Skip to main content

Баўгарыя Зьмест Гісторыя | Палітыка | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Глядзіце таксама | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАфіцыйная ацэнка насельніцтваReport for BulgariaБаўгарыяBulgarian Photo AlbumAntarctic Place-names Commission of BulgariaПанарамная галерэя Баўгарыіррррр

Баўгарыя


па-баўгарскуЧорнага мораГрэцыяйТурэччынайСэрбіяйМакедоніяйРумыніяйДунаюПершае Баўгарскае царства68110181186БізантыіДругое Баўгарскае царства11871396XIV стагодзьдзяАсманскай імпэрыяйТурэччыныРасеяй18771878187919121913Балканскіх войнахМакедонііТракііЭгейскага мораПершай сусьветнай вайнеНямеччыны1923фашысцкісакавіку1941Бэрлінскі пакт19401944Барыса IIIЧырвонай Арміі15 верасьня1946Народная Рэспубліка Баўгарыя198915 лістапада19901 студзеня2007Эўразьвяз12 ліпеня1991рэспублікайпрэзыдэнтвіцэ-прэзыдэнтампрэм’ер-міністарЗаканадаўчая ўладаНародным сходам1999па-баўгарску1987СафіябаўгПаўднёвай ЭўропеЧорнага мораБалканскай паўвыспыРумыніяйСэрбіяйМакедоніяйГрэцыяйТурцыяйСталіцайСафіяПлоўдзіўВарнаБургасРусэСтара-ЗагораПлевэнЎрацаПрыдунайская нізінаБалканскія горыРадопыРылаПірынМусалаГорнатракійская нізінаСакарСтранджаВіхрэнБотэўКліматстудзеніліпені1989сельскагаспадарчыміпшаніцакукурузасланечніктытуньбавоўнапамідорыагуркіпапрыкавінаградувінаяблыкаўсьліваўружавага алеюЖывёлагадоўляавечаккароваўсьвіньняўрыбалоўстваЧорным морыАтлянтычнымМіжземным морымедзіжалезнай рудыкаменнага вугалюнафтыпрыроднага газуэлектрычнасьцісталіцынкутурызмЧорнага мораВарнаБургас200720061990баўгарскай моветурэцкайцыганскайCommons-logo.svg










Баўгарыя


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

































Баўгарыя
баўг. Република България






Сьцяг Баўгарыі

Герб Баўгарыі

(Сьцяг)

(Герб)

Нацыянальны дэвіз: Съединението прави силата

Дзяржаўны гімн
«Гімн Баўгарыі»

Месцазнаходжаньне Баўгарыі

Афіцыйная мова

Баўгарская

Сталіца

Сафія

Найбуйнейшы горад
Сафія

Форма кіраваньня

Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар


Парлямэнцкая дэмакратыя
Румен Радзеў
Бойка Борысаў

Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

105-е месца ў сьвеце
110 994 км²
0,3

Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць

100-е месца ў сьвеце
7 284 552[1]
66,2/км²

Этнічны склад

баўгары (85%),
туркі (9%),
цыганы (3%),
македонцы (3%)[2]

Канфэсійны склад

праваслаўныя (87%),
мусульмане (13%)[2]

Пісьменнасьць
95%[2]

СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва

66 месца ў сьвеце
$128,053 мільярдаў[3]
$17 869

Валюта

леў (BGN)

Часавы пас
 • улетку

EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)

Незалежнасьць
— ад Асманскай імпэрыі


22 верасьня 1908

Дамэн верхняга ўзроўню

.bg

Тэлефонны код
+359

Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турэччынай на поўдні, Сэрбіяй і Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю.




Зьмест





  • 1 Гісторыя


  • 2 Палітыка

    • 2.1 Адміністрацыйны падзел



  • 3 Геаграфія


  • 4 Эканоміка


  • 5 Дэмаграфія


  • 6 Глядзіце таксама


  • 7 Крыніцы


  • 8 Вонкавыя спасылкі




Гісторыя |


Баўгарская дзяржава, так званае Першае Баўгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Бізантыі). Другое Баўгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год. У канцы XIV стагодзьдзя Баўгарыя была заваяваная Асманскай імпэрыяй. Вызваленая пасьля паразы Турэччыны ў вайне з Расеяй 1877—1878 гадоў. З 1879 — княства на чале зь нямецкім прынцам Аляксандрам, якога зьмяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства. У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імпэрыі, і выхад да Эгейскага мора.


У Першай сусьветнай вайне выступіла на баку Нямеччыны. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора. Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад. У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. У верасьні 1944 году манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварваньня Чырвонай Арміі, Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне. 15 верасьня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Баўгарыя, якая разьвівалася па сацыялістычным шляху.


У 1989 у Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы. З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспубліка Баўгарыя. З 1 студзеня 2007 году Баўгарыя ўваходзіць у Эўразьвяз.



Палітыка |


Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам, які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.



Адміністрацыйны падзел |


З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей. Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам. Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (баўг. община).


Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:
















































































































































































Вобласьць
Баўгарская назва
Колькасьць насельніцтва (2005)
Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005)
Плошча (км²)
Шчыльнасьць насельніцтва (/км²)
Благоеўградзкая вобласьцьБлагоевградска област335 000-0,8%647852
Бургаская вобласьцьБургаска област419 000-0,2%761855
Хаскаўская вобласьцьХасковска област268 000-0,7%403367
Дабрыцкая вобласьцьДобричка област207 000-0,8%470044
Габраўская вобласьцьГабровска област136 000-1,2%205367
Ямбальская вобласьцьЯмболска област148 000-1,1%420935
Кюстэндыльская вобласьцьКюстендилска област154 000-1,2%302751
Кырджалійская вобласьцьКърджалийска област160 000-0,7%403240
Ловецкая вобласьцьЛовешка област159 000-1,3%413439
Мантанская вобласьцьМонтанска област167 000-2,0%359547
Пазарджыцкая вобласьцьПазарджишка област300 000-1,0%439368
Перніцкая вобласьцьПернишка област142 000-1,3%237760
Плевенская вобласьцьПлевенска област305 000-1,5%421674
Плоўдзіўская вобласьцьПловдивска област708 000-0,2%5973118
Разгацкая вобласьцьРазградска област141 000-1,0%264853
Русенская вобласьцьРусенска област257 000-0,7%261699
Сілістрынская вобласьцьСилистренска област136 000-1,3%286247
Сьлівенская вобласьцьСливенска област211 000-1,0%364647
Смалянская вобласьцьСмолянска област133 000-1,5%353238
СафіяСофия−град1 232 000+1,0%1349913
Сафійская вобласьцьСофийска област262 000-1,1%727736
Старазагорская вобласьцьСтарозагорска област362 000-0,5%495973
Шуменская вобласьцьШуменска област200 000-0,6%336559
Тыргавішцкая вобласьцьТърговищка област137 000-1,0%273550
Варнаўская вобласьцьВарненска област458 000-0,1%3819120
Вялікатырноўская вобласьцьВеликотърновска област283 599-0,5%468461
Відынская вобласьцьВидинска област118 000-2,0%307139
Урачанская вобласьцьВрачанска област209 000-1,7%409852


Геаграфія |


Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвыспы. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны зьяўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі зьяўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевэн і Ўраца.


Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзьбярэжжа 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сэрбія — 318 км, Турэччына — 240 км, Македонія — 148 км. Каля 60% плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.


Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Баўгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскай паўвыспы гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турэччынай, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі зьяўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).


Клімат Баўгарыі ўмераны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.



Эканоміка |


Эканамічныя рэформы 1989 году зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваны.


Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду для вытворчасьці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г. д.). Баўгарыя зьяўляецца асноўным экспартэрам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам зь лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.


Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях.


Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.


Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі зьяўляюцца Варна і Бургас.



Дэмаграфія |


У канцы 2007 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытуту Баўгарыі колькасьць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва складала 5403,2 тыс. чалавек ці 70,7% агульнай колькасьці насельніцтва, сельскае — 2237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 году колькасьць насельніцтва Баўгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэньня (з 1990 г. сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 году, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2000 годам на 1,5 году.


На баўгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай — 9,6%, на цыганскай — 4,1%.



Глядзіце таксама |



  • Сьпіс баўгарскіх літаратараў


Крыніцы |



  1. ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва

  2. ^ абвDie Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)


  3. ^ Report for Bulgaria International Monetary Fund



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgБаўгарыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • Bulgarian Photo Album

  • Essential History of Bulgaria in Seven Pages

  • Antarctic Place-names Commission of Bulgaria

  • Панарамная галерэя Баўгарыі













Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Баўгарыя&oldid=1980594»





Навігацыйнае мэню


























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.284","walltime":"0.365","ppvisitednodes":"value":1215,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":70572,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4582,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":1633,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 165.832 1 -total"," 40.87% 67.773 1 Шаблён:Краіна"," 18.22% 30.212 5 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 14.59% 24.203 1 Шаблён:Партал"," 12.27% 20.347 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 9.69% 16.071 4 Шаблён:Мова-bg"," 8.57% 14.209 1 Шаблён:Крыніцы"," 5.91% 9.801 1 Шаблён:Commons"," 5.40% 8.957 4 Шаблён:Мова_тэксту"," 4.52% 7.498 1 Шаблён:АБСЭ"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.024","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":1326731,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1271","timestamp":"20190315120041","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":134,"wgHostname":"mw1273"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню