Skip to main content

Малдова Зьмест Гісторыя | Палітычная сыстэма | Адміністрацыйны падзел | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюДзяржаўнай мовай Малдовы стала румынскаяАфіцыйная ацэнка насельніцтваМалдоваррр

Малдова


па-румынскуЎсходняй ЭўропеРумыніяйЎкраінайДнестрПрыднястроўская Малдаўская РэспублікаКіеўская РусьЗалатая АрдаМалдаўскага княстваАсманскай імпэрыімалдаванахмалдаванаўгрэцкайармянскайМалдаванеконейвугорцамБэсарабіяпарлямэнцкайПрэзыдэнт МалдовыПарлямэнтам Малдовы1999рэферэндумПарлямэнт МалдовыГагавузіяПрыднястроўеПрыднястроўская Малдаўская РэспублікаАўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам ПрыднястроўеCommons-logo.svg










Малдова


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку



























Малдова
Republica Moldova






Сьцяг Малдовы

Герб Малдовы

(Сьцяг)

(Герб)

Дзяржаўны гімн
«Limba noastră»

Месцазнаходжаньне Малдовы

Афіцыйная мова

румынская[1]

Сталіца

Кішынёў

Найбуйнейшы горад
Кішынёў

Форма кіраваньня

Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар


Парлямэнцкая рэспубліка
Ігар Дадон
Павал Філіп

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

138-е месца ў сьвеце
33 846 км²
1,4%

Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць

132-е месца ў сьвеце
3 558 500[2]
121,9/км²

СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва

141 месца ў сьвеце
$14,884 млрд
$4182

Валюта

Леў (MDL)

Часавы пас
 • улетку

CET (UTC+2)
CEST (UTC+3)

Незалежнасьць
— ад СССР


27 жніўня 1991

Дамэн верхняга ўзроўню

.md

Тэлефонны код
+373


Мапа


Рэспу́бліка Малдо́ва (па-румынску: Republica Moldova) — сухапутная краіна ва Ўсходняй Эўропе, мяжуе з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай на ўсходзе.


У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі Днестр, вылучаецца Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.


Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% насельніцтва, па зьвестках перапісу 2004 году) вызнаюць праваслаўе.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітычная сыстэма


  • 3 Адміністрацыйны падзел


  • 4 Глядзіце таксама


  • 5 Крыніцы


  • 6 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |



Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя — у складзе Малдаўскага княства, у XVI—XVIII стагодзьдзях — пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:


«Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой.»


У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям’ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.


У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бэсарабія. У 1858—1861 гадах Малдова і Валахія аб’ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.


У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году — Бэсарабія ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР.


У чэрвені 1940 году ў выніку падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бэсарабію і Паўночную Буковіну СССР. У выніку ўтворана Малдоўская ССР. У час Другой сусьветнай вайны, у 1941—1944, была занятая нямецкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана Губэрнатарства Бэсарабія. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай апэрацыі, тэрыторыя Бэсарабіі была зноў занятая савецкімі войскамі.


27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.


Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага проціборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.


У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі.



Палітычная сыстэма |


Малдова зьяўляецца ўнітарнай парлямэнцкай дэмакратычнай рэспублікай. Галава дзяржавы, Прэзыдэнт Малдовы абіраецца Парлямэнтам Малдовы на чатырохгадовы тэрмін. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам з 2001 року, пасьля таго, як у 1999 быў праведзены канстытуцыйны рэферэндум.
Заканадаўчы орган — Парлямэнт Малдовы, складаецца з 101 дэпутата, якія абіраюцца па прапарцыянальнай выбарчай сыстэме на чатырохгадовы тэрмін.



Адміністрацыйны падзел |


Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэньні Гагавузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.


Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, што зьяўляецца адной з аўтаноміяў.



Глядзіце таксама |


  • Малдаўская мова


Крыніцы |



  1. ^ Дзяржаўнай мовай Малдовы стала румынская


  2. ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgМалдовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў












Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Малдова&oldid=1890784»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.204","walltime":"0.277","ppvisitednodes":"value":992,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":54344,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4993,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":2,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":699,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 179.544 1 -total"," 27.43% 49.240 1 Шаблён:Commons"," 25.80% 46.329 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 23.64% 42.448 1 Шаблён:Commons/Міні"," 21.29% 38.221 1 Шаблён:Краіна"," 17.22% 30.926 1 Шаблён:Краіны_праграмы_Ўсходняга_Партнэрства"," 15.03% 26.981 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 11.07% 19.873 1 Шаблён:Партал"," 10.00% 17.954 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 9.92% 17.816 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.013","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":872757,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1249","timestamp":"20190315120050","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":138,"wgHostname":"mw1245"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню