Skip to main content

Антыгуа і Барбуда Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Найбуйнейшыя населеныя пункты | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Транспарт | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАнтыгуа і БарбудаГеаграфіярр

Антыгуа і Барбуда


па-ангельскуКарыбскім морыАтлянтычным акіянамСадружнасьціАрганізацыі амэрыканскіх дзяржаваўнэгрыпратэстантыманарх ВялікабрытанііХрыстафорам КалюмбамВялікабрытанііВэст-Індзкай фэдэрацыіВялікабрытанііурадупрэм’ер-міністравыканаўчая ўладаЗаканадаўчая ўладапарлямэнтумажарытарнай сыстэмеСудовая ўладаСэнт-ЛюсііБарбудаРэдондаСэнт-ДжонзКарыбскага мораПуэрта-РыкараўнінылягунарасьліныМалых Антыльскіх выспахГвіянапрацягласьць жыцьцяCommons-logo.svg










Антыгуа і Барбуда


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку



























Антыгуа і Барбуда
Antigua and Barbuda






Сьцяг Антыгуа і Барбуды

Герб Антыгуа і Барбуды

(Сьцяг)

(Герб)

Нацыянальны дэвіз: Each Endeavouring, All Achieving

Дзяржаўны гімн
«Fair Antigua, We Salute Thee»

Месцазнаходжаньне Антыгуа і Барбуды

Афіцыйная мова

Ангельская

Сталіца

Сэнт-Джонз

Найбуйнейшы горад
Сэнт-Джонз

Форма кіраваньня

Кіраўнік дзяржавы
Генэрал-губэрнатар


Канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Родні Ўільямз

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

195-е месца ў сьвеце
440 км²
нязначны

Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць

191-е месца ў сьвеце
86 754
197/км²

СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва

170 месца ў сьвеце
$1,425 млрд
$16 573

Валюта

Усходне-карыбскі даляр (XCD)

Часавы пас
AST (UTC-4)

Незалежнасьць
— ад Злучанага каралеўства


1 лістапада 1981

Дамэн верхняга ўзроўню

.ag

Тэлефонны код
+1 268

Антыгуа і Барбуда (па-ангельску: Antigua and Barbuda) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, на ягонай мяжы з Атлянтычным акіянам. Чалец Садружнасьці, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў. Насельніцтва — у асноўным нэгры. Вялікая частка вернікаў — пратэстанты.


Кіраўнік дзяржавы — манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генэрал-губэрнатарам.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітыка


  • 3 Адміністрацыйны падзел


  • 4 Найбуйнейшыя населеныя пункты


  • 5 Геаграфія


  • 6 Эканоміка


  • 7 Дэмаграфія


  • 8 Транспарт


  • 9 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


У старажытнасьці выспы засялялі індзейцы-аравакі. У 13 стагодзьдзі іх выцеснілі ваяўнічыя плямёны карыбаў. Выспы адкрытыя Хрыстафорам Калюмбам у 1493 годзе падчас яго другой экспэдыцыі. З 1632 году — валоданьне Вялікабрытаніі. Ангельцы заснавалі на Антыгуа плянтацыйную гаспадарку (цукровы трысьнёг, бавоўнік, тытунь, какосы), для гэтага сталі завозіць нэграў-рабоў з Афрыкі. У 1958—1962 гадах Антыгуа — у складзе Вэст-Індзкай фэдэрацыі. У лютым 1967 году Ангельшчына надала Антыгуа статус «асацыяванай зь Вялікабрытаніяй дзяржавы». З 1 лістапада 1981 году — незалежная дзяржава.



Палітыка |


Палітычная сыстэма Антыгуа і Барбуда вызначаецца як фэдэральная парлямэнцкая манархія. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца манарх Вялікабрытаніі, які прызначае генэрал-губэрнатара, які валодае прадстаўніцкімі функцыямі. Луіз Лэйк-Тэк, прызначаная генэрал-губэрнатарам у 2007 годзе, стала першай жанчынай-губэрнатарам у гісторыі Антыгуа і Барбуда, якая заняла гэты пост. Склад Рады міністраў (ураду) Антыгуа і Барбуда зацьвярджаецца генэрал-губэрнатарам па паданьні прэм’ер-міністра (з 23 сакавіка 2004 году — Болдуін Спэнсэр). Прэм’ер-міністар зьяўляецца кіраўніком ураду, якому належыць выканаўчая ўлада.


Заканадаўчая ўлада належыць ураду і абедзьвюм палатам парлямэнту Антыгуа і Барбуда. Дзьвюхпалатны парлямэнт складаецца з Сэнату (уключае ў сябе 70 чальцоў, прызначаных генэрал-губэрнатарам) і Палаты прадстаўнікоў (уключае ў сябе 70 дэпутатаў, якіх абіраюць па мажарытарнай сыстэме тэрмінам на 5 гадоў). Па выніках выбараў 2004 году Лейбарысцкая партыя заняла 4 месцы ў парлямэнце, а Аб’яднаная прагрэсіўная партыя — 13.


Судовая ўлада прадстаўленая Ўсходне-карыбскім Вярхоўным судом (штаб-кватэра разьмешчаная ў Сэнт-Люсіі, адзін судзьдзя зьяўляецца рэзыдэнтам Антыгуа і Барбуда і старшынюе ў Судзе агульнай юрысдыкцыі). Антыгуа і Барбуда таксама зьяўляецца чальцом Карыбскага суду справядлівасьці.



Адміністрацыйны падзел |


Тэрыторыя Антыгуа і Барбуда падзеленая на 6 акруг — Сэнт-Пэтэр, Сэнт-Філіп, Сэнт-Джордж, Сэнт-Джон, Сэнт-Мэры, Сэнт-Пол — і 2 залежныя тэрыторыі: Барбуда і Рэдонда.






Акруга

1) Сэнт-Джордж (Saint George)  

2) Сэнт-Джон (Saint John)  

3) Сэнт-Мэры (Saint Mary)  

4) Сэнт-Пол (Saint Paul)  

5) Сэнт-Пэтэр (Saint Peter)  

6) Сэнт-Філіп (Saint Philip)  



Сталіца

Паргэм (Parham)
Сэнт-Джонз (Saint John’s)

Боланз (Bolans)

Док Нэльсана (Nelson’s Dockyard)

Паргэм (Parham)

Карлайл (Carlisle)



Акругі Антыгуа


Найбуйнейшыя населеныя пункты |






































Па-беларуску

Па-ангельску
Насельніцтва
(2010)
Акруга
1Сэнт-ДжонзSaint John's22 215Сэнт-Джон
2Ол-СэйнтсAll Saints4 771Сэнт-Джон
3ЛібэртаLiberta3 250Сэнт-Пол
4Потэрз ВіладжPotters Village3 061Сэнт-Джон
5БолэндсBolands2 088Сэнт-Мэры
6СўітсSwetes1 800Сэнт-Пол


Геаграфія |


Лежачы ў паўночна-ўсходняй часткі Карыбскага мора, Антыґуа знаходзіцца за 480 км ад Пуэрта-Рыка. Барбуда, яго «маленькі брат», разьмешчаны за 40 км да поўначы ад Антыґуа. Антыґуа — бясформенны выступ у Карыбскім моры, яго бераг мае шмат заліваў і бухтаў. Паўднёва-заходняя частка выспы — узвышша, і самым высокім пунктам Антыгуа зьяўляецца Пік Богі (400 мэтраў над узроўнем мора). Вялікая частка выспы ўяўляе сабой раўніны і лясныя раёны. Барбуда — гэта каралавая выспа, самы высокі пункт якога — 45 мэтраў над узроўнем мора. У заходняй частцы выспы знаходзіцца шырокая лягуна Кадрынгтон. Да тэрыторыі краіны таксама належаць незаселены скалісты астравок Рэдонда меней за 2 км у дыямэтры, які ляжыць у 40 км на паўднёвы захад ад Антыґуа.


З прычыны каляніяльнай высечкі лясоў на Антыґуа засталося вельмі мала зелені, і, у асноўным, расьліны тут хмызьняковыя. На высьпе расьце чацьвертая па велічыні мангравая лясная сыстэма на Малых Антыльскіх выспах.


Астраўныя салёныя сажалкі і нізіны прыцягваюць зуйкоў даўганогіх, чапляў, качак і пэліканаў, а калібры жывуць у садах. На высьпе Гвіяна ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Антыґуа захаваўся адзін з апошніх кавалачкаў трапічнага лесу, якія насяляюць трапічныя перасьмешнікі. На Гвіяне таксама жыве найбуйнейшая калёнія марскіх птушак, такіх як: трапічныя птушкі, ружовыя крачкі, бурыя крачкі і сьвісьцячыя качкі. У лягуне Кадрынгтон на высьпе Барбуда пражывае самая вялікая на Малых Антыльскіх выспах калёнія птушак-фрэгатаў. Адна з самых рэдкіх зьмей сьвету, антыгуанскі полаз, пражывае на Вялікай Птушынай высьпе.



Эканоміка |


Перавагі: турызм і зьвязаная зь ім будаўнічая галіна. Фінансавы і камунікацыйны сэктар у сувязі зь вельмі выгаднай падатковай палітыкай у краіне.


Слабыя бакі: з-за малога дывэрсыфікаваньня эканомікі высокая залежнасьць ад сусьветнага турыстычнага рынку. Пагаршэньне рэпутацыі ў сувязі з разглядамі па адмываньні грошай.



Дэмаграфія |


Насельніцтва — 69,8 тыс. (ацэнка на ліпень 2008).


Этна-расавы склад: нэгры — 91 %, мулаты — 4,4 %, белыя — 1,7 %, іншыя — 2,9 % (па перапісе 2001 году).


Гарадзкое насельніцтва — 36 %, сельскае — 64 %. Узроставую групу да 15 гадоў складаюць 28 % насельніцтва, ад 15 да 65 гадоў — 67 %, старэй за 65 гадоў — 5 %.


Нараджальнасьць ацэньваецца ў 16,4 на 1000 жыхароў, сьмяротнасьць — 5,4 на 1000, эміграцыя — 6,0 на 1000, прырост насельніцтва — 0,5 %.


Сярэдняя працягласьць жыцьця: мужчыны — 70 гадоў, жанчыны — 75 гадоў.



Транспарт |


Аэрапорты


  • усяго — 3, у тым ліку:
    • зь цьвёрдым пакрыцьцём — 2

    • бязь цьвёрдага пакрыцьця — 1

Аўтамабільныя дарогі


  • усяго — 1165 км, у тым ліку:
    • зь цьвёрдым пакрыцьцём — 384 км

    • бязь цьвёрдага пакрыцьця — 781 км

Водны транспарт


  • усяго — 1059 суднаў (больш за 1000 грт) водазьмяшчэньнем 8,158,597 грт/ 10,757,767 дэдвэйт


Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgАнтыгуа і Барбудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • Геаграфія









Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Антыгуа_і_Барбуда&oldid=1918249»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.192","walltime":"0.237","ppvisitednodes":"value":649,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":39428,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":3362,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":0,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 144.940 1 -total"," 43.89% 63.621 1 Шаблён:Commons"," 41.43% 60.054 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 38.60% 55.946 1 Шаблён:Commons/Міні"," 26.36% 38.205 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 25.76% 37.338 1 Шаблён:Краіны_Паўночнай_Амэрыкі"," 16.07% 23.295 1 Шаблён:Краіна"," 8.40% 12.175 1 Шаблён:Мова-en"," 5.46% 7.917 1 Шаблён:Краіны_Карыбскага_басэйна"," 4.00% 5.799 1 Шаблён:Мова_тэксту"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.015","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":739013,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1270","timestamp":"20190310091713","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":142,"wgHostname":"mw1320"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню