Skip to main content

Антонаў (прадпрыемства) Зьмест Вырабы | Мінуўшчына | Галерэя | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюwww.antonov.comСпасылка на інфармацыю за 2014 годАфіцыйны курс грыўны адносна замежных валютаў (сярэдні за пэрыяд; 11,8867 да даляра за 2014 г.)Твітэр «Авіялініі Антонава»Харкаўскае авіябудаўнічае прадпрыемства410-ы завод цывільнай авіяцыі

Вытворцы самалётаўУкраінскія кампанііЭканоміка КіевуЗьявіліся ў 1946 годзе


Алегам АнтонавымНовасыбірскуРасейская СФСР1952Ан-3Ан-225 «Мрыя»Новасыбірскам авіяцыйным заводзе1906198431 жніўня1947Ан-21948плянэраўА-9Украінская ССР1954Харкаўскага авіяцыйнага інстытутувайскова-транспартнага самалётаАн-8Ташкенцкім авіязаводзеАн-10Варонескім авіязаводзе16 сьнежняАн-12А-11А-13Камсамольскім-на-Амуры авіязаводзе14 сакавіка1958Ан-14Арсеньнеўскім авіязаводзе1959ГастомельВышгарадзкі раёнКіеўская вобласьцьАн-24А-15фюзэляжныАн-22 «Антэй»Ан-30Ан-2629 студзеня1973Ан-28Мелецкім авіязаводзе9 ліпеня1976Ан-32турбарэактыўныхрухавікоўДКБУладзімера ЛотараваЗапарожжаАн-7226 сьнежня1982Ан-124 «Руслан»29 верасьня1983Ан-7419 лістапада21 сьнежняАн-225 «Мрыя»Ан-3816 сьнежняАн-70вінтавэнтылятарныД-27паліваАн-140Ан-148Міністэрства прамысловай палітыкі Ўкраіны28 красавіка2010Ан-158Пльзенскі крайБатайніца












Антонаў (прадпрыемства)




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку



































«Антонаў»
Antonov logo.png
Antonov An-225 Spijkers.jpg
Тып Дзяржаўнае прадпрыемства
Дэвіз Неперасягнутыя магчымасьці ў самалётабудаваньні
Заснаваная 31 траўня 1946 (72 гады таму)
Заснавальнікі Алег Антонаў
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне Кіеў, вул. Тупалева, д. 1
Ключавыя фігуры Зьміцер Ківа
Галіна Авіябудаваньне
Прадукцыя Самалёты
Абарачэньне Red Arrow Down.svg3347,644 млн грыўнаў[1] (2014; $281,629 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg115,596 млн грн. ($9,725 млн)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg39,295 млн грн. ($3,306 млн)
Лік супрацоўнікаў 12 893 (2014)
Матчына кампанія «Украбаронпрам»(uk)
Даччыныя кампаніі «Авіялініі Антонава»(uk), «Антонаў»(uk), Харкаўскае авіябудаўнічае прадпрыемства(uk), 410-ы завод цывільнай авіяцыі(en)
Аўдытар «Рада-аўдыт»

www.antonov.com


link=commons:Category:commonsАнтонаў (прадпрыемства) у Вікісховішчы

«Антонаў» — дзяржаўнае самалётабудаўнічае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў 1946 г. у якасьці канструктарскага бюро на чале з Алегам Антонавым(en) у Новасыбірску (Расейская СФСР) і перанесенае ўлетку 1952 г. у Кіеў.




Зьмест





  • 1 Вырабы


  • 2 Мінуўшчына

    • 2.1 Канструктары



  • 3 Галерэя


  • 4 Крыніцы


  • 5 Вонкавыя спасылкі




Вырабы |


На 2015 г. «Антонаў» вырабляў 11 асноўных мадэляў самалётаў: 6 грузавых — падымальнасьцю ад 1,8 т (Ан-3(uk)) да 250 тонаў (Ан-225 «Мрыя») і 5 пасажырскіх — зьмяшчальнасьцю ад 27 месцаў (Ан-38) да 99 месцаў (Ан-158).



Мінуўшчына |




Ан-2 апыляе палеткі (Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка, 20 ліпеня 1957 г.)


31 траўня 1946 г. Савет міністраў СССР ухваліў пастанову аб стварэньні на Новасыбірскам авіяцыйным заводзе(en) Дасьледчага канструктарскага бюро (ДКБ-153) на чале з Алегам Антонавым (1906—1984). 31 жніўня 1947 г. адбыўся першы палёт сельскагаспадарчага самалёта Ан-2 (на 2015 г. вырабілі звыш 17 тыс.). У 1948 г. наладзілі вытворчасьць плянэраў(en) А-9(en) (310 кг, вырабілі 27) і А-10. Улетку 1952 г. ДКБ перамясьцілі ў Кіеў (Украінская ССР). На пачатку 1954 г. лік супрацоўнікаў папоўнілі выпускнікі Харкаўскага авіяцыйнага інстытуту(uk).




Ан-12 у палёце (23 сьнежня 1985 г.)


11 лютага 1956 г. адбыўся першы палёт вайскова-транспартнага самалёта(en) (ВТС) Ан-8(uk) (грузападымальнасьць да 11 тонаў; за 1958—1961 гг. на Ташкенцкім авіязаводзе(en) вырабілі 150), распрацоўку якога пачалі пры канцы 1953 году. 7 сакавіка 1957 г. — пасажырскага Ан-10(uk) (118 месцаў; за 1957—1960 гг. на Варонескім авіязаводзе(en) вырабілі 120). 16 сьнежня — ВТС Ан-12(uk) (на 60 дэсантнікаў або да 20 т тэхнікі; за 1957—1972 гг. вырабілі 1243). Распрацоўку абодвух самалётаў пачалі ў 1955 годзе. Таксама ў 1957 г. адбыліся першыя палёты плянэраў А-11(en) і А-13(uk) (маса 407 кг; на Камсамольскім-на-Амуры авіязаводзе(en) вырабілі 200). 14 сакавіка 1958 г. узьляцеў самалёт Ан-14(uk) («Пчолка»; 6 месцаў, за 1965—1972 гг. Арсеньнеўскім авіязаводзе(ru) вырабілі 332), распрацоўку якога пачалі ў 1956 годзе. У 1959 г. заклалі ўласнае выправабальнае лётнішча ў пасёлку Гастомель(uk) (Вышгарадзкі раён, Кіеўская вобласьць). 20 кастрычніка 1959 г. упершыню ўзьляцеў пасажырскі самалёт Ан-24(uk) (50 месцаў, за 1959—1979 гг. вырабілі 1340). У 1960-я гг. на ім у СССР выконвалася да 30% палётаў.




Ан-22 «Антэй», выраблены ў 1965 годзе (верасень 2008 г.)


26 студзеня 1960 г. паляцеў плянэр А-15(en) (320 кг, вырабілі 60). 27 лютага 1965 г. — першы ў сьвеце шырокафюзэляжны ВТС Ан-22 «Антэй»(uk) (грузападымальнасьць 60 т, за 1965—1976 гг. у Ташкенце вырабілі 66). 25 жніўня 1967 г. — фатаздымачны самалёт Ан-30 (за 1973—1980 гг. вырабілі 123). 21 траўня 1969 г. — ВТС Ан-26(uk) (на 40 чалавек або да 5,5 т, за 1969—1986 гг. вырабілі 1398).




Ан-124 «Руслан» пры ўзьлёце (Хэльсынкі, 23 верасьня 2005 г.)


29 студзеня 1973 г. у паветра ўзьняўся самалёт Ан-28(uk) (18 месцаў або 1,5 т; за 1984—1992 гг. на Мелецкім авіязаводзе(en) вырабілі 170). 9 ліпеня 1976 г. паляцеў ВТС Ан-32(uk) (на 50 жаўнераў або да 7,5 т, з 1982 г. вырабілі 361). У 1970-х гг. у распрацоўцы грузавых самалётаў перайшлі да выкарыстаньня двухконтурных турбарэактыўных(en) рухавікоў ДКБ(uk) Уладзімера Лотарава(uk) (Запарожжа). Першым такім самалётам стаў Ан-72(uk) (грузападымальнасьць 10 т, за 1985—2002 гг. у Харкаве вырабілі 102), які ўпершыню паляцеў 31 жніўня 1977 году. 26 сьнежня 1982 г. у паветра ўзьняўся грузавы Ан-124 «Руслан»(uk) (грузападымальнасьць да 150 т, з 1982 г. вырабілі 55), распрацоўку якога пачалі ў 1971 годзе. 29 верасьня 1983 г. — грузавы Ан-74(uk) (да 67 жаўнераў або 10 т, з 1990 г. у Харкаве вырабілі 81).





Ан-225 «Мрыя» з савецкім касьмічным чоўнам Буран(en) (Парыж, 17 чэрвеня 1989 г.)


19 лістапада 1984 г. прадпрыемству прысвоілі імя Алега Антонава, пасьля яго сьмерці 4 красавіка. 21 сьнежня 1988 г. першы палёт зрабіў грузавы самалёт Ан-225 «Мрыя» (грузападымальнасьць 250 т), распрацоўка якога вялася з 1984 году. 23 чэрвеня 1994 г. — Ан-38(uk) (27 месцаў або да 2,5 т). 16 сьнежня — Ан-70(uk) (грузападымальнасьць 47 т). Адмыслова для гэтага самалёта канструктарскае бюро «Прагрэс» (Запарожжа) стварыла першы ў сьвеце вінтавэнтылятарны(en) рухавік Д-27(uk), што скараціла выдатак паліва параўнальна з тагачаснымі турбарэактыўнымі рухавікамі на 30%. 17 верасьня 1997 г. адбыўся першы палёт пасажырскага самалёта Ан-140(uk) (52 месцы, на 2015 г. вырабілі 28). 17 сьнежня 2004 г. — Ан-148(uk) (85 месцаў).


23 сьнежня 2009 г. Міністэрства прамысловай палітыкі Ўкраіны(uk) Загадам № 919 далучыла Кіеўскі авіязавод «Авіянт» пад назовам сэрыйны завод «Антонаў» да прадпрыемства «Антонаў». 28 красавіка 2010 г. у паветра ўзьняўся пасажырскі самалёт Ан-158(uk) (99 месцаў). На 2015 г. ад часу заснаваньня, за амаль 70 гадоў, прадпрыемства вырабіла звыш 22 тыс. самалётаў.



Канструктары |


  • Алег Антонаў (1946—1962)


  • Пятро Балабуеў(uk) (15 траўня 1984—2005)


  • Зьміцер Ківа(uk) (з 25 траўня 2005 г.)


Галерэя |



Крыніцы |



  1. ^ Віктар Семянцоў. Спасылка на інфармацыю за 2014 год(укр.) // Прадпрыемства «Антонаў», 30 красавіка 2015 г. Праверана 8 верасьня 2015 г.


  2. ^ Афіцыйны курс грыўны адносна замежных валютаў (сярэдні за пэрыяд; 11,8867 да даляра за 2014 г.)(укр.) // Нацыянальны банк Украіны, жнівень 2015 г. Праверана 8 верасьня 2015 г.



Вонкавыя спасылкі |



  • Твітэр (укр.)


  • «Авіялініі Антонава»(укр.)


  • Харкаўскае авіябудаўнічае прадпрыемства(анг.)


  • 410-ы завод цывільнай авіяцыі(анг.)




Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Антонаў_(прадпрыемства)&oldid=1860283»










Навігацыйнае мэню



























(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.620","walltime":"0.777","ppvisitednodes":"value":5391,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":87912,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":42069,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":23,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":66,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":9335,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 670.237 1 -total"," 81.62% 547.054 1 Шаблён:Кампанія"," 77.00% 516.071 1 Шаблён:Картка2"," 62.56% 419.268 19 Шаблён:Вікізьвесткі"," 62.01% 415.629 1 Шаблён:Картка2/зьмест"," 6.45% 43.247 48 Шаблён:Артыкул_у_іншым_разьдзеле"," 3.81% 25.512 1 Шаблён:Год_зьяўленьня"," 3.59% 24.060 1 Шаблён:Дата_пачатку"," 3.26% 21.819 1 Шаблён:Спасылку_ў_лік"," 3.07% 20.549 1 Шаблён:Крыніцы"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.337","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":10263244,"limit":52428800,"limitreport-logs":"Get time boundaries for P570...nGet time boundaries for P577...nGet time boundaries for P571...nGet time boundaries for P571... Got 1 date claim(s)nTime boundaries for P571 are -744422400000 and -744336000001n","cachereport":"origin":"mw1261","timestamp":"20190325210535","ttl":86400,"transientcontent":true);mw.config.set("wgBackendResponseTime":129,"wgHostname":"mw1263"););

Popular posts from this blog

Андора Зьмест Гісторыя | Палітыка | Адміністрацыйны падзел | Геаграфія | Эканоміка | Дэмаграфія | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэню"CIA World Factbook entry: Andorra"."Andorra 2008, Departament d'estadística d'Andorra"Андорарр

Інфармацыя пра «Том Ўэйтс» Асноўныя зьвесткіАбарона старонкіГісторыя рэдагаваньняўУласьцівасьці старонкіНавігацыйнае мэню