўрадавай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у г.Гавану (Рэспублiка Куба)» // Прававы партал «Кулічкі», 19 чэрвеня 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.


  5. ^ Лілія Крапівіна, БелТА. Сяргей Сідорскі сустрэўся з кубінскім лiдэрам Фідэлем Кастра // Зьвязда : газэта. — 25 красавіка 2006. — № 89 (25678). — ISSN 1990-763x.


  6. ^ Захар Шчарбакоў. Беларусь і Куба намецілі пэрспэктыўныя кірункі супрацоўніцтва ў галіне фармакалёгіі і сельскай гаспадаркі // БелаПАН, 25 чэрвеня 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgКубасховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Амбасада Беларусі на Кубе(рас.)

  • Government of Cuba

  • Chief of State and Cabinet Members


  • Cuba from UCB Libraries GovPubs

  • Map of Cuba (Political) 1994 °C.I.A./Univ. of Texas, Austin


  • Welcome To Cuba — slideshow by Life magazine


  • fotopedia.com, Selected photos of Cuba










Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Куба&oldid=2035234»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.240","walltime":"0.321","ppvisitednodes":"value":1599,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":49741,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":7979,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":5245,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 204.359 1 -total"," 28.89% 59.039 1 Шаблён:Commons"," 27.59% 56.392 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 25.89% 52.901 1 Шаблён:Commons/Міні"," 14.82% 30.295 1 Шаблён:Краіны_Паўночнай_Амэрыкі"," 14.36% 29.336 1 Шаблён:Крыніцы"," 14.24% 29.093 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 9.71% 19.842 1 Шаблён:Краіна"," 6.73% 13.755 4 Шаблён:Мова-es"," 5.18% 10.578 2 Шаблён:Артыкул"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.010","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":738853,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1331","timestamp":"20190305211933","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":185,"wgHostname":"mw1238"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню