Skip to main content

Сэрбія Зьмест Гісторыя | Кроніка гісторыі | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Насельніцтва | Культура | Крыніцы | Глядзіце таксама | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюабнавіўшы ягоCountry Rank. Countries and Areas Ranked by Population: 2013Архіўная копіяСэрбіяІнфармацыя пра Сэрбію паводле Цэнтральнай Разьведвальнай Службы ЗШАserbija.info — Інфармацыйны партал, прысьвечаны СэрбііRTS — Тэлерадыёкампанія СэрбііГазэта «Палітыка»партал тэлерадыёкампаніі Б92ррр

Сэрбія


па-сэрбскудзяржаваБалканскім паўвостравеВаяводзінаКосаваСаюзнай Рэспублікі ЮгаславіяЮгаславіяй17 лютага2008ВугоршчынайРумыніяйБаўгарыяйРэспублікай МакедоніяйАльбаніяйЧарнагорыяйХарватыяйБосьніяйРэспублікай СэрбскайБялградСлавеніяХарватыяБосьнія і ГерцагавінаМакедонія27 красавіка1992СРЮ4 лютага2003Сэрбія і Чарнагорыя21 траўня20065 чэрвеня2006Ambox outdated serious.svg1990парлямэнтпрэзыдэнтвыбарахміністраў200621 студзеня2007В. КаштуніцыЦэнтральная СэрбіяБялградВаяводзіна20081991ВаяводзінеБялград20001981НішКрагуевацЛэскавацЧачакНові СадСубаціцаЗрэнянінБанат199920002001сэрбыальбанцычарнагорцывугорцываенных дзеяньняў у 1999 годзеCommons-logo.svg










Сэрбія


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку





























Сэрбія
Република Србија
Republika Srbija







Сьцяг Сэрбіі

Герб Сэрбіі

(Сьцяг)

(Герб)

Нацыянальны дэвіз: Само слога срба спасе

Дзяржаўны гімн
«Боже правде»

Месцазнаходжаньне Сэрбіі

Афіцыйная мова

сэрбская

Сталіца

Бялград

Найбуйнейшы горад
Бялград

Форма кіраваньня

Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар


рэспубліка
Томіслаў Нікаліч
Аляксандар Вучыч

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

113-е месца ў сьвеце
88 361 км²
0,13

Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць

102-е месца ў сьвеце
7 243 007 (бяз Косава) [1]
91,9/км²

СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва

76 месца ў сьвеце
$79,654 млрд
$10 528

Валюта

Дынар (RSD)

Часавы пас
 • улетку

CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)

Незалежнасьць
 — заснаваньне
Каралеўства Сэрбскага,
Харвацкага ды Славенскага
- ад саюзнай дзяржавы Сэрбіі ды Чарнагорыі
 — 1 сьнежня 1918

5 чэрвеня 2006

Аўтамабільны знак
yu

Дамэн верхняга ўзроўню

.rs

Тэлефонны код
+381

Сэрбія (па-сэрбску: Република Србија) — кантынэнтальная дзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (на Балканскім паўвостраве) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).


У складзе Рэспублікі Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны край Ваяводзіна і аўтаномны край Косава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткай Саюзнай Рэспублікі Югаславія (СРЮ) — канфэдэрацыйнага дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся раней Югаславіяй. 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.


На поўначы Сэрбія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Баўгарыяй, на поўдні з Рэспублікай Македоніяй і Альбаніяй, а на захадзе з Чарнагорыяй, Харватыяй і Босьніяй (Рэспублікай Сэрбскай).


Сталіца Сэрбіі — Бялград, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтар краіны. У ім жыве каля 2 мільёнаў чалавек.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Кроніка гісторыі


  • 3 Палітыка

    • 3.1 Палітычныя партыі



  • 4 Адміністрацыйны падзел


  • 5 Насельніцтва


  • 6 Культура


  • 7 Крыніцы


  • 8 Глядзіце таксама


  • 9 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


У 1991—1992 гадах Славенія, Харватыя, Босьнія і Герцагавіна, Македонія выйшлі з складу СФРЮ, Сэрбія і Чарнагорыя захавалі фэдэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 году абвесьцілі Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ). У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносінаў 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасьць Сэрбія і Чарнагорыя, якая стала пераемніцай СРЮ. Пасьля правядзеньня ў Чарнагорыі 21 траўня 2006 году рэфэрэндуму па пытаньні аб яе дзяржаўнай самастойнасьці Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбіі 5 чэрвеня 2006 году пацьвердзіла, што паводле Дэклярацыі аб незалежнасьці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасьці Сэрбіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сэрбія зьяўляецца правапераемніцай Сэрбіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.



Кроніка гісторыі |


  • Сэрбская дзяржаўнасьць існуе з IX стагодзьдзя.

  • З 1217 каралеўства, з 1346 царства Стэфана Душана.


  • 1389 — Косаўская бітва: разгром сэрбскага рушэньня туркамі.

  • З 1459 да 1878 — частка Асманскай імпэрыі.


  • 1815 — аўтаномія Сэрбіі ў складзе Асманскай імпэрыі.


  • 1878 — незалежнасьць Сэрбіі.

  • З 1918 да 1992 — частка Вялікай Югаславіі (аснова Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, Каралеўства Югаславіі, саюзная рэспубліка-чалец Фэдэрацыйнай Народнай Рэспублікі Югаславія, Сацыялістычнай Фэдэрацыйнай Рэспублікі Югаславія).


  • 1991 — распад Югаславіі.

  • З 1992 па 2003 — саюзная рэспубліка-чалец фэдэрацыйнай Малой Югаславіі (Саюзная Рэспубліка Югаславія).


  • 1999 — канфлікт у Косава, пачатак бамбаваньняў НАТО.

  • З 2003 па 2006 — саюзная рэспубліка-чалец канфэдэрацыйнага зьвязу Сэрбія і Чарнагорыя (Дзяржаўны зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі).


  • чэрвень 2006 — выхад Чарнагорыі з канфэдэрацыйнага Дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі.


  • 17 лютага 2008 — спроба аднабаковага аддзяленьня Косава.


Палітыка |




У верасьні 1990 году была прынятая новая сэрбская канстытуцыя, якая заснавала аднапалатны парлямэнт — Скупшчыну (250 месцаў), дэпутаты якой абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Ачольнік Рэспублікі Сэрбіі — прэзыдэнт, абіраецца на пяцігадовы тэрмін на ўсеагульных прамых выбарах. Вышэйшы орган выканаўчай улады — рада міністраў на чале з старшынём, які абіраецца парлямэнтам зь ліку прапанаваных прэзыдэнтам кандыдатураў. Старшыня фармуе ўрад, які зацьвярджаецца парлямэнтам.


28—29 кастрычніка 2006 году на рэфэрэндуме была прынятая новая Канстытуцыя Сэрбіі, якая замяніла асноўны закон 1990 году. 21 студзеня 2007 году адбыліся выбары ў парлямэнт краіны (250 дэпутатаў). Перамагла на выбарах нацыяналістычная Сэрбская радыкальная партыя (81 месца), разам з былой кіруючай Сацыялістычнай партыяй — у апазыцыі. Урад фармуюць лібэральныя партыі, што атрымалі больш за 50% месцаў у парлямэнце — партыя прэзыдэнта Б. Тадзіча, партыя прэм’ер-міністра В. Каштуніцы і рух «G-17» міністра фінансаў краіны М. Дынкіча. Апошнія выбары дэпутатаў абдыліся ў 2012 годзе.



Палітычныя партыі |


  • Сэрбская радыкальная партыя, нацыяналістычная

  • Дэмакратычная партыя, лібэральная

  • Дэмакратычная партыя Сэрбіі, лібэральная, умерана-нацыяналістычная


  • Г-17, лібэральная

  • Сацыялістычная партыя Сэрбіі, Сацыялістычная-нацыяналістычная

  • Лібэральна-дэмакратычная партыя, лібэральная
























Кіроўныя палітычныя партыі (2007) [2]
ПартыяКіраўнік партыіМесцаў у парлямэнце

Сэрбская радыкальная партыя

Воіслаў Шэшэль
81

Дэмакратычная партыя

Барыс Тадзіч
65

Дэмакратычная партыя Сэрбіі

Ваіслаў Каштуніца
46

Г-17

Младжан Дынкіч
19

Сацыялістычная партыя Сэрбіі

Івіца Дачыч
16

Ліберальна-дэмакратычная партыя

Чэдомір Ёванавіч
12


Адміністрацыйны падзел |



Serbia cities01.png


У складзе Сэрбіі дзьве аўтаномныя акругі:


  • Аўтаномны край Ваяводзіна, сталіца Нові Сад

  • Аўтаномны край Косава і Мятохія, сталіца Прышціна

Частка тэрыторыі Сэрбіі, якая знаходзіцца за межамі дзьвюх аўтаномных акругаў, завецца Цэнтральная Сэрбія і не ўяўляе сабой адміністрацыйную адзінку, знаходзячыся ў прамым падпарадкаваньні рэспубліканскіх уладаў.


Побач з тым, тэрыторыя Сэрбіі падзеленая на 29 акругаў і тэрыторыю м. Бялград. На тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна знаходзіцца 7 акругаў.



Насельніцтва |


Колькасьць насельніцтва — 7,82 млн чалавек (2008, у 1991 — 9,79 млн чалавек) у тым ліку ва ўласна Сэрбіі — 5,82 млн, у Ваяводзіне — 2 млн.


Сталіца Сэрбіі — Бялград (насельніцтва, разам з прадмесьцямі — 1482 тыс. чалавек у 2000, без прадмесьцяў — 936,2 тыс. у 1981). Іншыя буйныя месты Сэрбіі: Ніш, Крагуевац, Лэскавац, Чачак. Найбуйнейшыя гарады Ваяводзіны — Нові Сад, Субаціца, Зрэнянін. Такія гарады, як Нові Сад, разьмешчаныя ў гістарычнай правінцыі Банат.


У 1999 годзе мела месца буйная хваля эміграцыі альбанцаў з Косава (якія зрэшты неўзабаве пасьля таго вярнуліся), а ў 2000—2001 — эміграцыя косаўскіх сэрбаў.


У складзе насельніцтва пераважаюць сэрбы (62%) і альбанцы (17%). У Сэрбіі пражываюць таксама чарнагорцы (5%), вугорцы (3%) і шэраг нацыянальных меншасьцяў. Да пачатку ваенных дзеяньняў у 1999 годзе сэрбы складалі 85% насельніцтва ўласна Сэрбіі, 54% у Ваяводзіне і 13% у Косаве; вугорцы і харваты — шматлікія меншасьці ў Ваяводзіне. Рэлігія (па попісе насельніцтва 2002 г., бяз Косава): праваслаўных — 6 371 584 чал. (85% насельніцтва), каталікоў — 410 976 чал. (5,5% насельніцтва), мусульманаў — 239 658 чал. (3,2%), пратэстантаў — 80 837 чал. (1,1% насельніцтва).



Культура |


Асноўны артыкул: Культура Сэрбіі


Крыніцы |



  1. ^ Census.gov (2013) Country Rank. Countries and Areas Ranked by Population: 2013. U.S. Department of Commerce. Праверана 2013-05-09 г. Архіўная копія ад 2013-05-09 г.


  2. ^ Коммерсант, № 12, 2007, с.7



Глядзіце таксама |




  • Аблачычы — сэрбскі сярэднявечны шляхецкі род

  • Сьпіс сэрбскіх літаратараў


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgСэрбіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



  • Інфармацыя пра Сэрбію паводле Цэнтральнай Разьведвальнай Службы ЗША(анг.)


  • serbija.info — Інфармацыйны партал, прысьвечаны Сэрбіі(рас.)


  • RTS — Тэлерадыёкампанія Сэрбіі(сэрб.)


  • Газэта «Палітыка»(сэрб.)


  • партал тэлерадыёкампаніі Б92(сэрб.)











Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Сэрбія&oldid=2021074»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.208","walltime":"0.277","ppvisitednodes":"value":1099,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":53825,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4883,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1199,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 175.891 1 -total"," 36.42% 64.062 1 Шаблён:Краіна"," 16.99% 29.887 3 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 15.27% 26.853 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 10.85% 19.080 1 Шаблён:Партал"," 6.28% 11.054 1 Шаблён:Крыніцы"," 5.62% 9.884 1 Шаблён:Мова-sr"," 5.47% 9.614 1 Шаблён:Commons"," 5.14% 9.036 1 Шаблён:Абнавіць"," 3.86% 6.793 1 Шаблён:Cite_web"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.019","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1044549,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1311","timestamp":"20190321033903","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":141,"wgHostname":"mw1330"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню