Беларуска-летувіскія дачыненьні Зьмест Візы | Гандаль | Мяжа | Мінуўшчына | Крыніцы | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюАмбасада Беларусі ў ЛетувеАмбасада Летувы ў Беларусі2311-245xАдрас і час працыРасцэнка консульскіх збораў за выдачу візаў Рэспублікі БеларусьМесцазнаходжаньнеЧас працыРазьмяшчэньне ў горадзеЧас працыВізыКароткая інфармацыя аб візавым зборыГандлёва-гаспадарчыя дачыненьніПалітычнае супрацоўніцтваПалітычныя дачыненьніПра будынак АмбасадыГанаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. КлайпедзеЗвароты грамадзянаўВізы ў Рэспубліку БеларусьКантактыКантактыКрокі для атрыманьня летувіскай візы (ў Беларусі)пашырыўшы ягорр
Двухбаковыя стасункі БеларусіЗьнешняя палітыка Летувы
міжнародныя дачыненьніВялікім Княстве Літоўскім, Рускім і ЖамойцкімВільняйМенскамбеларускагалетувіскагаАмбасада Беларусі ў ЛетувеВільнівуліцы МіндоўгавізаАмбасада Летувы ў БеларусіПартызанскі раёневуліцы ЗахараваГораднівуліцы ГоркагаТААДубайБерасьціПінскусальданафтапрадуктыэтыленудроталейплястмасукардонАмкадарБМЗБелшынаБелнафтахімМТЗАляксандар ЛукашэнкаАльгірдас БразаўскасВільнідзяржаўнай мяжыВіктарас БаўблісІван АнтановічВалдыс БіркаўсАльгірдас СаўдаргасГілутаБраслаўскім раёнеДэмаркацыяЭўразьвязамВярхоўны Савет Летувыдыпляматычных дачыненьняхАмбасаду Летувы ў БеларусіАмбасаду Беларусі ў Летувепавераныя ў справахУладзімер ШчасныАлфонсас АўгулісАляксандар ЛукашэнкаАльгірдас БразаўскасВільнідзяржаўнай мяжыбарокаВалдас АдамкусМеднікіАПАДКаменны ЛогСяргей СідорскіШэнгенскага пагадненьняДаля Грыбаўскайцевайсковага аташэС. ЗязюлінаД. КідзікасаКлайпедзеМікалай Логвін
Беларуска-летувіскія дачыненьні
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() | |
![]() Беларусь | ![]() Летува |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Летуве | Амбасада Летувы ў Беларусі |
Амбасадары | |
Амбасадар Аляксандар Кароль | Амбасадар Андрус Пулокас |
Беларуска-летувіскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Летувы.
Глыбокая повязь Беларусі і Летувы грунтуецца на больш як паўтысячы гадоў суіснаваньня ў адзінай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім — з XIII па XVIII стагодзьдзе. Супольная мяжа працягласьцю 679 км ёсьць найбольш працяглым адрэзкам дзяржаўнай мяжы Летувы. Адлегласьць між Вільняй і Менскам складае 172 км, што менш за адлегласьць ад сталіцы Беларусі да ўсялякага абласнога цэнтру краіны. Гэтыя акалічнасьці аказваюць пастаянны ўплыў на дачыненьні беларускага і летувіскага народаў[1].
Зьмест
1 Візы
2 Гандаль
3 Мяжа
4 Мінуўшчына
5 Крыніцы
6 Вонкавыя спасылкі
Візы |
На 2019 год Амбасада Беларусі ў Летуве месьцілася ў Вільні па вуліцы Міндоўга, д. 13 і працавала з панядзелка па пятніцу а 8:30—17:30 зь перапынкам на абед (12:00—13:00). Консульскі аддзел Амбасады Беларусі знаходзіўся па вуліцы Муйцінэс, д. 41 і прымаў наведнікаў з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 12:30[2]. Звычайная аднакратная віза да 90 дзён для грамадзянаў Летувы каштавала 25 эўра і афармлялася за 5 дзён[3].
Амбасада Летувы ў Беларусі месьцілася ў Партызанскі раёне Менску па вуліцы Захарава, д. 68[4] і працавала з панядзелка па чацьвер з 9:00 да 18:00 і ў пятніцу за 9:00 да 17:00 зь перапынкам на абед (13:00—13:45). Консульскі аддзел Амбасады прымаў дакумэнты на атрыманьне візы з панядзелка па чацьвер з 9:00 да 13:00[5]. Генэральнае консульства Летувы месьцілася ў Горадні па вуліцы Горкага, д. 104[6] і працавала з панядзелка па чацьвер з 8:30 да 17:30 і ў пятніцу за 8:30 да 16:15 зь перапынкам на абед (12:45—13:30). Дакумэнты на візы прымалі з панядзелка па пятніцу з 9:30 да 12:00[7]. Віза ў Летуву для беларускіх грамадзянаў каштавала 60 эўра і магла афармляцца празь візавыя цэнтры ТАА «Сусьветнае візавае садзейнічаньне» (Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) ў 8 гарадах Беларусі: Берасьці, Гомелі, Горадні, Магілёве і Менску, а таксама ў Баранавічах, Лідзе і Пінску[8]. Візавыя цэнтры бралі дадаткова 18 эўра за афармленьне[9].
Гандаль |
Летува ўваходзіць у 10-ку найбольшых гандлёвых партнэраў Беларусі. У 2017 годзе яна заняла 8-е месца паводле абсягу таваразвароту і 7-е — паводле абсягу экспарту зь Беларусі. Таваразварот вырас на 13 % да $1,168 млрд. Пагатоў станоўчае сальда Беларусі павялічылася да $532 млн. Беларускі экспарт пераважна складалі нафтапрадукты, палімэры этылену, угнаеньні, сталёвы дрот і пруткі, драўніна, алей і абсталяваньне. Зь Летувы завозілі катлы і мэханічнае абсталяваньне, плястмасу, электрычныя машыны, паперу і кардон. У 2017 годзе гандаль паслугамі вырас на 20 % да $695 млн, што склала 6,4 % гандлю паслугамі Беларусі. Пагатоў беларускі экспарт паслугаў павялічыўся на 20 % да $269 млн, зь якіх перавозкі склалі $210 млн (+28%)[10].
Таксама Летува ўваходзіць у 10-ку краінаў асноўных капіталаўкладнікаў у гаспадарку Беларусі. У 2017 годзе яна заняла 6-е месца па ўкладаньнях у Беларусі. Укладаньні зь Летувы скараціліся да $198,2 млн, зь іх $180,6 млн склалі наўпроставыя, у тым ліку на чыстай аснове — $21,8 млн. Найбольшымі ўкладальнікамі былі: прадпрыемства «Арві» — у перапрацоўку жывёльных адкідаў і сельскую гаспадарку, група «Вакару Мэдзенас» — у дрэваапрацоўку, група «Модус» — у энэргетыку, а таксама прадпрыемствы «ВП», «Кеска», «Ома» і «Сенукай» — у гандлёвыя цэнтры. У Беларусі працавала 600 прадпрыемстваў зь летувіскім капіталам. У Летуве дзейнічала 250 прадпрыемстваў зь беларускімі ўкладаньнямі. Найбольшымі беларускім ўкладаньнямі былі: зборачная вытворчасьць тэхнікі ЗАТ «Амкадар-Балтык», гандлёвая дамы «БМЗ-Балтыя», «Белтаер» (ААТ «Белшына»), «Трансхема» (канцэрн «Белнафтахім»), «Р Балтык» (ААТ «Даламіт») і «Аградэталь» (ААТ «МТЗ»).
Мяжа |
- Асноўны артыкул: Беларуска-летувіская граніца
6 лютага 1995 году прэзыдэнты Беларусі і Летувы Аляксандар Лукашэнка і Альгірдас Бразаўскас падпісалі ў Вільні Дамову «Аб дзяржаўнай мяжы». 12 чэрвеня 1997 году летувіскі амбасадар Віктарас Баўбліс згадаў на сустрэчы з А. Лукашэнкам, што ў той дзень на супольнай мяжы паставілі першы памежны знак, што паклала пачатак абазначэньню беларуска-летувіскай мяжы на мясцовасьці. 25 сакавіка 1998 году міністры замежных справаў Беларусі, Латвіі і Летувы Іван Антановіч, Валдыс Біркаўс і Альгірдас Саўдаргас падпісалі Дамову «Аб парадку абазначэньня кропкі стыку дзяржаўных межаў», што набыла моц 17 сакавіка 1999 году[1].
10 сакавіка 2006 году ўсталявалі апошні 1955-ы памежны знак на возеры Гілута ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласьць, Беларусь). Агульная працягласьць мяжы склала 678,819 км, зь іх — 380 км па сушы і 299 км (44 %) па вадзе. Дэмаркацыя мяжы зь беларускага боку большасьцю фінансавалася Эўразьвязам. 2 лютага 2007 году падпісалі заключныя дакумэнты аб дэмаркацыі беларуска-летувіскай мяжы. 19 чэрвеня 2008 году заканчэньне дэмаркацыі адзначылі абменам нотамі. 16 верасьня 2009 году бакі падпісалі Дамову «Аб прававым рэжыме беларуска-летувіскай дзяржаўнай мяжы», якая набыла моц 7 ліпеня 2010 году. Адначасна ўрады Беларусі, Летувы і Польшчы падпісалі Дамову «Аб стыку дзяржаўных межаў», што набыла моц 26 кастрычніка 2010 году. На 2014 год на беларуска-летувіскай мяжы дзейнічала 6 міжнародных памежных пунктаў пропуску, зь іх 4 аўтадарожных і 2 чыгуначных. Яшчэ 11 аўтадарожных пунктаў кантролю працавала для мясцовага руху[11].
Мінуўшчына |
20 сьнежня 1991 году Вярхоўны Савет Летувы(en) прызнаў незалежнасьць Рэспублікі Беларусь. 27 сьнежня 1991 году Беларусь прызнала незалежнасьць Летувіскай Рэспублікі. 30 сьнежня 1992 году ў Менску падпісалі Пагадненьне «Аб дыпляматычных дачыненьнях». У 1993 годзе адчынілі Амбасаду Летувы ў Беларусі і Амбасаду Беларусі ў Летуве. Першымі кіраўнікамі Амбасадаў да 1994 году былі часовыя павераныя ў справах Уладзімер Шчасны ад Беларусі і Алфонсас Аўгуліс ад Летувы. 6 лютага 1995 году прэзыдэнты Беларусі і Летувы Аляксандар Лукашэнка і Альгірдас Бразаўскас падпісалі ў Вільні Дамовы «Аб добрасуседзкіх і сяброўскіх дачыненьнях» і «Аб дзяржаўнай мяжы». У 1996 годзе Амбасада Беларусі ў Летуве набыла ў Вільні будынак па вул. Міндоўга, д. 13. Зямельную дзялянку, дзе месьціўся будынак, плошчай 4874 кв.м. Амбасада атрымала ў бясплатную арэнду на 50 гадоў. Пасьля некалькіх гадоў аднаўленьня ў стылі нэабарока Амбасада пераехала ў набыты будынак[12].
5 верасьня 1997 году А. Лукашэнка наведаў Летуву для ўдзелу ў міжнароднай нарадзе «Суіснаваньне народаў і добрасуседзкія дачыненьні». 12 лістапада 1998 году прэзыдэнты Беларусі і Летувы А. Лукашэнка і Валдас Адамкус сустрэліся на памежнай заставе Меднікі. Ад 1 верасьня 2004 году да 31 сьнежня 2010 году Амбасада Летувы ў Беларусі спалучала ў сабе прадстаўніцтва АПАД. 25 траўня 2007 году адбылася сустрэча міністраў замежных справаў на памежнай заставе «Каменны Лог — Меднікі». У кастрычніку 2007 году ў Летуве пабываў старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі для адкрыцьця ў Вільні выставы «Беларусь-Экспа». У лістападзе 2007 году пасюля далучэння да Шэнгенскага пагадненьня аб паездках грамадзянаў урад Летувы павысіў цану ўязной візы для беларускіх грамадзянаў з 5 да 60 эўра. Па стане на канец 2007 году пабрацімскія дачыненьні падтрымлівалі 24 акругі і гарады Беларусі і Летувы. 16 верасьня 2009 году А. Лукашэнка наведаў Вільню для адкрыцьця Дзён эканомікі, навукі і культуры Беларусі і Беларуска-летувіскага гаспадарчага форуму «Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора» ў выстаўні «Летэкспа». 20 кастрычніка 2010 году прэзыдэнтка Летувы Даля Грыбаўскайце наведала Беларусь[13].
У 2011 годзе ў Летуве акрэдытавалі вайсковага аташэ Беларусі С. Зязюліна. У Беларусі акрэдытавалі вайсковага аташэ Летувы Д. Кідзікаса. 6 сакавіка 2015 году 1-м ганаровым консулам Беларусі ў Клайпедзе стаў Мікалай Логвін[14].
Крыніцы |
- ^ абУладзімер Русаковіч. Беларуска-летувіскія дачыненьні (1997—1998 гг.) // Белая вежа : часопіс. — Кастрычнік 2017. — № 7 (46). — С. 125-129. — ISSN 2311-245x.
^ Адрас і час працы(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Расцэнка консульскіх збораў за выдачу візаў Рэспублікі Беларусь(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Месцазнаходжаньне // Амбасада Летувы ў Беларусі, 1 ліпеня 2014 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Час працы // Амбасада Летувы ў Беларусі, 16 студзеня 2018 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Разьмяшчэньне ў горадзе(рас.) // Генэральнае консульства Летувы ў Горадні, 26 жніўня 2014 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Час працы(рас.) // Генэральнае консульства Летувы ў Горадні, 26 жніўня 2014 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Візы(рас.) // Амбасада Летувы ў Беларусі, 17 ліпеня 2018 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Кароткая інфармацыя аб візавым зборы // Холдынг «Сусьветнае візавае садзейнічаньне» (Дубай, ААЭ), 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Гандлёва-гаспадарчыя дачыненьні(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Палітычнае супрацоўніцтва // Амбасада Летувы ў Беларусі, 2 ліпеня 2014 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Палітычныя дачыненьні(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Пра будынак Амбасады(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
^ Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Клайпедзе(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі |
Звароты грамадзянаў(рас.) // Амбасада Беларусі ў Летуве, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
Візы ў Рэспубліку Беларусь(рас.)
- Кантакты // Амбасада Летувы ў Беларусі, 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
- Кантакты(рас.) // Генэральнае консульства Летувы ў Горадні, 26 жніўня 2014 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
- Крокі для атрыманьня летувіскай візы (ў Беларусі) // Холдынг «Сусьветнае візавае садзейнічаньне»(en) (Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), 2019 г. Праверана 18 студзеня 2019 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
Катэгорыі:
- Двухбаковыя стасункі Беларусі
- Зьнешняя палітыка Летувы
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.304","walltime":"0.476","ppvisitednodes":"value":2837,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":88357,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":37255,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":12,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":3,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":10666,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 308.322 1 -total"," 43.86% 135.222 2 Шаблён:Навігацыйная_табліца"," 35.09% 108.199 1 Шаблён:Міжнародныя_стасункі_Беларусі"," 22.30% 68.764 1 Шаблён:Крыніцы"," 13.95% 42.999 17 Шаблён:Навіна"," 11.44% 35.286 1 Шаблён:Амбасадары_Беларусі_ў_Летуве"," 7.64% 23.552 1 Шаблён:Двухбаковыя_стасункі"," 5.86% 18.063 2 Шаблён:Сьцяг_вялікі"," 5.70% 17.566 12 Шаблён:Ref-ru"," 3.10% 9.570 1 Шаблён:Артыкул"],"cachereport":"origin":"mw1306","timestamp":"20190313083820","ttl":2592000,"transientcontent":false);mw.config.set("wgBackendResponseTime":179,"wgHostname":"mw1325"););