Манака Зьмест Гісторыя | Дзяржаўны лад | Геаграфічнае становішча | Тэрытарыяльны падзел | Насельніцтва | Транспарт | Культура | Узброеныя сілы | Вонкавыя спасылкі | Крыніцы | Навігацыйнае мэнюМанакаМанакаMonaco | History, Points of Interest, & Royal FamilyАфіцыйная ацэнка насельніцтваррпашырыўшы яго
Манака
па-францускугорад-дзяржаваЭўропеМіжземнага мораФранцыяйII ст.1297Францыз ГрымальдзіГенуіГрымальдзі1641МэнтонаНіццыМонтэ-КарлаРэнье III1962АБСЭМішэль РажэРэнье IIIАльбэр IIПрэм’ер-міністрафранцМонтэ-КарлёЛя-КандамінаксытанскайГэнрык ІбсэнВікторыі АзаранкаЗборная Манака па футболеФІФАVIVA World CupФанвіейМанакаФранцускай Лізе 1Люі IIЭўрапейскую гандбольную фэдэрацыюМіжнароднага агенцтва атамнай энэргііМіжнароднай гідраграфічнай арганізацыіКонкурсе песьні Эўрабачаньне![]()
Манака
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Манака Principauté de Monaco | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Deo Juvante» (лац. З Божай дапамогай) | |||||
Дзяржаўны гімн «Hymne Monégasque» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Манака | ||||
Форма кіраваньня Князь Прэм’ер-міністар | Канстытуцыйная манархія Альбэр II Сэрж Тэль | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 232-е месца ў сьвеце 2,02 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць | 219-е месца ў сьвеце 38 800[1] 19 208/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва | 153-е месца ў сьвеце $4888 млрд $65 928 | ||||
Валюта | Эўра ( EUR) | ||||
Часавы пас • улетку | CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная | 8 студзеня 1297 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mc | ||||
Тэлефонны код | +377 | ||||
Мана́ка, ці Кня́ства Мана́ка (па-француску: Monaco, Principauté de Monaco) — горад-дзяржава ў Заходняй Эўропе. Мае выхад да Міжземнага мора, на сушы мяжуе з Францыяй. Адна з шасьці карлікавых дзяржаваў Эўропы.
Зьмест
1 Гісторыя
2 Дзяржаўны лад
3 Геаграфічнае становішча
4 Тэрытарыяльны падзел
5 Насельніцтва
6 Транспарт
7 Культура
8 Узброеныя сілы
9 Вонкавыя спасылкі
10 Крыніцы
Гісторыя |
У X—IX ст. да н. э. на тэрыторыі Манака (назва, імаверна, паходзіць ад праіндаэўрапейскага кораня mon — высокае месца, скала) існавала фінікійская калёнія (гандлёвая прыстань, фартэцыя) з VIII—VI ст. да н. э. — грэцкая (пабудаваны храм Геракла). 3 II ст. да н. э. тэрыторыя Манака ўваходзіла ў Рымскую імпэрыю, пазьней тут панавалі арабы, з ХІ ст. н. э. — генуэзцы, якія ў 1215 годзе пабудавалі тут фартэцыю. У 1297 годзе Францыз Грымальдзі заваяваў Манака і заснаваў дынастыю, якая кіруе Манака да сёньняшняга дня. Гэты год лічыцца годам заснаваньня княства. У 1346 годзе паўстала асобнае княства пад пратэктаратам Генуі. У 1419 годзе ў Манака замацавалася генуэская дынастыя Грымальдзі. 3 1524 году княства Манака было падуладнай тэрыторыяй Гішпаніі, аднак фармальна захоўвала сваю аўтаномію. У 1641 годзе ў выніку народнага паўстаньня княства перайшло пад пратэктарат Францыі. У 1731 годзе княства па жаночай лініі перайшло да Дж. Ф. Л. Гаён-Матыньёна, які прыняў прозьвішча Грымальдзі і ўступіў на сталец пад імем Анарэ III (1731-93). У 1793 годзе княства было анэксавана Францыяй. Аднаўленьне аўтаномнага статусу адбылося на падставе Парыскай мірнай дамовы 1814 году. Паводле рашэньня Венскага кангрэсу 1814-15 гадоў, Манака было перададзена пад пратэктарат Сардынскага каралеўства. Рэвалюцыя 1848 году зрынула ў Манака княскую ўладу, ад княства аддзяліліся і фактычна далучыліся да Францыі гарады Мэнтона і Ракбрун. У 1849 годзе сардынскія войскі аднавілі манархію, але Манака перастала быць пратэктаратам Сардыніі. У 1860 годзе пасьля пераходу Ніццы ва ўладаньне Францыі, князь Карл III (1856-89) пагадзіўся на францускі пратэктарат над Манака, у 1861 годзе за 4 млн франкаў фармальна саступіў Францыі свае правы на Мэнтону і Ракбрун. Паводле манацка-францускай дамовы ад 2 лютага 1861 году Францыя прызнала незалежнасьць Манака. У 1865 годзе паміж Манака і Францыяй пачаў дзейнічаць мытны зьвяз. У 1861—1910 гадах у Монтэ-Карла пабудаваны комплекс казіно, які пасьля будаўніцтва чыгункі паміж Манака і Францыяй (1868) стаў адной з галоўных крыніцаў папаўненьня бюджэту княства. У 1899 годзе ў Манака заснаваны Акіянаграфічны музэй — цяпер міжнародны цэнтар акіянаграфічных дасьледаваньняў.
У 1911 годзе пры князю Альбэры I (1889—1922) была прынятая канстытуцыя, паводле якой Манака абвешчана канстытуцыйнай манархіяй і ўтвораны выбарны парлямэнт — Нацыянальная рада. Паводле дамовы 1918 году Францыя атрымала права трымаць на тэрыторыі Манака войскі і зацьвярджаць заключаныя Манака міжнародныя пагадненьні. У Другую Сусьветную вайну Манака акупавалі нямецкія войскі (1942-44). 3 1949 году ў княстве панаваў князь Рэнье III. У 1962 годзе прынята новая канстытуцыя, якая пашырыла правы Нацыянальнай рады. Выканаўчая ўлада перададзеная Ўрадаваму савету, быў створаны Каронны савет. У 2002 годзе АБСЭ уключыла Манака ў «чорны сьпіс» закрытых краін, у якіх хаваюцца ад выплаты падаткаў, але ў 2009 годзе пасьля прывядзеньня да стандартаў АБСЭ, Манака выключылі з гэтага сьпісу. Ад 2010 году да 2016 году Прэм'ер-міністрам Манака быў Мішэль Ражэ.
Дзяржаўны лад |
Урад Манака ўяўляе сабой канстытуцыйную манархію. Пасьля сьмерці папярэдняга князя Манака Рэнье III ў 2005 князем Манака стаў ягоны сын Альбэр II з роду Грымальдзі. На той момант Альбэру II было 47 гадоў. У 2002 годзе ў канстытуцыю ўведзенае правіла, паводле якога займаць княскі трон цяпер могуць і жанчыны, і іх легітымныя дзеці. Аднапалятны парлямэнт – Нацыянальная рада, якая складаецца з 24 дэпутатаў. Князь Манака прызначае дзяржаўнага міністра (Прэм’ер-міністра), які выконвае абавязкі главы дзяржавы пры дапамозе Ўрадавага савету. Ад 1 лютага 2016 году пасаду Прэм’ер-міністра Манака займае Сэрж Тэль (франц. Serge Telle). У 1993 годзе Манака далучылася да ААН. Нягледзячы на тое, што Манака не ўваходзіць у Эўразьвяз, у 2002 годзе ў Манака пачалі выкарыстоўваць эўра замест францускіх франкаў. Напачатку 21 стагодзьдзя некаторыя краіны Эўропы крытыкавалі Манака за недастатковае рэгуляваньне банкаў, сьцвярджаючы, што княства хавала тых, хто пазьбягаў выплаты падаткаў і займаўся адмываньнем грошай.
Геаграфічнае становішча |
Манака зьяўляецца напаўанклявам – на сушы яно мяжуе толькі з Францыяй.
Тэрытарыяльны падзел |
Камуна і адміністрацыйная тэрыторыя Монтэ-Карлё, раён і горад Ля-Кандамін
Насельніцтва |
У 2012 годзе насельніцтва Манака складала 36 136 чалавек [2]. Афіцыйная рэлігія Манака – рыма-каталіцтва. Жыхары Манака размаляюць на францускай, аксытанскай Манака – дом для многіх знакамітасьцей, напрыклад у 18 стагодзьдзі тут жыў нарвэскі драматург Гэнрык Ібсэн. Вікторыі Азаранка,
Транспарт |
Культура |
У Манака праводзіцца штогадовы тэнісны турнір. Існуе Зборная Манака па футболе, якая не прызнаная ФІФА, але выступала, напрыклад, у VIVA World Cup. У горадзе Фанвіей Манака створаны футбольны клюб Манака, які выступае ў Францускай Лізе 1. Клюб гуляе свае хатнія матчы на стадыёне Люі II, як зьмяшчае 18 523 чалавек. Манака ўваходзіць у Эўрапейскую гандбольную фэдэрацыю.
У Манака існуе лябараторыі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. Манака зьяляецца чальцом Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыі.
Ад 1959 году Манака адпраўляе свайго прадстаўніка паўдзельнічаць у Конкурсе песьні Эўрабачаньне.
Узброеныя сілы |
Вонкавыя спасылкі |
Манака (анг.)
Манака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы |
^ Monaco | History, Points of Interest, & Royal Family(анг.). Britannica.com.
^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
| Гэта — накід артыкула пра Эўропу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Катэгорыя:
- Манака
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.216","walltime":"0.307","ppvisitednodes":"value":1018,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":44538,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":4162,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":13,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":1,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":947,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":1,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 218.729 1 -total"," 28.80% 62.986 1 Шаблён:Краіна"," 25.69% 56.202 1 Шаблён:Commons"," 24.32% 53.201 1 Шаблён:Вызначэньне_прасторы_назваў"," 21.70% 47.474 1 Шаблён:Commons/Міні"," 13.05% 28.546 1 Шаблён:Партал"," 11.94% 26.111 1 Шаблён:Накід:Эўропа"," 8.02% 17.533 1 Шаблён:Краіны_Эўропы"," 7.81% 17.078 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 6.23% 13.632 1 Шаблён:Мова-la"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.016","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":879167,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1332","timestamp":"20190319130752","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u041cu0430u043du0430u043au0430","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BA%D0%B0","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q235","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q235","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2007-09-26T11:55:18Z","dateModified":"2019-01-07T18:08:16Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/ea/Flag_of_Monaco.svg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":168,"wgHostname":"mw1265"););